Аўтаспынам па Галактыцы  Дуглас Адамс

Аўтаспынам па Галактыцы

Дуглас Адамс
Выдавец: Логвінаў
Памер: 224с.
Вільня 2015
36.26 МБ
Зашумеў рухавік.
Калі вонкавы люк адчыніўся ў пустое чарноцце, ушпілянае неверагодна зыркімі плямкамі святла, дык адначасна з лёгкім свістам было чуваць пранізлівы рык імклівага паветра, Фольксвагена і Артура выпхнула ў адкрыты космас, нібыта затычкі з цацачнай стрэльбы.
«Падарожная кніжка для аматараў Галактычнага аўтаспыну» вельмі адметная кніга. Дывізія рэдактараў цягам доўгіх гадоў складала і пераскладвала гэтую кнігу незлічоную колькасць разоў. «Падарожная кніжка» змяшчае заўвагі і назіранні, сабраныя цэлым войскам палявых даследчыкаў і вандроўных карэспандэнтаў.
Уступ да яе пачынаецца гэтак:
«Космас вялікі. Вельмі вялікі. Вы, далібог, не дасцё веры, наколькі космас неверагодна, неймаверна аграмадны. To бок, вы можаце, ясная рэч, заявіць, што дарогаўаптэку-таксама няблізкі свет, алеў параўнанні з космасам яна пыл і ня варты ўвагі драбок. Іншымі словамі...»
I гэтак далей.
Пасля пары-тройкі абзацаў манера падачы тэксту робіцца больш дзелавой і менш узнёслай, «Падарожная кніжка» пачынае выдаваць сапраўды важныя і карысныя звесткі, як, да прыкладу, інфармацыю пра тое, што на прыгожай воч не адвесці планеце Віфселамін настолькі ўстрывожыліся цэласнасцю краявідаў, якія пакрысе разбураюцца і разносяцца дзесяццю мільярдамі турыстаў, што кожны год наведваюць планету, ажно там пастанавілі падчас ад’езду любога турыста хірургічным шляхам вымаць у яго розніцу паміж колькасцю таго, што ён з’еў і колькасцю таго, чаго ён тут пазбыўся натуральным шляхам. Таму жыц-
цёва неабходна, каб пасля паходу ў віфселамінскую прыбіральню вы заўсёды бралі квітанцыю.
Але, па шчырасці, калі вы ўсё ж наважыліся асягнуць розумам адлегласць паміж зоркамі ва ўсёй яе гігантычнай неспасцігальнасці, майце на ўвазе, што той, хто быў адказны за ўступ да «Падарожнай кніжкі», зрабіў нацяжку. Пагадзіцеся, праўда ж, ёсць вялікая розніца паміж аб’ёмам пылу, які вы дастаяце з-пад канапы, і пылінкамі, якія вы змахваеце са стала? He кажучы ўжо пра разбежнасць у памерах драбкоў: у залежнасці ад віду прадукту яны вельмі розняцца.
Але, разам з тым, руку на сэрца: адлегласці паміж зоркамі проста не ўкладаюцца ў чалавечую галаву!
Нават святлу, якое ляціць нагэтулькі хутка, аж некаторым расам патрабуюцца тысячагоддзі толькі каб высветліць, што яно ўвогуле перасоўваецца, нават яму! спатрэбіцца восем хвілін адно каб пераляцець ад зоркі з імем Сонца да месца, дзе калісьці круцілася планета Зямля. А толькі каб дасягнуць найбліжэйшай зоркі-суседкі, Проксімы Цэнтаўры, святлу спатрэбіцца ўжо на чатыры гады больш!
Каб даляцець да процілеглай часткі Галактыкі, налрыклад, да планеты Дамогран, святлу спатрэбіцца куды больш часу: пяцьсот тысяч гадоў. Рэкорд аўтаспыннікаў па пераадольванні гэтай адлегласці пяць гадоў лёту, але за такой хуткасцю пабачыць па дарозе краявід за акном вы, на жаль, проста не паспееце.
«Падарожная кніжка для аматараў Галактычнага аўтаспыну» сцвярджае, што калі вы набераце поўныя лёгкія паветра, дыку суцэльным касмічным вакууме вы пражывяце секунд трыццаць. «На вялікі жаль, працягвае «Падарожная кніжка», у такім неверагодна, неймаверна вялікім памерамі космасе шанцы, што за гэтыя трыццаць секундаў вас падбярэ іншы касмічны карабель, раўняюцца аднаму супраць двух у 276709-ай ступені».
Па неверагодным супадзенні 2-76-709 гэта таксама тэлефон адной кватэры ў Айлінгтане, дзе Артур
аднойчы адведаў зацную вечарынку. На той вечарынцы Артур пазнаёміўся з файнай дзяўчынай, з якой у яго нічога не атрымалася, бо яна збегла з нейкім няпрошаным пустабрэхам.
Нягледзячы на тое, што планета Зямля, кватэра ў Айлінгтане і тэлефон, які меў прыведзены вышэй нумар, былі знішчаныя, крыху суцяшальна прагучыць заўвага, што праз дваццаць дзевяць секунд Фольксваген і Артур былі выратаваныя.
8
Камп’ютар узрушана загергетаў нешта сам сабе, і тут заўважыў, што адчыняе і зачыняе шлюз выхаду без дай прычыны. Усё гэта адбылося таму, што ля прыбораў не было нікога, хто б мог гэтую лрычыну не толькі даць, але і ўзяць.
У Галактыцы ўзнікла адна дзірка. Дзірка-пустэча, што трывала адну секунду. Тая пустэча была тры сантыметры ўшыркі і некалькі мільёнаў светлавых гадоў удоўжкі.
Калі яна зачынілася, з яе выпырхнула безліч папяровых каўпакоў і процьма каляровых балонікаў. Усе яны неўзабаве сіганулі ў галактычныя далячыні. Потым з дзіркі выскачыла сем чалавек з назіральнай групы маклераў-ліліпутаў, якія ўсе пагалоўна памерлі, часткова ад удушша, а часткова ад здзіўлення.
3 дзіркі таксама вывалілася дзвесце трыццаць адна тысяча яечняў-«вочак», матэрыялізоўваючыся ў грувасткія купы, якія шпарка раслі на пабітых неўраджаем палях планеты Янкагрыль у зорнай сістэме Панзэі.
Уся янкагрыльская цывілізацыя сканала ад голаду, акрамя аднаго апошняга янкагрыльца, які склеіў дошчачкі праз некалькі тыдняў ад халестэрынавага атручання.
Усю секунду свайго існавання дзірка матлялася тут-сюд праз час самым неверагодным чынам. Недзе ў сівой мінуўшчыне яна сутыкнулася з адной маленькай групай атамаў, якія ў досыць хаатычнай манеры падарожнічалі праз пустыя прасторы космасу. Дзірка
прымусіла іх скласціся надзіва адметнай і найменш чаканай узорам-малекулай. Тая малекула спрытна навучылася капіяваць самую сябе (гэтая здольнасць і была адной з яе адметнасцяў), і стуль прыгаданая вышэй група атамаў стала прыносіць істотныя праблемы на кожную планету, праз якую яна пралятала. Вось гэтак і пачалося жыццё ў Сусвеце.
Пяць Віхураў Прычын і Наступстваў сашчапіліся ў дзікім Віры Беспрычыннасці і выплюнулі на свет божы выкладзеную мазаікай падлогу.
На падлозе ляжалі Фольксваген Гольф і Артур Дэнт. Яны хапалі ротам паветра, усё роўна як паўжывыя рыбіны.
Ну вось, калі ласка! прамовіў задыханы Фольксваген. Потым ён пашкрабаў пальцам мазаіку, пакуль падлога праходзіла праз трэцюю Вяху Невядомага. Я ж казаў, што нешта ды прыдумаю.
Выдатна, прамовіў Артур проста выдатна.
Ну, хіба я не малайчына прыдумаў учапіцца за зоркалёт, які мінае побач? дадаў Фольксваген. А той нас выратаваў.
Знізу імкліва адляталася варонка сапраўднай Галактыкі аж рабілася млосна. А вось разнастайныя галактыкі-фальшыўкі гойсалі ў космасе, усё роўна як горныя казлы. Выбліснула першабытнае святло, блямкнуўшыся аб прастору і час, нібыта камяк напалову перастрававанага жэле. Час выпрастаўся, заквітнеў; прастора ссохлася і скурчылася. Найвялікшая простая лічба ціха збегла ў кут і схавалася на векі вечныя.
От, не дуры галавы! запярэчыў Артур. Шанцы памерці былі проста астранамічна высокія.
He прыдзірайся мой план урэшце спрацаваў, заўпінаўся Фольксваген.
А куды, на які зоркалёт мы трапілі? спытаў Артур, пакуль пад імі расчынялася шахта вечнасці.
Чорт яго ведае, адказаў Фольксваген. Я яшчэ не расплюшчыў вачэй.
Вось, і я таксама, прамовіў Артур.
Сусвет пусціўся ў скокі, застыў, затрымцеў і падаўся ўшыркі ў некалькіх нечаканых напрамках.
Артур і Фольксваген расплюшчылі вочы і, нямала здзіўленыя, азірнуліся.
Божа літасцівы! выгукнуў Артур. Тут усё выглядае, як на прыморскім бульвары ў Саўтэндзе.
Фу ты, ну, я проста рады гэта чуць, сказаў Фольксваген.
А што такое?
Ды спярша мне падалося, што я з’ехаў з глузду.
Дык, можа, і з'ехаў. Можа, ты толькі падумаў, што я сказаў гэтую фразу пра бульвар.
Фольксваген задумаўся.
Дык сказаў ты тую фразу ці не? урэшце спытаў ён.
Думаю, сказаў, адгукнуўся Артур.
Ну, тады, напэўна, з'язджаем з глузду мы абодва.
Ага, пагадзіўся Артур. Беручы падўвагу пэўныя акалічнасці, мы былі б вар’ятамі, калі б палічылі наваколле Саўтэндам.
Дык думаеш, гэта ўсё ж Саўтэнд?
Сто адсоткаў.
-	Згодны.
I таму мы вар’яты.
I надвор’е якраз спрыяе...
Ага, сказаў вар’ят, які праходзіў побач.
Хто гэта там кажа? запытаўся Артур.
Хто? Той дзяцюк з пяццю галовамі і кустом бузіны, абвешаным вэнджанымі селядцамі?
-	Ага.
He ведаю. Нейкі чалавек.
-	Ясна.
Абодва працягвалі сядзець на мазаічнай падлозе і з пэўнай збянтэжанасцю сачылі за дзіцяткам гіганцкіх памераў, якое хутка перасоўвалася па пяску, а таксама за дзікімі коньмі, што грымотна скакалі па небе, везучы новую партыю металічных парэнчаў для агароджы Парка Нестабільнасці.
Слухай, калі гэта ўсё ж Саўтэнд, дык нешта ў ім не тое, вымавіў Артур.
Ты маеш на ўвазе тое, што мора застаецца непарушным, тым часам як прыбярэжная скала і будынкі пагойдваюцца, быццам на хвалях? перапытаў Фольксваген. Тады маеш рацыю: надта ўсё нязвыкла.
Адным словам, працягнуў ён, па тым як магутны выгук раскалоў Саўтэнд на шэсць роўных частак, якія сталі скакаць і кружляць адна вакол адной у несамавітай гуллівай манеры. ...Адным словам, сапраўды, дзіўна ўсё тут.
Шалёны рык духавых і струнных інструментаў апаліў наваколле. На дарогу выскачылі гарачыя дзесяціпенсавыя пончыкі, з неба паваліліся жахлівыя рыбіны, а Артур і Фольксваген палічылі за найлепшае даць адсюль драпака.
Яны працярэбліваліся праз шчыльную сцяну гуку, горы састарэлых ідэяў, даліны маркотных мелодый, кірмашы атопкаў і дзіравых ракетак, як знянацку пачулі дзявочы голас.
Разважлівы такі голас, аднак адзінае, што ён прамовіў, былі словы: «Адзін супраць дзвюх у ступені сто тысяч, і зніжэнне».
Запанавала ціша.
Фольксваген прасачыў за нейкім промнем святла і пасля азірнуўся, намагаючыся вызначыць, адкуль паходзіць голас, але не ўбачыў нічога вартага ўвагі.
А хто там гудзе? голасна выкрыкнуў Артур.
He ведаю, крыкнуў у адказ Фольксваген. Незразумела. Выдае, нехта вылічвае імавернасць.
Імавернасць? У сэнсе?
Ну, імавернасць, верагоднасць. Ну, ведаеш: адзін да дзвюх, тры да аднаго, пяць супраць чатырох. Голас сказаў «адзін да дзвюх у стотысячнай ступені». Гэта, як ты разумееш, досыць неверагодна.
Без усякага папярэджання мільёнлітровы чан з заварным крэмам самохаць перакуліўся проста па-над імі.
Дык што гэта ўсё азначае? пракрычаў яшчэ раз Артур.
Што, крэм?
He, вымярэнне імавернасці!
He ведаю. He маю паняцця. Думаю, мы трапілі на зоркалёт.
Адзінае, што зразумела, ляцім мы не бізнэс-класам, дадаў Артур.
У часава-прасторавай тканцы з’явіліся булдыркі. Буйныя гідкія булдыркі.
Гггааааўўўррггххх... вырвалася з Артура.
Ён адчуў, як ягонае цела мякне і расцягваецца ў нязвыклыя кірункі.
Здаецца, Саўтэнд знікае з вока... Зоркі трапілі ў гіганцкі вір... Камякі пылу... Mae ногі зносіць у бок далягляду... Маю левую руку тудысама...