• Газеты, часопісы і г.д.
  • Авантурнік Сімпліцысімус  Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Авантурнік Сімпліцысімус

    Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Выдавец: Цымбераў
    Памер: 500с.
    Мінск 2024
    125.95 МБ
    1 Нямецкія каталіцкія багасловы XVI-пач. XVII ст., якія вельмі рэзка выступалі супраць лютаранства.
    2 Пратэстанцкі тэолаг і гісторык канца XVI-пачатку XVII ст.
    3 Маецца на ўвазе святы Францыск Асізскі.
    чынам магу няправільную веру атрымаць замест істай, пра што буду потым журбе аддавацца ў даі ў пазажывоцці. Ды я хутчэй застануся на ростані, чым ступлю на няправільную сцежку; да таго ж ёсць яшчэ шмат цэркваў у адной толькі Еўропе: армянская, копцкая, грэчаская, грузінская і іншыя падобныя, і Бог ведае, да якой менавіта я схіляюся, але я яшчэ змушуся з маімі аднаверцамі дыспутаваць з усімі астатнімі. А калі толькі пан святар захоча зрабіцца маім Ананіем, дык я з вялікай удзячнасцю яму паследую і прыму рэлігію, якую ён сам вызнае».
    На гэта ён сказаў: «Пан моцна памыляецца і вельмі наблізіўся да сваёй душэўнай загібелі; але я спадзяюся на Госпада, што ён прасветліць вас сваім святлом і выцягне з багны; дзеля гэтага я маю намер сцвердзіць перад вамі наша веравызнанне, якое пакоіцца на Святым Пісанні, так што брама пекла не адолее яго». Я сказаў, што гэта адпавядала б майму запаветнаму жаданню, а сам сабе падумаў: «Калі б ты больш не пароў мне вочы маімі блядзюжкамі, я прыняў бы і тваю рэлігію».
    Таму чытач можа зрабіць выснову, які бязбожны я быў тады, якім благім хлопчыкам, бо задаў добраму святару шмат пустога клопату адно дзеля таго, каб ён не заважаў мне ў маім распусным жыцці; а я ж яшчэ і думаў: «Пакуль ты ўвінешся са сваімі довадамі, я ўжо буду ў вірах на юрах!»
    РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ПЕРШЫ
    Сімпліцы ў акно да паненкі вужам, выходзіць адтуль пашлюбленым мужам
    Насупраць маёй кватэры жыў адстаўны падпалкоўнік; у яго была на дзіва прыгожая дачка, якая трымалася вельмі шляхетна. Я ахвотна завёў бы з ёю знаёмства, нягледзячы на тое, што спачатку яна не дужа мне глянулася, каб вось так згопалу я мог пакахаць яе адну і пабрацца з ёю навечна;
    аднак я часта нізаўся ў яе пад вокнамі і кідаў на яе поўныя кахання позіркі; але яна была пад такой надзейнай аховай, што мне, як ні карцела, ні разу не ўдалося загаварыць з ёю. He мог жа я, зрэшты, без ніякага сораму ўваліцца ў дом, бо не быў знаёмы з яе бацькамі, а гэта месца для хлопца такога нізкага паходжання, як я, здавалася аж занадта высокім. Хутчэй за ўсё, я мог бы неяк уклініцца на ўваходзе ці выхадзе з царквы; тут ужо я так спрытна падбіраў нагоду, што часам мог наблізіцца да яе, каб яна пачула мае пяшчотныя ўздыхі, на што я быў вялікі майстар, хоць і йшлі яны ад нячыстага сэрца. Яна прымала ўсё так холадна, што я мусіў быў падумаць, быццам яе зусім нялёгка ўвесці ў змусту, як, скажам, дочак подлапародных мяшчан; і калі я думаў, як цяжка яна мне дастанецца, дык гэта ўводзіла мае пахаценні ў яшчэ большы верад.
    Зорка, якая ўпершыню прывяла мяне да яе, была такая самая, як і тая, якую ў першую пару года насілі ўсе шкаляры ў гонар таго незабыўнага дня, калі тры вешчуны, ідучы за такою самаю, прыйшлі ў Бэтлеем; спачатку я палічыў гэта спрыяльнай азнакай, бо яна свяцілася ў пакоях памянёнай паненкі, калі яе бацька паслаў па мяне. «Monsieur, сказаў ён мне, нейтралітэт, якога вы трымаецеся, стаўся прычынаю таго, што я запрасіў вас да сябе, бо я збіраюся ўладзіць тут адну справу паміж тымі і другімі, дзеля чаго патрэбен бесстаронні сведка». Я падумаў, што ён намышляе нешта няма ладу якое важнае, бо на стале былі пісьмовы прыбор і папера, таму я з самай паслужлівай гатоўнасцю прапанаваў сябе на любы пачэсны інтэрас, дадаўшы пры гэтым адмысловы камплімент, што, бачыце, я мецьму сабе за высокі гонар і шчасце салужыць яму службу. Аднак гэта было ўсяго толькі, як яно было ў звычаях у многіх мясцінах, уладкаванне «каралеўства», бо якраз надыходзіў Дзень Трох Каралёў, прычым мне трэба было сачыць за парадкам і раздаваць паводле жэрабя пасады без увагі на тое, што каму выпадзе. Да справы гэтай быў таксама прыстаўлены
    камендантаў сакратар; памянёны падпалкоўнік загадаў даставіць віна і цукерак, бо ён быў не абы-які выпівоха, ды і час ужо быў павячэрні. Сакратар пісаў жэрабкі, я выклікаў імёны, паненка, якая пусціла карані ў маё сэрца, цягнула цыдулкі, а бацькі глядзелі на ўсё гэта; мне няма ахвоты падрабязна апісваць, як яно ўсё пайшло, але я ўсё-такі пазнаёміўся з ёю тады. Яна паскардзілася на доўгія зімовыя ночы і намякнула, што я, каб скараціць іх, мог бы часам заскочыць на цяпельца, бо без таго ў яе не дужа, каб шмат было занятку. А гэта акурат тое, чаго я даўно хацеў.
    3 таго самага вечара, хоць я зусім мала ведаў гэтую паненку, я зноў пачаў угоньвацца з паклееным дубчыкам за птушкаю і балансаваць на канаце, а хай і сама паненка, і яе бацькі падумаюць, што я ўзяў на прынаду, хоць на сур’ёзе не рабіў і палавіны таго, што рабіў, а забягаўся толькі пра тое, каб згуляць вяселейка, застаючыся ў нежанацці. Пад ноч, выбіраючыся да яе, я заўсёды намашчваўся, бы тая ведзьма, а ўдзень корпаўся ў любоўных кніжках, выдалікачваючыся ў пяшчотных пісьмах да сваёй каханай, як калі б жыў за сто міль ад яе і не бачыўся з ёю некалькі гадоў. Нарэшце я стаў трымацца ў іх проста, бо бацькі яе не вельмі заміналі мне ў залётах, а яшчэ і ўпрошвалі навучыць іх донечку іграць на лютні. Тут ужо я атрымаў свабодны доступ у яе пакоі як удзень, так і вечарамі, так што перакроіў на новы лад свае старыя рыфмоўкі:
    Толькі я і кажаны
    Палюбілі змрок начны, -
    Склаў песеньку, у якой славіў сваё шчасце, якое падарыла мне не толькі некалькі прыемных вечароў, але і радасныя дні, калі я пры каханай магу наталіць свае вочы і даць асалодку сэрцу; наадварот жа, у той самай песні я бедаваў па сваёй долі, якая напаўняе гаркотай мае ночы і не дазваляе праводзіць іх, як дні, у любоўных бавах! I хоць гэта была пэўная вольнасць, я ўсё ж напяваў сваёй мілай песеньку, пяшчотна ўздыхаў і пацвельваў мелодыяй, і лютня мне
    вельмі спасаблялася, я не адступаўся і ўпрошваў паненку, каб і яна паспрыяла мне праводзіць ночы гэтак сама шчасліва, як і дні. Аднак атрымаў даволі цвёрды адпор, бо яна была дужа вострая на розум і ўмела ветліва запыніць усе хітрыкі, на якія я ішоў таксама з вялікай пачцівасцю. Я рашыў на будучае мець гэта на ўвазе, каб не ляпнуць чаго пра вяселле, а як што пра гэта гаворка ўжо заводзілася, дык я ўсе свае словы паставіў на двухсэнсавы завод. Гэта неўзабаве змеціла замужняя сястра маёй паненкі і пачала ўсяляк заважаць мне і маёй мілай, каб так часта не заставаліся самнасам, як бывала, бо яна добра бачыла, што яе сястра пакахала мяне ўсім сэрцам і што такая любошча рана ці позна слязьмі апалошча.
    Няма патрэбы падрабязна апісваць усе дурасці маёй фацэціі, бо такімі апісаннямі поўныя ўсе любоўныя кніжкі. Будзе з мяне, калі ласкавы чытач мой уведае, што спачатку я дасягнуў таго, што цмокнуў маю цацачку, а потым адважыўся і на розныя іншыя прыбабунькі; гэты жаданы працяг маёй гульні я аздабляў рознымі прыемнымі падбадзёркамі, пакуль мая любасная не ўпусціла мяне ўначы да сябе, дзе я ладненька ўмасціўся ў яе пасцельцы, быццам вечна ў ёй быў. I як што кожны ведае, што і як бывае пры такіх прыгодах, дык чытач можа падумаць, быццам я ўчыніў якую-небудзь непатрэбшчыну. Ды не ж, усё было якраз патрэбнае! Я хоць і добра ведаў, па што прыйшоў, бо мне было не ў навіну такім чынам скрашваць жаночыя нуды, а і ведаў, што і дзе трэба шукаць. Але тут усё было напуста, усе мае любоўныя падахвоткі на глум пайшлі, усе мае абяцанкі былі прынятыя за пустыя цацанкі. Я сустрэў такі супор, якога аніяк не мог спадзявацца, бо ўсе яе думкі былі скіраваныя толькі на захаванне дзявоцкага гонару і на сумленны шлюб, і, хоць я самымі страшнымі прысягамі абяцаўся ёй ажаніцца, яна не захацела дапусціць мяне да сябе раней шлюбу; аднак жа дазволіла паляжаць каля яе ў ложку, дзе я, зусім змучаны такою дакукаю, пад
    канец вось бачыце: дабрэла, дабрэла дый палепшала ціхамірна заснуў. Але мяне чакала вельмі непрыемная пабудка, бо а чацвёртай раніцы каля ложка ўжо стаяў падпалкоўнік з пістоляй у адной руцэ і свечнікам у другой. «Краат! загарлаў ён свайму слузе, які таксама стаяў no634 з голай шабляй. Хутчэй, краат, кліч сюды папа!» I ад гэтага крыку я прачнуўся і адразу скеміў, у якой я пахібе. «Вой бяда! падумаў я. Табе прыйдзецца паспавядацца, перш чым ён цябе прыкончыць!» У мяне паплылі жоўтыя і зялёныя плямы перад вачыма, і я не ведаў, ці мне іх расплюшчваць шырэй, ці заплюшчыць зусім. «Ах, ты, басярно!Ах ты, пахлебнік ліхі! сказаў ён мне. I я застаю цябе, калі ты бэсціш мой дом?! I хто мне слова закіне, калі я скручу вязы табе і гэтай вось проблядзі, якая скурвілася з табою? Ах ты, гіцаль паганы, дарваўся да сукі, дапаў да сцягна! Трымайце мяне, а то я вырву яму сэрца з грудзей, пасяку на дробныя кавалкі і сабакам выкіну!» Ён скрыгатаў зубамі і закочваў вочы, як звер кручаны. Я не ведаў, што тут утачыць, каб выдрапацца з бяды, а мая суложніца, якую ён таксама крыў удоўж і ўпоперак, уся перавялася, румзаючы і хлюпаючы. Нарэшце, калі мне крыху адлегла і я памкнуўся нешта зварызгаць пра нашую нявіннасць, ён загадаў мне заткнуць гарлапашыну і не хацеў слухаць ні слова; і я мусіў маўчаць і слухаць яго аднаго, бо яго зноў прарвала а каб яму зарвала! што ён, бачыце, ва ўсім мне даверыўся, а я замест каб, усе святыні патаптаў, усё сплюгавіў, як ніхто на свеце. А тут надбегла і ягоная жонка і сваім цягам завялася, ды так, што каб ёй заняло, лепей ляжаў бы я ў крапіве, чым пад яе языком; і я думаю, вантробы ад’ела б, калі б краат не прывёў святара.
    Пакуль той не прыйшоў, я некалькі разоў памыкаўся падвесціся, але падпалкоўнік ані прыступу, з грознай мінай прымушаў мяне заставацца ў ложку, і мне давялося спазнаць, як яно бывае, калі хлопца кураж пакідае, калі заспелі на гарачым, і што на сэрцы ў збродніка, калі яго схопяць
    у чужым доме, мала што ён яшчэ нічога і не ўкраў. I я ўспомніў той мілы час, калі мне сустрэўся такі самы падпалкоўнік з двума краатамі і як я іх трох турнуў к чартаматары, а цяпер вось ляжаў, як валух пакладаны, і не хапала мне адвагі і рызыкі завярнуць языком, не тое каб кулакамі. «Скіньце толькі вокам, святы войча! сказаў ён. Разлегліся! Як вам падабаецца такі спектакль, на які я змушаны запрасіць вас у сведкі маёй ганьбы!» I ледзь толькі вымавіў гэтыя словы, як зноў пачаў бушаваць і свет дагары нагамі класці, я толькі і чуў, як скручваюць вязы і рукі ў крыві мыюць. У яго з пашчы біў шум, як у япрука пад швайкай, аж здавалася, быццам яму мазгі завярнула, аж кожнае хвіліны я чакаў: «Вось цяпер ён і ўсмаліць табе кулю ў мазгаўню!» А святар усімі праўдамі і няпраўдамі ўмаўляў і лагодзіў яго, што не, не здарылася нічога такога да смерці непапраўнага, каб усё жыццё каяцца, ну, пабавіліся дзеткі, ну і перасталі... «Што ж? сказаў ён. Хай даверыцца пан падпалкоўнік свайму светламу розуму і згадае прымаўку: што б ні сталася, абы каб на радасць бралася. Гэтая цудоўная пара, роўную якой наўрад ці знойдзеш другую ў цэлай краіне, ну, не датрывала, але ж не першая і не апошняя падупала неадольнай сіле кахання, памылка, якую яны абое зрабілі, а гэта толькі памылка і нішто іншае, можа быць імі самымі лёгка выпраўлена. Праўда, я не лічу пахвальным ладзіць вяселле такім чынам, аднак юная пара не заслужыла сваім учынкам ні шыбеніцы, ні калесавання, і пан падпалкоўнік не павінен праз гэта чакаць сабе нейкага паганьбення і няславы, калі зроблены ўчынак, пра які яшчэ ніхто не ведае, ён захавае ў тайнасці, даруе і дасць згоду спалучыць дзетак шлюбам, замацаваўшы яго звычайным парадкам у храме Божым». «Што? залямантаваў той. Дык я павінен яшчэ замест заслужанай кары выстрэнчваць вясельныя банкеты і мець сабе гэта за гонар? Ды я да яснага дня загадаю звязаць іх і ўтапіць у Ліпе! Вы павінны вось тут, адразу, увязаць іх шлюбам, дзеля таго я і пасылаў па вас, альбо паперадушваю іх у гэтым вось ложку!»