Аўтаспынам па Галактыцы  Дуглас Адамс

Аўтаспынам па Галактыцы

Дуглас Адамс
Выдавец: Логвінаў
Памер: 224с.
Вільня 2015
36.26 МБ
Дык ты, відаць, саступаеш Гуглу-Шмуглу, кібермазгаўняку з Садружнасці Сямі Светаў Асветы, які вылічвае траекторыю палёту кожнай пясчынкі падчас пяцітыднёвай пясчанай завеі на Данграбад-Бэта?
Пяцітыднёвай пясчанай завеі? грэбліва перапытаўся Глыбакадумны. Ты кажаш гэта мне, камп’ютару, які пралічыў наперад кожны вектар атама ў Вялікім Выбуху? I слухаць не хачу пра гэты кішэнны калькулятар!
Якое імгненне два праграмісты сядзелі ў няёмкай цішы. Потым Ланквіл зноў нахіліўся ўперад.
Дык ты горшы за перадавіка прамоўніцкага ўмалоту, усенародна абранага кармілыда-гаварыльца планеты Альбарутэнікус-94, ротарнага аратара Мялеція Матрыцкага, Вялікага і Немажлівага?
Усенароднаабранага кармільца-гаварыльца планеты Альбарутэнікус-94? з пагардаю перакотваючы ў паражнечы кібернетычнага рота кожны склад, паўтарыў словы Глыбакадумны. Ён можа ўмовіць Арктурыянскую мегаасліцу ссунуцца з месца, але толькі я моцай свайго слова ў стане прымусіць яе яшчэ і вырушыць на працу.
Дыку чым, працягнуўфук, тады, уласна кажучы, праблема?!
Няма праблемаў, прамовіў Глыбакадумны з велічным пазвоньваннем. Я проста другі найлепшы камп’ютар ўсіх Галактык, часоў і народаў, і кропка.
Але чаму «другі»?! упінаўся Ланквіл. Чаму ты безупынку чаўпеш: «Другі, другі, другі»? Табе ж, пэўна, даўся ў знакі Яго Шматвектарнасць Упуставажаны Поўнабрэх? Ці можа, сам Цыцэроніус? Ці нават...
Пагардлівыя агеньчыкі прабеглі па панэлі кіравання Глыбакадумнага.
Мне шкада выдаткаваць нават адзін-адзіны байт інфармацыі на гэтых кібер-дурняў, прагуў ён. Я кажу пра камп’ютар, што прыйдзе пасля мяне...
Фук пачаў траціць цярплівасць. Ён адкінуў нататнік убок і прамырчаў:
Усё гэта патыхае махровым месіянствам.
Ад вас будучыня сукрыта, заявіў Глыбокадумны. А вось мае электрычныя схемы кішма кішаць дэльтаструмянямі магчымых варыянтаў будучага развіцця падзей. I я ўжо бачу, што пасля мяне мусіць прыйсці камп’ютар, чый самы маленькі аперацыйны параметр я нават не варты прыблізна ацаніць. Аднак я маю наканаванне стварыць яго.
Фук цяжка ўздыхнуў і зіркнуў на Ланквіла.
Можа, працягнем і пяройдзем уласна да пытання? прапанаваў ён.
Ланквіл на мігах папрасіў яго пачакаць.
I што гэта за камп’ютар, пра які ты кажаш? перапытаў ён.
Я зараз ні слова больш пра яго не прамоўлю, адказаў Глыбакадумны. Дык вось, чым яшчэ я магу быць вам карысны? Уважліва слухаю.
Навукоўцы, пераглянуўшыся, пацепнулі плячыма. Фук прымусіў сябе супакоіцца.
О Глыбакадумны, пачаў ён. Вось заданне, дзеля якога мы распрацавалі цябе. Мы хочам, каб ты даў нам... ён зрабіў паўзу, ...Той Самы Адказ.
Той самы адказ? перапытаў Глыбакадумны. Адказ на якое пытанне?
Пра Сэнс Жыцця!.. выгукнуў Фук.
...Пра Сусвет...дадаў Ланквіл.
...I Усё Такое, сказалі яны хорам.
Глыбакадумны ў одуме замаўчаў.
Хвацкае пытанне! урэшце вымавіў ён.
Але ты адужаеш?
I зноў жа, эфектная паўза.
Так, сказаў Глыбакадумны. Адужаю.
А такі адказ увогуле існуе? спытаў задыханы ад узрушанасці Фук.
Просты адказ, дадаў Ланквіл.
Так, адказаў Глыбакадумны. Пра сэнс жыцця, сусвет і ўсё такое. Адказ існуе. Але, дадаў ён, мне трэба падумаць.
Вэрхал, што ўсчаўся ні стуль ні ссюль, сапсаваў веліч гэтага імгнення: дзверы разнасцежыліся і два раздражнёныя чалавекі ў грубых блакітных халатах Універсітэта Паўднёвага Крыжа, падпярэзаныя блакітнымі пасамі, уварваліся ў рубку, адштурхоўваючы небараку-сакратара, які спрабаваў заступіць ім дарогу.
Мы патрабуем доступу! загарлаў маладзейшы, заехаўшы пагляднаму маладзенькаму сакратару локцем у горла.
Вы чулі ці не? закрычаў старэйшы. Вы не маеце права нас не пускаць!
Ён адпіхнуў маладзейшага да дзвярэй.
Мы настойваем, што вы не маеце права нас не пускаць! закрычаў маладзейшы, нягледзячы на тое, што ўжо апынуўся ўсярэдзіне, і ніхто больш не думаў даваць яму адпору.
Вы хто? перапытаў узлаваны Ланквіл, падымаючыся з крэсла. Што вам трэба?
Я Амфібій, абвесціў старэйшы.
А я настойваю, што я Фрумвондэль! заверашчаў маладзейшы.
Амфібій павярнуўся да Фрумвондэля.
Цішэй! гняўліва загаварыў ён. Табе не абавязкова на гэтым настойваць.
Рацыя! заверашчаў Фрумвондэль, пляснуўшы па першай-лепшай панелі. Я Фрумвондэль, і на гэтым я
не настойваю, а канстатую відавочны факт! Мы настойваем і патрабуем відавочных фактаў.
He, нам няма чаго на іх настойваць, раздражнёна перапыніў яго Амфібій. Вось іх мы якраз і не патрабуем.
Ледзьве паспеўшы зрабіць уздых, Фрумвондэль загаласіў ізноў:
Мы не настойваем на цвёрдыхфактах, а настойліва патрабуем адсутнасці цвёрдых фактаў! Я настойваю, што магу быць ці магу не быць Фрумвондэлем!
Хто вы, халера-венера, такія? выгукнуў раз'ятраны Фук.
Мы філосафы,адказаў Амфібій.
А раўназначна можам імі не быць, дадаў Фрумвондэль, пагрозліва махаючы пальцам у бок праграмістаў.
He, мы адназначна філосафы, настойваў Амфібій. Мы цалкам акрэсленым парадкам знаходзімся тут у якасці прадстаўнікоў Хеўрасаюза, амальгамнага задзіночання філосафаў, мудрацоў, асветнікаў, светачаў ды іншых мыслярных асоб. I мы патрабуем, каб гэтую махіну вымкнулі, і зрабілі гэта зараз жа!
А што такое? пацікавіўся Ланквіл.
Я скажу вам, хлопцы, што такое, прамовіў Амфібій. Катлеты асобна, мухі асобна, вось што такое!
Мы настойваем, загалёкаў Фрумвондэль, каб размежаванне паўнамоцтваў увялі ці не ўводзілі у ранг праблемы!
Вам толькі можна даваць махіне падлічваць усякае-рознае, дадаў Амфібій. А вось мы, з вашае вельмі ласкавае згоды, заапекуемся нязменнымі ісцінамі. Але вы ж, хлопцы, пэўна, хочаце запытацца, што там з прававымі нормамі? Я скажу вам. Дык вось, паводле Закона аб Праўдзе, пошук ісціны прэрагатыва вашых пакорных служак, ударнікаў разумовай працы. А кожнаму электроннаму тарантасу, які будзе шукаць і ўрэшце тую ісціну знойде, мы адаб'ем ягоныя элект-
ронныя пячонкі... Пра што гэта я? Якая рацыя ў нашых сядзеннях да цёмначы і ў зацятых філасофскіх спрэчках, што можа быць Усявышнім, а што не, калі ні з пушчы ні з поля з'яўляецца гэтая махіна са сваімі лічбавымі махінацыямі ды наступным ранкам проста выплёўвае адказ з электроннага чэрава?!
Слушна! загарлаў Фрумвондэль. Мы патрабуем спыніць гвалтоўную аўтаматызацыю ў гал іне сумненняў і нявызначанасці!
Раптам грымотны голас скалануў сцены рубкі.
Ці можна на гэтым этапе зрабіць заўвагу? запытаўся Глыбакадумны.
Усё, мы абвяшчаем страйк! загаласіў Фрумвондэль.
Ага, страйк! сугучна яму гарлаў Амфібій. Вы TaKi атрымалі ўсегалактычны страйк філосафаў!
Узровень шуму скокнуў у надхмар’і, калі запрацавала колькі дадатковых басовых узмацняльнікаў. Яны былі ўштукаваныя ў разьбяныя і лакаваныя аўдыёкалонкі па перыметры рубкі і заглушылі галасы філосафаў тым, што дадалі Глыбакадумнаму крышачку больш магутнасці.
Я толькі хачу сказаць, прагрымеў камп’ютар, што мае схемы пачалі незваротна рыхтаваць Той Самы Адказ на Вялікае Пытанне пра Сэнс Жыцця, пра Сусвет і Усё Такое.
Ён зрабіў паўзу і, задаволена адзначыўшы сам сабе, што здолеў дабіцца грамадскай увагі, працягнуў ужо цішэйшым голасам.
Але вылічэнне Пытання патрабуе трошачкі часу. Фук з нецярплівасцю зіркнуў на гадзіннік.
Колькі?
Сем з паловай мільёнаў гадоў, адказаў Глыбакадумны.
Лунквіл і Фук пераглянуліся, заміргаўшы.
Сем з паловай мільёнаў гадоў! выгукнулі яны ў адзін голас.
Так, пацвердзіў Глыбакадумны. Трэба ж усё абдумаць як след? Тут мне прыйшло да працэсара, што гэтае чаканне створыць неверагодную шумечу вакол усёй філасофскай навукі. Усе завядуць свае ўласныя тэорыйкі наконт таго, як будзе гучаць мой адказ, і будуць ісці ў заклад, хто разумнейшы: філосафы ці камп’ютар? Тым жа часам на рынку ідэй верхаводзіць будзеце вы. Прытыкаючы спрэс і паўсюль свае тры грошыкі, выказваючы апанентам сваё канцэптуальнае «фэ», даючы адзін аднаму ў прэсе інтэлектуальнага лрачуханца, намнажаючы і напладжаючы сабе духоўных спадкаемцаў і заўзятых паслядоўнікаў, вы будзеце жыць паўнакроўным жыццём філасофскай эліты. Як вам такі варыянт?
Два філосафы зіркнулі на камп’ютар.
Халера-венера! Вось што я называю глыбокім думаннем! усцешыўся Амфібій. Фрумвондэлю, і чаму мы не дабралі розуму раней?
А космас яго ведае, адказаў Фрумвондэль драматычным шэптам. У нас, відаць, ператрэніраваныя мазгі, даражэнькі Амфібію.
Кажучы гэта, яны павярнуліся на абцасах і выйшлі за дзверы, дзе іх чакала жыццё, якое яны бачылі толькі ў сваіх самых смелых мроях.
26
к
Страшэнна павучальная гісторыя, падаў голас Артур, пасля красамоўнага аповеду Пердылюбібляйца. Але я не сцяміў, якое дачыненне яна мае да Зямлі, мышэй і ўсяго астатняга?
Гэтатолькі палова гісторыі, зямлянін, сказаў Пердылюбібляйц. Калі ты хочаш даведацца, што адбылося праз сем з паловаю мільёнаў гадоў, у Дзень Таго Самага Адказу, дык ласкава запрашаю ў мой працоўны кабінет, дзе ты можаш перажыць падзею на маім IOOD-плэеры. Або зноў жа, калі ты захочаш, замест прагляду плэера мы можам зрабіць шпацыр па паверхні Зямлі-2. На жаль, яна пакуль што не завершаная мы яшчэ не закончылі закопваць у зямную кару штучныя шкілеты дыназаўраў, а потым яшчэ пакладзем пласты траццёвага і апошняга перыядаў Цэназойскай эры.
He, дзякуй, сказаў Артур. He думаю, што яна будзе кропля ў кроплю як першая Зямля.
Дазволь з табою не пагадзіцца, адказаў Пердылюбібляйц. Зямля-2 будзе кропля ў кроплю і пясчынка ў пясчынку як Зямля-1. Ён развярнуў лятак і накіраваў яго да неймавернага муру.
27
У працоўным кабінеце Пердылюбібляца панаваў вэрхал усё роўна як пасля выбуху бомбы ў публічнай бібліятэцы. Калі яны зайшлі ў сярэдзіну, Пердылюбібляйц спахмурнеў.
Жудасная аварыя у адным з камп’ютараў, які забеспячвае жыццёвую дзейнасць, згарэў дыёд. Калі мы паспрабавалі ўключыць нашыя прылады для прыбірання, дык выявілі, што яны ўжо трыццаць тысяч гадоў як зламаліся... Хто ж целы прыбірацьме, хацелася б дазнацца?.. Слухай, а чаму б табе не сесці вунь на гэтае крэсла і не дазволіць мне цябе ўвамкнуць?
Ён жэстам указаў на крэсла, што выглядала быццам зробленае з грудзіны стэгазаўра.
Яно зробленае з грудзіны стэгазаўра, патлумачыў Пердылюбібляйц. Гаворачы гэта, ён рабіў млявыя намаганні вычапіць кавалкі нейкага дроту з-пад хісткіх стосаў паперы і якіясьці малявальныя прылады.
Вось, вазьміся за іх! загадаў Пердылюбібляйц Артуру, працягнуўшы два канцы аголенага дроту.