Аўтаспынам па Галактыцы  Дуглас Адамс

Аўтаспынам па Галактыцы

Дуглас Адамс
Выдавец: Логвінаў
Памер: 224с.
Вільня 2015
36.26 МБ
Гэта яго моцна ашаломіла.
«Макдональдс», падумаў ён. Няма больш такой рэчы як Біг-мак.
Ён знепрытомнеў. Вярнуўшыся праз якую секунду да цямы, ён усвядоміў, што плача па маме. Хапатліва ўзняўся на ногі:
Фольксвагене!
Фольксваген зірнуў на Артура з кута, дзесядзеў, зумкаючы самому сабе пад нос. На яго думку, у міжпланетных падарожжах самым цяжкім этапам быў уласна пераезд.
Ага? адгукнуўся ён.
Калі ты карэспандэнт і палявы даследчык у гэтай кніжкі і пабываў на Зямлі, дык ты, мусіць, сабраў пра нас які-ніякі матэрыял?
Ага, думаю артыкул «Зямля» для новага выдання «Падарожнай кніжкі» я сапраўды крыху перараблю.
Дай паглядзець, што пішуць пра Зямлю ў старым выданні.
Трымай, калі ласка.
Фольксваген перадаў кнігу.
Артур схапіў яе і паспрабаваў утаймаваць шалёныя дрыжыкі ў руках. Знайшоў адпаведную старонку. Дысплэй выбліснуў, застракацеў на ім з’явілася як бы выдрукаваная старонка. Артур упіўся вачыма ў напісанае.
«Падарожная кніжка» не мае адпаведнага артыкула! загарачыўся ён.
Фольксваген глянуў Артуру праз плячо.
Вядома ж, мае,пачаў супакойваць ён зямляніна. Вунь дзе, у ніжняй частцы дысплэю, якраз пасля артыкула пра Зюзю Ангорскую, слынную трохгрудую прастытутку з планеты Эратыкон-6.
Артур прасачыў за пальцам Фольксвагена. Праз якое імгненне, калі на дысплэі з’явіўся тэкст, Артураў розум мала-што не закіпеў ад абурэння.
Што?! «Бясшкодная»?.. I гэта ўсё?! . «Бясшкодная»! Адно слова?!
Фольксваген пацепнуў плячыма.
Ну, разумееш, у Галактыцы існуе сотні мільярдаў зорак, а месца ў мікрапрацэсарах «Падарожнай
кніжкі» абмежаванае, сказаў ён, I ў дадатак, ясная рэч, пра вашу Зямлю вельмі мала хто ведае.
Але далібог, спадзяюся, хоць ты трохі паправіш напісанае?
Ну, натуральна. Я якраз збіраюся паслаць рэдактару «Падарожнай кніжкі» новую версію гэтага артыкула. Рэдактар, вядома, павінны крыху ўсё адрэдагаваць і скараціць, аднак мая праўленая версія будзе адназначна крокам наперад.
I што ў гэтым артыкуле будзе напісана? пацікавіўся Артур.
«Пераважна бясшкодная», выдаў Фольксваген і збянтэжана закашляўся.
-«Пераважнабясшкодная»?!-абуранаперапытаўся Артур.
Што гэта за шум? засычэў Фольксваген.
Гэта быў мой крык!
Пры чым тут ты?! перарваў Артура Фольксваген. Думаю ў нас пачынаюцца праблемы.
Толькі пачынаюцца?!
Звонку, па-за дзвярыма, ясна пачуўся гук зладжаных крокаў.
Дэнтрасы? прашаптаў Артур.
Не-а. боты падкаваныя сталлю, адказаў Фольксваген.
У дзверы гучна пагрукаліся.
Дык хто тады? запытаўся зноў Артур.
Ну, сказаў Фольксваген,калі нам пашчасціла, дык гэта толькі ахоўнікі, якія прышлі, каб выкінуць нас у адкрыты космас.
А калі не пашчасціла?
Калі не пашчасціла, змрочна прамовіў Фольксваген, дык заявіцца сам капітан, які, пэўна, абавязкова спраўдзіць свае пагрозы пачытаць нам перад выкіданнем у адкрыты космас уласныя вершы...
Воганская паэзія трэцяя паводле сваёй найгоршасці і найпаскуднейшасці ў Сусвеце.
Другое месца па праве займае лірыка вялікакрыйскіх касмагонаў. Падчас дэкламацыі іхнім народным паэтам Грантосем Смярдоцкім «Оды маленькаму камяку зялёнай склізі, якую я знайшоў пад пахамі пагодным ліпеньскім дзяньком», чатыры прывязаныя слухачы памерлі ад нутранага выліву крыві ў мозг, а кіраўнік Сярэднягалактычнай вертыкалі ў галіне Літаратуры і Мастацтва выратаваўся толькі таму, што адгрыз уласную нагу. Як пісалі СМІ, Грантось «меў вялікае расчараванне ад таго, як публіка прыняла яго оду», і ўжо збіраўся быў прынародна прэзентаваць сваю дванаццацітомную эпічную ванна-паэму «Ікочучы і булькочучы», калі яго ўласная тоўстая кішка, у адчайнай спробе выратаваць сябе і цывілізацыю, пралезла ў галаву праз горла, дзе, перакрыўшы доступ кіслароду, задушыла мазгі.
Найпаскуднейшая паэзія нумар адзін у Сусвеце знікла разам са сваёй творцай, паэткай Паўлай Нэнсі Мілстоўн-Джэнінгз з Грынбрыджа, графства Эсэкс, Англія, падчас зносу планеты Зямля.
нвсвявквявмввяввавнк
Прастэтнік Воган Джэлц расцягваў вусны ва ўсмешку вельмі павольна. Гэта было зроблена не столькі
дзеля выразу эмоцыі, колькі таму, што Джэлц намагаўся прыгадаць, як тэхнічна робіцца ўсмешка. Толькі што ў тэрапеўтычных мэтах ён як след аблаяў палонных, і цяпер, пасля невялічкай перадухі, пачуваўся гатовым пусціцца ў свае руцінныя паскудствы.
Вязняў пасадзілі ў Крэслы Аматараў Паэзіі ды навязалі рукі і ногі. Воганы не маюць ані найменшых ілюзіяў, як іхнія оды падабаюцца большасці публікі. Іхнія колішнія спробы складаць вершы былі часткай зацятага жадання заняць свой пачэсны пасад між расамі, каб іх пачалі прымаць, як прымаюць усякі асвечаны і культурны народ, аднак цяпер адзіная рэч, якая прымушала іх практыкаваць вершаскладанне, іхняя чысцюткая, нічым не разведзеная, тупалобая ўпартасць.
На брыве Фольксвагена Гольфа з’явілася кропля халоднага поту. Кропля абмінула прыціснутыя да яго скроняў электроды. Электроды мацавалася да шматлікіх электронных прыстасаванняў: узмацняльніка фантазіі, паляпшайзера рытму, рыфмавальніка, канвертэра метафар, адмыслова распрацаваных прыбораў, каб аптымізаваць засваенне паэмы слухачом і гарантаваць, што ніводзін нюанс паэтычнай думкі не трапіць камеце пад хвост.
Артур Дэнт сядзеў і дрыжаў. Ён не меў паняцця, чаго чакаць, аднак бедаваў наперад, што раз яму не спадабалася нічога з папярэдніх падзеяў, да лепшага сітуацыя яўна не зменіцца.
Воган пачаў чытаць гэта быў гнюсотны ўрывак з паэмы ўласнага сачынення.
-	О ты, пранцагалічны гаўнахрушчу... пачаў воган.
Спазмы скаланулі цела Фольксвагена Гольфа гэта было значна агідней за тое, да чаго ён рыхтаваўся.
-	...О. мой грыпозна-жоўты смаркагной!..
-	Ааааааа-гггггг-хххххх! голасна зааггххрыпеў Фольксваген. Яго галава міжвольна адскочыла назад, калі боль важкімі камлыгамі загрукацеў па ёй. Поруч, як у смузе. Фольксваген бачыў Артура, які бязвольна дрыгацеў і торгаўся на сваім крэсле. Фольксваген сціснуў зубы.
Сракветнай гушчай я цябе расклюшчу, працягваў бязлітасны воган. Каб ты не выпярдольваўся са мной.
Яго галашэнні ўзвіліся да непадумных рэгістраў:
А як забрыдагнідзіш з хрэнавоку
I абкаўтнеш каўтун свой, глістадром,
To бзямнеш пердаглумна з дрыстакокам
Ты наўсуцэль,
дашчэнту і
суздром!
Ннннннннннннн-йййййййййй-ррррррр-ххххххххххх! засычэў Фольксваген Гольф.
Калі электрычны разрад апошняга радка дзёўбнуў яго ў скроні, развітальны спазм уздрыгануў усё яго памярцвелае цела. Ён выбіўся з сілы.
Артур абмяк.
А зараз, братцы мілыя, дзеці Зямлі-маткі сваёй... прамовіў Джэлц (ён не ведаў, што насамрэч Фольксваген ураджэнец маленькай планеткі з прадмесцяў Бетэльгейзэ, а калі 6 нават ведаў, дык яму было 6 пляваць). ...Я прапаную вам просты выбар. Ці вы запырхаеце ў касмічным вакууме, ці...тут дзеля меладраматычнага эфекту воган зрабіў паўзу, ...ці вы скажаце, як вам спадабалася мая паэма?
Воган адкінуўся назад у вялізны фатэль, чыя спінка нагадвала распрастаныя крылы кажана, і зірнуў на хлопцаў. Потым зноў скроіў псеўда ўсмешку.
Фольксваген натужліва задыхаў. Аблізаў сваім брудным языком ссохлы рот і застагнаў.
Артур выразна сказаў:
Як на мяне, дык выдатная паэзія.
Фольксваген павярнуўся і ўзорыўся ў Артуравы вочы: з'явіўся ход, які папросту не прыйшоў яму да галавы,
Воган здзіўлена ўзняў брыво, якое цалкам асланіла ягоны ж нос. Гэта быў добры знак.
О-о, добра... досыць ашаломлена буркнуў ён.
Так, так, працягваў Артур. Я лічу, што месцамі лірычны малюнак надзвычай цікавы...
Фольксваген працягваў перыцца на Артура, пакрысе ўпарадкоўваючы свае думкі вакол абсалютна новага плана па выратаванні. Можа, яны і праўда выкруцяцца з гэтай нявыкруткі?
Так, прашу працягваць, заахвоціў Артура воган.
Ну... і гэта... вельмі цікавы рытмічны малюнак, і сюжэт, не паверыце, таксама вельмі цікавы... працягваў Артур. Бо ён грунтуецца на дакладных назіраннях...
Ён заблытаўся.
Фольксваген кінуўся яму на дапамогу, выгукнуўшы:
...грунтуецца на дакладных назіраннях за штодзённым жыццём...ён заблытаўся таксама, але да Ta­ro часу агойтаўся Артур:
... простага народу... Гуманізм...
«Ваганізм!» сыкнуў на яго Фольксваген.
Ай, сапраўды, выбачайце... Ваганізм і народнасць уласцівыя чулай душы песняра, якая пры дапамозе ўсебаковага апісання станоўчых і адмоўных вобразаў... Артур адчуў, што ён выйшаў на фінішную прамую. ...бярэцца ператварыць звычайны літаратурны твор у сапраўдную энцыклапедыю народнага жыцця, каб малады чытач, ён сягнуў фінальнага акорда, набыў глыбокае разуменне... э-э...
Тым часам Фольксваген падскокнуў і, нібы робячы кантрольны стрэл, выпаліў:
...разуменне аб тым, аб чым бы ні гаварылася ў гэтай паэме!
А краёчкам рота шапнуў: «Малайчына, Артур, дзясятка з плюсам!»
Воган агледзеў палонных. На імгненне яго чэрствае, аўтаспынафобскае сэрца расцеплілася, але воган тут жа падумаў, што лёг ён сёння не еўшы, а ўстаў не спаўшы, і таму хай здохнуць усе ворагі ваганшчыны!
Ён загаварыў, і ад тэмбра яго голасу атмасфера ў пакоі наэлектрылізавалася, усё роўна як вакол ката, якога расчасалі нейлонавай шчоткай.
Дыквыхочацесказаць, штоя пішу вершы, бопад маёй грубай, бяздушна-бязлітаснай абалонкай хаваецца
жаданне быць каханым? спытаў воган. Ён зрабіў паўзу. Гэткая ваша думка?
Фольксваген нервова захіхікаў.
Ну... то бок... так, адказаў ён, мы ўсе, па сутнасці, недзе глыбокаўсярэдзіне... разумееце... э-э...
Воган падняўся.
О, не! сказаў воган. Вы моцна памыляецеся: я пішу вершы, каб мая грубая, бяздушна-бязлітасная абалонка атрымала яшчэ больш грубай, бяздушнабяслітаснай асалоды!! У любым разе я зараз выкіну вас у космас. Гэй, варта! Вазьміце вязняў да шлюза нумар тры і выкіньце іх за борт!
Як за борт?! загаласіў Фольксваген.
Падышоў здаравезны малады воган-ахоўнік і сваімі здаравезнымі ручышчамі з сілай выблытаў аўтаспыннікаў з рамянёў.
Вы не можаце выкінуць нас у адкрыты космас! закрычаў Фольксваген. Мы пісьменнікі і пішам кнігу!
Супраціўляцца няма сэнсу! рыкнуў у адказ ахоўнік-воўган. Гэта была першая фраза, якую ён вывучыў, калі завербаваўся ў Вогполк.
Капітан глянуў на яго з адстароненым задавальненнем і, развярнуўшыся, сышоў з рубкі.
Артур пачаў раз'юшана круціць вачыма.
He хачу паміраць зараз! заскавытаў ён,У Ma­ne галава ўсё яшчэ баліць! А выпраўляцца на нябёсы з галаўным болем паганы варыянт. Я ж буду раздражнёны і таму мне там будзе не па кайфу!