Аўтаспынам па Галактыцы  Дуглас Адамс

Аўтаспынам па Галактыцы

Дуглас Адамс
Выдавец: Логвінаў
Памер: 224с.
Вільня 2015
36.26 МБ
Вартаўнік моцна схапіў абодвух аўтаспыннікаў за шыю і, пачціва нахіліўшы іху бок капітанскай патыліцы, не зважаючы на іхні лямант, пацягнуў прэч з мастка. Сталёвыя дзверы зачыніліся, і капітан зноў застаўся адзін.
Ён ціха і захоплена зумкаў сабе пад нос, гартаючы свой нататнік з вершамі.
Г-мммм, сказаў ён, «чулая душа паэта бярэцца ператварыць звычайны літаратурны твор у сапраўдную энцыклапедыю народнага жыцця...».
На хвілю ён прызадумаўся, але са злавеснай усмешкай пляснуў, загортваючы, нататнікам.
Забіць іх мала, урэшце вымавіў ён.
Доўгі, абшыты сталлю калідор ганяў рэха лядашчага супраціву двух гуманоідаў, надзейна сціснутых гумовымі падпахамі вогана.
Шыкоўна! Здурнець можна! засычэў Артур. Адчапіся ты ад мяне, гадзе!
Воган-ахоўнік працягваў іх валачыць.
Ды не бяры ты да галавы, кінуў Фольксваген Артуру не дужа пераканаўча. Я штосьці ды прыдумаю.
Супраціўляцца няма сэнсу! гыркнуў вартаўнік.
Адна просьба ці можаце вы паўстрымацца і не казаць падобных фразаў? звярнуўся да вогана Фольксваген. Бо як мыслячая асоба, чуючы падобныя фразы. зможа выпрацаваць пазітыўнае стаўленне да жыцця?
Мілы мой Божа! забедаваў Артур. Ты, Фольксвагене, чаўпеш тут пра пазітыўнае мысленне, хаця тваёй роднай планеты ніхто сёння не разбураў... Сёння зранку я прачнуўся і падумаў, што мяне чакае цудоўны, пухкі дзянёк, я крыху пачытаю, расчашу сабаку... А цяпер усяго колькі хвілін на пятую, а мяне ўжо выпіхваюць з іншапланетнага зоркалёта, і ўсё гэта адбываецца на адлегласці шасці светлавых гадоў ад драбкоў спапялёнай Зямлі!
Ён закашляўся і натужліва засоп. Тым жа часам воган узмацніў ухоп.
Добра, добра, пачаў супакойваць Фольксваген. Спакуха, не панікуй!
Прычым тут паніка? Гэта культурны шок, адгрызнуўся Артур. Чакай-чакай, вось зараз я прывыкну да рэальнасці і знайду якое апірышча. I вось тады я і пачну панікаваць як мае быць.
Артуру, у цябе звычайная гістэрыка. Забі зяпу!
Фольксваген ліхаманкава спрабаваў штосьці ды прыдумаць, але яго зноў перарваў крык вартаўніка:
Супраціўляцца няма сэнсу!
I ты таксама забі зяпу! сказаў Фольксваген.
Супраціўляцца няма сэнсу!..
Напрамілы Бог, досыць! усхадзіўся Фольксваген.
Ён паварочваў галаву, пакуль яго вочы не апынуліся насупраць твару захопніка. У бетэльгейзіянца завялася ідэя.
Слухай, табе' што, сапраўды падабаецца вымаўляць гэтую фразу? знянацку запытаўся ён.
Воган знерухомеў і па яго твары разліўся выраз бязмежнай дураты.
Падабаецца? прагрымеў ён. У якім сэнсе?
Ну, у сэнсе, ці даюць табе твае дзеянні адчуванне насычанага і ўцешнага жыцця? перафармуляваў сваё пытанне Фольксваген. Усе гэтыя тупанні, крыкі, выпіхванні людзей у адкрыты космас?..
Воган зіркнуў на нізкую жалезную столь і яго бровы амаль набеглі адно на адно. Краёчкі рота палезлі долу. Урэшце ён сказаў:
Ну, жыццё непаганае...
Ясная рэч! пагадзіўся Фольксваген.
Каб зірнуць на Фольксвагена, Артур павярнуў галаву.
«Фольксвагене. што ты робіш?» запытаў ён здзіўленым шэптам.
Як што... спрабую цікавіцца навакольным светам, сказаў ён.
Потым зноў спытаўся вогана:
Дык кажаш, хлопча, жытка не бяды?
Воган зірнуў на яго зверху, а млявыя думкі паволі расцякліся па змрочных глыбінях яго свядомасці.
Ага, сказаў ён,але калі ты ўжо закрануў гэтую тэму, дык болыдасць майго жыцця невялікае што. Акрамя, можа быць... ён паварушыў мазгамі зноў. Гэты працэс вымагаў узірання ў столь. ... Акрамя, можа быць, некаторых крыкаў з пагрозамі, якія мне сапраўды да душы.
Ён набраў паветра ў лёгкія і загырчаў:
Супраціўляцца няма!..
...Ну, ясна, ясна, хуценька перарваў яго Фольксваген, ты проста спец па пагрозах, як я пагляджу. Але кал і ўсё так паскудна, сказаў ён павол і, каб воган здолеў як след асэнсаваць пачутае, дык нашто ты робіш гэта? Якая прычына? Дзеўка? Садысцкія схільнасці? Жаданне адпавядаць апошнім мужчынскім стандартам? Ці ты проста зрабіў выснову, што існаванне ў такой беспрасветнай нудзе ужо само па сабе выпрабаванне для сапраўднага вогана?
Артур збянтэжана перавёў погляд з вогана на бетэльгейзіянца.
Э-э... прамовіў вартаўнік. Э-э... ліха яго ведае... Я думаю, што ўсё на свеце трэба рабіць як мае быць... Мая цётка кажа, што гвардыя на касмічным флоце неблагая кар'ера для маладога вогана. Ну, ведаеце мундзір, фарсуністая кабура з паралізуючым пісталетам, нуда беспрасветная...
Ну, вось, Артур, бачыш, сказаў Фольксваген з выглядам чалавека, які ўрэшце атрымаў довады, які пацвярджалі ягоныя дапушчэнні, а ты кажаш, што ў жыцці гора-бяду прыняў толькі ты.
Артур усё ж палічыў за лепшае працягваць думаць лра сваю гора-бяду. Акрамя непрыемнасцяў з Зямлёю і таго, што яго мала не прыдушылі, перспектыва апынуцца ў адкрытым космасе яго моцна трывожыла.
Пастарайся жыць і ягонымі праблемамі, напіраў на Артура Фольксваген. Вось ён, бедны ды страдны, a справа ўсяго ягонага жыцця -тупаць нагамі і выкідваць людзей за борт...
I крычаць на іх, дадаў вартаўнік.
Ага, і крычаць, пагадзіўся Фольксваген, паблажліва паляпаўшы здаравезную ручышчу, якая сціснула яму горла. I ён нават не ведае, чаму мусіць гэта рабіць!
Артур пагадзіўся, што гэта сапраўды вельмі сумна. Сваю згоду ён выказаў кволым, ледзь заўважным
жэстам, бо яму здушылі шыю. Засмучанае вуркатанне вылецела з ахоўніка:
Ну, зараз вы расклалі ўсё па паліцах, і я хачу спытаць...
Ага, малайчынка, слухаю ўважліва... падахвоціў вогана Фольксваген.
...Дык якая альтэрнатыва? працягваў вуркатанне воган.
Ну... сказаў Фольксваген выразна, але павольна, спыніць свае дзеянні, вядома! Скажы ім, што тваё сумленне забараняе табе гэта рабіць, скажы, што воганы з народам!
Фольксваген адчуў, што ён мусіць да гэтага нешта дадаць, але на якое імгненне падалося, што воган прыслухаўся і сур’ёзна ўзважвае гэтыя словы.
Ээхххххмммммммммммммммммммммммммм мм... прамовіў ахоўнік. эхм, ну, нешта не тое ты кажаш.
Фольксваген адчуў, што ўсё прапала.
Пачакай, пачакай гэта толькі пачатак, я яшчэ, разумееш, не ўсё сказаў...
Але ў гэты момант воган зноў узмацніў ухоп і працягнуў выконваць загад дацягнуць вязняў да шлюзу.
Ну, калі вы не супраць, сказаў ён, дык лепей я дацягну вас да шлюзаў, a то мне яшчэ трэба папрактыкавацца ў крыках.
Але Фольксваген быў яўна супраць.
Добра... але слухай! ужо не так павольна і не так выразна.
Аээээнннннннннн, сказаў Артур без выразнай інтанацыі.
Пачакай! чапляўся Фольксваген. Яшчэ ёсць музыка, мастацтва, сусветная культура ўрэшце, і ўсялякае-рознае, што можна абмяркоўваць. Арргггггг!
Супраціўляцца няма сэнсу! заблагаў ахоўнік, і потым дадаў:
Разумееце, калі я дацягну вас да шлюзу, дык мяне могуць узвесці ў афіцэр-крычалы, а вось для
некрыклівых і нецягавітых афіцэраў агулам застаецца не так шмат пасадаў, таму я ўжо лепей займуся тым, што ўмею.
Яны апынуліся ля масіўнага круглага люка, які вёў у невялічкі перадшлюзавы адсек. Ахоўнік націснуў пару кнопак і люк закруціўся, адчыняючыся.
Але дзякуй за гутарку, дадаў воган. Шчаслівага палёту!
Ён пхнуў Фольксвагена ў перадшлюзавы адсек. За ім на падлогу паваліўся задыханы Артур. Фольксваген праціснуўся і роспачна таргануў люк, які зачыняўся перад самым яго носам.
Паслухай мяне! закрычаў ён вартаўніку. Існуе цэлы свет, пра які табе нічагуткі невядома... Вось. паслухай-паслухай, у роспачы ён паспрабаваў выціснуць з сябе хоць адзін культурны фрагмент: адзінае, што ён мог зымправізаваць гэта першы такт Пятай сімфоніі Бетховена.
«Та-да-та-дам!» Хіба ў цябе гэтая музыка не выклікае дрыжыкаў па целе?
Не-а, адказаў вартаўнік. Ніякіх. Але я напішу пра яе маёй цётцы.
I калі ён што да гэтага дадаў, дык яго ўжо не пачулі. Люк захлопнуўся, і зніклі ўсе гукі, за выняткам аддаленага гуду карабельнага рухавіка.
Яны сядзелі ў да бляску адпаліраванай камеры, падобнай да цыліндра: два метры ў папярэчніку і тры метры ўдоўжкі.
Фольксваген, цяжка дыхаючы, азірнуўся:
Далібог, у хлопца неблагі патэнцыял.
Артур па-ранейшаму ляжаў на ўвагнутай падлозе камеры там, дзе і паваліўся. Угору яго вочы не падымаліся. Ён адно ляжаў, цяжка дыхаючы.
Дык цяпер нам ужо дакладна капец?
Капец, капец, пацвердзіў Фольксваген, з крыжыкам.
Слухай, а ты нічога не прыдумаў? Здаецца, ты казаў, што нешта прыдумаеш. Можа, ты нешта прыдумаў, а я і не ў курсе.
Ну, так, нешта я ды прыдумаў, задыханым голасам адказаў Фольксваген.
Артур са спадзевам глянуў на яго.
Але, на жаль, працягваў Фольксваген, гэтая ідэя прыдатная для тых, хто знаходзіцца па той бок ад гэтага люка.
Ён пхнуў нагою люк, за які іх толькі што шпурнулі.
Але ж гэта была добрая ідэя?
Ну, ясна, вельмі файная.
I ў чым яе сутнасць?
Ну, я не распрацаваў усіх дэталяў. Дык які сэнс рабіць гэта цяпер?
Дык... э-э... што зараз будзе?
Фольксваген адказаў:
Ну, э-э, гэта... Праз колькі імгненняў, я так думаю, перад намі адчыніцца шлюз і нас выцягне ў глыбокі космас, і потым мы задыхнемся. Калі ты набярэш поўныя лёгкія паветра, дык, зразумела, можаш працягнуць у вакууме секунд трыццаць...
Ён сашчапіў рукі па-за патыліцаю, яго бровы палезлі долу, і Фольксваген Гольф зазумкаў старадаўні гімн бетэльгейзіянскіх ваяроў. А яго вочы раптам зрабіліся чужымі, нават чужынскімі.
Дык, значыцца, усё, сказаў Артур, мы памрэм...
Ага, сказаў Фольксваген. хіба што... He! Пачакай хвілінку!
Ён раптам скокнуў да супрацьлеглай сценкі, згледзеўшы нейкі прадмет, які застаўся па-за вокам Артура.
Гэта што за выключальнік? закрычаў ён.
Які, дзе?! закрычаў у адказ Артур, круцячыся на месцы.
He, я памыліўся, сказаў Фольксваген. Так што так мы памрэм.
Ён зноў сеў, прытуліўшыся да сценкі, працягваючы зумкаць песеньку, якую быў перарваў.
Ведаеш, сказаў Артур, у імгненні, як гэтае, калі я захрас у воганскай вязніцы з ураджэнцам Бетэльгейзэ
і хутка задыхнуся ў адкрытым космасе, я хацеў бы пачуць, што казала мне маці, калі я быў хлопчыкам.
I што, што яна табе казала?
-	He ведаю я ж не слухаў.
-	А-а...
Фольксваген працягнуў сваё зумканне.
«Здурнець можна! падумаў Артур. Калоны Нэльсана не існуе, «Макдональдса» няма і ўсё, што засталося, гэта я і фраза «пераважна бясшкодная». А яшчэ праз хвіліну можа застацца толькі адна фраза «пераважна бясшкодная». А ўчора ж мне здавалася, што Ha­ma планета нядрэнна маецца».