Аўтаспынам па Галактыцы  Дуглас Адамс

Аўтаспынам па Галактыцы

Дуглас Адамс
Выдавец: Логвінаў
Памер: 224с.
Вільня 2015
36.26 МБ
-	Мальцы, дваццаць секунд да сутыкнення, сказаў камп’ютар.
-	Дык уключай ужо, халера-венера, рухавік! зароў Зафод Біблброкс.
-	Вядома, будзе зроблена, мальцы, сказаў камп’ютар. 3 далікатным пошумам рухавікі другім разам увамкнуліся, і, выйшаўшы са свайго піке, зоркалёт зноў апынуўся перад ракетамі.
Тым часам камп’ютар пачаў спяваць:
-	Што мне снег, што мне гной, што па шапцы руберойд, загугнявіў ён, калі мае мальцы са мной!
Зафод Біблброкс крыкам загадаў камп’ютару заваліць дынамік, але яго голас патануў у шуме таго, што можна акрэсліць як «хуткі гамон».
-	Што мне «кан-», што мне «-вой», што гасцініца «Савой»! працягваў скавытаць Эдзі.
Карабель, які выйшаў з піке, па праўдзе кажучы, выйшаў з піке дагары нагамі, ажно цяпер прыціснуты да столі экіпаж быў не ў змозе дацягнуцца да панэляў кіравання.
На мядзведзя я, мальцы, выйду не з-пад пугі, зумкаў Эдзі.
Грымотна несучыся да зоркалёта, дзве ракеты самавітым чынам намаляваліся на экране.
-...Калі будуць там зайцы, што танцуюць бугі!
Па неверагодна памысным збегу акалічнасцяў яны не змаглі цалкам узгадніць свой курс з пакручастым курсам бязладнага зоркалёта, і таму ў гэты момант апынуліся проста пад ім.
Цяжка ў шапцы, Манамах? Запрасі царэўну! Тут я штосьці не дапяў, там я штосьці не ўцяў я дэбіл, напэўна!
I дадаў:
Паводле новых, выпраўленых, звестак, пятнаццаць секунд да сутыкнення, мальцы...
Ракеты з гудам зрабілі шырокую пятлю і, даўшы нырца, селі зоркалёту на хвост.
Назіраючы за іхнімі віражамі, Артур зазначыў:
Ну вось цяпер ужо дакладны, безварыянтны капец.
Ну, колькі можна не спускаць з языка: «нам капец, нам капец»?! гняўліва азваўся Фольксваген.
Добра, не буду больш. Але ж праўда, капец?
3 крыжыкам.
Калі мае мальцы са мной! зноў нараспеў прагугнявіў Эдзі.
Раптам у Артура завялася ідэя. Ён ускочыў на ногі.
Слухайце, можа, давайце ўлучым гэты Рухавік Неймавернасці? сказаў ён. Мы ж калі вельмі захочам, дык зможам да яго дацягнуцца.
Ты што, здурнеў? ускінуўся на Артура Зафод Біблброкс. Без належнага праграмавання ўсё можа пайсці дагары нагамі.
Дык чаго ўжо баяцца? закрычаў у адказ Артур.
Што мне «ай», што мне «ой», што мне «я», «мяне» і <<мной”, выводзіў свае спевы Эдзі.
Артур ускараскаўся на адныя, надзвычай вытанчаныя, літыя краткі, дзе крывая сцяны сустракалася са столлю.
Калі мае мальцы са мной!...
Можа, хто скажа, чаму Артур не можа ўлучыць Рухавік Неймавернасці? закрычала Трыліян.
Што мне дожджык з кіслатой! Пяць секундаў да сутыкнення. Прыемна было з вамі пазнаёміцца, мальцы! Хай дабраславіць і ўсцеражэ вас Бо... Ка-лі ма-е маль-цы са мной!
Паслухайце, падала голас Трыліян. Можа, хто скажа ўрэшце...
Пасля гэтага адбыўся запамарочны выбух гуку і святла.
18
А пасля выбуху здарылася тое, што «Залатое Сэрцайка» працягнула сваё падарожжа ў цалкам звыклым рэжыме бадай з крыху палепшаным інтэр’ерам. Капітанская каюта зрабілася прасторнейшай, а сценкі і столь атрымалі вытанчаныя пастэльныя адценні зялёнага і блакітнага. Пасярэдзіне каюты ўзвышаліся пакручастыя сходы, аплеценыя папараццю і нейкімі жоўтымі кветкамі. Сходы нікуды асабліва не вялі. no634 з імі на каменнай пліце, падмурку якогасьці сонечнага гадзінніка, стаялі клавіятура і дысплей галоўнага камп’ютара. Па-майстэрску ўсталяваныя па ўсёй каюце свяцільнікі і люстэркі стваралі ілюзію аранжарэі, нібыта сузіраеш шырокі прасцяг вытанчана падстрыжанага саду. Па абводзе аранжарэі на далікатных каваных ножках стаялі столікі з мармуровымі стальніцамі. Калі вы пачыналі пільна ўзірацца ў іх паліраваную мармуровую паверхню, паўпразрыстыя прылады, ледзьвеабмаляваныя, рабіліся бачнымі, а як толькі вы дакраналіся да стала, дык прылады матэрыялізоўваліся ў вашай руцэ. Зазірнуўшы ў люстэрка пад розным вуглом, можна было ўбачыць адлюстраванне ці не ўсіх патрэбных камп’ютарных звестак (дарма што было няўцям, з якой паверхні яны адлюстроўваюцца). Адным словам, шыкбляск, вачэй не адвесці.
Седзячы разняволена ў пляжным плеценым фатэлі, Зафод Біблброкс прамовіў:
Халера-венера, што зараз адбылося?
Ну, наколькі я разумею, дык пускач гэтага Рухавіка Неймавернасці знаходзіцца тут во, сказаў Артур, разваліўшыся на шэзлонгу побач з невялічкай сажалкай. Рукой ён паказваў на месца, дзе, як меркаваў, знаходзіўся пускач. Цяпер там стаяў вазон з раслінаю.
Але дзе мы цяпер? запытаўся Фольксваген.
Ён сядзеў на пакручастых сходах з келіхам Пангалактычнага Мазгатрушчу, ахалоджанага як мае быць.
Думаю, там жа, дзе і былі, адгукнулася Трыліян.
Тым часам люстэркі па-над імі раптам паказалі неўрадлівыя, шэрыя краявіды Магратэі, бо карабель па-ранейшаму ляцеў па-над гэтай планетай.
Зафод Біблброкс хапатліва ўзняўся з фатэля:
А што сталася з ракетамі?
Новы краявід, што цяпер плыў па люстэрку, не мог не здзіўляць.
Выдае на тое, што яны ператварыліся ў гаршчкі з петуніямі, а таксама ў вельмі адметнага кашалота, няпэўна адказаў Фольксваген.
Фактар Неймавернасці, улез са свамімі пяццю грошыкамі Эдзі. Ягоны голас якраз ані на каліва не змяніўся. Адзін супраць васьмі мільёнаў сямсот шасцідзесяці трох тысяч ста дваццаці трох.
Зафод Біблброкс глянуў на Артура:
Зямлянін, ты сам да гэтага дадумаўся?
Ну, як сказаць... адказаць Артур. Я толькі...
Мазгаўня ў цябе першарадная. Уключыць Рухавік Бясконцай Неймавернасці без падлучэння абаронных экранаў.... Чалавеча, ці ты ў курсе, што толькі што выратаваў нашыя жыцці?!
Ну, я, далібог, нічога такога асаблівага не рабіў... засаромеўся Артур.
Нічога не рабіў? наструніўся Зафод Біблброкс. Ну, тады лічы, што я табе нічога такога прыязнага не казаў... Добра, камп’ютару, давай ужо прымагратэйвайся.
Але ж... паспрабаваў быў Артур.
Паўтараю: я табе нічога не казаў.
I яшчэ адна падзея прайшла незаўважанай яўленне з нябыту кашалота за колькі міляў ад паверхні таямнічай планеты, яўленне, якое адбылося насуперак усяму.
I паколькі лунаць у паветры кашалоту неўласціва, гаротная жывёліна амаль не мела часу, каб усвядоміць сваю кашалотавую тоеснасць, а таксама каб змірыцца з думкаю, што хутка кашалотам яна быць перастане.
Ніжэй пададзеная поўная стэнаграма кашалотавых думак ад моманту ягонага нараджэння да моманту смерці.
«А-а!!! Што адбываецца?» думаў кашатлот.
«Э-э, выбачайце, хто я такі?»
«Ёсць тут хто?»
«Чаму я тут? У чым сэнс майго жыцця?»
«Што я маю на ўвазе, калі кажу: «Хто я такі?»
«Ціха, спакойна, дайце мне засяродзіцца... О-о! Далібог, цікавае пачуццё. Што гэта? Такое трымценне, шчымленне ў маім... маім... ну, думаю, самы час мне адшукаць назвы для рэчаў, калі я хачу прасунуцца ў тым, што я дзеля агульнай карысці назваў бы «пазнаннем свету», і таму я назаву гэтую рэч «страўнікам».
«Выдатна. Ух ты! Трымценне і шчымленне трохі ўзмацняюцца. I, слухайце, што наконт свісцячага гуду, які лраходзіць праз тое, што я зараз абсалютна нечакана назаву маёй... «галавою»? Я назаву той гуд... «ветрам»! Нармалёвая ж назва? Ну, можа, з часам я назаву яе нейкім іншым імем гэта калі я ўжо дакладна высветлю, якое ў таго ветру прызначэнне. Напэўна, ён нейкая істотная штука, бо тут яго проста плойма наляцела! Гэй, а гэта што такое? Назавем гэтую штуку «хвастом», далібог «хва-стом»! Я ж магу ім хвастаць і сцябаць! Ух ты! Хвастоўная штучка! Поўны хвасцец! Ну, не тое што я шмат з гэтага хваста атрымаў, але, можа быць, у будучым я даведаюся пра яго сапраўднае
прызначэнне. Так, дык урэшце, ці выбудаваў я агульнае ўяўленне пра свет?»
«Не».
«Ат, небяры да галавы! Проста незямное ўзрушэннетак шмат чаго трэба дазнацца, так шмат чаго трэба зведаць, у мяне аж галава круціцца ад прадчуванняў...»
«Ці тое цісне вецер?»
«Яго ж тут проста плойма!»
«I бач, ух ты! Што гэта за камлыга, якая імкліва насоўваецца на мяне гэтак хутка?.. Вельмі-вельмі хутка? Такая вялікая, і пляскатая, і круглая, ёй трэба даць якое-небудзь грунтоўнае імя, такое як... э-э... Ям... Зям... Зямля! Анягож! «Зямля» назва як мае быць!»
«Цікава, мы пасябруем?»
яняаанкпяяяяжвашавнп
I ўрэшце, пасля грымотнага плюху, навісла ціша.
Цікава, што адзіная думка, якая працяла мозг гаршчка з петуніямі, калі ён ляцеў долу, гучала так: «Нее-е, ну колькі можна!»
Многія лічыць, што калі б мы маглі чытаць думкі гаршчкоў з петуніямі, мы б ведалі пра прыроду Сусвету непараўнальна болын, чым цяпер.
19
-	Дык мы робата з сабою браць будзем? запытаўся Фольксваген, пагардліва зірнуўшы на Марвіна.
Скурчаны ў недарэчнай паставе робат туліўся ў куце пад пальмачкаю.
Зафод Біблброкс глянуў у люстэрка. Яно адбівала панараму панурай планеты, на якую толькі што села «Залатое Сэрцайка».
Каго. Андроіда-Параноіда? перапытаў ён. Так, возьмем абавязкова.
Але на якое ліха нам маніякальна-дэпрэсіўны робат?
Думаеш, праблемы ў аднаго цябе? запытаўся Марвін такім тонам, нібыта звяртаўся не да жывога Фольксвагена, а да жыхара нядаўна занятай дамавіны. А што рабіць, калі маніякальна-дэпрэсіўны робат ты сам, га? I, калі ласка, не трэба вымудроўваць годны адказ я ў пяць тысяч разоў разумнейшы за цябе. Ад адных толькі спробаў мысліць на тваім разумовым узроўні ў мяне пачынацца мітрэнга!
Са сваёй каюты выбегла Трыліян.
Mae мышкі зніклі, паведаміла яна.
Выраз глыбокай стурбаванасці і клопату так і не змог апанаваць ніводным з двух твараў Зафода Біблброкса.
Хай іх няхай, мышэй тваіх! вылаяўся Прэзідэнт Галактыкі.
Трыліян кінула на Зафода Біблрокса засмучаны позірк і выйшла.
Цалкам верагодна, ейная навіна магла прыцягнуць большую ўвагу, калі б усе прысутныя валодалі інфармацыяй, што паводле сваіх інтэлектуальных здольнасцяў людзі займаюць на Зямлі толькі трэцяе месца, а зусім не другое, як заяўляе большасць незалежных назіральнікаў.
-	Добры вечар, хлопчыкі!
Голас быў да болю знаёмы, але ўвадначассе страшна непазнавальны. Цяпер ён чамусьці набыў матрыярхальнай гугнявасці. Голас заявіў пра сваё існаванне ў той самы момант, калі экіпаж наблізіўся да ўваходнага люка. Люк мусіў выпусціць экіпаж на паверхню планеты.
Усе пераглянуліся, збянтэжаныя.
Дык гэта ж наш камп’ютар! патлумачыў Зафод Біблброкс. Я паглядзеў: ён аснашчаны рэзервовай асобай, якая, спадзяюся, будзе працаваць лепей за папярэднюю.
Пачынаецца ваш першы дзень на дзівоснай, таямнічай планеце, працягваў новы голас Эдзі. I таму ваш бартавы камп'ютар хоча, каб вы ўсе цёпленька ўхуталіся ў скафандрыкі і далі слова не задзіраць гэтых гідкіх жукавокаў.