Авантурнік Сімпліцысімус
Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн
Выдавец: Цымбераў
Памер: 500с.
Мінск 2024
I вось калі аднаго разу па прывычнай завядзёнцы мы шнуравалі і нышкарылі па вуліцах, абдзіраючы студэнтаў, над намі ўзялі верх, мой прэцэптар упаў заколаты, а я з пяццю іншымі зацятымі скруцівязамі быў схоплены і пасаджаны пад варту. Калі нас на раніцу дапыталі і я назваў бацькавага фактара, чалавека статэчнага і паважанага, па яго паслалі, распыталіся пра мяне, і я быў выпушчаны яму на парукі з умовай, што да канчатковага выраку буду ў яго пад хатнім арыштам. Прэцэптара майго пахавалі, тых пяцёх як хуліганаў, разбойнікаў і мужабойцаў пакаралі, а майму бацьку паведамілі пра ўсе мае ўвішкі. Той спехам кінуўся ў Лютых, уладзіў маю справу грашмі, прачытаў мне суровую мараль, памянуўшы, які цяжкі крыж, якую сардэчную пакуту і няшчасце я справіў яму, item, як енчыла маці, што маё шалапуцтва пакроіла сэрца і скараціла ёй веку, і прыгразіў, што, калі я не папраўлюся, не адпіша мне спадчыны і прагоніць к чартаматары. Я абяцаў паправіцца і паехаў з ім дамоў; вось так і закончыліся мае штудыі».
РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАТЫ
Сімпліцы даведаўся, як з прафузам Олівер штукі ліхія выюрзваў
«Калі бацька прывёз мяне дахаты, ён убачыў, што я быў ушчэнт сапсаваны. Я зусім не зрабіўся пашаноўным domine', як ён, відаць, спадзяваўся, я быў хвалько і пустабрэх, які ўбіў сабе ў галаву, што ўсё на свеце ведае, што ён
1 Спадар (лйц.).
звышразумны. Ледзь толькі я крыху адагрэўся, як бацька сказаў мне: «Слухай, Олівер, я заўважыў, што асліныя вушы ў цябе чым далей, тым больш адрастаюць; ты нікчэмны баласт на зямлі і ні на што людскае не прыдатны адорвень. Вучыць такога дрынду рамяству позна; аддаць на паслужэнне якому-небудзь пану дык жа на тое ты занадта грубы, а каб спасцігнуць мой гешэфт і весці яго, ты зусім не ўдаўся. Ах, што я набыў, убухаўшы ў цябе такія грошы? А я ж спадзяваўся зрабіць з цябе чалавека і мець у табе сваё суцяшэнне; а давялося выкупаць цябе з рук ката, і цяпер з вялікім смуткам мушу глядзець, як ты на маіх вачах валэндаешся і шлындаеш у гультайстве, быццам ты на тое толькі і створаны, каб падважыць мой крыж. Цьху, якая ганьба! Самае лепшае, каб я перацёр цябе на жорнах і прымусіў скаштаваць miseriam cum aceto1, пакуль ты не заслужыш іншае долі, пакуль не акупіш сваіх дрэнных паводзінаў».
Такія і іншыя лекцыі я мусіў слухаць дзень у дзень, аж нарэшце мне гэта збрыдла горш горкай рэдзькі, і я сказаў бацьку, што вінаваты зусім не я, а ён сам і мой прэцэптар, які звёў мяне з тропу, збіў з панталыку; а тое, што ён не мецьме з мяне суцяшэння, дык яно якраз і справядліва, дык яно так яму і трэба, бо і ягоныя ж бацькі не мелі ад яго радасці, бо то ж ён сам дапусціў іх сканаць у галоце і голадзе. Ён адразу мац-мац за дзягу, каб заплаціць за гэтае прадказанне, пачаў бажыцца ўсімі святымі, што адправіць мяне ў турму ў Амстэрдам. Тады я ўцек, і ў першую ноч схаваўся ў млыне, які бацька нядаўна купіў, і, выбраўшы момант, з’ехаў у Кёльн на самым лепшым кані з ягонага двара.
Памянёнага лошадзя я ўсрэбрыў і зноў трапіў у хэўру зацятых прайдохаў, ашуканцаў і зладзюг, падобных на тых, якіх пакінуў у Лютыху. Яны адразу раскусілі мяне па тым, як я вёў гульню, а я іх, бо на тое ёсць у нас свае знакі і прыкметы. Я адразу ўцэхаваўся ў іх і начамі дапамагаў ва ўсякіх
1 Бяда з воцатам, несхадзімае гора {лац.\
шахер-махерствах. Але пасля таго, як неўзабаве аднаго з іх сфальдравалі як злодзея прылічнага1, калі ён мерыўся скруціць кашалёк у адной знакамітай дамы на старым рынку і мне давялося з паўдня глядзець, як яго выставілі ў жалезным нашыйніку каля слупа ганьбы, адцялі яму вуха і адбатавалі кіямі, рамяство мне гэта прыелася; таму я лёгка даўся ўгаварыць сябе паступіць у жаўнеры, бо якраз тым часам палкоўнік як памятаеш, мы былі пад ягонай камандай у Магдэбургу, набіраў хлопцаў, каб укамплектаваць свой полк. А ўжо бацька мой разнюхаў-такі, куды я ўцёк, і напісаў свайму фактару, каб той спраўненька ўсе выведаў пра мяне. Гэта здарылася якраз, калі я ўжо атрымаў у жменю грошы; фактар паведаміў бацьку, той распарадзіўся зноў адкупіць мяне, чаго б гэтага ні каштавала. Калі я пра гэта дачуўся, дык спалохаўся, каб не ўсунуцца ў вязніцу, і, хваробы вам, адмовіўся выкупляцца. Праз тое і палкоўнік даведаўся, што я багаты купцовіч, і так нацягнуў цуглі, што бацька такі адступіўся і пакінуў мяне ў палку, думаючы, што калі я крыху пабоўтаюся на вайне, абшмуляюся, утрасуся, дык, можа, яшчэ і вярнуся на сцежку выратавання.
Па каторым там часе ў нашага палкоўніка здырдзіўся пісар, і мяне ўзялі на ягонае месца, на гэтай пасадзе ты мяне і застаў. Тады я пачаў заносіцца думкамі: што-та я, што з прыступкі на прыступку буду падымацца ўгору, і мой намер узвысіцца прымушаў мяне трымацца прыстойна і не дападаць, як гэта было раней, да рознай непатрэбшчыны, бурдоляў і абібоцтва. Аднак гандаль мой ніяк не ладзіўся, пакуль наш сакратар не даў дуба; тут я падумаў: «Трэба пастарацца сесці на ягонае месца». Я шчодра раздаваў дарункі, падмазваў, дзе мог і каго мог. А калі маці даведалася, што я ўзяўся за розум, яна пачала дасылаць мне грошы. Гэтымі матчынымі фенікамі я падтыкаў усюды, дзе гэта, як мне здавалася, магло пайсці на карысць. А як што
1 Выкрылі як злодзея на месцы злачынства (стар. бел.\
наш юны Хэрцбрудэр нашаму палкоўніку прыкіпеў да cappa і праз тое меў перавагу, дык я стараўся прыбраць яго з дарогі, бо даведаўся, што палкоўнік канчаткова рашыў адпісаць яму сакратарства. Адвалочка з маім назначэннем, якога я заўзята дамагаўся, так знецярплівіла мяне, што я адкрыў нашаму прафузу свой цвёрды, як сталь, намер учыніць з Хэрцбрудэрам дуэль і закалоць яго. Але мне ніяк не ўдавалася ні да чога прычапіцца, каб мець прычыну. Ды й прафуз адгаворваў, кажучы: «Калі ты яго прышпіліш, дык гэта прынясе табе болей шкоды, чым выгоды, бо ты заб’еш любімага слугу палкоўніка»; ён жа і параіў мне ўкрасці штонебудзь пры Хэрцбрудэру і перадаць яму, прафузу, а ўжо ён патрапіць павярнуць усё як след, каб Хэрцбрудэр выпаў з-пад палкоўнікавай ласкі. Я ўсё зрабіў, як той раіў, і на хрысцінах у палкоўніка ўкраў пазалочаны келіх і занёс прафузу, які скарыстаўся ім і адхіліў юнага Хэрцбрудэра, што ты, мабыць, і сам добра памятаеш, калі ў вялікім намёце ў палкоўніка ён і табе напусціў поўныя штаны шчанюкоў».
РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ПЕРШЫ
Сімпліцы слухае, які ў жаўнерах Олівер быў прайдоха й халера
Мне пазелянела і пажаўцела ў вачах, калі я з вуснаў Олівера пачуў, што зрабіў гэты пацяробак з маім самым дарагім сябрам Хэрцбрудэрам, а я не мог за яго паквітацца. Я мусіў хаваць свой смутак, каб ён нічога не заўважыў, і таму папрасіў яго расказаць, што сталася з ім пасля бітвы пад Вітштокам, бо ўжо мне было вядома, як ён жыў да таго.
«Падчас усёй баталіі, сказаў Олівер, я трымаўся не як канцылярскі пэцкаль, які толькі і умее, што мараць чарнілам, а як сапраўдны жаўнер, бо я быў спраўны верхавец і цвёрды, як жалеза, а як што не быў прыпісаны ні да якога эскадрона, дык рашыў паказаць свой валёр як чала-
век, што мае намер альбо шпагаю пракласці сабе дарогу да ўзвышэння, альбо заплаціць горлам. Я лётаў, як бура, вакол нашай брыгады, паказваючы, што мне больш да твару трымаць у руцэ шпагу, а не пяро. Але гэта не дапамагло; адолела шведская Фартуна, і я мусіў раздзяліць з усімі ліхую долю, бо трэба было ісці на лежы да непрыяцеля, хоць датуль нікому не паддаваўся і ў палон не напрошваўся.
I вось пагналі мяне разам з іншымі палоннымі пеша ў полк, які стаў на адпачынак у Памераніі, а як што там было шмат зялёных навабранцаў, а я паказаў немалы кураж, дык мяне адразу паставілі капралам. Але я рашыў доўга не складваць гною, а як найхутчэй зноў перабрацца да імперцаў, на чыім баку мне было больш да душы, хоць, якое там сумненне, у шведаў у мяне кар’ера пайшла б баржджэй. Свой намер я здзейсніў такім чынам. Я быў пасланы з сямю мушкецёрамі на далёкія кватэры, каб, учыніўшы там добрую экзэкуцыю, зыскаць і належную кантрыбуцыю. Здабыўшы так нешта з васемсот гульдэнаў, паказаў іх сваім малойцам, аж у іх вочы загарэліся, і мы сталкаваліся падзяліць гэтыя грошы між сабою і даць дзёру. А зрабіўшы так, падбухторыў я трох памагчы мне ўхайдокаць чатырох астатніх, а тады падзялілі грошы так, што кожнаму перапала па дзвесце гульдэнаў. I мы памаршыравалі ў Вестфалію. Па дарозе я ўлесціў аднаго з маіх таварышаў памагчы мне прыстрэліць яшчэ двух, а калі мы пачалі дзяліць здабычу, прыдушыў і апошняга, пасля забраў усе грошы, шчаслівы адправіўся ў Вэрле, дзе як след падудліў і павесяліўся.
Калі грошы канчаліся, я якраз добра ўсмакаваў розныя банкеты, гатовы быў дзень і ноч на іх бавіцца, асабліва калі пайшлі пагалоскі пра нейкага маладога жаўнера з Зёста, які рабіў наезды і прыдбаў шмат дабра і імя, гэта якраз і падахвоціла мяне ўзяць з яго прыклад. Ён апранаўся ва ўсё зялёнае, так пачаў апранацца і я і рабаваў пад ягоным імем і вашых і нашых без разбору, чыніў усякія непатрэбствы, аж нам абодвум хацелі забараніць такія раз’езды. Егер, што
правда, застаўся дома, а я шураваў пад яго імем налева і направа, аж пыл курэў, і з гэтай прычыны памянёны егер паслаў мне выклік; знайшоў дурных хай фехтуецца з ім хоць сам чорт, бо ён, як мне казалі, быў даволі спанатраны ў чарах, і яго сіла магла перабароць маю.
Але мне не ўдалося абысці ягоных хітрыкаў, бо ён з дапамогаю свайго канюшніка завабіў-такі мяне і майго сябра ў авечую кашару і хацеў прымусіць уступіць з ім у двубой пры поўным месячным святле ў прысутнасці двух сапраўдных чартоў-секундантаў. Але як што я на тое не згадзіўся, дык яны ўчынілі над мною самую гнюсную пакепу, пра што мой сябар пасля распусціў такую плётку, быццам я вельмі асарамаціўся і ўцёк адтуль у Ліпштат і паступіў на службу да гесэнцаў; але ў іх я не забавіўся, бо яны мне не давяралі, пасля чаго перайшоў у калакуцкую1 службу, дзе хоць і высока плацілі, але нудная ваенная цяганіна не ўпасавала майму вясёламу нораву, бо трымалі нас, як манахаў, і мусілі мы жыць багалюбна, як тыя манахі.
Як што я ўжо не адважваўся прыткнуцца ні да імперцаў, ні да шведаў, ні да гесэнцаў, ба ў такім разе мог бы паставіць сябе пад пагрозу арышту, а ў галандцаў не мог далей заставацца, бо сілавым спосабам развянчаў нявіннасць адной паненкі, што па ўсіх знаках павінна было неўзабаве выйсці на божае святло, дык я рашыў пашукаць прыпірышча ў гішпанцаў, каб потым цішком увінуцца і ад іх ды пабачыць, як жа там пажываюць мае бацькі. Але калі я, так унамераны, рушыў у дарогу, дык мой компас зусім здурэў, і я зусім незнарок прыбіўся да баварцаў. 3 імі я ў кампаніі братоўмэрадзёраў прамаршыраваў да Брысгау, карміўся тым, што краў ці выйграваў у косці. Калі заводзіліся грошы, я іх кідаў на гульнёвы стол, а ўначы шпурляў маркітанкам, а калі не было, краў, што пад руку падвернецца. Даводзілася, што за дзень зводзіў па два, а то і па тры кані з пашы ці з канюшні на