Аўтаспынам па Галактыцы  Дуглас Адамс

Аўтаспынам па Галактыцы

Дуглас Адамс
Выдавец: Логвінаў
Памер: 224с.
Вільня 2015
36.26 МБ
Сістэма апавяшчэння ізноў замоўкла, і рэха пайшло гуляць па Зямлі. Вялізарныя караблі павольна, але нязмушана развярнуліся ў паветры. На днішчы кожнага адчыніліся люкі, агаліўшы чорныя квадраты пустаты.
Тымчасам нехта з людзей урэшце выцягнуў радыёперадатчык, наладзіўся на патрэбную хвалю і звярнуўся да воганаў з хадайніцтвам за Зямлю. Ніхто не дачуў, што там кажа дамарослы адвакат, але ўсе змаглі выслухаць адказ воганаў.
Сістэма апавяшчэння ўключылася ізноў. Азваўся раздражнёны голас:
Што значыць «вы ніколі не былі на Альфа Цэнтаўры»?! Напрамілы Бог, людцы, гэта ж усяго толькі чатыры светлавыя гады адсюль! Я шчыра прашу прабачэння, але калі вы самі не жадаеце дбаць пра свае інтарэсы ў мясцовых органах улады, дык гэта толькі пад вашу адказнасць... Актывізаваць разбуральныя промні!
3 люкаў разлілося святло.
Што тут скажаш? прамовіў праз сістэму апавяшчэння голас. Млявая і абыякавая да ўласнага жыцця планетка, зусім яе не шкада.
I гукальнік вырубіўся.
I была толькі жахлівая ціша.
I быў толькі жахлівы гуд.
I была толькі жахлівая ціша.
Воганскі Будаўнічы флот выправіўся ў чарнільназіхоткую пустэчу.
4
Вельмі далёка адтуль, у процілеглым рукаве Галактыкі, у пяцістах тысячах светлавых гадоў ад зоркі з імем Сонца, Зафод Біблброкс, Прэзідэнт Імперскага Галактычнага Урада, ляцеў праз моры планеты Дамогран, а яго трохкутны катар на іоннай цязе міргаў і зіхцеў у промнях дамогранскага сонца.
Гарачы Дамогран, зацішны Дамогран, амаль нікому не вядомы Дамогран.
Дамогран, патаемнае сховішча «Залатога Сэрцайка».
Катар ляцеў па вадзе. Дамогран нагэтулькі кепска ўпарадкаваная планета, што страчваеш процьму часу, перш чым лодка сягае месца прызначэння. Рэч у тым, што Дамогран складаецца адно з пустэльных выспаў, малых і большых, адасобленых адна ад адной маляўнічымі, але надзвычай шырокімі акіянскімі абсягамі.
Катар імчаўся.
Дзякуючы сваёй тапаграфічнай нягегласці Дамогран заўсёды заставаўся планетай незаселенай. Вось чаму Імперскі Галактычны Урад выбраў яе для свайго праекту «Залатое Сэрцайка»: Дамогран такі бязлюдны, а праект «Залатое Сэрцайка» такі сакрэтны.
Са свістам і з падскокамі катар ляцеў па моры, што ляжала паміж асноўнымі выспамі адзінага прыстойнага архіпелага на гэтай планеце. Зафод Біблброкс
імчаўся з маленечкага касмапорта на Вялікодняй выспе (гэтая назва абсалютнае супадзенне: на галактчыне, міжпланетнай гаворцы, «вялікодняе» азначае «нешта рудое, маленькае і пляскатае») да выспы, дзе хавалі «Залатое Сэрцайка». Выспы, якая па другім. не менш выпадковым і неверагодным супадзенні, называлася Францыяй.
Адным з пабочных эфектаў працы над праектам «Залатое Сэрцайка» была цэлая чарада досыць выпадковых і неверагодных супадзенняў.
Але ні ў якім разе супадзеннем не было тое, што на сённяшні дзень, дзень урачыстага адкрыцця, дзень здачы пад ключ, калі «Залатое Сэрцайка» прадэманструюць зачараванай Галактыцы, прыпаў ключавы момантужыцці Зафода Біблброкса. Менавіта дзеля гэтага дня ў свой час ён і вырашыў балатавацца ў Прэзідэнты Галактыкі.
Тады гэтае рашэнне ўзняло хвалі здзіўлення па ўсёй Імперыі: «Зафод Біблброкс?! У Прэзідэнты?! Той самы Зафод Біблброкс?! У тыя самыя Прэзідэнты?!»
Шмат хто бачыў у гэтай навіне неаспрэчны доказ Ta­ro, што ўся вядомая нам светабудова беззваротна лузнулася з глузду.
Зафод выскаліўся і ўтапіў педаль газу.
Зафод Біблброкс авантурнік, былы хіпан, гуляка, (аферыст? не выключана!), паганы сябар і паскудны муж, заўзяты самапіяршчык з рэпутацыяй псіхічна хворага.
I Прэзідэнт?
Мы ж, далібог, пакуль пры цвёрдай памяці прынамсі, што тычыцца ўсенародна абранага.
Толькі шэсць чалавек у цэлым Сусвеце разумеюць. як кіруецца Галактыка насамрэч, і таму тое, што калінебудзь Зафод Біблброкс абавязкова абвесціць пра свае намеры балатавацца, прымалі як само сабой зра-
зумелае. На прэзідэнцкай гонцы ён будзе ідэальным хлопчыкам для збіцця!*
Адзінае, чаго не разумелі ўтаямнічаныя, з якой прычыны Зафод Біблброкс рашыўся на гэта.
Зафод Біблброкс спрытна прыстаў да берага, адкінуўшы бурлівую хвалю, якая засланіла сонца. Усё вырашыцца сёння. Менавіта сёння ўсе яны пабачаць, на што здатны Зафод Біблброкс. Дзеля сённяшняга дня яго двухсоты дзень нараджэння, але тое сталася ён і
* Прэзідэнт. поўны тытул Прэзідэнт Імператарскага Галактычнага Урада. Пададзены тут тэрмін «Імператарскі» цяпер зрабіўся анахранізмам: законнаму Імператару на працягу стагоддзяў дзве чвэрткі да смерткі. Каб захаваць яго ў такім стане на векі вечныя. у апошні момант смяротнай комы Імператара змясцілі ў анабіёзнае поле. Нават яго спадкаемцы ўжо даўно склеілі дошчачкі. і таму трэба заўважыць, без усякіх збыткоўных палітычных узрушэнняў, уся паўната ўлады проста і лёгка перайшла да тых. хто датуль знаходзіўся на ўладнай лесвіцы адной-дзвюма прыступкамі ніжэй: цяпер Галактыкай кіруе тая структура. якая раней была ўсяго толькі дарадчым органам пры Імператару выбраная Урадавая Рада. на чале якой нібыта стаіць Прэзідэнт, гэтай Радай жа і абраны. Але. па праўдзе кажучы. Рады той таксама ўжо няма.
Па вялікім рахунку. Прэзідэнт Галактыкі марыянетка ды не валодае хоць якой уладай. Ён. можа, / напраўду выбіраецца. але дзеля гэтай пасады мусіць валодаць якасцямі не самавітага лідара нацыі. а хутчэй здольнасцямі бессаромна-блазнаватага буяна. Таму Прэзідэнт гэта заўсёды моцна супярэчлівая асоба. чый характар дужа злосціць публіку / адначасова бязмежна захапляе. Праца Прэзідэнта не валодаць уладай. а адцягваць ад яе ўвагу. Паводле гэтага крытэру Зафод Біблброкс ці не самы паспяховы Прэзідэнту гісторыі Галактыкі: два гады свайго дзесяцігадовага прэзідэнцкага тэрміну ён прабавіў за махлярствы ў турме. Толькі шчуплая жменька людзей у курсе, што Прэзідэнт / Галактычны Урад фактычна не маюць аніякай улады. і з гэтай жменькі толькі шасцёра ведаюць, хто сапраўды кіруе Сусветам. Большасць жа з той жменькі людзей перакананая. што працэсам прыняцця дзяржаўных рашэнняў апякуецца камп 'ютар. О. як жа моцна яны памыляюцца!
зрабіўся Прэзідэнтам. Да таго ж, сёння быў яшчэ адным абсалютна выпадковым супадзеннем.
Калі Зафод Біблброкс гнаў катар па Дамогранскіх морах, дык сам сабе ўсміхаўся, уяўляючы, які ж гэта будзе шыкоўны, галавакрутны дзянёк. Ён разняволіўся і млява заклаў рукі за спінку сядзення. Кіраваў Зафод трэцяй рукой, якую ён нядаўна прырабіў побач з правіцай, каб палепшыць свае спартовыя паказнікі ў боксабіятлоне.
Гэй! шапнуў Прэзідэнт Галактыкі Зафод Біблброкс самому сабе. Ты сапраўдны суччын сын, Зафодзе Біблброксе, але ж мой суччын сын!
Аднак яго нервы спявалі песню, шчымлівейшую за самыя інтымныя сабачыя скавытанні на Месяц.
Выспа Францыя была кіламетраўтрыццацьудоўжкі, восем кіламетраў ушыркі, спясочаная, у форме сярпа. Хаця, здавалася, яна існавала не як звычайная выспа. а хутчэй як матэрыял для ўфармавання аграмаднай затокі, прыбярэжнай касы ды мысаў. Гэтае ўражанне ўзмацнялася той акалічнасцю, што берагавая лінія ўнутры сярпа складалася са стромых скал. 3 іншага боку вяршыні скалы адхонна апускаліся на восем кіламетраў аж да супрацьлеглага берага.
На вяршыні скал размясцілася прыёмная камісія.
Камісія зболыдага складалася з інжынераў і даследчыкаў, якія і пабудавалі «Залатое Сэрцайка». Пераважная частка іх была гуманоідамі, але пракідваліся і атамшчыкі-рэптылоіды, два ці тры кентаўроідныя максімегагалактолагі, які адзін васьміногападобны псіхалагістык, ці, можа, нават два, і ў дадатак гулуву (звышразумнае адценне блакіту). Усе яны, за выключэннем гулуву, красаваліся ў сваіх парадных лабараторных халатах, а гулуву з гэтай нагоды часова пераломліваўся ў адасоблена стаячай прызме.
Усімі апанавала моцная ўзрушанасць. Супольна і ў невялічкіх працоўных групах яны перасягнулі межы фізічных законаў, рэарганізавалі фундаментальную
тканку матэрыі, расцягнулі, перакруцілі і разарвалі законы верагоднасці і неверагоднасці, але выдавала на тое, што найвялікшую ўзрушанасць выклікала іхняя хуткая сустрэча з чалавекам, які падпярэзваецца аранжавым пасам (паводле традыцыі, аранжавы пас носіць Прэзідэнт Галактыкі). Аднак калі 6 ім распавялі пра тое, якой уладай Прэзідэнт Галактыкі валодае насамрэч (ніякай зусім), дык гэтае з’яўленне, пэўна, не рабіла 6 на іх вялікага ўражання.
Толькі шэсць чалавек у Сусвеце ведаюць, што абавязак Прэзідэнта Галактыкі не браць уладу ў свае рукі, а ўсяляк старацца адцягваць ад яе ўвагу.
Зафод Біблброкс выдатна выконваў свае абавязкі.
Калі ў затоку, абагнуўшы мыс, шугануў прэзідэнцкі катар, навукоўцам заняло мову і асляпіла вочы ад сонца і майстэрства стырнавога. Слізгаючы па марской паверхні і робячы шырокія бакавыя заносы, катар блішчэў і зіхцеў.
Па шчырасці, заносы і пырскі гэта занадта, бо катару ўвогуле не трэба было дакранацца да вадзяной паверхні. Яго падтрымлівала мглістая падушка іонаў, але дзеля прыліку корпус катара аснасцілі тонкімі плаўнікамі, якія можна было апускаць у ваду. Калі катар імчаўся ўздоўж затокі, ллаўнікі з сыканнем рассякалі паверхню вады, пакідаючы ў моры глыбокія парэзы, якія з буяннем разыходзіліся і потым, успененыя, зарасталі ў кільватары.
Зафод Біблброкс любіў парысавацца: пазёр ён быў першарадны.
Ён імкліва крутануўстырно. Катар панесла юзам. Зафод Біблброкс зрабіў неверагодны віраж перад самімі скаламі і спыніўся, пагойдваючыся на ўсхваляванай вадзе.
Праз якое імгненне ён спрытна выбраўся на палубу: памахаў рукою і выскаліўся тром мільярдам чалавек. Трох мільярдаў людзей на гэтай выспе, вядома ж, не было, але яны сачылі за кожным рухам Зафода Біблброкса праз вочка мініятурнай трохвымернай каме-
ры, якая лісліва лунала поруч. Штукарствы Прэзідэнта заўсёды выдатна глядзеліся ў трохвымеры: бо дзеля гэткіх выбрыкаў тое 3D і вынаходзілі.
Зафод зноў выскаліўся. Тры мільярды і шэсць чалавек яшчэ не ведалі, але сёння ён мусіць адпаліць найвялікшую штуку, якую толькі можна сабе ўявіць.
Лятучая камера вярнулася да буйнога плана адной з дзвюх галоваў Зафода (той, якая мела большы рэйтынг папулярнасці). Зафод зноў памахаў рукою. Калі не браць пад увагу другую галаву і трэцюю руку, Зафод Біблброкс найбольш нагадваў гуманоіда. Меў светлыя ўскудлачаныя валасы, што тырчэлі ва ўсе бакі. Яго сінія вочы зіхцелі абсалютна неспасцігальным бляскам, a яго шчокі амаль заўсёды заставаліся непаголеныя.