Аўтаспынам па Галактыцы  Дуглас Адамс

Аўтаспынам па Галактыцы

Дуглас Адамс
Выдавец: Логвінаў
Памер: 224с.
Вільня 2015
36.26 МБ
Паколькі Фольксваген Гольф так / не навучыўся вымаўляць сваё імя на роднай мове, яго бацька памёр ад сораму. які ў некаторых сектарах Галактыкі па-ранейшаму ёсць смяротнай хваробай. У школе дзеці дражнілі Фольксвагена «Піхто», што па-бетэльгейзіянску-5 азначае «хлопчык, які не можа ўцямна патлумачыць. што такое Вялікі Бух і чаму ён прылучыўся менавіта на Бетэльгейзэ-7».
часам наймалі кухараў і афіцыянтаў на свае касмічныя эскадры. Пры гэтым воганы цалкам усведамляюць, што дэнтрасы згуртаваныя хлопцы, якія не надта падпускаюць да сябе чужаніц.
Дэнтрасам кухарская праца выдатна пасавала, бо яны любілі воганаўскую валюту, адну з самых цвёрдых у Галактыцы. У той жа час дэнтрасы пагарджалі самімі воганамі. Адзіныя воганы, якіх любілі дэнтрасы, воганы раздражнёныя. Менавіта дзякуючы гэтай акалічнасці Фольксваген не ператварыўся ў дымок, складзены з вадароду, азону і вокісу вугляроду.
Фольксваген пачуў лёгкі стогн. Пры сярнічкавым святле ён убачыў нязграбную постаць, што варушылася на падлозе. Фольксваген імгненна патушыў сярнічку, пашнарыў у кішэнях і знайшоў, што шукаў. Дастаўшы знаходку, ён надарваў ейную запакоўку і патрэс у паветры. Лёг на падлогу. Постаць зноў заварушылася.
Фольксваген Гольф сказаў:
Я тут купіў трохі арахісу.
Артур Дэнт паварушыўся і застагнаў яшчэ раз, няўцямна нешта мармычучы.
Бяры-бяры, стаў налягаць на Артура Фольксваген. Калі ты ні разу нетрапляўутрансферны струмень матэрыі, дык, пэўна, згубіў крыху соляў і пратэіну. Хаця выпітае табой піва павіннае было трохі залагодзіць удар па арганізме.
-	Хррррррр... сказаў Артур і расплюшчыў вочы.
-	Цёмна, дадаў ён.
-	Угу, пацвердзіў Фольксваген, цёмна.
-	Няма святла, працягнуў Артур Дэнт, цёмна і няма святла.
Звычка ўвесь час сцвярджаць відавочныя факты. паўтараць такія фразы: «Якое цудоўнае сёння надвор'е!», ці «Ты такі высокі!», ці «Божа мілы, ты выглядаеш страшней за атамную вайну» была адной з тых звычак, якія Фольксваген Гольф найменш pa-
зумеў у чалавечых істотах. Па першым часе ён нават выпрацаваў тэорыю, якая тлумачыла гэтыя дзіўныя паводзіны. «Калі чалавечыя істоты не будуць практыкаваць свае губы, рабіў выснову Фольксваген, дык іхнія сківіцы стануць заядаць». Пасля колькімесячнага роздуму і ўважлівых назіранняў ён адмовіўся ад гэтай тэорыі на карысць новай. «Як толькі людзі перастаюць карыстацца губамі, дык у іх пачынаюць працаваць мазгі». Праз каторы час Фольксваген адпрэчыў і гэтую тэорыю, а разам з ёю і сваю бясплённую мізантрапію, ды ўрэшце пастанавіў, што нягледзячы на некаторыя агаворкі, людзі ў цэлым яму падабаюцца. Фольксвагена хіба заўсёды моцна трывожыла неверагодна аграмадная колькасць элементарных рэчаў, якіх людзі проста не ведалі.
Ну так, пагадзіўся ён з Артурам. Няма святла. Потым пачаставаў Артура арахісам. Як пачуваешся?
Як казарма ў нядзелю большая частка мяне просіцца навонкі, адказаў Артур.
У цемры Фольксваген невідушча ўтаропіўся ў Артура.
Той запытаўся слабым голасам:
Слухай, я, пэўна, моцна пашкадую. калі задам табе наступнае пытанне: «Дзе ж, чорт пабірай, мы знаходзімся?»
Фольксваген падняўся.
Мы ў бяспецы, адказаў ён.
Ой, ну добра...
Мы ў каюце, дадаў Фольксваген, аднаго з зоркалётаў Воганскага будаўнічага флоту.
Што я чую! прамовіў Артур. У такім кантэксце слова «бяспека» яшчэ, здаецца, ніхто раней неўжываў.
Каб знайсці выключальнік, Фольксваген чыркнуў яшчэ адной запалкай. Кругом па сценках зноўку заскакалі пачварныя цені. Здавалася, вакол Артура таўкуцца касмічныя прыхадні. Паветра было напоенае затхлымі пахамі, якія, неапазнаныя, праточваліся ў лёгкія. Праз абрыдлівы гуд на нізкіх рэгістрах мозг ніяк не мог засяродзіцца на мысленні.
Як мы сюды трапілі? спытаў Артур, а яго цела праняла лёгкая дрыготка.
Прагаласавалі, адказаў Фольксваген.
Артур загарачыўся:
Выбачай, што?! Ты хочаш сказаць, што мы выпрасталі нашыя рукі з паднятым угору вялікім пальцам, і якаясьці зялёная пачвара з жучынымі вачамі высунула галаву з кабіны і крыкнула: «Здароўкі, мальцы! Лезьце ў кабіну. Падкіну вас да першага светлафору!»?!
Ну так, адказаў Фольксваген. Палец гэта электрычны прыбор, субэфірны сігнальнік. Першы сфетлафор зорка Барнарда за шэсць светлавых гадоў адсюль, але больш-менш усё як ты сказаў.
А пачвара з жучынымі вачамі?
Адпаведна зялёная. Далібог.
Цудоўна, сказаў Артур. I калі я траплю дадому?
Ты туды не трапіш, сказаў Фольксваген Гольф і адразу намацаў выключальнік. Прыкрый вочы, загадаў ён і ўключыў святло.
Здзівіўся нават Фольксваген.
Здурнець можна, вымавіў Артур,Дык што, вось так во з сярэдзіны выглядаюць лятучыя талеркі?
Прастэтнік Воган Джэлц цягнуў сваё брыдкае зялёнае цела па пляцоўцы капітанскага мастка. Ён заўсёды пачуваўся раздражнёным, калі зносіў населеную планету. Шкада, што ніхто з падначаленых не прыходзіў, каб патлумачыць, што тут не так: о, тады б ён як след накрычаў на таго падначаленага, каб урэшце адчуць жаданую палёгку!
Воган як мага прыцэльней плюхнуўся на сваё начальніцкае крэсла, спадзеючыся, што яно паломіцца і дасць яму зачэпку ўзлавацца як трэба. Аднак крэсла пад ім адно жаласліва енкнула.
-	Прэч! закрычаў ён на маладога вогана-ахоўніка, які ў гэты момант завітаў на масток. Ахоўнік вокамгненна знік, адчуваючы хутчэй палёгку, чым крыўду.
Воган-ахоўнік цешыўся, што абавязак даставіць апошняе паведамленне выканае нехта іншы. Афіцыйна паведамлялася. што на Дзяржаўнай даследчай базе Дамогран нядаўна быў урачыста спушчаны са стапеля зграбны зоркалёт, які зрабіў гіперпрасторавыя хуткасныя рэйсы непатрэбнымі.
Тут адсунуўся іншы люк, але гэтым разам воганскі капітан не закрычаў, бо люк вёў на камбуз. дзе дэнтрасы гатавалі яму ежу. Абед будзе як ніколі дарэчы.
Праз люк з абедзенным падносам пачала шчаміцца высачэзная кудлатая істота. Твар пачварнага бамбізы аквеціла дурнавата-шчырая ўсмешка.
Прастэтнік Воган Джэлц усцешыўся. Ён ведаў, што калі дэнтрасы выглядаюць гэтак самазадаволена, дык на карабель трапіла штосьці ці хтосьці невядомы, на якога можна будзе вызверыцца як след.
Фольксваген і Артур азірнуліся.
-	Так, што скажаш? запытаў Фольксваген.
-	Нейкае ўсё ўбогае...
Фольксваген няўхвальна зірнуў на карэлыя матрасы, нямытыя кубкі і пару іншапланетнай бялізны няўцямнага фасону і паху, якая валялася ў цесным адсеку.
-	Ну, гэта, разумееш, працоўны карабель, патлумачыў Фольксваген. Гэта спальныя адсекі дэнтрасаў.
-	А мне падалося, што ты іх назваў воганамі ці неяк так...
-	Ага, сказаў Фольксваген. Воганы кіруюць караблём, а дэнтрасы кухараць. Апошнія нас на борт і ўзялі.
Анічога не разумею, прызнаўся Артур.
Вось, зірні сюды, сказаў Фольксваген.
Ён сеў на матрас і стаў корпацца ў заплечніку. Артур з недаверам тыцнуў матрас пальцам і ўрэшце сеў сам. Як на добры розум, дык не варта яму было гэтак нервавацца: перад продажам матрасаводы вельмі акуратна ўсмерцілі і старанна высушылі ўсе матрасы, выгадаваныя ў таплявінах Дрыгвіс-Зэта, і таму да жыцця вяртаўся зусім нязначны адсотак матрасаў.
Фольксваген працягнуў Артуру кнігу.
-Што гэта? спытаў Артур.
«Падарожная кніжка для аматараў Галактычнага аўтаспыну». Электронная такая кніга. Яе прызначэнне распавядаць пра ўсё ў Сусвеце, усе неабходныя для падарожжаў дэталі.
Артур сутрагавата пакруціў кнігу ў руках.
Мне падабаецца дэвіз на вокладцы, сказаў ён. «СПАКУХА!» Гэта першае талковае слова, якое я лачуў за ўвесь сённяшні дзень.
Я пакажу табе, як яна працуе, працягнуў Фольксваген.
Ён выхапіў кнігу з рук Артура, які па-ранейшаму трымаў «Падарожную кніжку» ўсё роўна як памерлую два тыдні назад яшчарку, і адгарнуў вокладку.
Націскаеш во гэтую кнопку: загараецца дысплэй і выдае запрошаны артыкул.
Дысплэй, што меў памер восем на дванаццаць сантыметраў, засвяціўся. Па ім пачалі стракацець літары, лічбы і сімвалы.
Хочаш даведацца пра воганаў? Тады я ўвяду гэтае слова.
Яго пальцы націснулі яшчэ колькі клавіш.
Калі ласка.
Словы «Воганскі будаўнічы флот» запалалі на дысплэі зялёнымі літарамі.
Фольксваген націснуў вялікую чырвоную кнопку пад дысплэем, і па ім паплылі словы. Адначасова звесткі з «Падарожнай кніжкі» дыктар пачала прамаўляць ціхім, спакойным, размераным голасам. Кніга сказала:
«Воганскі будаўнічы флот. Вось што можна зрабіць, калі вы хочаце ўцячы ад воганаў: НІЧОГА. Воганы адна з самых непрыемных рас у Галактыцы. He тое каб злыдні, аднак ваўкаватыя, апантаныя бюракратыяй, чэрствыя зануды. Яны і пальцам не паківаюць, каб выратаваць сваю родную бабку ад Траальскай Жукажабнай Ненажэры, калі на гэта не будзе афіцыйнага загаду зверху: надрукаванага ў трох асобніках, дасланага ім на подпіс, адасланага назад ужо з іх подпісам, засведчанага натарыусам, згубленага, знойдзенага, прапушчанага праз прынцып аднаго акна, згубленага зноў і ўрэшце пахаванага сярод брыкетаў з торфам і выкарыстанага як папера на растопку.
Самы эфектыўны спосаб раскруціць вогана на выпіўку усунуць яму пальцы ў горла, а найлепшы спосаб узлаваць скарміць ягоную родную бабку Траальскай Жукажабнай Ненажэры. I ў ніякім разе не дазваляйце воганам чытаць у вашай прысутнасці вершы!».
Артур стуліў вочы.
Вельмі дзіўная кніжка! Дык якжа мы ўсё ж здолелі злавіць воганскі карабель?
To ж бо то звесткі ў кнізе састарэлі, сказаў Фольксваген, запіхваючы кнігу назад у вокладку. Я раблю палявыя доследы для новага, перапрацаванага выдання. I адной з маіх правак будзе невялічкі ўрывак пра тое, як цяпер воганы наймаюць дэнтрасаў у якасці кухараў. А гэта для нас, аўтаспыннікаў, амаль як уваходны квіток на воганаўскія караблі.
Грымаса болю перакрывіла Артураў твар.
Але хто такія дэнфасы? перапытаў ён.
Хвацкія хлопцы, адказаў Фольксваген. Яны выбітныя кухары і налепшыя змяшальнікі алкагольных кактэйляў. Яны шчыра не дбаюць ні пра што іншае на свеце. Яны заўсёды дапамогуцьаўтаспынніку трапіць на борт: часткова таму што любяць кумпанію, але ў асноўным таму што гэты ўчынак адназначна ўзлуе воганаў. Інфармацыя, безумоўна, патрэбная і карысная, калі ты
прасунуты аўтаспыннік, які хоча пабачыць вабноты Сусвету меншы чым за трыццаць альтаірскіх талераў на суткі. I збіранне падобных звестак мая праца. Праўда, клас?
Артур выглядаў як мыла з’еўшы.
Ага. здурнець можна, сказаў ён і ўталопіўся на суседні матрас.