Аўтаспынам па Галактыцы
Дуглас Адамс
Выдавец: Логвінаў
Памер: 224с.
Вільня 2015
Да яго катара падплыў шасціметровы празрысты шар-пухір, круцячыся і пагойдваючыся, а таксама зіхочучы пад промнямі брыльянцістага сонца. У сярэдзіне шара стаяла шырокая паўкруглая канапа, абабітая раскошнай чырвонай скурай: чым больш шар пагойдваўся і круціўся, тым больш канапа здавалася непарушнай, усё роўна як якая абцягнутая скурай скала. Як і ўсё астатняе, гэты пухір быў зроблены для рысоўкі.
Зафод Біблброкс прашыўся праз сценку шара і вальяжна разлёгся на канапе. Ён выпрастаў дзве рукі ўздоўж спінкі, пакуль трэцяя змахвала пыл з каленькі. Ягоныя галовы з усмешкай пераглянуліся. Зафод Біблброкс падняўся на ногі. Яму захацелася шалёна зараўці.
Вада пад шарам-пухіром закіпела, забурліла і заструменілася ўгору. Ён узняўся ў паветра, круцячыся і гайдаючыся на грэбні хвалі. Усё вышэй і вышэй караскаўся шар-пухір, кідаючы наскалы водбліскі святла. Вышэй уздымаўся ён вось ён ужо на грэбні фантана. Тым жа часам як вада, што сягнула свайго максімума, ляцела дзясяткі метраў пад гэтым транспартным сродкам долу і абрыналася назад у мора.
Уявіўшы сябе збоку, Зафод Бібілброкс усміхнуўся.
Неймаверна ідыёцкі від транспарту, але разам з тым дужа эфектны.
Ля вяршыні скалы шар-пухір на які момант задрыгацеў, уплішчыўся ў рэйкавую каляіну, скаціўся да маленькай увагнутай платформы і знерухомеў, усё роўна як трапіўшы ў якую лунку.
Пад бурлівыя авацыі Зафод Біблброкс выйшаў з шара-пухіра, а яго аранжавы пас палыхнуў.
Прыбыў спадар Прэзідэнт Галактыкі!
Ён пачакаў, пакуль суцішацца воплескі, і падняў руку ў вітальным жэсце.
Салют! сказаў Зафод Біблброкс.
Да яго нясмела падпоўз павук-сакратар і паспрабаваў увапхнуць у руку копію падрыхтаванай прадмовы. 3 трэцяй па сёмую старонкі арыгіналу гэтай прамовы знаходзіліся ў дадзены момант колькі кіламетраў ад затокі ў моры Дамограна, набраклыя вадою. Старонкі 1 і 2 прысабечыла чубковая папараць-птушка паперкі ўжо паспелі зрабіцца неад’емнай часткай нядаўна змайстраванага ёю гнязда. Гняздо было сканструявана ў асноўным з лап’е-машэ для толькі што народжаных папараць-птушанят. Уцячы з таго гнязда рабілася абсалютна немагчымай місіяй. Чубковая папараць-птушка безумоўна чула пра барацьбу за выжыванне, але ўблытваць у яе сваіх нашчадкаў яна не збіралася.
Зафод Біблброкс не меў патрэбы ў падрыхтаванай прамове і таму далікатна адхіліў асобнік, прапанаваны яму павуком-сакратаром.
Салют! паўтарыў ён.
Яму ўсе прамяніста ўсміхнуліся ці, прынамсі, амаль усе. Ён вылучыў з натоўпу Трыліян. Трыліян была дзяўчынаю, якую Зафод Біблброкс, інкогніта прагульваючыся па адной планеце, нядаўна падчапіў. Яна была стрункая, смуглявая, гуманоідная, з даўгімі хвалямі чорных валасоў, пульхнымі вуснамі, дзіўным носамкірпачкай і неверагодна брунатнымі вачыма. Са сва-
ім рудым шалікам, павязаным адметным вузлом, і шаўковай карычневай сукняй, што струменілася долу, Трыліян нечым няўлоўна нагадвала арабку. Ну, не тое каб хоць хтосьці на Дамогране чуў што-небудзь пра арабаў. He так даўно арабы спынілі сваё існаванне, і нават калі б яны існавалі, дык былі б на адлегласці пяцісот тысяч светлавых гадоў ад Дамограна. Трыліян нікім асабліва не была, ці, прынамсі, гэтак сцвярджаў Зафод. Яна хіба толькі паўсюль лётала з ім і шчыра казала ўсё, што пра яго думае.
- Салют, цукерачка, сказаў Зафод Біблброкс Трыліян.
Трыліян адказала яму імгненным выбліскам усмешкі і адвяла вочы. Потым яна зноў зірнула на Зафода Біблброкса і ўсміхнулася ўжо больш сардэчна але гэтым разам гледзячы на штосьці іншае.
- Салют, сказаў Зафод Біблброкс і невялічкай купе істотаў, якія прадстаўлялі прэсу. Яны стаялі непадалёк і прагнулі, каб ён спыніў салютаванні і пачаў дзяліцца напоўненымі зместам і сэнсам цытатамі. Журналістам Зафод Біблброкс прысвяціў асобную ўсмешку, бо ведаў, што праз колькі імгненняў ён забяспечыць іх хавайся ў бульбу наколькі напоўненай зместам і сэнсам цытатай.
Але наступныя словы, якія прамовіў Зафод Біблброкс, журналістам таксама не дужа прыдаліся. Адзін з раздражнёных чальцоў навуковай групы вырашыў, што сёння Прэзідэнт яўна не ў гуморы, каб прачытаць вытанчаную прамову, якую прынагодна для яго напісалі, і шчоўкнуў выключальнікам па пульце, які быў у кішэні. Гмах, падобны да конуса, рыпнуў з сярэдзіны. Па гмаху пайшла расколіна і ён паволі рассыпаўся. Усім заняло мову дарма што ўсе яны цудоўна ведалі, што мае адбыцца, бо самі ўсё і прыдумалі.
Сярод парэшткаў гмаха, усё роўна як вылуплены з яйка, ляжаў вялізны карабель, сто пяцьдзясят метраў удоўжкі, абцякальны, як красовак, бялюткі і неверагод-
на, невымоўна прыгожы. У ягоным сэрцы знаходзілася маленькая залатая скрынка, якая несла ў сабе ці не самы мазгавіты прыбор у гісторыі Галактыкі, прыбор, які рабіў гэты карабель адметным, эксклюзіўным, прыбор, паводле якога і быў названы ўвесь карабель «Залатое Сэрцайка».
- А-ёй! сказаў Зафод Біблброкс «Залатому Сэрцайку». Сказаць яшчэ чаго моцы і жадання не ставала.
Аёйнуў зноў, бо ведаў, што гэты выгук раззлуе прэсу: А-ёй жа!
Натоўп пытальна павярнуўся да яго. Ён падміргнуў Трыліян, якая ўзняла брыво і ўпілася ў яго вачыма. Яна ведала, што ён мае сказаць і ў думках называла яго «няшчасным пазёрам».
- Гэта страх як прыгожа, прамовіў Зафод Біблброкс.
Проста здурнець можна! Ажно скрасці хочацца.
Бездакорная цытата Прэзідэнта. Гэтакуласцівая яму цытата! Натоўп ухвальна зарагатаў, рэпарцёры радасна зашчоўкалі кнопкамі на сваіх субэфірных навінніках, a Прэзідэнт зноў выскаліўся.
Пакуль Зафод Біблброкс шчэрыўся ва ўсмешцы, яго сэрца калацілася як шалёнае, а яго рука мацала паралізуючую бомбу, што мірна гняздзілася ў яго кішэні.
Урэшце ён не вытрымаў. Узняў твар у неба, выпусціў дзікі выгук у вялікай тэрцыі. Шпурнуў бомбу на зямлю і пабег праз мора раптоўна застылых усмешак.
Нават на густ іншых воганаў Прастэтнік Воган Джэлц меў знешнасць не дужа прыемную. Ягоны кірпаты нос вытыркаўся па-над свінячай лабацінай. Ягоная балотнага колеру гумовая скура была дастаткова тоўстая, каб змагчы ацалець пасля варожых намераў і бясконцых інтрыг на галактычнай дзяржаўнай службе, і дастаткова непратачальная, каб пераносіць трохсотметровыя глыбіні без шкодных наступстваў для арганізму.
He тое што Прастэтнік Воган Джэлц хоць раз выбраўся скупацца. Ягоны перагружаны графік абсалютна не дазваляў гэтай раскошы. Прастэтнік Воган Джэлц быў такім, які ёсць, бо мільярды гадоў таму, калі воганы ўпершыню выбраліся са сваіх цягнучых першабытных мораў Ваганістану і распласталіся, цяжка дыхаючы, на некранутых берагах планеты... У час, калі першы промень светлага маладога вогнейка тым ранкам асвяціў іх, дык склалася ўражанне, што самі сілы эвалюцыі ў гэты самы момант узялі і адмовіліся ад воганаў назаўжды, у агідзе адвярнуліся і выкраслілі іх са сваіх спісаў як брыдкую і няўдалую памылку. Воганы ніколі не павінныя былі эвалюцыянаваць. воганы ніколі не павінныя былі выжыць.
Прычынай таго, што яны ўсё ж выжылі, была заўзятая, тупалобая ўпартасць гэтых істотаў. «Эвалюцыя?казалі яны самі сябе. Ды гары яна гарам!» I тое, што адмовілася рабіць для іх прырода, воганы зрабілі
самастойна. На пэўным этапе яны нават навучыліся выдаляць свае ўсе самыя грубыя анатамічныя хібы шляхам хірургічнага ўмяшальніцтва.
Тым жа часам, каб хоць неяк залагодзіць памылку і скампенсаваць пакуты сваім няўдалым дзеткам, прырода на планеце Ваганістан працавала звышурочныя. Шпурляла воганам бліскучых крабаў, чые панцыры былі аздобленыя перлінамі. Крабаў воганы жэрлі, трушчачы панцыры жалезнымі дручкамі. Прырода садзіла неверагодна вытанчаныя, гонкія дрэвы, з шыкоўнай афарбоўкай, якія воганы спілоўвалі, каб падсмажыць на іх крабавае мяса. Прырода выгадвала зграбных сысуноў, падобных да газеляў, з шаўкавістай поўсцю і даверлівымі вачыма, якіх воганы лавілі і спрабавалі асядлаць. Раскошныя істоты былі цалкам непрыдатныя ў якасці сродка перамяшчэння, бо іх спіны, абцяжараныя вершнікам, амаль імгненна ламаліся, але воганы ўпарта залазілі на іх зноў і зноў.
Так на планеце Ваганістан міналіся нешчаслівыя тысячагоддзі, аж пакуль аднойчы воганы не вынюхалі пра прынцыпы міжпланетных пералётаў. За лічаныя гады воганы цэлым кагалам эмігравалі на Мегабранціс сузор’е, дзе робіцца ўся палітыка Галактыкі, і сфармавалі ў дзяржструктурах магутную воганскую групоўку.
Потым яны зрабілі спробу набыць веды, пачуццё прыгожага і далікатныя манеры, аднак у шмат якіх аспектах сучасныя воганы засталіся на ўзроўні сваіх першабытных прашчураў.
Штогод са сваёй роднай планеты воганы экспартуюць дваццаць сем тысяч бліскучых крабаў, чые панцыры аздобленыя каштоўнымі перлінамі, а ў вольны час ночы навылёт бавяцца алкаголем і трушчаннем крабавых панцыраў жалезнымі дручкамі.
ПрастэтнікВоган Джэлцбыўтыповым прадстаўніком свайго віду, то бок непапраўным мярзотнікам. У дадатак ён не любіў аматараў аўтаспыну.
Дзесьці там, у цёмнай кабінцы, згубленай глыбока ў вантробах флагманскага карабля армады Прастэтніка, дрыготкім святлом загарэлася сярнічка. Уладальнікам сярнічкі быў не воган. Аднак гэтая істота ведала пра воганаў усё-ўсенькае і таму красамоўна дэманстравала сваю дасведчанасць спалоханай дрыготкай сярнічкі. Звалі істоту Фольксваген Гольф*.
Фольксваген Гольф агледзеў кабіну, але ўбачыў няшмат: адно дзіўныя цені, якія пачварна вымалёўваліся і скокалі разам з зіхоткім агеньчыкам, дарма што наўкол панавала ціша.
Фольксваген выдыхнуў ціхую падзяку дэнтрасам. Дэнтрасы дзікаватае племя гурманоідаў. Няўрымслівая.але прыязная раса, з якой воганы апошнім
* Сапраўднае імя Фольксвагена Гольфа можна вымавіць адно на малавывучанай бетэльгейзіянскай-7 мове. Лічыцца. што гэтая мова амаль цалкам памёрла ў выніку Вялікага Буху 03758 года. што сцёр з аблічча Ветэльгейзэ-7 усю Праксібетэльянскую цывілізацыю. Бацька Фольксвагена Гольфа адзіны. хто перажыў Вялікі Бух па неверагодным збегу акалічнасцяў. якія ён так і не змог растлумачыць. Тэорыя Вялікага Буху па-ранейшаму застаецца тэорыяй, бо пакуль што ніхто дакладна не выясніў. што такое Бух і чаму ён прылучыўся менавіта на Бетэльгейзэ-7. Каб унікнуць хмары падазрэнняў. якая непазбежна павінна была згусціцца па-над ягонай галавою. бацька Фольксвагена Гольфа перабавіўся на Бетэльгейзэ-5. дзе нарадзіў у самым прамым сэнсе гэтага слова сына Фольксвагена. Каб не ўмёрлі. мовы сваёй бетэльгейзіянскай-7 бацька не пакінуў / паспрабаваў навучыць ёй сына.