• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь на ростанях  Пётр Краўчанка

    Беларусь на ростанях

    Пётр Краўчанка

    Выдавец: Інстытут беларусістыкі
    Памер: 506с.
    Вільня 2007
    105.03 МБ
    Вядома, дамова фармулявала гранічна жорсткія ўмовы і стандарты для краін-прэтэндэнтаў у самых розных галінах: бюджэтнай палітыцы, метралогіі, экалогіі, на транспарце, у ахове здароўя, сельскай гаспадарцы, камунікацыях і г. д. Ад гэтых умоў і стандартаў мы былі далёкія...
    Але для мяне гэта азначала толькі тое, што наш шлях у Еўропу будзе нялёгкі.
    На момант развалу Саюза менавіта Беларусь валодала найлепшымі з усіх постсавецкіх рэспублік стартавымі магчымасцямі. У той час многія аўтарытэтныя еўрапейскія і амерыканскія эксперты* параўноўвалі нас з Чэхіяй: прыкладна аднолькавае насельніцтва, цалкам падобная структура прамысловасці — сярэдняе машынабудаванне і станкабудавашіе, прыкладна аднолькавы нацыяналыіы даход на душу насельніцтва, амаль роўны адукацыйны і кваліфікацыйны патэнцыял грамадзян...
    Дагэтуль я ўпэўнены, што неабходны для гэтага эканамічны рывок, пры жаданні і палітычпай волі нашага кіраўніцтва, мы здолелі б зрабіць, як гэтаадбылося ў Чэхіі, Венгрыі, Полыпчы ці Літве, Латвіі. Мы былі літаральна на парозе Еўропы...
    Чэхія даўно ўжо інтэгравалася ў Еўропу, увайшлі ў яе Венгрыя, Полыпча, Літва, Латвія, а мы з кожным днём усё болей ад яе аддаляемся. Чаму?
    Ды таму, што нас аддзяляе ад Еўропы не толькі адставанне ў эканоміцы...
    Наша праграма інтэграцыі
    Першае, што нам неабходна было зрабіць па лініі МЗС, — пачаць шырокую прапаганду нашых еўрапейскіх памкненняў.
    Напрыклад, вядомы нямецкі палітолаг Аляксандр Рар.
    Мы павінны былі адкрыць сябе Еўропе, прадэманстраваць ёй свае намеры і тыя дасягненні, якія ў нас тады былі. У дьшламатыі гэта называецца «дасылаць палітычныя сігналы».
    Галоўная роля ў Еўрапейскім Саюзе, зразумела, належыць палітыкам і кіраўніцтву асноўных краін — Вялікабрытаніі, Германіі і Францыі, якія, па сутнасці, і прымаюць усе прынцыпова важныя рашэнні. Нам неабходна было давесці да іх наша імкненне да інтэграцыі, заручыцца іх падтрымкай’. Без гэтага наша перспектыва інтэгравацца ў Еўропу станавілася б больш чым прывіднай.
    Сігналы былі ўспрынятыя, але трэба сказаць, што еўрапейскія дыпламатычныя кантакты таксама прынеслі мне нямала нечаканасцяў.
    Так, напрыклад, мне здавалася, што па менталітэце, па стаўленні да жыцця мы далей за ўсіх ад Англіі.
    Але ў развіцці дзелавых адносінаў, у гатоўнасці прыняць Беларусь у еўрапейскую прастору Англія першая пайшла нам насустрач. Хоць з англічанамі мы, як кажуць, вельмі доўга запрагалі.
    Англічане, як і немцы, людзі практычныя. Але калі немцы нас добра ведалі, то для англічан мы былі краінай новай. I, бадай, больш за ўсё на дыпрабоце мне давялося спрачацца з дэлегацыямі англійскіх дзелавых колаў, якія прыязджалі да нас у 1990—1991 гадах. Сярод іхбылі прадстаўнікі такіх гігантаў, як, напрыклад, «Брытыш петролеум»... Тым болей што Вялікабрытанія спачатку вельмі скептычна ставілася да перспектыў неза-
    ' Гэтая старонка дзеіінасці МЗС сёння амаль нсвядомая і даследчыкам, і палітыкам, і тым больш грамадзянам Беларусі. Гэта было абумоўлена тым, што перагаворны працэс насіў дастаткова закрыты характар.
    лежнасці рэспублік СССР і рабіла стаўку на захаванне Саюза. Першыя англіііскія дыпламаты, якія наведалі Мінск яшчэ ў часы Саюза, не хавалі свайго сарказму, калі гаворка заходзіла пра перспектывы нашай незалежнасці.
    Але новае заўжды выклікае і павышаную цікавасць, а за ёй і жаданне паспрабаваць наладзіць бізнес. I калі мы «запрэглі», справы пайшлі сапраўды някепска. Ужо на першых перамовах мы ўзгаднілі цэлы шэраг важных для нас эканамічных праектаў, уключна з дамоўленасцю аб штогадовым правядзенні Брытанска-беларускай эканамічнай рады, якія потым ажыццяўляліся некалькі гадоў.
    Азіраючыся на мінулае, думаю, што ў мяне пазней не было другога такога змястоўнага і эфектыўнага візіту, як мой першы візіту Лондан. Хоць і ляцеў я туды толькі з адной мэтай: прасунуць наперад нашы справы з уступленнем у Раду Бяспекі, пра што ўжо было расказана.
    Але англічане ўразілі мяне сваёй цікавасцю да нас...
    Галавакружны візіт
    Такім чынам, 15 кастрычніка 1993 года наўпрост з Нью-Ёрка, дзе мы змагаліся за месца ў Радзе Бяспекі, я прыляцеў у Лондан. У той самы аэрапорт «Хітроу», дзе мяне паліцэйскія ўжо аднойчы апускалі на грэшную зямлю пасля захапленняў Амерыкай.
    Гэта быў афіцыйны візіт на запрашэнне «Форэйн-офіс» — Міністэрства замежных спраў Англіі, які бліскуча падрыхтаваў пасол Яе Вялікасці Каралевы Вялікабрытаніі ў Беларусі малады дыпламат Джон Эверард.
    Традыцыйна візіт міністра замежных спраў больш за два дні не працягваецца, але тут англічане разгарнулі такую палітру сустрэч! Чатыры дні былі занятыя кантактамі, перамовамі, нават прэсканферэнцыю англічане арганізавалі ў форме шыкоўнага ланчу.
    У Лондан я прыляцеў з Галінай. Упершыню мяне запрасілі з жонкай. Яна — бібліятэкар па адукацыі, працуе ў «Беларускай энцыклапедыі». Давялося браць адпачынак за свой кошт — яшчэ не насталі тыя часы, калі падобныя ваяжы сталі звычайыымі ў нашай дыпламатыі.
    Жонка пасла Эверарда была паліцэйскім, але аказалася цалкам свецкай дамай, і для маёй жонкі (на маю зайздрасць) была арганізаваная асобная праграма. Тэатры, музеі, дабрачынныя вечарыны... Адзінае месца, дзе мы перасякліся, — дабрачынная вечарына прынцэсы Дыяны, дзе я пазнаёміўся з гэтай жанчынай, трагічная смерць якой скаланула ўвесь свет. Было так.
    Прыбягае Міхаіл Хвастоў, адказны за пратакол, і кажа:
    — Пятро Кузьміч, тэрмінова патрэбны дадатковыя грошы.
    — Колькі?
    — Прыкладна па дзвесце фунтаў на чалавека, таму што мы павінны прыйсці ў тэатр, дзе перад прадстаўленнем будзе выступаць прынцэса Дыяна, якая займаецца дабрачыннасцю. А потым у перапынку вас з ёю пазнаёмяць. Вы павінны быць у смокінгу.
    Смокінг у мяне быў, цалкам прыстойны, італьянскі. Але ў Ныо-Ёрк я яго не браў, так што і ў Лондане апынуўся без параднага касцюма. Але не адмаўляцца ж ад такой магчымасці! Давялося зна-
    ходзіць грошы, я з’явіўся ў смокінгу і быў прадстаўлены Дыяне.
    Тут, прызнаюся, мяне чакала расчараванне: на наш густ — нічога асаблівага. Вядома, яна была стройная, у шыкоўнай сукенцы, але не веяла ад яе чароўнасцю, ва ўсякім выпадку па нашых мерках. Так, нас прадставілі, пазнаёмілі, было сказана некалькі нязначных фраз. Але дзеля чаго ламалі дзіды, я так і не зразумеў. На мяне яна зрабіла ўражанне Папялушкі, якая выпадкова стала прынцэсай...
    ...Любы афіцыйны візіт у краіну часцей за ўсё не завяршаецца нічым практычным. Агульныя знакі ўвагі, агульныя размовы, якія сыходзяць у пустэчу. I агульныя дамоўленасці. Так, падпісваюцца і важпыя дакументы, але рыхтуюцца яны загадзя.
    У англічан аказаўся іншы падыход. Яны адразу заклалі ў праграму візіту контуры сістэмы нашых далейшых дзелавых адносінаў. Невыпадкова кульмінацыяй перамоваў у Лондане стала падпісанне супольнай міжурадавай Беларуска-брытанскай дэкларацыі, якая забяспечвала прававую аснову гэтых адносінаў.
    Шчырая цікаўнасць
    Цэнтральным момантам візіту, пра які я ўжо распавядаў, сталі перамовы з міністрам замежных спраў Дугласам Хэрдам.
    Яго падтрымка нашага імкнення трапіць у Раду Бяспекі красамоўна гаварыла аб сяброўскім стаўленні да нашай краіны. Англія — традыцыйна найбліжэйшы саюзнік ЗША, а тут такая падтрымка міністра замежных спраў!
    Але Англія — гандлёвая сталіца свету, і ў гэтай галіне англічане пайшлі далей. Я зразумеў, што
    іх цікавіць не так наша МЗС і нашы дыпламатычныя праблемы, як канкрэтныя практычныя стасункі. Яны шчыра цікавіліся, што мы адзяваем, што ямо, якая ў нас прамысловасць.
    Была арганізаваная сустрэча ў Брытанскай канфедэрацыі прамыслоўцаў, дзе сабралася 200 прадстаўнікоў буйнога, сярэдняга і дробнага бізнесу. Гэта было настолькі нязвыкла, што давялося аператыўна перакампанаваць свой даклад і замест традыцыйных палітычных рэверансаў перайсці да канкрэтнага расказу пра тое, якія ў нас інтарэсы, якая прамысловасць, што ў нас можна купіць, што можна нам прадаць.
    Больш за гадзіну я распавядаў, што такое Беларусь, які ў нас патэнцыял, якая прадукцыя, якія традыцыі, законы, ільготы...
    Асабліва зацікавіла гаспадароў лёгкая прамысловасць.
    — Ці можаце вы пашыць добрую сукенку, пінжак, гарнітур?
    — Між іншым, мы абшываем не толькі сябе, але, напрыклад, і рэйнскую амерыканскую армію, якая размешчана ў Германіі. У нас ужо ёсць цэхі, якія абслугоўваюць П’ера Кардэна. А наш «паўночны шоўк» — лён — паспяхова экспартуецца ў многія краіны свету...
    Вынікам тае сустрэчы стала запрашэнне ў Англію добрага дзесятка беларускіх міністраў — і знешніх эканамічных сувязяў, і абароны, і фінансаў, і прамысловасці. Давялося тэрмінова закладваць сур’ёзную юрыдычную і дагаворную базу, якая, дарэчы, някепска працуе і цяпер. Беларусь экспартуе ў Англію найперш тэкстыль і прадукцыю лёгкай прамысловасці. Мы атрымліваем шмат заказаў. У 2005 годзе аб’ём нашага экспарту ў Анг-
    лію перавысіў мільярд долараў, што саступае толькі аб’ёму паставак беларускіх тавараў у Расію.
    Брама на Усход
    Даволі нечаканым для мяне стала запрашэнне ў знакаміты Чатхэн-хаўс пры Каралеўскім інстытуце міжнародных адносінаў, дзе мне прапанавалі прачытаць лекцыю пра Беларусь.
    Чатхэн-хаўс — гэта тыпова брытанская вынаходка, я нават сказаў бы — прадмет гонару англічан. У гэтым элітным клубе палітыкі і дыпламаты, запрошаныя для выступу, могуць гаварыць гранічпа шчыра і востра, не баючыся, што выступ стане набыткам галоснасці. Гэта катэгарычна забаронена правіламі. Парушальніка чакае ўсеагульная пагарда і аўтаматычны пераход у катэгорыю ізгояў.
    Карыстаючыся гэтым, я нават дазволіў сабе прайсціся ў парадку гістарычнай сатысфакцыі па нашых суседзях. Згадаў, напрыклад, пастанову польскага сейма 1697 года пра забарону выкарыстання ў дзяржаўным справаводстве беларускай мовы, сказаў і пра тое, як на пачатку XVIII стагоддзя пры пераходзе з каталіцызму ў праваслаўе беларускую шляхту чакалі рэпрэсіі. Натуральна, прысутныя польскія журналісты запратэставалі.
    — He забывайце, спадар міністр, што Польшча для вас — гэта брама на Захад, якую мы можам і закрыць, — заявіў адзін з іх.
    — He забывайце, нашы польскія сябры і суседзі, што і Беларусь для вас — гэта брама на Усход, — пад смех і апладысменты залы адказаў я.
    Трэба прызнаць, што ўцечкі інфармацыі з тае сустрэчы не было: джэнтльменскае пагадненне англічане і палякі выканалі.