• Газеты, часопісы і г.д.
  • Авантурнік Сімпліцысімус  Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Авантурнік Сімпліцысімус

    Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Выдавец: Цымбераў
    Памер: 500с.
    Мінск 2024
    125.95 МБ
    з дзесяць, разгуляйся цяпер на іх. Ды і небяспечна было доўга заставацца, бо трэба было трымаць на воку, каб мяне не дасачылі, бо я ж такі прыстаў да варожага гарнізона, і я не толькі страціў бы ўсю сваю маёмасць але яшчэ і ўбарохтаўся б у большую плягу. Вяртацца ж напаражняку, кінуўшы на волю майно, і без толку сноўдацца туды-сюды таксама не выпадала адна смехата. Нарэшце я рашыў застацца ў Кёльне, пакуль не разбяруць справу, і паведаміць маёй каханай прычыну затрымкі. Пасля гэтага я пайшоў да пракуратара, які быў натарыусам, расказаў яму пра сваю бяду і папрасіў памагчы мне радай і клопатам, паабяцаўшы яму ў разе хуткага завяршэння звыш пакладзенай таксы яшчэ і добрага навару падарункам. А як што ён спадзяваўся няблага з мяне пацягнуць, дык прыняў мяне ласкава, а таксама дамовіўся, што я буду мець у яго стол. На другі ж дзень ён выправіўся да тых самых асобаў, якім было даручана разабрацца з банкруцтвам, уручыў ім завераную копію купцовай распіскі і паказаў арыгінал, на што мы атрымалі адказ, што нам трэба счакаць да канчатковага разбору справы, бо рэчы, пералічаныя ў распісцы, не ўсе аказаліся.
    Так, я зноў падрыхтаваўся да доўгай «пачакайкі», бо то ж табе не «зараз», а тым часам агледжуся, што і як тут робіцца ў вялікім горадзе. Мой гаспадар і сталадаўца, як вы ўжо ведаеце, быў натарыус і пракуратар і, акрамя таго, трымаў з паўтузіна пастойнікаў і восем коней на саломе, якіх звычайна здаваў заезным, прытым меў двух слуг, немца і італьянца, якіх пасылаў з падводай альбо пеша на ўсе бакі, куды спатрэбіцца, за паштароў, а коні былі заўсёды напагатове, так што гэтым трайным альбо альбо ж і чацвярным промыслам зарабляў зусім нават няблага і не толькі на хлеб, але і да хлеба, бо і несумненна меў ладны барыш; а як што на тым часе ў горад не пускалі жыдоў, дык і завады ніякай не было ягоным гешэфтам.
    Незабаўным часам, які я прабыў у яго, я многага навучыўся, асабліва ж разбірацца ў хваробах, што ёсць вялікая
    навука, як на доктара медыцыны, 6о нездарма ж кажуць: пазнай хваробу напалавіну вылечыў. Прычынай таго, што я спасціг гэтую навуку, быў мой гаспадар, бо, пачаўшы з ягонай пярсоны, я прыглядваўся і да іншых, да іхняй камплекцыі. Тут я і ўведаў, што многія смяротна хворыя, а ходзяць, нічога не ведаючы, і нават іншымі людзьмі і ў дактароў лічацца здаровымі. Я ўжо ведаў людзей, якія хварэлі на злосць, і калі гэтая хвароба падпірала, ім, як чарцям, крывіла твары, яны рыкалі, як ільвы, драпаліся, як каты, ламалі ўсё, як мядзведзі, кусаліся, як сабакі, а яшчэ каб паказаць, што яны круцейшыя за кручаных сабак, шпурлялі на падлогу што пад руку лезла, як усё роўна дурныя. Кажуць, што гэтая хвароба ад вантробы, а я так думаю, што яна ўзнікае, калі дурня пыха забірае; таму калі пачуеш, як бушуе раззлаваны, асабліва за якую-небудзь дробязь, дык можаш смела лічыць, што ён больш гардзей, чым разумны. Ад гэтай хваробы безліч ўсялякіх няшчасцяў як у таго, хто ў нядугу запаў, так і ў другіх; у хворага пад канец паляруш, паляндра, падагра і заўчасная смерць, калі толькі не вечная пагібель! I гэтых хворых, хоць яны хворыя вельмі небяспечна, па праве нельга назваць пацыентамі, бо ім якраз найбольш і не стае patientia'. Бачыў я і заражаных зайздрай, пра якую кажуць, што яна грызе сваё ж сэрца, таму зайздроснікі заўсёды бледныя і тужлівыя. Гэтую хваробу я лічу самай небяспечнай, бо яна запачаткавалася ад самога д’ябла, хоць і ўзнікае з чыстай радасці, якая адольвае таго, хто ёю далягае; а калі каму-колечы ўдаецца грунтоўна ацаліць каго-небудзь ад яе, той амаль мае права хваліцца, што вярнуў загіблага ў хрысціянскую веру, бо гэтая хвароба наведвае сапраўднага хрысціяніна, якому і тут след прыкрыцца і маркоціцца толькі за грэх і загану. Запальчывасць да гульні я таксама лічу за хваробу не толькі таму, што ўжо ў назве сваёй нясе запаленне, а таму, што тыя, каго яна
    1 Цярплівасць (лац.). 314
    агалчае, сквапныя да гульні, як азвярэлыя. Гэтая хвароба бярэ свой пачатак ад гультайства, а не ад срэбралюбства, як думаюць некаторыя, а калі ты адбярэш пераборлівасць, прывярэдзь і гультайства, дык хвароба мінецца сама сабою. Я лічу, што патуранне чэраву і п’янству таксама самасобская хвароба, якая бярэцца ад дурной завядзёнкі, а не ад раскошы. Беднасць, праўда, у гэтым выпадку спрыяльніца і прыяцелька лекаў, але зусім аздаравіць ад гэтай немачы не можа, бо ж бачыў я і жабракоў-ненаядаў і багатых скнараў, якія томяцца ад нянаедзі. Гэтая хвароба на сваім жа карку носіць і лякарства ад самой сябе, якое называецца нястачаю, калі не ў маёмасці, дык у астатнім цялесным здароўі, ажно ж пад канец пацыенты самі сабою папраўляюцца, як мухі, калі, альбо знэндзіўшыся, альбо знямогшы, ужо сілы не маюць аб’ядацца. Пыхлівасць я лічу адмысловай фантазіяй, якая пупышкуецца ў невуцтве; бо калі хто спазнае самога сябе і ведае, з чаго ён узяўся і куды адыдзе, дык і няма чаго рабіцца яму такім напышаным дурнем. Калі я бачу паву альбо індыка, які распусціў хвост ды яшчэ і кулдыча, дык мяне бяруць жывыя смехі, што гэтыя неразумныя стварэнні так умела смяюцца з бедных людзей, якія думаюць пра сябе: што-та я! а што-та за штука я! а што-та за адзін такі! Я не мог знайсці ніякіх панацэяў ад гэтай нядугі, бо тых, каго ўжо яна прыбрала, нельга лечыць нічым, як толькі выпісаўшы ім упакоранасць, як гэта і іншым дурням лічыць. Думаю, што і смех таксама нездароўе, бо ад яго памёр Філемон1, ды і Дэмакрыт упадаў ім да самага скону. Таксама ж да сёння яшчэ кажуць нашыя жанчыны, што вой-вой-вой памру ад смеху! Кажуць, быццам ён нараджаецца ў вантробе, але каб жа ж тае толькі праўды я хутчэй паверу, што тксама ад немалое дурноты, бо нездарма ж смех без прычыны знак дурачыны. Няма сэнсу і нявар-
    1 Маецца на ўвазе старажытнагрэцкі камедыёграф IV-III ст. да н. э., які нібыта памёр ад смеху са свайго ж жарту.
    та клопату назначаць лекі ад гэтай хваробы, бо яна ж не толькі вясёлая хворасць, а ў многіх праходзіць нават раней, чым яна яму абрыдне. He менш таго змеціў я, што і дацеклівасць, цікаўнасць хвароба, ледзь не прыродная ў жанчын; хай сабе яна здаецца нікчэмнай, аднак жа, руку на сэрца вельмі небяспечная, бо мы ж яшчэ дагэтуль адкупаем цікаўнасць нашай самай першай маці.
    Пра ўсе іншыя: гультайства, помслівасць, рэўнасць, самавольства і іншыя падобныя немачы і пахібы я гэтым разам перамоўчу, а вярнуся лепей да свайго гаспадара, які, зрэшты, і даў мне зачэпку пакалупацца ў мазгах над усімі гэтымі грахамі. А ўжо ж ён быў скнара і жмінда, што хай Бог крые.
    РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ЧАЦВЁРТЫ
    Сімпліцы ў Кёльне на рынку матаецца і прамышляе ў горадзе зайца
    Гэты, як я вышэй далажыў, з усяго сашкрабаў грошы; ён ніколі табе не сядзе з пастойнікамі за стол выпіць і закусіць, не запросіць і за свой стол; ён мог бы і сам на тры полкі есці і чэлядзь карміць, калі б стары жмінда ўсё тое, што яму клалі пастойнікі, зводзіў на ежу, дык жа не крукам вісеў над кожнай манетай, калі там тое яму есці! Ён выкормліваў нас па-швабску і што меў у торбу, у торбу. Спачатку я сталаваўся не разам з усімі пастойнікамі, а з ягонымі дзецьмі і чэляддзю, бо мне не ставала грошай; там падавалі ўсё такое поснае, што маёй юкле, прывыклай да кормнай вестфалынчыны, усё гэта было дзівам дзіўным; нам не даставалася на стол ані скравачка добрага мяса, а ўсё некая ворвань, якую тыдзень таму назад не дамусолілі студэнты, ды яшчэ такое шэрае ад заляжаласці, быццам яго еў сам прабацька Мафусаіл. Апрача таго пані гаспадарова, якая мусіла сама ўпраўляцца на кухні, бо з ашчаднасці нікога ў кухаркі не
    згаджалі, гатавала такі чорны кулеш і да чорта пераперчвала каб лепш смакавала! Тут ужо ўсе костачкі так абгрызалі, што з іх можна было выточваць фігуркі для варцабаў, але і іх не выкідалі, а складвалі ў кошык, і калі набіралася даволі, гаспадар сек іх дробна-дробненька і вытопліваў тлушч, каб апошняя кропля не прапала, і ўжо казаць не буду, ці клалі потым гэты тлушч у крупнік, а ці шмаравалі ім чаравікі. У посныя дні, якіх было большасць і ўсе яны вытрымліваліся посна, бо ў гэтым гаспадар быў пунктуальны, мы ласаваліся смярдзючымі ржавымі следзямі, салонымі ляшчамі, пратухлай траскою і ўсякай іншай прагорклінай і пратхлёвінай, бо ён купляў усё самае таннае і дзеля гэтага не ленаваўся цягацца на рынак асабіста, дзе забіраў усё, што рыбакі адкладалі выкінуць. Хлеб у нас быў чорны і чэрствы, пілі рэдзенькае пракіслае піва, ад якога мне ў чэраве рэзала, хоць гаспадар бажыўся, што гэта самае лепшае сакавіцкае піва. А яшчэ я даведаўся ад нямецкага фурмана, што летам кормяць яшчэ горш, бо тады хлеб працвілы, мяса чарвівае, а самы лепшы наедак аполудні некалькі рэдзек, а на вячэру жменька салаты. Я спытаўся, дзеля якое ж халеры ён тырчыць у гэтага скнары. Ён не давярае нават жонцы і дзецям спускацца ў склеп, бо і сабе не дазваляе выпіць кроплю віна, адням словам гэта такі праглы і сквапны да грошай воўк, што другога такога пашукай. Тое, што я пабачыў, гэта цапстрыкі; калі абжывуся, дык зразумею, што ён не пасаромеецца за аднаго тлустага мнішка1 садраць скуру з асла. Аднаго разу ён прынёс шэсць фунтаў каўдуна і валовых кішок, замкнуў у склепе, але на вялікае шчасце дзятве акенца было не зачыненае, дык дзеці прывязалі на доўгі кій відэлец, усё па кавалачку і павыцягвалі ды паўсырое спехам-смехам і ўпаролі, зваліўшы потым усё на ката. Але жмотнік наш, які гарох лічыў паштучна, не паверыў-такі, нарабіў гвалту на цэлы дом, злавіў ката,
    1 Дробная манета, роўная васьмі гелерам (ням. народн.).
    паважыў яго і пераканаўся, што з усёй скурай і поўсцю курнявачка тая пацягнула менш, чым з’едзеныя тэльбухі. Ён не толькі не пасаромеўся такога пустога жарту, але яшчэ і хваліўся сваім спрытным розумам, што так усё прыдумаў. Як што ён рабіў усё гэта, нават у сабакі вачэй не пазычаючы, дык я не захацеў далей дзяліць трапезу з ягонымі дамачадцамі, а намерыўся сесці за студэнцкі стол, колькі б тое ні каштавала, аднак мала сабе на тым спагнаў, бо ўсе наедкі, якія там падавалі, былі напалавіну сырыя, з чаго нашаму гаспадару была выгода ўдубальт: па-першае, ашчада на дровах і па-другое, што мы не маглі стравіць многа такое ежы. Звыш таго, здаецца, ён лічыў кожны кавалак у горле і чухаў патыліцу, калі мы ўсё-такі наядаліся. Віно ў іх было разведзенае і не такога гатунку, каб спрыяць страваванню; сыр, які ставілі пад канец кожнай трапезы, звычайна быў як камень, галандскае масла такое перасоленае, што тоўста не намажаш, не тое каб кавалкам, а садавіну падавалі і выносілі да таго часу, пакуль яна ў гніль не ішла, што ўжо і свінням не выкінеш; а калі хто слова закіне супраць, дык гаспадар усчынаў свару з жонкай, каб мы чулі, які ён справядлівы, які ён за нас руплівы, а ўпотай казаў ёй, каб рабіла, як рабіла. Зрэшты, у доме было чыста і прыбрана, бо ён не любіў, каб пад нагамі што валаклося, ні саломінкі, ні паперкі, ні яшчэ чаго, што можна было б кінуць у агонь, усё вызбірваў сам альбо выносіў на кухню, кажучы: «Кропелька да кропелькі ручаёк упоперкі», бо думаў: «I ад шарсцінак бярэцца агонь». Попел ён выграбаў з большым клопатам, чым каторы шафран, бо ўмудраўся яго прадаваць. Аднойчы прынёс яму нейкі кліент зайца, якога ён падвесіў у склепе, што я заўважыў і падумаў: «ну, вось, цяпер пакаштуем дзічыны»; аднак немец-фурман сказаў, што дарма я губы раскапыльваю, гаспадар паставіў у кантракце, што не абавязаны частаваць нас далікатэсамі; мне толькі трэба паполудні пайсці на рынак ды паглядзець, ці не прадае ён там таго зайца. Тады я адрэзаў у зайца кавалачак вуха,