• Газеты, часопісы і г.д.
  • Авантурнік Сімпліцысімус  Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Авантурнік Сімпліцысімус

    Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Выдавец: Цымбераў
    Памер: 500с.
    Мінск 2024
    125.95 МБ
    Да часу, пакуль не закончылася гасціна, жыду не ўдалося знайсці каня, як пра тое распарадзіўся Хэрцбрудэр, але як
    што ён так спадабаўся палкоўніку, дык, каб не пазбыцца Хэрцбрудэравай ласкі, ён адарыў яго са сваёй канюшні, даў яшчэ і сядло і збрую, і на гэтага каня сеў спадар Сімпліцы і разам з любасным Хэрцбрудэрам паскакаў з фартэцыі. Некаторыя камрады крычалі яму наўздагон: «Шчаслівай дарогі, браце, шчаслівай дарогі!» Іншыя, зайздросцячы майму шчасцю, казалі з нянавісцю: «Чым большы махлыга, тым болей наклыгаў!»
    РАЗДЗЕЛ ТРЫНАЦЦАТЫ
    Сімпліцы трапляеў кампанію зброду, расказвае пра вялікую ад іх шкоду
    Па дарозе Хэрцбрудэр умовіўся са мною, што я буду выдаваць сябе за яго стрыечніка, каб мець сабе болей павагі; да таго ж ён абяцаўся дастаць мне яшчэ аднаго каня з конюхам і адправіць мяне ў Нойнэкскі полк, дзе можна ўладзіцца вольным райтарам, пакуль не выслабаніцца афіцэрская пасада, на якую ён мяне якраз і падсадзіць.
    I вось, зноў насуперак усім спадзяванням я спех-спехам стаў зухам, які ўтрэ носа любому добраму жаўнеру; аднак таго лета я не зрабіў нічога такога, не лічачы, што сямтам у Шварцвальдзе пасабляў пераймаць кароў і няблага разведаў мясцовасць у Брысгау і Эльзасе. Ва ўсім астатнім зорка мая зацьмілася, бо з таго часу, як пад Кенцынгенам вэймарцы ўзялі ў палон майго конюха з канём разам, я мусіў другога каня так ганяць, што заездзіў яго да здыхаты, аж павінен быў залічыць сябе да ордэна братоўмэрадзёраў. I хоць Хэрцбрудэр ахвотна дапамог бы мне зноў абмундзіравацца, але як што я так хутка спанукаў першых коней, ён устрымаўся ад далейшых тратаў і даў мне крыху пачабохтацца, паўходжвацца самому, пакуль навучуся абыходзіцца са сваім дабром упраўна, абачліва і ашчадна. Але я нічога і не прасіў у яго, бо ў сваіх новых саслужнікаў
    знайшоў такую прыемную кампанію, што, пакуль мы не сталі на зімовыя кватэры, я не зычыў сабе лепшага гандлю.
    Мушу ўсё-такі збольшага расказаць, хто такія гэтыя браты-мэрадзёры, бо, пэўна ж, ёсць людзі, асабліва з тых, што не нюхалі вайны, якім пра іх нічога не вядома. Ды мне і самому дагэтуль пакуль што не сустрэўся такі пісучы шустрык, які ў сваіх творах паведаў бы што-небудзь пра іхнія хваткі, спанатры і звычаі, правы і прывілеі, хоць яно было б карысна не толькі сённяшнім палкаводцам, але і сялянству ведаць, што гэта за цацы такія. Па-першае, што да іх назвіска, дык я не хацеў бы думаць, што яно ганьбіць імя таго самага адважнага кавалера, пад чыёй камандай яны яго атрымалі, інакш я не чапляў бы яго аж так адкрыта на нос першаму лепшаму. Я бачыў такія, ведаеце, адмысловыя чаравікі, на якіх замест дзірак былі крывыя швы; іх называлі «мансфэльдкамі», бо прыдумалі іх мансфэльдскія канюшнікі, каб было зручней у іх хадзіць па конскім гноі. Але ж калі з гэтай прычыны нехта надумае называць самога Мансфэльда чаравічнікам-гаўнаступам, таго я мецьму за дзіўнага фантаста. Гэтак сама трэба ставіцца і да памянёнай назвы, якая не знікне, пакуль немец ваюе. А звязана яна вось з чым. Калі той адважны кавалер прывёў ў войска новы навербаваны полк, ягоныя зухі былі такія кволыя і недалужныя, што, як тыя французскія брэтонцы, ледзьве ногі перастаўлялі, ад ветру хіліліся, якія ўжо тут далёкія маршы і іншыя цяготы, што выпадаюць палявому жаўнеру; іх брыгада была такая слабая, што ледзь магла прыкрыць сцяг; і, бывала, дзе толькі сустрэнуць хай на рынку, у доме ці за плотам такога знядужанага альбо знявечанага жаўнера-здыхляка ды спытаюць: «3 якога палка?», адказ быў адзін: «Мэродэ!» Адгэтуль і пайшло, што пад канец усіх, хворы хто, а ці здаровы, паранены, а ці цэлы, але як толькі адбіўся каторы ад калоны і не залёг на біваку разам з палком, пачалі зваць братам-мэрадзёрам, а раней іх называлі япрукамі і мёдалізамі. Бо яны, як тыя трутні
    ў вуллях, калі трацяць сваё джала, ужо больш ні к чорту нявартыя, мёду не робяць, а толькі жаруць ужо гатовы. Калі райтар застаецца без каня, а мушкецёр без здароўя, ці зачаўрае ў яго жонка альбо дзіця і ён захоча пры іх застацца, дык вось вам і ёсць ужо некалькі мэрадзёраў, той самай свалаты, якую ні з чым не параўнаеш, хіба што з цыганамі, бо яны не толькі па сваей волі боўтаюцца ўсюды ў войску і вакол яго, але яшчэ і падобныя да цыганоў сваімі норавамі і звычкамі. Вось яны цэлымі вывадкамі сядзяць, як рабчыкі ўзімку, дзе-небудзь пад плотам у халадочку ці на сонейку, альбо аблеглі вогнішча, пакурваюць люлькі, лайдачацца, мантачацца, тым часам як спраўны жаўнер дзе-небудзь церпіць гарач, смагу, голад, холад і ўсялякія нягоды. А там выступае цэлая хэўра, каб разжыцца ўсялякім дабром, тым часам як бедны жаўнер знемагае ад стомы, вось-вось упадзе і галоўкай наложыць. А тыя сабе шныраць усюды, цягнуць усё, валакуць, што пад рукі ўпадае, паперадзе, ззаду і вакол войска; а чым не могуць пакарыстацца, тое на глум. Так што жаўнеры, якія з палком, калі займаюць кватэры альбо спыняюцца табарам, часта не знаходзяць глытка свежай вады; а калі тая шобла надумае дзе-небудзь асесці са сваімі манаткамі, дык часта атрымліваецца, што яны цяжэйшыя, чым уся армія. I калі яны ўсім кодлам маршыруюць, кватаруюць, табарацца і гандлююць, дык нямаў іх ні вахмайстра, каб даваць каманду, ні фельдфебеля альбо экзэкутара, каб даць катораму ў каршэнь, ці правільней сабе ў кішэнь, ні капрала, каб іх будзіў, ні барабаншчыка, каб біў ім пад’ём і нагадваў пра каравулы і патрулі, карацей, анікога, хто замест ад’ютанта расстаўляў бы іх у бітве альбо замест фур’ера разводзіў па кватэрах, так што яны жылі, як бароны кожны сам сабе ўказ. А вось калі даходзіла да раздачы жаўнерскай страўнасці, тут яны першыя, хоць зусім таго не заслужылі. Наадварот, начальнікі каравулаў і галоўныя дазорцы ў лагеры былі для іх горш за паляндру ліхую, бо як, бывала, тыя залішне разбушуюцца, дык накладвалі ім
    на рукі і ногі жалеза, a то і пяньковы каўнерык прыстрояць ды і зашморгнуць за іх далікатную шыйку.
    Яны не неслі каравулаў, не капалі шанцаў, не хадзілі на прыступы, не станавіліся ні ў якія баявыя парадкі і, аднак, знаходзілі сабе харч. А колькі шкоды ад іх палкаводцу, селяніну і ўсяму войску, у якім назбіраецца шмат такое свалаты, што і апісаць не апішаш. Самы нікчэмны конюх у райтара, які нічога іншага не робіць, як толькі здабывае фураж, больш карысны палкаводцу, чым тысяча братоўмэрадзёраў, якія зрабілі гэта сваім гешэфтам і без аніякае працы бавяць свой час у гультайстве. Іх бярэ ў палон праціўнік, сям-там ім моцна даюць па лапах сяляне, з гэтай прычыны армія радзее, а вораг мацнее; і калі той завалень (я разумею тут не бедных хворых, а пешых райтараў, якія неабачліва губяць свае коні і пасля ідуць у мэрадзёры, каб уратаваць сваю шкуру, песціць ляноту сваю і гультаяваць) за лета адаб’ецца, дык з ім трэба абыходзіцца не інакш, як нанава экіпіраваць да зімы, каб у будучым паходзе ён зноў што-небудзь згубіў. Трэба іх усіх садзіць на адну вяроўку, як ганчакоў, і вучыць ваяваць, седзячы ў гарнізоне, a то і прыкоўваць да галераў, калі яны не хочуць несці службу свайму пану ў пешым страі, пакуль зноў не здабудуць каня. Я тут наўмысна змоўчваю, колькі весак імі было спалена як ад недагляду, так і знарок, колькі малойцаў з сваёй жа арміі яны пассаджвалі з коней, абрабавалі, тайна абакралі, a то і пазабівалі, колькі заводзілася сярод іх шпіёнаў, ледзь толькі каторы з іх дазнаецца, як называецца той ці іншы полк альбо атрад. Якраз такім малойцам быў я тады і заставаўся такім да самай бітвы пад Вітэнваерам, тым часам як галоўная кватэра была ў Штутэрне; а калі я з некалькімі дзецюкамі выправіўся ў Герольдэн1, каб пераняць кароў і быкоў, як тое было ў нас звычаем, мяне самаго захапілі вэймарцы, якія
    1 Тут і ў наступным раздзеле згадваюцца невялікія населеныя пункты ў Бадэне.
    ўмелі лепей абыходзіцца з нашым братам, яны мігам успёрлі нам на плечы мушкеты і рассовалі па палках. Я трапіў да жаўнераў пад камандаю палкоўніка Хатштайна.
    РАЗДЗЕЛ ЧАТЫРНАЦЦАТЫ
    Сімпліцы з разбойнікам лютым б’ецца, і той нарэшце яму здаецца
    Вось тады я і зразумеў, што народжаны на няшчасце, бо прыкладна тыдні за чатыры да памянёнай баталіі пачуў, як некалькі Гёцавых афіцэраў дыспутавалі паміж сабою пра вайну; адзін сказаў: «Без катавасіі гэта лета не пройдзе! Калі паб’ём мы, дык зімою возьмем Фрайбург і Лясныя гарады1, а калі разнясуць нас, усе адно мецьмем зімовыя кватэры». 3 гэтага прадказання я зрабіў слушную выснову і сказаў сабе: «Ну, Сімпліцы, радуйся, вясною будзеш піць добрае заморскае і нэкарскае віно, яго заслужаць вэймарцы». Але я даволі-такі пралічыўся, бо з тае пары, як стаў вэймарцам, лёс наканаваў мне паслужацца ў аблозе Брайзаха, а аблога гэтая ўчынена была адразу пасля шматкроць памянёнай баталіі пад Вітэнваерам, і тады я, як і іншыя мушкецёры, мусіў дзень у дзень і ноч у ноч капаць шанцы і не меў ад гэтага аніякага сабе прафіту, хіба што навучыўся, як трэба рабіць вакол крэпасці апрошы, на што пад Магдэбургам зважаў мала. Ва ўсім астатнім у мяне быў швах, каб не сказаць вашыва, бо яны, вошы, аблажылі ўжо самога мяне як не ў тры пласты, седзячы адна на адной; кашалёк мой быў худы і парожні; віно, піва і мяса сталі музейнымі рарытэтамі, яблыкі і чэрствы зацвілы хлеб і той на свята за прысмакі еў.
    Усё гэта ўжо так абрыдла, што сталася прычынаю маіх мрояў пра егіпецкае мясное ежыва, інакш кажучы, пра
    1 Так называліся некалькі невялікіх гарадоў у паўднёвым Бадэне Райнфэльдэн, Зэкінген, Лаўфэнбург і Вальдсхут.
    вестфальскія шынкі і вэнджаныя каўбасы, якімі я акладаўся ў Л. Я ніколі так многа не думаў пра жонку, як у той час, калі ляжаў у намёце, амаль скарчанеўшы ад сцюжы. Вось тады я часцяком казаўсабе: «Ай, Сімпліцы, няўжо ты і праўда думаеш, што будзе несправядліва, калі хто-небудзь заплаціць табе тым самым, чым ты сам плаціў у Парыжы?» Такімі думкамі я мітрэнжыў сябе, як кожны раўнівы рагуля, ведаючы, што ўсё, што вадзілася за маёй жонкай, гэта толькі гонар і цнота. Нарэшце я ўжо аж так сцярпеўся, што адкрыўся свайму капітану, расказаў, як ідзе мой гандаль, адправіў таксама з поштаю пісьмо ў Л. і ў адказ атрымаў ад палкоўніка С. А. і майго цесця вестку, што яны падаваліся з прашэннем князю Вэймарскаму і дабіліся, каб мой капітан адпусціў мяне з пашпартам.