• Газеты, часопісы і г.д.
  • Авантурнік Сімпліцысімус  Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Авантурнік Сімпліцысімус

    Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Выдавец: Цымбераў
    Памер: 500с.
    Мінск 2024
    125.95 МБ
    Вось так забавіў я восем дзён і столькі ж ночаў і думаю, што ўсе тры перабылі са мною, бо не ўсе яны гаварылі, як першая, ды і не аддаваліся такой дураслівасці. А як што і там частавалі такімі самымі каўбаскамі, дык я ўпэўніўся, што ўсе яны былі прыгатаваныя мсьё Канарам, які быў няблага паінфармаваны пра мае тайнасці. Быў я тады ў поўным росквіце маладосці, чорны пушок пачаў прабівацца над губою. I хоць прабыў я ў гэтых чатырох дам поўных восем дзён, аднак не магу пахваліцца, што мне было дазволена падзівіцца хоць на адну з іх інакш, чым як паўз флёравую накідку або калі сцямнее. Пасля ўсяго гэтага, г. зн. васьмі
    1 Давай, мсьё Прыгожы Немец (фрА
    дзён, пасадзілі мяне ў двары, завязаўшы вочы, у карэту разам са старою, якая па дарозе зняла павязку і прывезла да гаспадаровага дома; потым фурман адразу з’ехаў. Мой ганарар складаўся з дзвюх сотняў пістоляў, а калі я спытаўся ў старое, ці трэба мне з гэтых грошай каму-небудзь адлічыць на гарэлку, яна сказала: «Напрамілы бог, не рабі гэтага, бо ты вельмі засмуціў бы нашых дам, і яны, крый бог, падумалі б, быццам ты лічыш, што пабываў у непатрэбным доме, дзе трэба за ўсё плаціць». Ужо пазней у мяне было нямала такіх запросінаў, і я проста здзеравянеў, аж пад канец усе гэтыя шалы і псоты прыеліся мне да немачы, нават напханыя зеллем каўбаскі ўжо развярэды болыш амаль не давалі, з чаго я зрабіў выснову, што і мсьё Канар тут вялікі прычаснік, бо ён іх гатаваў.
    РАЗДЗЕЛ ШОСТЫ
    Сімпліцы з Францыі ўпрочкі ўцякае і з цяжкай хваробы ледзь не канае
    За ўсе гэтыя штукі я быў шчодра аддзячаны грашмі і рэчамі, і такою шаноўляй, што аж страшна рабілася, і мяне ўжо болей дзіва не брала, што жанчыны ідуць у бардакі і сваю жывёльную распусту ператвараюць у рамяство: яно ж дае вялікі прыбытак. Аднак я заглыбіўся ў сябе і пачаў разважаць, праўда, не з прычыны сваёй пабожнасці ці ад згрызотаў сумлення, а баючыся, што рана ці позна мяне такі прыхопяць на гэтай дарозе і аплоцяць мае паслугі поўным коштам. Таму я пачаў падумваць, як бы мне вярнуцца ў Германію, тым болей што камендант у Л. адпісаў мне, што ён захапіў жыўцом некалькіх купцоў з Кёльна і не выпусціць іх з рук, пакуль мне не аддадуць майго, item, што ён усе яшчэ трымае абяцаны мне прапар і хацеў бы, каб я вярнуўся яшчэ да вясны, бо інакш, калі мяне да таго часу не будзе, ён змусіцца аддаць пасаду іншаму. 3 аказіі жонач-
    ка мая дадала пісульку, поўную мілай бажбы, што нясцерпна чакае. Калі б яна ведала, якім сумленнікам я тут жыў, яна ўклала б у пісьмо зусім іншыя вітанні.
    Я лёгка мог уявіць сабе, як цяжка мне будзе адчапіцца ад мсьё Канара, а таму намысліў вымкнуцца потайкам, як толькі нагода складзецца, што, на вялікае маё няшчасце, якраз і сталася. Бо як толькі я аднаго разу сустрэў некалькіх афіцэраў з вэймарскай арміі, дык і расказаў ім, што я прапаршчык з-пад каманды палкоўніка дэ С. А., што вось нейкі час жыву ў Парыжы па сваіх справах і што вось цяпер маю цвёрды намер вярнуцца ў родны полк, і папрасіў іх прыняць у сваю кампанію спадарожнікам. Яны адкрылі мне дзень выступлення і ахвотна ўзялі з сабою; я купіў сабе рэзвага коніка і выбраўся ў дарогу так таемна, як толькі мог; склаў свае грошы (прыкладна пяцьсот дублонаў, якія ўсе былі здабыты пахілёнай працай на талацэ ў бязбожных баб) і вымеўся разам з маімі новымі прыяцелямі, не папытаўшыся дазволу ў мсьё Канара, аднак напісаў яму з дарогі, пазначыўшы на лісце Маастрыхт, каб ён падумаў, што я выправіўся ў Кёльн. У пасланні я развітаўся, дадаўшы, што яго духмяныя каўбаскі мне папярок горла сталі.
    На другім начным прывале пасля Парыжа сталася бяда, як гэта бывае з тым, хто захварэе на рожу, і галава мая аж калолася ад болю, аж не падняцца было. Мы спыніліся ў нейкай задрыпанай вёсцы, дзе я не мог знайсці ніякага медыкуса, а найгоршае, што не было нікога, хто мог бы мяне даглядаць і памагчы мне, бо ўжо з цёмнага рана афіцэры паводле загаду выправілся ў дарогу, а мяне пакінулі ляжаць пры смерці, як чалавека, на якога ім напляваць. Але перад ад’ездам яны даручылі мяне і майго каня шынкару і папярэдзілі вясковага солтыса, каб ён прыглядваў за мною, як за афіцэрам, які служыць свайму каралю на вайне.
    I вось пракачаўся я там без памяці ў абложнай хваробе некалькі дзён і трызніў у гарачцы, як вар’ят. Прывялі да мяне святара, які, аднак, не змог выдабыць з мяне нічога
    разумнага. I, убачыўшы, што не можа ацаліць маю душу, ён скіраваў усе свае намыслы на тое, каб памагчы хоць бы целу, бо сказаў адчыніць мне кроў, даць патагоннага і пакласці ў пасцель, каб я як след прапацеў. I гэта так дабратворна пайшло мне, што ўжо тае ж ночы я прыйшоў да памяці і пачаў разумець, дзе я, як тут апынуўся і як захварэў. На раніцу прыйшоў да мяне згаданы святар зноў і застаў мяне ў поўнай роспачы, бо ў мяне не толькі ўкралі ўсе мае грошы, але яшчэ я і ўбіў сабе ў галаву, што нахапаўся (s. v.) міленькіх пранцаў, бо калі па справядлівасці, дык я іх больш заслужыў, чым пістолі усё маё цела пайшло плямамі, як у тыгра. Я не мог ні хадзіць, ні стаяць, ні сядзець, ні ляжаць, і ў мяне зусім не было цярпення трываць усё гэта, і як што не мог я паверыць, што страчаныя грошы былі мне пасланы Богам, дык цяпер дайшоў да такога шалу, што прасіў, каб мяне чорт забраў. Ад маіх кленічаў неба пачарнець магло, я гатовы быў утрупянець ад роспачы; таму добраму святару каштавала вялікага клопату суцешыць мяне, бо чаравік моцна ціснуў мне адразу ў двух месцах. «Дружа мой, сказаў ён, урымсціся, калі хочаш несці свой крыж, як належыцца сумленнаму хрысціяніну! Што ты робіш? Няўжо ты хочаш, акрамя грошай, застацца і без жыцця, і, што яшчэ важней, без вечнага збавення?» Я запярэчыў: «Па грошах я не бедаваў бы, калі б не накінуў сабе на карак гэтую праклятую, агідную хваробу; хоць бы, прынамсі, трапіў бы ў такую мясціну, дзе мог бы яе як след вылечыць». «Табе трэба патрываць, сказаў святар, як мусяць трываць бедныя маленькія дзеткі, якіх гэтая хвароба ў тутэйшай вёсцы паклала больш за паўсотні!» Ледзь толькі пачуў я, што і дзеці апантаныя гэтай нядугай, як адразу павесялеў, бо момантам скеміў, што французскае насланнё не магло да іх прыстаць; таму я ўзяў сваю скураную валізу паглядзець, што там яшчэ засталося, апрача чыстай бялізны і медальёна з выявай нейкай дамы, абсаджанага рубінамі і падоранага мне ў Парыжы. Я дастаў вы-
    яву, а астатняе перадаў духоўнай асобе з просьбаю прадаць у бліжэйшым горадзе, каб было мне на што прахарчавацца. Натуральна, атрымаў я добра калі траціну таго, што яно каштавала; а як што яго ненадоўга хапіла, дык я развітаўся і з маім конікам. Так, на ўсім ашчаджаючы, я працягнуў, пакуль не пачалі падсыхаць струпы і мне зноў не палегчала.
    РАЗДЗЕЛ СЁМЫ
    Сімпліцы Фартуну ўпускае тым часам і мусіць падіцснуць на чэраве пасак
    Хто чым грэшыць, тым ён і караны бывае. Гэтая дзіцячая вятранка так падзяўбла мне твар, што з таго часу жанчыны далі мне поўную адстаўку. Твар стаў такі пакалупаны, як у клуні ток, на якім гарох малацілі; я ператварыўся ў пачварыну, аж нават маім цудоўным кучаравым валасам, у якіх заблыталася столькі жанчын, зрабілася брыдка за мяне, і яны пакінулі свой палетак. Замест іх выраслі іншыя, нейкае свіное шчэцце, так што хоч не хоч, я мусіў насіць парыкі, і як на маёй скуры не засталося больш ні следу былой красы, так і прыемны мой голас прапаў, бо ўсе горла заструпянела. Вочы мае, якія раней гарэлі любоўным бляскам, аж маглі ўспалымніць любую красуню, цяпер пачырванелі і слязіліся, як у васьмідзесяцігадовай старое, якой прыглянуўся пан Карнэліюс1. А ў дадатак я быў у чужой краіне, дзе ніводнага сабакі не ведаў, ніводнага чалавека, які давяраў бы мне, я не разумеў мовы і патраціў амаль усе грошы.
    Толькі тут я пачў задумвацца над усім, што здарылася, і вельмі пашкадаваў, што марна ўпусціў вельмі ўдалыя абставіны, якія спрыялі маім удачам. Толькі тады я азірнуўся назад і ўбачыў, што незвычайнае шчасце на вайне і здабыты
    1 Г. зн., бяльмо на воку.
    мною скарб былі прычына і прэлюдыя да майго цяперашняга няшчасця, і Фартуна ніколі не магла б скінуць мяне так глыбока, калі б перад тым не занадзіла мяне сваімі ілжывымі паківаннямі і не ўзнесла так высока; і я палічыў, што тое самае прыпалае мне дабро, якое я прымаў за дабро, напраўду ж было ліхам і прывяло мяне да крайняй нэндзы. I не было больш са мною ні пустэльніка, які вельмі шчыра ўбольваўся за мяне, ні палкоўніка Рамзая, які прыгрэў мяне ў скрайняй маёй галечы, ні святара, які даваў добрыя парады карацей, аніводнага чалавека, каб быў да мяне прыхільны; а як грошы мае сплылі, як усё роўна й не былі, дык і мяне пагналі прэч шукаць прыстанішча дзе-хоч у іншым месцы, так што я, як той блудны сын, мусіў задаволіцца кампаніяй свіней. Вось рыхтык тады я і падумаў пра добрую раду, якую мне даў пастар, які лічыў, што мне трэба прыкласці ўсе мае сродкі і маю маладосць, каб вучыцца; але было ўжо запозна хапацца за нажніцы, каб падкарнаціць крылы птушцы, бо яна паляцела. О, раптоўная і злашчасная перамена! Усяго нейкі месяц таму назад я быў зух і вісус, я здзіўляў князёў, прысушваў кабет і народ як самае ўмельскае стварэнне прыроды, ды што там, здаваўся самім анёлам, і вось цяпер я такі нікчэмны, што на мяне любы кундаль ножку задзірае. Я губляўся ў думках, я шукаў, за што ўхапіцца; гаспадар не захацеў мяне больш трымаць і папрасіў з дому, бо я не мог плаціць. Я ахвотна пайшоў бы на дармавы хлеб, але ніводзін вярбоўшчык на мяне не квапіўся, бо я больш быў падобны не на жаўнера, а на паршывага здыхляка-сабаку і на абадранца-ткача. Працаваць не мог, бо быў яшчэ надта слабы, ды і не ведаў ніякага рамяства. Альбо, можа, трэба было зноў падацца ў пастухі, як гэта было ў татуся, альбо нават жабраваць, чаго я саромеўся. Нічога мяне так не суцяшала, як тое, што блізілася лета і я мог, прынамсі, пераначаваць пад плотам, бо ніхто не пускаў у дом. У мяне яшчэ захавалася шыкоўная вопратка, якую я пашыў на дарогу, а таксама валіза з дарагою палатнянаю бялізнай, ад-
    нак ніхто ў мяне нічога не купляў, баяліся набрацца хваробы, Я ўскінуў гэтыя манаткі на пагоршкі, узяў шпагу ў рукі, а дарогу пад ногі, якая і прывяла мяне ў маленькі гарадок, дзе, аднак, мелася аптэка. Я зайшоў і папрасіў скласці мне мазь, каб сагнаць з твару воспіны; а як што не было ў мяне грошай, дык я прапанаваў аптэчнаму чалядніку прыгожую тонкую кашулю, а ён не быў дужа грэблівы, як іншыя дурні, што не хацелі браць з адзежы. Я падумаў, што калі б толькі неяк хутчэй сагнаць агідныя плямы, дык усё пайшло б спарней і лацвей. I калі аптэкар суцешыў мяне, што пройдзе які тыдзень і шнараў, якімі мяне так распісала вятранка, следу не застанецца, я падбадзёрыўся. Побач быў рынак, дзе я ўбачыў зубніка, які меў шалёныя грошы, прадаючы людзям розныя нягодныя лекі. «Дурань, сказаў я, што сабе думаеш, няўжо ты сам не можаш скялемзаць гэтакай каламазі; калі ты столькі пражыў у мсьё Канара і не навучыўся стругаць ёлупаў-мужыкоў і здабываць сабе на харч, каб гізунталы не падціскала, дык так табе і трэба, ты нікчэмны размаза».