Аўтаспынам па Галактыцы  Дуглас Адамс

Аўтаспынам па Галактыцы

Дуглас Адамс
Выдавец: Логвінаў
Памер: 224с.
Вільня 2015
36.26 МБ
Фольксваген працягнуў:
На жаль, захрас я на Зямлі нашмат даўжэй, чым планаваў. Прыехаў на тыдзень, а загруз на пятнаццаць гадоў.
Але як ты трапіў на Зямлю?
Злавіў папутку з энэлашнікамі...
Энэлашнікамі?
Ага.
Э-э, а хто такія...
...НЛАшнікі? Гэта залатая касмічная моладзь, якой няма чаго рабіць. Яны гойсаюць па Галактыцы і шукаюць планеты, дзе яшчэ не адбыўся кантакт з іншапланетнымі цывілізацыямі, лятуцьтуды і імітуюць яго.
«Імітуюць»? Артур пачаў адчуваць, што Фольксвагену падабаюцца здзекі.
Угу, пацвердзіў Фольксваген, імітуюць кантакт з іншапланетнікамі. Спярша знаходзяць якую-небудзь пустэльную тэрыторыю, дзе жыве невялікая жменька людзей. Потым прызямляюцца побач з якім-небудзь гаротным тулягам, якому потым ніхто ніколі не дасць веры, і пасля, начапіўшы на галовы ідыёцкія антэніны, пачынаюць валюхавата пахаджваць вакол яго і гукаць: «Біп, біп-біп!». Дзетсад дый годзе!
Паклаўшы рукі за галаву, Фольксваген адкінуўся назад на матрас. Пры гэтым выгляд ён меў нагэтулькі самазадаволены, што быў у стане раз’юшыць каго заўгодна.
Фольксвагене, напіраў Артур. He ведаю, можа, гэта прагучыць як лухта, але што тут раблю я?
Ну, якбы гэтаправільнасфармуляваць... -адказаў Фольксваген. Я выратаваў цябе з Зямлі.
I што з ёй здарылася?
А-а, бачыш, яе знеслі.
«Знеслі»? роўным голасам перапытаў Артур.
Ara. I яна выпарылася ў адкрыты космас.
Слухай, сказаў Артур. Я гэтым трохі засмучаны. Фольксваген насупіўся: выдавала, штоёнзадумаўся. Так, я разумею, адказаў ён нарэшце.
Разумееш?! выгукнуў Артур. Разумееш!
Фольксваген узняўся.
Зірні лепш на вокладку!
-	Чаго?
-	СПА-КУ-ХА!
-	Я спакойны.
Ды ты панікуеш!
Добра, хай сабе я панікую... Але што тут яшчэ можна зрабіць?!
Пракаціцца са мною і весела прабавіць час. Галактыка кайфовае месцейка. А зараз запусці сабе ў вуха гэтую рыбку.
Што, прашу прабачэння?! перапытаўся Артур як мага ветліва.
Фольксваген трымаў у руках невялікі слоік, у якім плавала невялікая залатая рыбка. Артур заміргаў. Як жа ён хацеў, каб перад яго вачыма апынулася штонебудзь простае і пазнавальнае, нешта, што ён зможа асягнуць сваім устурбаваным розумам! О, ён бы адчуў сябе спакойна і ўпэўнена, калі 6 побач з дэнтраскімі майткамі, дрыгвіскімі матрасамі і бетэльгейзіянцам, які трымаў у руках залатую рыбку і заахвочваў запхнуць яе ў вуха, з’явілася, скажам, запакоўка кукурузных шматкоў. На жаль, гэта адсутнічала ў Артуравым полі зроку, і таму ён заставаўся неспакойны і няўпэўнены.
Немавед адкуль абрынулася лавіна дзікага шуму. Артур цяжка задыхаў. Было ўражанне, што той шум рабіў чалавек, які адпалохвае зграю ваўкоў, спрабуючы пры гэтым папаласкаць рот.
-	Ціху! загадаў Фольксваген. Слухай уважліва, гэта можа быць важным.
-	В-важным?..
-	Капітан воганскага карабля робіць абвестку па радыёгукальніку.
-	Ты хочаш сказаць, гэты брэх іхняя мова?!
He замінай слухаць!
Але ж я па-іхняму не разумею!
-	Ад цябе гэтага не патрабуецца. Проста запусці сабе ў вуха рыбку.
Бліскавічным рухам Фольксваген пляснуў даланёй па Артуравым вуху, і па целе зямляніна расцяклася млосць ад таго, што па вушным тракце склізнула жывая істота. Аднак праз пару секунд Артуравыя вочы акругліліся ад цікаўнасці. Са слыхам у яго адбывалася тое самае, што адбываецца са зрокам, калі чалавеку паказваюць карцінкі з двума чорнымі сілуэтамі, і раптам у абрысах твараў ён пачынае бачыць выяву белага падсвечніка. Або калі вам паказваюць процьму намаляваных кропачак на паперы, а яны раптам пачынаюць складацца ў лічбу «шэсць», з’яўленне якой у сваю чаргу азначае, што аптаметрыст спагоніць з вас кучу грошай для новай пары акуляраў.
Артур усё яшчэ прыслухоўваўся да брахлівых булькатанняў, хіба цяпер нейкім незразумелым чынам ён разумеў іх гэтаксама добра, як родную ангельшчыну.
I вось што ён пачуў...
«Гаў-гаў, буль-буль, гаў, буль, гаў-гаў-гаў-гаў, буль, гаў, буль-буль, гаў, буль-буль-буль, гаў, ням-ням, ...ям-ям... людзі павінныя весяліцца... Паўтараю паведамленне. Гаворыць капітан вашага карабля, і таму, калі ласка, спыніце ўсё, што б вы там ні рабілі, і ўважліва паслухайце. Па-першае, як паказваюць нашыя прыборы, у нас на борце завяліся два аўтаспыннікі. Прывітанне, падарожныя людзі, кім бы вы ні былі! Я толькі хачу расставіць усе кропкі над «і» вас тут ніхто не чакаў!!! Я выжыльваўся з усяе моцы, каб апынуцца на тым месцы, дзе знаходжуся цяпер, і пасада капітана Воганаўскай будаўнічай эскадры не далася мне нагэтулькі лёгка, каб я дазволіў ператварыць свае караблі ў таксоўку для бадзячых дармаедзін. Я ўжо выслаў пошукавы атрад, і як толькі ён вас знойдзе, я вышпурну вас за борт. Калі вам пашчасціць, дык перад выкіданнем я, можа быць, прачытаю вам свае вершы...
...Па-другое. Неўзабаве мы маем зрабіць гіперкасмічны скачок да зоркі Барнарда. Па прыбыцці туды мы застанемся ў доках на трое сутак для рамонту і загрузкі. Падчас гэтай стаянкі ўсім чалыдам экіпажу строга забараняецца пакідаць борт карабля. Паўтараю: усе звальненні на планету адмяняюцца. Мяне толькі што кінула каханка, і мне незразумела, чаму ўтакі час іншыя людзі павінныя весяліцца. Канец паведамлення».
Брэхабульканне спынілася.
Артур з сорамам заўважыў, што сам ляжыць скручаны ў клубок на падлозе, а яго рукі абхопліваюць уласную галаву. Ён слаба ўсміхнуўся.
Прыязная істота! сказаў ён. Шкада, што ў мяне няма дачкі, каб я мог урачыста забараніць ёй жаніцца з воганамі...
Табе не давялося б, адказаў Фольксваген. Воганы выпраменьваюць прыблізна столькі ж сэксуальнай прывабнасці, колькі фотаздымкі з месца дарожнай аварыі. Не-не, не рухайся, дадаў Фольксваген калі Артур пачаў выпроствацца. Табе лепей падрыхтавацца да скачка ў гіперпрастору. Гэта непрыемнае пачуццё усё роўна як п'янка.
А што непрыемнага ў п’янцы?
Пахмелле.
Артур задумаўся на гэты конт.
Фольксвагене, прамовіў ён.
Ага?
А што гэтая рыба робіць у маім вуху?
Перакладае для цябе. Гэта вавілонская рыбка. Ka­ni хочаш, прачытай пра яе ў «Падарожнай кніжкі».
Артур адкінуў «Падарожную кніжку для аматараў галактычнага аўтаспыну» і потым зноў скруціўся ў позу эмбрыёна, рыхтуючыся да скачка.
У гэтае імгненне падлога, такое ўражанне, пачала знікаць. Артуравы зрэнкі дружна павярнуліся ў сярэдзіну. А ступакі чамусьці апынуліся ля галавы.
Каюта скурчылася, перакулілася, памяняла ўсе прапорцыі і каардынаты, спыніла існаванне і Артур паляцеў у сярэдзіну самога сябе. Карабель лраходзіў гіперпрастору.
«Вавілонская рыбка, пачала распавядаць «Падарожная кніжка для аматараў галактычнага аўтаспыну», з выгляду маленькая, жоўтая і падобная да п’яўкі. Вавілонская рыбка ці не самая дзіўная істота ў Сусвеце. Яна жывіцца энергіяй мазгавых хваляў людзей, якія знаходзяцца побач з яе носьбітам. Каб падсілкавацца, яна проста ўсмоктвае ўсе, свядомыя і несвядомыя, сігналы мазгавой энергіі атачэння. Потым вылучае тыя сігналы ў мозг свайго носьбіта ў выглядзе тэлепа-
тычный матрыцы, у якой свядомыя думкі чаргуюцца з нервовымі сігналамі, якія ідуць з мазгавых цэнтраў прамоўцы. Практычнае значэнне гэтага ўсяго: запускаючы сабе ў вуха вавілонскую рыбку, вы зможаце разумець абсалютна ўсе мовы Сусвету. Тое, што вы чуеце, гэта дэшыфроўка матрыцы чужых мазгавых хваляў, якія вылучыла для вас вашая вавілонская рыбка.
...Той факт, што нешта настолькі страшэнна карыснае можа развіцца ў выніку эвалюцыі, а іншымі словамі абсалютна выпадкова, падбухторыў некаторых мысляроў палічыць гэты феномен канчатковым і абсалютным довадам неіснавання Бога.
Довад гучыць неяк так:
«Бог кажа:
-	Я адмаўляюся даказваць, што я існую, паколькі любы доказ адмаўляе веру, а без веры я нішто».
-	Аднак, адказвае яму чалавек, вавілонская рыбка выдае Цябе з галавой, ці не так? Далібог, яна не магла развіцца выпадкова. Яна даказвае, што Ты існуеш, і адсюль вынікае, паслугуючыся Тваімі ж уласнымі доказамі, што Ты не існуеш. Што і патрабавалася давесці.
-	О, Божа, кажа Бог, я не падумаў пра гэта!
I вокамгненна знікае ў смузе логікі.
-	Ну, гэта было няцяжка, прамаўляе чалавек і ідзе давесці самому сабе, што белае гэта чорнае, і на першай-лепшай «зебры» яго збівае аўто.
Большасць вядучых тэолагаў палічыла гэты аргумент лухтой непадсяванай, але іх меркаванне не спыніла Валенштайна-Акудовіца загрэбсці не абы-якую капейчыну, калі ён выкарыстаў гэты аргумент у якасці цэнтральнай тэмы свайго апошняга бэстсэлера «Вось і ўсё (што я хацеў сказаць пра Госпада Бога)».
Тым часам вавілонская рыбка, што разбурыла ўсе моўныя і культурныя бар'еры паміж рознымі расамі і народамі, урэшце спрычынілася да большай колькасці міжэтнічных войнаў і канфліктаў, чым любая іншая істота ў гісторыі разумнага жыцця».
3 Артура вырваўся глухі рык. Ён з жахам выявіў, што скачок праз гіперпрастору яго не забіў. Цяпер ён знаходзіўся на адлегласці шасці светлавых гадоў ад месца, на якім магла б знаходзіцца планета Зямля ў выпадку, калі б яна яшчэ існавала.
Зямля.
Вобраз Зямлі кісельнай млосцю расцёкся па яго і так знуджаным розуме. Яго ўяўленне было, ясная рэч, не ў стане перастрававаць той факт, што ўся планета Зямля спыніла сваё існаванне для яго гэта было занадта. Артур паспрабаваў падсцёбнуць сваё ўяўленне думкамі, што ягоных бацькоў і сястры больш няма. Ніякай рэакцыі. Потым ён падумаў пра аднаго абсалютна незнаёмага чалавека, за якім ён стаяў у чарзе два дні таму і адчуў шчыменне ў грудзях таго супермаркета больш няма, усе, хто быў у ім, зніклі таксама.
Трыумфальнай калоны адмірала Нэльсана больш няма! Калона Нэльсана знікла, і ніхто не будзе абурацца з нагоды яе знікнення, бо не засталося больш аніводнага чалавека, які змог бы тое абурэнне выказаць. Згэтуль калона будзе існаваць толькі ў ягонай, Артуравай, памяці. Англія існуе толькі ў яго памяці яго, які цяпер захрас у гэтым смярдзючым, вільготным, абшытым сталлю зоркалёце. Хваля клаўстрафобіі захлынула яго.
Англіі больш не існуе. Ён перастрававаў гэты факт неяк агораў. Амерыка, падумаў ён, знікла. Яму не ўдалося асягнуць гэта розумам. Ён зноў намысліў пачаць з меншага. Нью-Ёрк знік. Ніякай рэакцыі. Усё роўна ён ніколі ўсур'ёз не верыў у існаванне гэтага мегаполіса.
«Даляр, падумаў ён, страціў моц назаўсёды».
Яго працяла лёгкая дрыготка. «Усе кінастужкі з удзелам Хэмфры Богарта сцёртыя», сказаў ён сабе.