Аўтаспынам па Галактыцы  Дуглас Адамс

Аўтаспынам па Галактыцы

Дуглас Адамс
Выдавец: Логвінаў
Памер: 224с.
Вільня 2015
36.26 МБ
Тры літры цёмнага піва, калі ласка, сказаў Фольксваген Гольф бармэну ў «Кані і конюху». Іўтэмпе вальсу: хутка канец свету.
Бармэн у «Кані» не заслужыў такога абыходжання гэта быў самавіты дзядок. Ён прыціснуў акуляры да пераносся і заміргаў. Фольксваген абышоў дзядка ўвагай і ўтаропіўся ў вакно. Тады бармэн перавёў позірк на Артура, які бездапаможна пацепнуў плячыма і прамаўчаў.
Тады бармэн зазначыў:
-	О, бач ты! I надвор'е спрыяе гэтаму... і пачаў наліваць піва.
Ён паспрабаваў ізноў:
-	Пойдзеце сёння вечарам на футбол?
Фольксваген скіраваў позірк на бармэна.
Які сэнс туды хадзіць? адказаў ён і зноў пачаў перыцца ў вакно.
Ды што, на вашу думку, усё ўжо вырашана без нас? працягваў дапытвацца дзядок. «Арсенал» сёння без шанцаў?
Ды не, адказаў Фольксваген, проста хутка KaHeu свету.
Як скажаце, спадару, прамовіў бармэн, паглядаючы гэтым разам праз шклянкі на Артура. Дарэчы, для «Арсенала» такое развіццё падзей грандыёзны паратунак.
Фольксваген, які зноўку лыпіў вочы на бармэна. быў шчыра здзіўлены.
Я б не сказаў, прамовіў ён і нахмурыўся.
Бармэн цяжка ўздыхнуў:
Калі ласка, спадару, вашыя тры літры, сказаў ён.
Артур усміхнуўся бармэну куточкамі вуснаў і зноў паціснуў плячыма. Ён павярнуўся і гэтаксама злёгку ўсміхнуўся іншым наведнікам на выпадак, калі нехта з прысутных пачуў, што тут казалі.
Аднак ніхто з іх не чуў, і таму ніхто з іх не зразумеў, чаму Артур ім усміхаецца.
Мужчына, які сядзеў поруч з Фольксвагенам за барнай стойкай, зірнуў на абодвух сяброў, аблашчыў позіркам тры літры піва, разразіўся ў думках хуткімі арыфметычнымі падлікамі, атрымаў адказ, які яго яўна задаволіў, ды ўрэшце ашчэрыўся дурнаватай, поўнай надзеі ўсмешкай.
Вэк адсюль! кінуў мужчыне Фольксваген. Гэта ўсё нам.
Кажучы гэтыя словы, Фольксваген скроіў міну, якая магла нават алгольскага тыгра змусіць адступіцца і пайсці далей па сваіх справах.
Прыпячатаўшы пяціфунтавую купюру да стойкі, Фольксваген дадаў: «Рэшты не трэба!»
Чаго, з цэлай пяцёркі?! узрушыўся бармэн. To дзякуй вам, спадару.
У вас засталося дзесяць хвілін, каб яе патраціць.
Бармэн палічыў за лепшае на колькі імгненняў адысціся ад стойкі.
Фольксвагене, прамовіў Артур, ці не мог бы ты нарэшце патлумачыць, што, кадук усё бяры, адбываецца?!
Пі давай, прамовіў Фольксваген, табе трэба прыкончыць паўтара літра піва.
Паўтара літра? перапытаў Артур. У такі час?! Яшчэ нават абеду не было...
Чалавек, які сядзеў поруч з Фольксвагенам, зноў вышчарыўся і шчасліва заківаў. Фольксваген зноў абышоў чалавека ўвагай.
Час гэта ілюзія, прамовіў Фольксваген. А абедзенны час ілюзія ў квадраце.
Мудра сказана, прамовіў Артур. Табе трэба дасылаць такія выслоўі ў выданні кшталту «Наша піва». Для такіх людзей, як ты, яны трымаюць цэлую паласу.
Пі давай.
Але чаму раптам паўтара літра?
Мускулы разняволяцца, а гэта тое, што табе зараз трэба.
Мускулы разняволяцца?
Разняволяцца.
Артур утаропіўся ў свой бакал.
Можа, я зрабіў сёння нешта не тое? кінуў ён. Ці свет заўсёды быў такі, а я быў надта занураны ў сябе, каб гэта заўважаць?
Добра, я паспрабую растлумачыць, прамовіў Фольксваген. Колькі часу мы знаёмыя?
Колькі знаёмыя? задумліва перапытаў Артур. Ну-у, гадоў пяць-шэсць. I большасць маіх сустрэчаў з табою, здаецца, мела сякі-такі сэнс...
Добра, адказаў Фольксваген, а як бы ты зрэагаваў, калі б я сказаў, што насамрэч я не з Гілфарда, a з невялікай планеткі з прадмесцяў Бетэльгейзэ?
Артур пацепнуў плячыма, маўляў, «усё можа быць».
-	Чорт яго ведае, дадаў ён, лыкнуўшы піва. I што, ты часта такое пра сябе распавядеш?
Фольксваген адступіўся. Цяпер, калі надыходзіў KaHeu, свету, спрачацца і даводзіць нешта сэнсу не было.
-	Пі давай, толькі паўтарыў ён.
I,	сказаўшы гэтак, дадаў, нібыта канстатуючы шырока вядомы факт:
Хутка канец свету.
Артур надзяліў наведнікаў карчмы яшчэ адной кволай усмешкай.
У адказ на Артуравуўсмешку наведнікі нахмурыліся. Нейкі мужчына пагразіў Артуру, маўляў, спыні ўсміхацца і глядзі лепей у свой куфаль.
Сёння, напэўна, чацвер, сказаў Артур, нізка схіляючыся да бакала з півам. Ніколі не меў чацвярговага бадуна.
3
У гэты адметны чацвер за шмат кіламетраў ад паверхні планеты нешта-нейкае бязгучна рухалася ў іонасферы; некалькі нешта-нейкіх, калі быць дакладным, колькі тузінаў жоўтых кускаватых плітаграмадзін. Велічэзных, як адміністратыўныя кварталы, маўклівых, як птушыны караван. Аграмадзіны плылі нязмушана: купаючыся ў электрамагнітных промнях зоркі з імем Сонца, чакаючы свайго часу, гуртуючыся, рыхтуючыся.
Планета, што рассцілалася ўнізе, наўрад ці заўважыла іх, бо яны ніяк не выпіналі сваёй прысутнасці. Жоўтыя аграмадзіны непрыкметна праплылі па-над талеркамі станцыі спадарожнікавай сувязі Гунгілі, незаўважна праляцелі па-над радарамі мыса Канаверал, а тэлескопы з астранамічных абсерваторый у Джодрэл Бэнк і касмадрома Вумера глядзелі ўсё роўна як скрозь іх, што досыць крыўдна, паколькі якраз такія аб’екты, як гэтыя аграмадзіны, тэлескопы і выглядалівышуквалі ўсе гэтыя гады.
Адзінае прыстасаванне на Зямлі, якое зафіксавала прысутнасць аграмадзін, маленькі прыборчык, які называецца субэфірны адчувальнік. Лямпачка гэтага прыборчыка пачала бязгучна мігцець. Прыборчык хаваўся ў сярэдзіне скуранога заплечніка, які Фольксваген Гольф зазвычай насіў за спінаю. Змесціва заплечніка было досыць цікавае і любы фізік-зямлянін, пэўна, шчыра вылупіўся 6 на яго, вось чаму Фолькс-
ваген для прыліку цягаў у заплечніку пару зацвэганых аркушаў са сваімі нібыта падрыхтаванымі да праслухоўвання тэатральнымі ролямі.
Акрамя субэфірнага адчувальніка і аркушаў з ролямі там ляжаў электронны палец кароткі прыплюснуты пруток чорнага колеру. Гладкі і маціцовы, з парай пляскатых пераключальнікаў і клавішаў на адным з канцоў.
Таксама Фольксваген Гольф меў маленькае прыстасаванне, якое найбольш нагадвала калькулятар першага пакалення. На ім было каля сотні маленькіх клавіш і чатырохдзюймовы экран, на які можна было вывесці любую з мільёна ягоных старонак. Прыстасаванне выглядала страшэнна мудрагеліста, і гэта была адна з прычын, чаму на шчыльна дапасаванай пластыкавай абкладцы красавалася слова
«СПАКУХА!»,
надрукаванае вялікім і прыемным воку шрыфтам.
Гэта была «Падарожная кніжка для аматараў Галактычнага аўтаспыну» самае паспяховае выданне ў гісторыі буйных выдавецтваў Малой Мядзведзіцы. «Падарожную кніжку» зрабілі ў форме камп'ютара з тае прычыны, што калі б яе апублікавалі ў папяровай версіі, дык міжпланетнаму аўтспынніку спатрэбілася б некалькі шафаў, і кожная вышынёй з хмарачос, каб захоўваць усю яе інфармацыю і цягаць з сабою.
Пад «Падарожнай кніжкай» у Фольксвагенавым заплечніку ляжала пара шарыкавых асадак, нататнік і вялікі ванны ручнік з крамы «Марк энд Спэнсэр».
«Падарожная кніжка для аматараў Галактычнага аўтаспыну» мае тое-сёе сказаць на тэму ручнікоў.
«Ручнік, пішуць у «Падарожнай кніжцы», адна з самых карысных рэчаў, якую толькі можа прыдбаць міжпланетны аўтаспыннік. Па-першае, ручнік мае практычныя вартасці вы можаце абматацца ім для цеплыні, мінаючы халодны месяц планеты Джаглан-Бэта. Можаце пасцяліць яго пад сябе на мармуровых пля-
жах Сантрагінуі-5, каб удыхнуць п’янкія выпарэнні з сантрагінуэзкіх мораў, а таксама захінуцца ім, кладучыся спаць пад голымі зоркамі, якія зіхцяць чырвоным бляскам па-над пустэльнямі Какрафуніі. Нішто вам не замінае выкарыстаць ручнік у якасці плыта, каб паспяхова сплавіцца па рацэ Мот, магутным жэлепадобным струмені, або ў высушаным выглядзе выкарыстаць ручнік падчас рукапашнага бою. Ручнік можна абгарнуць вакол галавы, каб прадухіліць удыханне атрутных газаў або каб пазбегнуць позіркаў Траальскай Жукажабнай Ненажэры, неверагодна тупалобай звяругі, якая мяркуе, што калі вы не бачыце яе, дык, знакам тым, яна сама не можа бачыць вас (аднак надзвычай, надзвычай ненажэрная істота!). У дадатак вы можаце махаць сваім ручніком цягніку на знак трывогі, калі ваша машына захрасла на чыгуначным пераездзе, і, вядома, выцерціся ім, калі зрабілася ясна, што вы дастаткова чысты.
А яшчэ і гэта самая галоўная вартасць ручнік мае псіхалагічнае ўздзеянне. Па невядомых прычынах, калі стрэгі (заўвага: «стрэг: асоба, якая не з'яўляецца аўтаспыннікам») бачаць, што аўтаспыннік мае з сабою ручнік, дык яны аўтаматычна робяць выснову, што такі падарожнік таксама валодае зубной шчоткай, губкай, мылам, пачкам печыва, біклагай, компасам, клубком нітак, пшыкалкай супраць камароў, плашчом, скафандрам і г.д. Больш за тое, стрэгі з радасцю пазычаць аўтаспынніку любую з пералічаных вышэй рэчаў і яшчэ тысячу іншых, якія аўтаспыннік мог выпадкова, так бы мовіць, «згубіць». А думкі стрэга пры гэтым будуць такія: «Такі чалавек, які абнікаў Галактыку ўздоўж і ўпоперак, змушаны быў гібець, марнець на Птушыным шляху без выгодаў, які заўзята змагаўся з нечалавечымі наваламі і які ўсё ж прымудрыўся не згубіць свайго ручніка, натуральна варты павагі і даверу».
Ручнік стала ўвайшоўу народную творчасць. Вось, да прыкладу, словы са старажытнай песні аўтаспыннікаў:
«У касмапорт ты мяне на зары праваджала і ручнік вышываны мне на шчасце, на волю дала».
Субэфірны адчувальнік, ушыты ў Фольксвагенаў ручнік, заміргаў часцей. Высока па-над планетай жоўтыя аграмадзіны пачалі разлятацца-разгортвацца веерам. Тым часам у абсерваторыі на Джодрэл Бэнк нехта вырашыў, што самы час зрабіць перапынак у працы і сербануць гарбаткі.
Чаму без ручніка? раптам запытаўся Фольксваген Гольф у Артура.
Артур, які цяпер дабіваў апошнія паўтара літра піва, няўцямна зірнуў на Фольксвагена.
Ну, няма... А што, трэба?
Яму абрыдла здзіўляцца, бо, далібог, літаральна ўсё было пазбаўлена сэнсу.
Фольксваген раздражнёна прыцмокнуў языком.
Пі давай, зноў загадаў ён.
У гэты самы момант праз тупамернае мармытанне карчмы, праз зыкі музычнага аўтамата, праз ікаўку чалавека, які сядзеў поруч і якому Фольксваген урэшце купіў пяцьдзясят віскі, знадворку пратачыўся пошум маштабнага руйнавання.
Артур захлынуўся півам. Хапатліва падскочыў.
Што гэта? залямантаваў ён.
He трывожся, адказаў Фольксваген, яны пакуль што не пачалі.
Ну, дзякуй Богу... сказаў Артур і абмяк.
Спадзяюся, гэта ўсяго толькі рабочыя, якія бураць твой дом, сказаў Фольксваген, куляючы свае апошнія паўлітра.