Аўтаспынам па Галактыцы
Дуглас Адамс
Выдавец: Логвінаў
Памер: 224с.
Вільня 2015
Дуглас Адамс
АЎТАСПЫНАМ ПА ГАЛАКТЫЦЫ
Пераклад з ангельскай
Паўла Касцюкевіча
Логвінаў
Douglas Adams
THE HITCHHIKER’S GUIDE
TO THE GALAXY
Адамс Д.
Аўтаспынам па Галактыцы I Дуглас Адамс ; пер. з ангельск. П. Касцюкевіча. Вільня : Логвінаў, 2015. 224 с.
ISBN 978-609-8147-06-3.
Муніцыпальныя службы намагаюцца зруйнаваць твой дом. каб пабудаваць на яго месцы новы аўтамабільны праезд, а галактычныя камунальнікі, пракладаючы міжзоркавую трасу, у сваю чаргу, мерацца ўчыніць тое самае з тваёй планетай, Самая пара ўцякаць з роднай Зямелькі'
Увазе чытача прапануецца сусветнавядомы раман брытанскага лісьменніка і сцэнарыста Дугласа Адамса (1952-2001). "Аўтаспынам па Галактыцы" адна з вяршыняў жанра іранічнай фантастыкі
ISBN 978-609-8147-06-3
© Serious Productions Ltd. 1979
© Касцюкевіч П„ пераклад на беларускую мову, 2015
© Logvino LiteratOros namai, 2015
Джон/ Броку. Клер Горст ды ўсім іншым жыхарам Айлінгтана ў падзяку за гарбату, спагаду / канапу.
■ Уступ ■
Далёка-далёка, проці ліха на ўзгорачку, у непапулярным кутку Усходняга рукава Галактычнай спіралі вісіць сабе блякла-жоўтае сонца сціплых памераў.
Вакол яго на адлегласці блізу ста сарака дзевяці мільёнаў кіламетраў круціцца някідкая, блакітна-зялёная планетка, чые разумныя формы жыцця настолькі прымітыўныя, што дагэтуль лічаць электронны гадзіннік эпахальным вынаходствам.
Гэтая планета мае ці, дакладней, мела адну праблему: досыць працяглы адцінак часу ладная частка ейных насельнікаў пачувалася нешчасліва. Гэтую праблему спрабавалі рашыць мноствам спосабаў, але большасць спосабаў была завязаная на перамяшчэнні ў прасторы маленькіх зялёных палерак што не можа не выклікаць здзіўлення, бо, па вялікім рахунку, нешчаслівымі былі зусім не паперкі.
Такім парадкам, праблема засталася: шмат людзей паводзілася мярзотна і выглядала мізэрна у тым ліку і шчаслівыя ўладальнікі электронных гадзіннікаў.
Ладны адсотак зямлян усё больш і больш схіляўся да думкі, маўляў, чалавецтва ўсё-ткі ўпарола вялікую памылку, першай справай спусціўшыся з дрэваў. Сярод людзей былі і тыя, хто сцвярджаў, што само карасканне на дрэвы было няўдалым крокам, і таму нават вылазіць з акіянаў было не варта.
I вось аднойчы ў чацвер, блізу дзвюх тысяч гадоў пасля таго, як аднаго хлопца прыбілі цвікамі да дрэва за заўвагу, маўляў, як жа гэта здорава дзеля разна-
стайнасці пабыць крыху прыязным да іншых, адна дзяўчына, якая самотна сядзела ва ўтульнай кавяраньцы Рыкмансворта, раптам усвядоміла, што ўвесь гэты час дзеілася не так. Яна знянацку зразумела, якім чынам нашая планета можа зрабіцца прыемным і шчаслівым куточкам. «На гэты раз, мроіла дзяўчына, усё пойдзе належным чынам: усё спрацуе і нікога болыд не спатрэбіцца ні да чаго прыбіваць».
Аднак, на вялікі жаль, перш чым яна паспела ўзняцца і паведаміць каму-кольвек пра сваё адкрыццё па тэлефоне, здарылася жахлівая і недарэчная катастрофа, і дзявочая ідэя загубілася назаўжды.
Але гэтая гісторыя не пра дзяўчыну.
Гэтая гісторыя пра жахлівую і недарэчную катастрофу ды сякія-такія яе наступствы.
Аяшчэ гэтая гісторыя пра кнігу«Падарожную кніжку для аматараў Галактычнага аўтаспыну» незямное выданне, ніколі не друкаванае на Зямлі. У дадатак, гэтай «Падарожнай кніжкі» да жахлівай катастрофы не бачыў (і не чуў пра яе) ніводны зямлянін.
Тым не менш, гэта адметная кніга.
Больш за тое, гэта, відаць, самае ўдалае выданне сярод усіх, што пабачылі свет у буйных выдавецтвах Малой Мядзведзіцы, пра якія ніводны зямлянін не чуў таксама.
Акрамя мастацкіх вартасцяў гэтая кніга мела камерцыйны поспех, пабіўшы такія бестселеры. як «Зорны Дамастрой» і «Друіды страляюць ва ўпор». «Падарожная кніжка» прадавалася лепей за «Пустку пад белымі крыламі: 50 рэчаў, якімі можна заняць сябе ў міжпланетным лайнеры», і выклікала нашмат больш дыскусіяў за трылогію філасофскіх хітоў ВаленштайнАкудовіца «На якім этапе Бог памыліўся?», «Яшчэ трохі пра найвялікшыя пралікі Бога» і «Хто ён такі, гэты Бог?»
У шмат якіх больш расслабленых цывілізацыях Усходняга краю Галактыкі «Падарожная кніжка для аматараў Галактычнага аўтаспыну» ўжо забрала ў Вялікай Галактычнай Энцыклапедыі ганаровае званне
Афіцыйнай Крыніцы Мудрасці і тытул Агульнагалактычнай Скарбніцы Ведаў. Хоць у «Падарожнай кніжкі» і сустракаецца шмат лакунаў і яна змяшчае варта прызнаць безліч факталагічных памылак (ці, прынамсі, сур’ёзных недакладнасцяў), аднак яе ўсё ж лічаць аўтарытэтнейшай і грунтоўнейшай за «Энцыклапедыю», галоўным чынам, з дзвюх прычынаў.
Па-першае, яна крышачку таннейшая.
Па-другое, на сваёй вокладцы «Падарожная кніжка» змяшчае слова «СПАКУХА!», надрукаванае вялізным, прыемным воку шрыфтам.
Аднак гісторыя пра гэты жахлівы, недарэчны чацвер, яго надзвычайныя наступствы і тое, як гэтыя наступствы шчыльна спляліся з апісанай вышэй кнігай, пачынаецца вельмі празаічна.
Пачынаецца яна з дома.
Дом стаяў на невялікім адхоне ў самым канцы вёскі. Стаяў наводшыбе, і з яго адкрываўся краявід на неабсяжныя гоні Заходняга графства.
Далібог, дом як дом. Яго пабудавалі гадоў трыццацьтаму, ці то квадратны, ці то круглы. Мураваны з цэглы, дом меў чатыры акны і няясныя прапорцыі.
Ці цешыў той дом вока мінакоў? Ды наўрад ці.
Адзінай асобай, якой дом падаваўся адметным ува ўсіх аспектах, быў мужчына па імені Артур Дэнт, і тое толькі таму, што ён, як высвятляецца, быў адзіным, хто ў доме жыў. Артур Дэнт жыў у ім гады тры, з таго самага часу, як пераехаў з Лондана, паколькі той яго нерваваў і раздражняў. Артуру таксама было трыццаць гадоў, ён меў чорныя валасы і быў не ў ладах з самім сабою. Ягоны душэўны спакой найбольш трывожыла тое, што людзі безупынку пыталі ў яго, з якое прычыны ён выглядае гэтак устрывожана. Працаваў Артур на мясцовым радыё, а гэты занятак, як ён любіў казаць сваім сябрам, не нейкае абы-што, як яны прывыклі сабе думаць. Так яны і думалі сябры рабілі рэкламістамі.
3 вечара ў сераду ішла моцная зліва, вуліцу затапіла граззю, але ў чацвер ранкам вызірнула сонца, кідаючы на Артураву камяніцу зыркія промні, як высветліцца далей, у апошні раз.
Артур неяк не ўзяў да галавы, што гарадская ўправа хоча зруйнаваць ягоны дом і пабудаваць на тым месцы праезд.
У чацвер а восьмай ранку Артур пачуваўся не вельмі што. Прачнуўся, як у тумане, і падняўся з ложка, як у тумане пахадзіў-паторкаўся па пакоі. Адчыніў акно, убачыў бульдозер, знайшоў тэпці і паклэпаў у лазенку мыцца.
Зубную пасту на шчотку чвяк! Чысцім.
Люстэрка на ваннай шафцы глядзіць у столь. Ён папраўляе яго. Люстэрка на якую хвілю праз паказвае вакно лазенкі і другі бульдозер. Ужо ўсталяванае як мае быць, люстэрка дэманструе Артуру ягоную шчэць. Артур голіцца, потым спалосквае твар, выціраецца ручніком і клэпаеўкухнюпаякі прыдатны длязакідання ў рот ласунак.
Імбрык, вада, лядоўня, малако, кава. Млосна.
У нейкае імгненне слова «бульдозер» павандравала праз мазгавыя клеткі Артура, шукаючы, да чаго б там прыляпіцца.
Бульдозер за кухонным акном быў досыць буйным экзэмплярам.
Артур уперыўся ў яго.
«Жоўты», падумаў ён і паклэпаў у спальню апранацца.
Мінаючы лазенку, завітаў туды выпіць вялікую шклянку вады. Потым яшчэ адну. Артур пачаў нават падазраваць, што пакутуе на пахмелле. Скуль гэта, ні з пушчы ні з поля, пахмелле? Можа, ён учора браў чарку?
Цалкам можа быць. Ён злавіў у ванным люстэрку бліскучы адбітак.
«Жоўты», падумаў ён і паклэпаў далей у спальню.
Пастаяў-падумаў. «Карчма! узгадаў ён. Госпадзе, далібог, карчма!» Ён цьмяна прыгадваў, як на штосьці злаваўся, на штосьці, што тады падавалася важным. I ён, здаецца, казаў пра гэта людзям, тлумачыў
папулярна, з усімі дэталямі: самая ясная карцінка ў памяці шкляныя позіркі іншых людзей. Нешта пра новы праезд, пра які ён тады толькі даведаўся. Праезд, высвятляецца, быў у распрацоўцы не адзін месяц, але, здаецца, ніводная жывая душа пра яго не чула.
Ніводная проста камедыя! Ён зрабіў вялікі глыток. Ідыятызм! Каму пры цвярозым розуме трэба хуткасны праезд? Гарадская ўправа не мае права... Ідыятызм!
Божа, якое мярзотнае яго мучыць пахмелле! Ён глянуў у люстэрка, што мацавалася на дзверках шафкі. Высалапіў язык. «Жоўты,» падумаў ён. Слова «жоўты» стала вандраваць у ягонай галаве, шукаючы, да чаго б там прыляпіцца.
Праз пятнаццаць секунд Артур ужо быў знадворку, лежачы перад вялікім жоўтым бульдозерам, які прасоўваўся па садовай сцежцы.
Спадару Л. Просэру, як той казаў, нішто чалавечае не было чужое. Іншымі словамі, спадар Просэр уяўляў сабою двухногую форму жыцця на вугляроднай аснове, якая вядзе радавод ад малпаў. Калі канкрэтней спадар Просэр меў сорак гадоў, пульхнае ды прысадзістае цела, а таксама працу ў гарадской управе. Досыць цікавая акалічнасць: хоць сам спадар Просэр быў не ў курсе, але ён быў прамым нашчадкам Чынгіз Хана па мячы. Аднак напластаванне пакаленняў і змяшэнне расаў гэтак перакартавалі ягоныя гены, ажно спадар Просэр страціў усе заўважныя рысы мангалоіда. Ці не адзіныя рудыменты, што дасталіся спадару Просэру ад магутнага продка, ягоная яўная плячыстасць на жывот і моцная цяга да маленькіх футравых шапачак.
Разам з тым спадара Просэра ні ў якім разе нельга было назваць адважным ваяром: ён быў хутчэй знерва-
ваным і ўстурбаваным абываталем. Сёння яго асабліва нервавала і ўстурбоўвала з’яўленне рэчаў, якія ўносілі разлад у ягоную працу. Працай жа спадара Просэра было пракантраляваць, каб дом Артура Дэнта знік з месца будучага праезду да заходу сонца.
Кіньце вы, спадару Дэнце, дурное! прамовіў спадар Просэр. I падымайцеся. Вам ну ніяк не перамагчы. А бясконца ляжаць перад бульдозерам няможна.
Ён паспрабаваў надаць вачам пачварнага бляску, але вочы не падпарадкаваліся.
Артур, які ляжаў у гразюцы, хлюпнуў у адказ.
Я вас не баюся! загаласіў ён. Мы яшчэ пабачым, хто першы заржавее.
Баюся, вам давядзецца змірыцца, сказаў спадар Просэр, мацаючы футравую шапачку і круцячы яе ў сябе на макаўцы, гэты праезд мусіць быць пабудаваны. і ён будзе пабудаваны!
Упершыню пра гэта чую, адказаў Артур. I нашто яго будаваць?
Спадар Просэр крыху пагразіў пальцам, потым спыніў рух і прыбраў руку.
Як навошта?! здзівіўся ён. Гэта ж праезд!
Праезд гэта прыстасаванне, якое дазваляе некаторым людзям з вялікай хуткасцю перанесціся з пункта А ў пункт Б, тым часам як іншыя людзі з такой самай хуткасцю шмыгаюць з пункта Б у пункт А. Людзей, якія жывуць у пункце В, што стаіць размешчаным якраз на паўдарозе паміж двума вышэй прыгаданымі пунктамі, часта здзіўляе, што ж такога файнага ў пункце А, раз так шмат людзей з пункта Б гэтак прагне фапіць у яго, і што ж такога файнага ў пункце Б, раз так шмат людзей з пункта А гэтак прагне трапіць у яго? Звычайна людзі з пункта В жадаюць, каб людзі з пунктаў А і Б раз і назаўжды пастанавілі для сябе, дзе ж яны, кадук іх бяры, хацелі 6 знаходзіцца!