• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь на ростанях  Пётр Краўчанка

    Беларусь на ростанях

    Пётр Краўчанка

    Выдавец: Інстытут беларусістыкі
    Памер: 506с.
    Вільня 2007
    105.03 МБ
    Мы былі першай дэлегацыяй з СНД, якая атрымала права прыехаць у Раду Еўропы і выступіць. Гэта давала нам цудоўныя шанцы ўступіць у Раду Еўропы першымі сярод краін СНД.
    А ў траўні 1992 года ў Мінску прайшло выязное пасяджэнне Камітэта Рады Еўропы па сувязях з еўрапейскімі краінамі, якія не з’яўляліся яе членамі. Тут, ацэньваючы нашы перспектывы, Катрын Лелюм’ер сказала, што Беларусь ужо ў канцы 1994 — гіачатку 1995 года зможа стаць правадзейным членам Рады Еўропы.
    ...У той дзень Катрын Лелюм’ер была нязвыкла ажыўленая, літаральна іскрылася нейкім унутраным святлом. Раптам псрад ёй паклалі тэлеграму з французскага пасольства. Я ніводнага разу ў жыцці не бачыў такога дзівоснага пераўвасаблення: у адзін момант яна проста згасла.
    — Спадар Краўчанка, — ужо чужым, асіплым голасам сказала яна. — Мне трэба тэрмінова ляцець у Парыж. Застрэліўся мой блізкі сябар прэм’ер-міністр Францыі П’ер Берэгуа. Я проста абавязана праводзіць яго ў апошні шлях. Божа мой, за што, за што...
    Перспектывы цалкам канкрэтныя
    Адным з найболын вызначальных момантаў на нашым шляху ў Еўропу стала мая паездка на пачатку 1994 года ў Данію, якая тады старшынявала ў Еўрапейскім Саюзе. Гэта быў візіт на запрашэнне міністра замежных спраў Нільса Хельвіга Петэрсена, ён узначальваў тады Раду міністраў замежных спраў Еўрасаюза.
    На сустрэчы ў Капенгагене Нільс Петэрсен даволі шчыра гаварыў, што еўрапейцаў насцярожвае тое, што ў Беларусі існуе занадта высокі ўзровень датацый сельскай гаспадарцы, а ў Еўрасаюзе гэта адна з найбольш хваравітых тэмаў.
    — Калі вы сапраўды імкняцеся да інтэграцыі, вам ужо цяпер неабходна пераходзіць у гэтай сферы на прынятыя ў Еўропе стандарты...
    Яшчэ адзін болевы пункт — прыватызацыя і наяўнасць у Беларусі занадта вялікай колькасці прадпрыемстваў, якія належаць дзяржаве.
    — У вас надзвычай закрытыя для знешняга свету рынкі, а ўрад праводзіць празмерна шырокую і не падмацаваную эканомікай сацыяльную палітыку, — гаварыў Нільс Петэрсен.
    Тым не меней, гутарка абнадзейвала. Ва ўсякім разе, спадар Петэрсен паабяцаў у бліжэйшы час запрасіць мяне на пасяджэнне Рады міністраў замежных спраў Еўрапейскага Саюза, дзе размова пойдзе ўжо на афіцыйным узроўні.
    — Такім чынам, нас чакае афармленне заявы на ўступленне ў Еўрасаюз? — спытаў я, натхнённы запрашэннем.
    — Пакуль не. Але гэтае пытанне ўжо абмяркоўваецца, мы ўзважваем вашы шанцы.
    Гэтая заява адкрывала канкрэтныя перспектывы.
    Асоблівая роля
    Падчас падобных сустрэчаў сярод шмат чаго іншага ўдалося высветліць і асаблівую ролю Германіі, якая жалезнымі абручамі сваёй магутнай прамысловасці і фінансавай сістэмы змацоўвала адзінства Старога Свету. Прычым часцяком
    далёка не добраахвотнае, як магло падацца на першы погляд.
    Памятаю, як у Рыме падчас канфідэнцыяльнай размовы адзін з кіраўнікоў Нацыянальнага банка Італіі з горыччу зазначыў:
    — Ведаеце, спадар міністр! 3 еўрапейскай інтэграцыяй справа ідзе не так проста. Гэта патрэбна перадусім Германіі і Францыі. Уніфікацыя ўсяго выгадная іх буйным прадпрыемствам. Зразумела, гэта выгадна і многім з нас, праўда, не заўсёды і не ўсім. Але калі Італія раптам уздумае ўзбунтавацца, то нас хутка паставяць на месца...
    Суразмоўца замаўчаў, зацягнуўся духмянай цыгарай і потым ужо зусім шчыра і змрочна дадаў:
    — Ім, каб пакласці на лапаткі нашу ліру, хопіць і двух дзён...
    Складапы начатак
    Я ўжо расказваў пра нашы першыя кантакты з германскімі дыпламатамі ў сувязі з адкрыццём у Мінску ў 1991 годзе нямецкага генералыіага копсульства. Мы тады настойвалі на аднаўленні дыпламатычных адносінаў паміж нашымі краінамі, якія былі ўсталяваныя яшчэ ў часы Веймарскай рэспублікі і юрыдычна ніколі не перапыняліся.
    Вынікам стала адкрыццё нямецкага пасольства ў Беларусі ў студзені 1992 года. Гэта было першае дыпламатычнае прадстаўніцтва заходняй дзяржавы ў нашай краіне.
    3 сакавіка 1992 года ў Мінск прыбыў міністр замежных спраў Германіі Ганс-Дзітрых Геншэр. Кульмінацыяй яго візіту стала падпісанне пратакола аб аднаўленні дыпламатычных адносінаў.
    Але перад цырымоніяй падпісання ў нас адбылася даволі цяжкая размова, звязаная з праблемай кампенсацый ахвярам фашызму.
    Памятаю, што я не стрымаўся і кінуў у твар суразмоўніку:
    — Спадар Геншэр! Вы не ведаеце, што рабілі тут вашы суайчыннікі падчас вайны!
    — Прабачце, я гэта ведаю не горш за вас! — адрэзаў Геншэр.
    Перамовы па гэтай праблеме тады завяршыліся безвынікова: спатрэбілася яшчэ амаль два гады, каб дамагчыся станоўчага рашэння.
    Але на прэс-канферэнцыі, якая адбылася пасля перамоваў, Геншэр быў пакрэслена прыязны і нечакана заявіў, што запрашае мяне наведаць Бон з афіцыйным візітам.
    Аднак спатрэбіліся яшчэ два гады развязвання мноства няпростых вузельчыкаў у нашых двухбаковых адносінах перад тым, як гэты візіт удалося ажыццявіць. Адбыўся ён ужо пасля сыходу Геншэра ў адстаўку — толькі ў сакавіку 1994 года.
    Як нас сустракалі
    Мне хацелася паказаць, што да гэтага візіту я стаўлюся нефармальна і спрабую завязаць шматбаковыя кантакты. Таму ў склад дэлегацыі я ўключыў мастака Аляксандра Кішчанку, паколькі ў памежным з Галандыяй гарадку Хертэн мы адкрывалі музей беларускага мастацтва, куды Кішчанка прывёз некалькі фрагментаў свайго «Габелена стагоддзя». Былі з намі рэдактар газеты «7 дней» Анатоль Лемяшонак і фінансіст Сяргей Касцючэнка, свой чалавек сярод нямецкіх банкіраў, з дапамогай якіх ён і ствараў «Прыёр-банк».
    Прыляцелі ў Франкфурт.
    Намеснік шэфа пратакола, які нас сустракаў, гаворыць:
    — Спадар міністр, вас чакае верталёт.
    — Які верталёт?!
    — Урад Германіі прыняў рашэпне, каб па-над Германіяй ваша дэлегацыя лётала на верталёце.
    Такога нідзе не было. Урадавы верталёт, афіцэр, які адчыняе дзверцы, наліваюць віскі проста ў паветры.
    Прылятаем у Бон, кудысьці вязуць. Пераязджаем цераз Рэйн і на другім баку ўздымаемся ў горы. Пытаю ў нашага пасла Пётры Садоўскага:
    — Куды нас вязуць?
    Той усміхаецца:
    — Туды, дзе спыняюцца толькі прэзідэнты ці прэм’ер-міністры. I асабліва шанаваныя госці. Гэта рэзідэнцыя ўрада Германіі нумар адзін — «Петэрсберг»... Падобна, вельмі хочуць выклікаць ваіпу прыхільнасць.
    Гатэль на вяршыні гары. Пяціпакаёвы нумар, дзе можна было заблудзіць. Але раскоша халодпая, без асаблівай вытапчавасці.
    Затое надзвычайная панарама даліны Рэйна. Рака пад сонцам блішчыць, пераліваецца. Адразу згадваеш: «Чуден Днепр прн ясной погоде...»
    На наступны дзень спускаемся ў Бон. Перамовы ў Міністэрстве замежных спраў — вельмі добразычлівыя і талковыя.
    Я зразумеў, што міністр замежных спраў Клаус Кінкель грунтоўна падрыхтаваўся да сустрэчы. Ён цудоўна валодаў інфармацыяй пра Беларусь. На ўсе пытанні ішлі канкрэтныя адказы, а за імі — вельмі добрыя дамоўленасці.
    Напрыклад, былі ўзгодненыя пытанні аказання фінансавай дапамогі беларускім прадпрыем-
    ствам, якія займаліся знішчэннем бранятэхнікі, што апынулася ў Беларусі пасля вываду савецкай вайсковай групоўкі з былой ГДР. Гэта было сапраўды важна, бо мы меліся утылізаваць 1773 баявыя танкі, 1341 бронемашыну, 130 самалётаў, што абыходзілася ў добрую капейку для беларускага бюджэту.
    Было вырашана, што мы падпісваем мемарандум пра супрацоўніцтва ў галіне мінімізацыі наступстваў Чарнобыльскай трагедыі, і мы яго падпісалі.
    Гэты мемарандум быў патрэбны з дзвюх прычын. Па-першае — як выказванне ўдзячнасці дзесяткам нямецкіх дабрачынных арганізацый, якія бескарысліва нам дапамагалі ўвесь час. Па-другое, усе выдатна разумелі, наколькі мемарандум важны для такіх арганізацый: яны атрымліваюць дадатковую магчымасць выбіваць, збіраць сродкі, агітаваць, заяўляць. Маўляў, глядзіце, наш урад афіцыйна падпісаў дакумент з Беларуссю і прызнаў, як гэта сур’ёзна.
    I сапраўды, падпісанне мемарандуму прывяло да лавінападобнага прытоку дадатковай гуманітарнай дапамогі ў нашу краіну.
    Першае пасольства
    У той самы дзень адбылося адкрыццё нашага пасольства. Пасутнасці, першага ўласнага будынка пасольства, ужо беларускага, які мы атрымалі і які мы адрамантавалі дзякуючы цягавітасці будаўнікоў з мінскай «Забудовы» і нястомнасці пасла Пётры Садоўскага.
    Міністр Кінкель на адкрыццё прыйсці не змог. Прыйшоў статс-сакратар германскага МЗС спадар Керстэн — другая асоба, нязменны сакратар
    у рангу намесніка міністра. I, што мне было асабліва важна, прыйшоў былы міністр замежных спраў спадар Геншэр. А гэта цяжкавагавік у германскай палітыцы, якога немцы, я сказаў бы, абагаўляюць: менавіта ён поруч з Гельмутам Колем з’яўляецца бацькам нямецкага аб’яднання.
    А потым адбылася сустрэча, якой у мяне нідзе не было, — з навуковай, інтэлектуальнай грамадскасцю Германіі.
    Слова і справа
    Гэтую сустрэчу ў нямецкім Гістарычным таварыстве наладзіў усё той жа Пётра Садоўскі. Ведаў, што я здолею завесціся і зрабіць не даклад, a рэтраспекцыю падзей у Беларусі, новае для немцаў прачытанне нацыянальнай гісторыі за тысячу гадоў. To бок пакажу этапы, калі мы былі самастойнымі, калі мы былі ў складзе Вялікага княства, потым інкарпарацыя ў Расію, русіфікацыя, палапізацыя... I ўсё — цягам гадзіны! Праўда, я выступаў паўтары гадзіны. Садоўскі бліскуча перакладаў. У зале муха не праляцела.
    Гэта была імправізацыя. Даклад мне, вядома, падрыхтавалі, але я ім не карыстаўся, таму што трэба было паказаць, чым мы блізкія і што нас звязвала з Германіяй на працягу стагоддзяў.
    Дарэчы, потым я ў многіх публікацыях праводзіў выказаную тады думку: нават амерыканцы разумеюць, што Беларусь — гэта зона пэўнага ўплыву Германіі. У негалосным падзеле сфер уплыву пасля перабудовы амерыканцы прызналі: так, нямецкі капітал першы пойдзе ў Беларусь, бо немцы традыцыйна ведаюць гэты рэгіён.
    Менавіта таму ў нас быў самы вялікі таваразварот з Германіяй пасля Расіі.
    На той сустрэчы былі не толькі пісьменнікі, навукоўцы, гісторыкі, самае галоўнае — там былі эксперты. I мне было важна зачапіць гэтую катэгорыю слухачоў, якая нрафесійна займаецца Беларуссю і складае ацэначныя, прагнозныя даклады для нямецкага ўрада, фармуе меркаванні такіх людзей, як Кінкель, Геншэр ці Коль.
    I вось гэтую публіку мы з Садоўскім, што называецца, «узялі», паказалі, што сапраўды адраджаемся як дзяржава.
    I сустрэлі разуменне немцаў, іх жаданне дапамагаць нам і далей.