Аўтаспынам па Галактыцы  Дуглас Адамс

Аўтаспынам па Галактыцы

Дуглас Адамс
Выдавец: Логвінаў
Памер: 224с.
Вільня 2015
36.26 МБ
Салют, зямлянін! Ты, хлопча, там не галодны? пачуўся голас Зафода Біблброкса.
Ну, так, духі крыху падвяло.
Выдатна, юнача! Запраўляй у планшэты касмічныя мапы! прамовіў Зафод Біблброкс. Мы трымаем курс да страўні «На канцы свету».
уцешны дадатак
Давід і Галіяф
(з кнігі «Страўня «На канцы свету»)
...Марвін стаяў ля перахода, які на вышыні пятнаццатага паверха мастом злучаў два сумежныя хмарачосы. Срэбнае тулава робата зіхцела ў запыленых промнях сонца і трэслася ад безупынных выбухаў, што грымотна скаланалі абодва будынкі і пераход.
He тое што Марвін быў слабы, невысокі робат о не! аднак, выглядаў досыць вартым жалю, асабліва цяпер, калі да яго ўсутыч пад’ехаў велізарны робат-танк, які, дарэчы, і быў прычынаю выбухаў і агульнага трасення. Спыніўшыся пасярод маста-перахода, махіна з усіх бакоў абнюхала і абмацала Марвіна нейкім адмысловым прутком. Па каторым часе пруток увабраўся назад у корпус махіны.
Марвін застаўся на месцы.
3 дарогі, жалезка! прагрукатала махіна.
Баюся, адказаў Марвін, што мяне знарок паставілі тут, каб спыніць цябе.
3 махіны зноў вылез пруток і, зрабіўшы хуткую пераправерку Марвіна, схаваўся ў корпусе.
Паставілі цябе? Спыніць мяне? прароўла махіна. He смяшы...
Святая праўда далі такі загад, настойваў Марвін.
I чым цябе ўзброілі?
А вось здагадайся!
Рухавік махіны загуў, аднакяехуткасці замерлі. Мікраскапічныя рэлеў напрузе запстрыкалі.
Здагадацца?! перапыталася махіна.
Ну, давай скулля ж здагадаешся!
Гммммм... выціснула з сябе махіна, ажно вібруючы ад нечаканай прапановы,Лазеры?
Марвін самазадаволена заматаў жалезнай галавой.
He лазеры... грымотна прасіпела махіна. Тактак, надта проста.
Промні антыматэрыі? другім разам паспрабавала здагадацца махіна.
От жа дзе наіўнасць! запярэчыў Марвін.
Сапраўды, трохі збянтэжана пагадзілася махіна. А як наконт электраруінізатара?
Для Марвіна гэтая назва прагучала ўпершыню.
Якога яшчэ руінізатара?
А вось такога! палка прагрукатала махіна: з яе вежы шугануў востры струмень, даўшы адзін-адзіны выбліск святла. Па-за Марвінам, скалануўшы наваколле, абрынулася сценка. За якое імгненне яна ператварылася ў купу пылу. Асеўшы паўсюль, пыл хутка развеяўся.
He, гэтым не ўзбройвалі, прамовіў Марвін.
Праўда ж, лялечка? пахвалілася махіна.
Любата!
Ага, не пальцам пханая. Табе трэба абавязкова затарыцца гэтым ксанціянскім дэстабілізацыйным руінізатарам.
Ну так, цацка нішто сабе.
Дык чым жа цябе ўзброілі? зноў гнула на свой капыл махіна.
Здагадвайся давай...
А-ёй жа, амаль безнадзейна вымавіла махіна. Тады гэта мусіць быць...
Паслухай, ты мысліш не ў тым кірунку, перарваў махіну Марвін. Забываешся ўзяць у рахубу базавыя прынцыпы ўзаемаадносінаў паміж чалавекам і робатам.
Ну, добра-добра, сказала махіна. Тады гэта, напэўна...
I махіна надоўга занурылася ў развагі.
Давай мысліць лагічна, прапанаваў Марвін. Людзі пакінулі на абарону гэтага будынку мяне звычайнага, свойскага робата, каб спыніць цябе велізарную, несаступлівую баявую махіну, і ў дадатак, самі яны далі драпака. Дык чым у такім выпадку яны маглі мяне ўзброіць?
О-хо-хо! устурбавана прамармытала махіна. Пэўна, нечым страшэнна забойчым.
Думай! загадаў Марвін. Думай... Дык што, здаешся?
Здаюся, змірылася махіна.
Нічым, сказаў Марвін.
Паследвала напружаная паўза.
«Нічым»?! прагрымела махіна.
Абсалютна нічым не ўзброілі, урачыста паўтарыў Марвін. Нават кішэннага шокера не далі!
Махіна ад раз’ятранасці дробненька завібравала.
Нічым?! зараўла яна.Яны што там, зусім пазбыліся чалавечага аблічча?!
I вось ён я, ціхім рахманым голасам працягваў Марвін, стаю тут, у дадатак да ўсяго, з гэтым дзікім шчыменнем дыёдаў у левым баку.
Пачуваешся ламаччам?
Абсалютна, прачула адказаў Марвін.
Халера-венера, як мяне гэта ўззлавала! заклекатала махіна. Зараз хочацца зруйнаваць вось гэтую сценку.
Электраруінізатар яшчэ раз выплюнуў полымя і проста змёў сценку побач з махінай.
Уяўляеш цяпер, як мне паскудна? з горыччу прамовіў Марвін.
Далі драпака і пакінулі цябе аднаго? усё ляскатала махіна.
Ага.
Тады я зараз разбуру таксама гэтую паганую столь!
I махіна пакрышыла столь перахода.
Уражвае, дальбог... прамармытаў Марвін.
-	А зараз уразіць яшчэ болыл! паабяцала махіна. Бо я пабуру ў дадатак гэтую падлогу, трасца на яе!
I махіна пабурыла падлогу.
-	Халера-венера-а-а! грымела махіна, пакуль падала пятнаццаць паверхаў і разляталася ў друзачкі далёка ўнізе.
«От дзе дурная махіна», канстатаваў Марвін і, як заўсёды, прыгнечаны, пацёгся ўсярэдзіну хмарачоса.

Інстру кцыя па ўцёках
эпланетыЗямля
1.	Патэлефануйце ў НАСА. Іх нумар 8-10-1-202-3580001. Патлумачце ім, што ваш адлёт справа вельмі пільная.
2.	У выпадку адмовы звяжыцеся з сябрамі ў Белым доме (нумар Белага дома 8-10-1-202-456-1414). Хай яны закінуць слова за вас хлопцам з НАСА.
3.	У выпадку адсутнасці сяброў у Белым доме патэлефануйце ў Крэмль (8-10-7-495-606-36-02). He тое, каб у іх было шмат сяброў у НАСА, але ў іншых важных месцах яны яшчэ захавалі сякі-такі ўплыў.
4.	Калі вам зноў адмовілі, звяжыцеся па кансультацыю з Папам Рымскім. Яго нумар 066982. Код Ватыкана (+39)
5.	Калі ўсе гэтыя аперацыі не спрацоўваюць, проста прагаласуйце лятучым талеркам, што прамінаюць ля нашай планеты, і патлумачце іхнім кіроўцам, што цяпер, пакуль не прыйшлі рахункі за міжнародныя тэлефанаванні, пакінуць планету Зямля вам проста неабходна.
Бывайце здаровы
I дзякуй за рыбку,
Дуглас Адамс
Змест
Аўтаспынам па галактыцы. Раман
212
Уцешны дадатак. Давід і Галіяф
217
Інструкцыя па ўцёках з планеты Зямля
221
ЛОГВІНаО
Дуглас Адамс
Аўтаспынам па Галактыцы
раман
Пераклад з ангельскае Паўла Касцюкевіча
Рэдактарка Ліда Наліўка
Карэктура Марыі Паўлоўскай і Алены Пятровіч
Вёрстка Кацярыны Пікірэні
Дызайн вокладкі Кацярыны Дубовік
Logvino Literatures namai
J. Savickio 4, LT-01108 Vilnius
Надрукавана ў ПВУП «Логвінаў» пр-т Незалежнасці 37а, Мінск. Замова № 22
Муніцыпальныя службы намагаюцца зруйнаваць твой дом, каб пабудаваць на яго месцы новы аўтамабільны праезд, а галактычныя камунальнікі, пракладаючы міжзоркавую трасу, у сваю чаргу, мерацца ўчыніць тое самае з тваёй планетай. Самая пара ўцякаць з роднай Зямелькі!
Увазе чытача прапануецца сусветнавядомы раман брытанскага пісьменніка і сцэнарыста Дугласа Адамса (1952-2001). "Аўтаспынам па Галактыцы" адна з вяршыняў жанра іранічнай фантастыкі.