Аўтаспынам па Галактыцы  Дуглас Адамс

Аўтаспынам па Галактыцы

Дуглас Адамс
Выдавец: Логвінаў
Памер: 224с.
Вільня 2015
36.26 МБ
Яго працяла жахлівая здагадка:
Халера-венера! Як жа мне цяпер насіць мой электронны гадзіннік?!
Артур у роспачы скасавурыўся ў бок Фольксвагена.
Фольксвагене! Ты ператвараешся ў пінгвіна. Спыніся!
Зноўку пачуўся чыйсыді голас:
Адзін супраць дзвюх у сямідзесяціпяцітысячнай ступені.
Фольксваген пакрочыў, валюхаючыся на пінгвінаў манер.
Гэй, вы дзе? пракракаў ён. Як так? Што тут адбываецца і ці можна ўсё гэта спыніць?
Калі ласка, разнявольцеся! прыязна сказаў голас, не раўнуючы, як кажуць сцюардэсы, калі ў наяўнасці засталося толькі адно крыло і два рухавікі, адзін з якіх палае. Вы ў поўнай бяспецы!
Пры чым тут бяслека?! гняўліва абурыўся Фольксваген. Вы што, не бачыце, што я цяпер хай сабе ў поўнай бяспецы, але пінгвін, а ў майго сябра зараз расцякуцца рукі і ногі?!
Ды ўсё ў парадку зараз я іх збяру назад, адгукнуўся Артур.
Адзін супраць дзвюх у пяцьдзясяттысячнай ступені, прамовіў голас.
Мушу прызнацца, дадаў Артур. Яны цяпер крыху даўжэйшыя, чымся тыя, да якіх я прызвычаіўся... Хаця з іншага боку...
А вам не падаецца, што трэба сёе-тое патлумачыць? па-птушынаму клякочучы, загаласіў Фольксваген.
Голас запярхекаў. У далечы прашпацыравала ліліпуцка-вялізная лічба чатыры.
-	Шаноўнае спадарства, ласкава запрашаем, вымавіў голас, на зоркалёт «Залатое Сэрцайка»!
Усё, што тут адбываецца, не прычына для трывогі, працягваў голас. Па першым часе вам, відаць, будзе моташна вас жа выратавалі ад вернай смерці з імавернасцю два ў ступені дзвесце семдзясят шэсць тысяч супраць аднаго. Цалкам магчыма, нават з яшчэ меншай імавернасцю. Цяпер мы ляцім два ў ступені дваццаць пяць тысяч супраць аднаго. Як толькі мы будзем пэўныя наконт таго, што такое нармальны парадак рэчаў, мы яго адразу ж адновім. Дзякуй за ўвагу. Два ў ступені дваццаць тысяч супраць аднаго...
I голас сціх.
Фольксваген і Артур апынуліся ў ружовым пакойчыку. Фольксваген аніяк не мог супакоіцца.
Здурнець можна! Артуру, нас жа падабраў зоркалёт, які кіруецца рухавіком Бясконцай Неймавернасці. Фантастыка! Пра яго нават колісь чуткі хадзілі. Іх, вядома, на самым высокім узроўні абверглі, але ж, мусіць, такі рухавік таемна канструявалі. Пабудаваць рухавік на неймавернай цязе! Гэта. я табе скажу... Артуру? Што такое?!
Артур штомоцы сіліўся зачыніць дзверы пакойчыка, але вушак быў дрэнна дапасаваны. I вось праз адтуліны ў пакойчык шчаміліся маленькія хцівыя ручкі з запэцканымі ў атрамант пальчыкамі, а знадворку роспачна гаманіла шмат чыіхсьці танклявых галасоў.
Артур падняў вочы ўгору.
-	Фольксвагене! прамовіў ён. Там, за дзвярыма, шматтысячны натоўп малпаў, якія хочуць паразмаўляць з намі пра п’есу «Гамлет», якую яны напісалі.
10
3g
Рухавік Бясконцай Неймавернасці (РБН) новы цудоўны спосаб пераадольваць міжпланетныя адлегласці. Ён прызначаны для тых, хто не жадае ўблытвацца ў цягамотныя скачкі праз гіперпрастору.
РБН адкрылі ў выніку шчасл івага збегуакалічнасцяў, і пасля даследчая група на Дамогране гэты спосаб перасоўвання прыручыла і абкультурыла як змагла.
Калі ласка, кароткая гісторыя вынаходства РБН.
Прынцып вырабу невялікай колькасці канцавой імавернасці пры пасярэдніцтве простай зачэпкі лагічных ланцужкоў субмезонных мазгоў чмелязяўра-57 да атамнай друкаркі, апушчанай у генератар броўнаўскага руху (напрыклад, у стары добры кубачак гарачай гарбаты) былі ясная рэч добра вывучаныя, і такія генератары ўжываліся для стварэння святочнага настрою на вечарынках. Напрыклад, яны маглі зрабіць так, каб усе малекулы ў бялізне якой-небудзь госціцы згодна з Тэорыяй Нявызначанасці адначасова адскокнулі на трыццаць сантыметраў убок.
Шмат выбітных фізікаў заяўляла, што падтрымліваць падобныя вынаходніцтвы ганьба часткова таму, што падобныя працы спрыяюць далейшай дэградацыі навукі, але ў асноўным таму, што згаданых вышэй фізікаў на такія вечарынкі ніколі не клікалі.
Яшчэ адна рэч, якая раздражняла фізікаў, гэта пастаянная няўдача, якая насцігала іх, калі яны канструявалі машыну, што можа стварыць поле бясконцай
імавернасці. Гэтае поле патрабуецца, каб шпурляць зоркалёт паміж самымі далёкаадлеглымі зоркамі на неймаверна-неверагодныя дыстанцыі. Урэшце, зацяўшыся ад няўдачы і злосці, навукоўцы афіцыйна абвясцілі, што існаванне такой машыны немагчымае ў прынцыпе.
I тут аднойчы адзін студэнт, якога пакінулі падмятаць падлогу фізічнай лабараторыі пасля нейкага на рэдкасць правальнага эксперыменту, злавіў сябе на думцы:
«Калі, пачаў разважаць ён, існаванне Рухавіка Бясконцай Неймавернасці немагчымае ў лрынцыпе, тады разважаючы лагічным чынам яго стварэнне мае канцавую неверагоднасць. Стуль вынікае, штоўсё, што трэба зрабіць, каб гэтую неверагоднасць здабыць, гэта падлічыць, наколькі ж яна неверагодная, загрузіць гэтую лічбу ў генератар Канцавой Неймавернасці, запарыць свежай гарбаты... і ўвамкнуць!»
Студэнт зрабіў гэтак і быў дужа здзіўлены, высветліўшы, штоў яго атрымалася з ніадкуль з нічога стварыць доўга шуканы Рухавік Бясконцай Неймавернасці.
Ягонае здзіўленне толькі павялічылася, калі пасля таго, як за гэтае вынаходніцтва Галактычная Акадэмія ўручыла студэнту звышпрэстыжную прэмію «За духоўнае браджэнне», яго лінчаваў натоўп раз’юшаных фізікаў, якія ўрэшце прызналі, што адзінае, чаго яны ўпраўду цярпець не ў стане, гэта кемныя разумнікі і дапытлівыя самасуі.
11
Імаверна непрабіўная рубка «Залатога Сэрцайка» выглядала як у самым сярэднестатыстычным зоркалёце, за выняткам свайго ўзорнага глянц-парадку, што панаваў тут, карабель жа быў абсалютна новы! 3 некаторых сядзенняў нават не паздымалі цэлафанавых чахлоў. Кабіна была ў асноўным белая, даўгаватая, памерамі з невялічкую кавярню. He тое каб надта доўгая: дзве сценкі пакрысе выкрыўляліся ў паралельнай манеры, і ўсе куты кабіны былі абрысаваныя ў надзіва выгнутых формах. Праўду кажучы, пабудаваць звычайную даўгаватую трохвымерную кабіну было 6 куды прасцей і практычней, але тады ніхто б не заўважыў працы дызайнера. А вось жа гэтая кабіна выглядала дужа эрганамічна і страшэнна прасунута: з вялікімі тэлеэкранамі, што ўзвышаліся над кантрольнай панэллю, і з утопленымі ў насценных нішах панэлях навігацыі, і доўгім шэрагам камп’ютараў, якія выпіналіся з насценнай пукатасці. У адным куце сядзеў згорблены робат, чыя зіхоткая стальная галава бязвольна звісала паміж зіхоткіх стальных ног. Ён таксама быў абсалютна новы, але нягледзячы на выдатна сканструяваны корпус і да бляску нашмараваныя дэталі, усё ў ягоным больш-менш чалавекападобным тулаве здавалася нейкім нягеглым, нібыта з дрэнна дастасаванымі адна да адной часткамі. Як напраўду, дык усе часткі пасавалі дасканала, але нешта ў ягонай паставе як бы казала, што яны могуць дастасоўвацца лепей.
Зафод Біблброкс нервова хадзіў тут-сюд сходамі па двухпавярховай кабіне, кратаючы рукамі зіхоткае абсталяванне, і ўзрушана хіхікаў.
Трыліян села, згорбіўшыся сярод купы прыладаў, выразна чытаючы ўголас лічбы. Яе голас праз апавяшчальную сістэму насіўся па ўсім зоркалёце.
Пяць супраць аднаго і неймавернасць падае... сказала яна, чатыры супраць аднаго... тры супраць аднаго... два... адзін... імаверны фактар адзін супраць аднаго... у нас нармальнасць, паўтараю, у нас нармальнасць.
Трыліян выключыла мікрафон, потым уключыла зноў і дадала з лёгкай усмешкай: «Усе вашыя праблемы толькі ў вашай галаве. Калі ласка, разнявольцеся. Па вас хутка прыйдуць».
Зафод вызверыўся:
Трыліян, ды хто яны такія?
Каб павярнуцца да яго тварам,Трыліян крутанулася насваім крэсле. Пацепнула плячыма.
Ды так, два хлопцы, якіх мы, здаецца, падабралі ў адкрытым космасе, сказала яна. Сектар ЭЭ7, Масіў Э-Альфа.
Так, давай пацеш сябе прыемнай думкай, Трыліян, выказаў незадаволенасць Зафод. Ты, вядома, перакананая, што ў цяперашніх абставінах гэтак паводзіцца разумна. To бок, мы даем драпака, палова паліцыі Галактыкі дыхае нам у патыліцу а мы спыняемся. каб падабраць аўтаспыннікаў?! Малайчынка, Трыліян! Дзясятка за альтруізм і зухаватасць, але мінус мільён за дзіравую мазгаўню, ясна?
Ён нервова зашчоўкаў клавішамі на прыборнай дошцы. Пакуль Зафод не паспеў набраць што істотнае, Трыліян моўчкі адхіліла ягоную руку наўзбоч. Якая б рыса характару ні апаноўвала Зафода ў пэўны момант: гарачлівасць, сляпое выхваленне, пыха ён пачынаў рухацца, як мядзьведзь, і мог хутка і лёгка ўзарваць
карабель пры дапамозе аднаго бязглуздага руху. Трыліян нават стала падазраваць, што галоўная прычына таго, што Зафоду заўсёды ўдавалася весці нагэтулькі насычанае і паспяховае жыццё, палягала ў тым, што ён ніколі не ўсведамляў сэнсу ніводнага свайго ўчынку.
Зафодзе, сказала яна стрымана, яны без скафандраў луналі ў адкрытым космасе... Ты ж не хацеў бы, каб яны аддалі Богу душу, га?
Ну, ведаеш... не хацеў. Прынамсі не такім чынам, але ж...
«Не такім чынам»? А якім чынам ты хацеў, каб яны памёрлі, га? Трыліян схіліла голаў набок.
Ну, праз каторы час іх мог бы падабраць хто іншы...
Праз секунду яны памерлі 6!
Калі б ты парупілася абдумаць праблему крыху даўжэй, яна бы знікла самохаць.
Ты што, усцешыўся 6, калі б яны памерлі?
Ну, «усцешыўся» не зусім тое слова, але ж...
Хопіць, прамовіла Трыліян, паварочваючыся да прыборнай дошкі. I ў любым разе, я іх не падбірала.
Што значыць «не падбірала»? А хто падабраў?
Зоркалёт падабраў.
Чаго?!
Карабель. Сам-адзін.
Га?
Калі мы ўключылі Рухавік Бясконцай Неймавернасці.
Неверагодна!
Э-э, Зафодзе, яшчэ як верагодна.
Дык...
Зафодзе, прамовіла яна, ляпаючы яго па плячы. He бойся ты наконт прыбышоў! Яны проста парачка хлопцаў. Зараз пашлю па іх робата, і ён прывядзе іх сюды. Гэй, Марвіне!
Галава робата, які сядзеўскурчаны ў куце, здрыганулася, потым застыла зноў, аднак па каторым часе крыху загайдалася. Робат з цяжкасцю падняўся на ногі,
нібыта ён быў разоў у пяць цяжэйшы, чым ёсць насамрэч, і зрабіў тое, што які-небудзь старонні назіральнік, пэўна, палічыў бы за гераічныя высілкі дабрацца да процілеглай сценкі каюты. Цяпер робат стаяў перад Трыліян і, здавалася, глядзеў ёй праз левае плячо.
Думаю, вам варта ведаць, што я ў глыбачэзнай дэпрэсіі, сказаў робат. Яго нізкі голас патыхаў поўнай безнадзейнасцю.
О, Божа літасцівы! прамармытаў Зафод і плюхнуўся ў фатэль.