Беларусь на ростанях
Пётр Краўчанка
Выдавец: Інстытут беларусістыкі
Памер: 506с.
Вільня 2007
Але гэта быў толькі пачатак...
Сапраўды, каго Бог хоча загубіць, таго пазбаўляе розуму, замяняючы яго злосцю. Так здарылася і ў трагічны дзень 30 кастрычніка 1988 года,
Пазней Зянон Пазняк і яго намеснік па БНФ Юры Хадыка актыўна мусіравалі версію, што менавіта я з’яўляюся ініцыятарам гэтай правакацыі, што мы адмыслова нацкавалі на вучняў «афганцаў», якія жылі ў інтэрнаце на праспекце Машэрава. На са.май жа снраве мы адразу расцанілі здарэнне як правакацыю.
калі на Усходніх могілках міліцыя выкарыстоўвала дубінкі і, як сведчылі некаторыя, слязісты газ супраць мірных грамадзян, якія на заклік літаб’яднання «Тутэйшыя» прыйшлі адзначыць беларускі дзень памінання продкаў — Дзяды.
У тыя дні я знаходзіўся ў Трускаўцы. Таму мне ў нейкім сэнсе пашчасціла. Наўрад ці я здолеў бы прадухіліць гэтую задуманую кіраўніцтвам бойню, а вось несці маральную адказнасць за ўчыненае яўна давялося б.
Вярнуўся я ў першыя дні лістапада і першае, што зрабіў, — пайшоў у Дом літаратара на пасяджэнне аргкамітэта Народнага фронту. Там былі Васіль Быкаў, Зянон Пазняк. Я падняўся і ў прысутнасці ўсіх сяброў аргкамітэта сказаў:
— Калі вы не секта, калі вы адкрытая дэмакратычная арганізацыя, то я прыйшоў запісвацца ў Народны фронт.
Давайце, маўляў, працаваць разам.
Сябры аргкамітэта літаральна знямелі. Першым спахапіўся Зянон Пазняк, які катэгарычна адмовіўся прымаць у БНФ прадстаўніка партнаменклатуры. Ён, так бы мовіць, пільнаваў «чысціню шэрагаў». Што не ўратавала яго пазней ад здрады «паплечнікаў», якія занялі яго месца. Трэба сказаць, што і мяне не надта зразумела партыйнае кіраўніцтва, падазраючы ў спробе «адступіцца ад прынцыпаў».
Надакучыла быць крайнім
Працуючы ў сталічным гаркаме партыі, мы стараліся пазбягаць, як тады казалі, голага адміністравання і раздзімання непатрэбных канфліктаў. Мы спрабавалі ісці на кантакт з лідэрамі апазіцыі, падтрымліваючы іх канструктыўныя пачы-
нанні. Так, прыкладам, калі да мяне прыйшоў будучы лідэр БНФ Зянон Пазняк і папрасіў даць яму памяшканне для яго археалагічнай калекцыі, мы разам з ім паехалі ў Траецкае прадмесце, і ён патрэбнае памяшканне атрымаў. He мог жа я дапусціць, каб матэрыялы яго раскопак заставаліся пад адкрытым небам і гінулі. Дый першы клуб інтэлігенцыі «Спадчына» ў Партызанскім раёне ствараўся фактычна пад маім «прыкрыццём».
А колькі намаганняў мне давялося прыкласці, каб захаваць дом, звязаны з імёнамі Максіма Багдановіча і Змітрака Бядулі, які стаяў на вуліцы Талстога! Людзі, якія планавалі на яго месцы будаўніцтва жылога дзевяціпавярховага дома, мяркую, не ведалі, дый не жадалі ведаць, хто такія Багдановіч і Бядуля, і таму не бачылі аніякай вартасці ў простым драўляным доме, які «займаў» добрае месца.
Натуральна, газета «Літаратура і мастацтва», якую рэдагаваў тады Анатоль Вярцінскі, выступіла з жорсткім крытычным артыкулам на адрас «бяспамятных» гаркамаўцаў. Мяне балюча закранула несправядлівасць гэтай публікацыі.
Сапраўды, на бюро гаркама абмяркоўвалася гэтае пытанне. Але гаворка ішла аб зусім процілеглым. Мы тады акурат прынялі рашэнне ўратаваць дом. Дырэктару вагонарамонтнага завода імя Мяснікова, які будаваў на гэтай пляцоўцы жылы дом, было дадзена даручэнне захаваць гістарычную пабудову і перанесці яе ў іншае месца.
Як гэта часта бывае, дырэктар стаў ціха сабатаваць наша рашэнне. I брыгада будаўнікоў нават пачала разбіраць дах дома. Вядома, прыгледзець за ўсім я не мог. Але калі прачытаў публікацыю ў «ЛіМе», паехаў на пляцоўку. Потым выклікаў
дырэктара завода на бюро гаркама і папярэдзіў, што калі ён не выканае даручэння аб переносе дома, то пакладзе на стол партбілет. Дырэктар усё адразу зразумеў і пакляўся, што цягам тыднядвух знойдзе сродкі і ўсё зробіць. У выніку дом перанеслі ў Рабкараўскі завулак да інстытута культуры. Мы літаральна нрымусілі завод адрэстаўраваць мемарыяльную будыніну. Паводле ўспамінаў Зоські Верас — сяброўкі паэта, што жыла ў Вільні, — мы ў доме аднавілі нават колеравую гаму шпалераў, якія былі там на пачатку мінулага стагоддзя. Цяпер у тым доме філія музея Максіма Багдановіча...
Але наша трагедыя, трагедыя новай партыйнай інтэлігенцыі, была ў тым, што ў верхніх эшалонах аніхто не жадаў асэнсоўваць рэальныя праблемы. А ідэалагічныя штампы, якія нам даводзілася праводзіць у жыццё, былі выключна цэнтралізаванага вырабу. Больш за тое, усе складаныя пытанні кіроўчыя работнікі ЦК КПБ лічылі за лепшае вырашаць рукамі гаркама, трымаючыся далей ад канфліктаў, імкнучыся застацца ў белых пальчатках. Яны спрытна арганізоўвалі любую справу так, каб каштаны з агню ім цягалі гаркамаўцы.
Ва ўсе бруднаватыя справы, ва ўсе скандальныя гісторыі — такія, як выключэнне Алега Бембеля з партыі за праўдзівую кнігу пра гістарычны лёс беларускай мовы ці прыцягненне да партыйнай адказнасці работніка ЦК КПБ Рыгора Вячоркі, сын якога актыўнічаў у апазіцыі, — цэкоўцы спрабавалі ўкручваць менавіта нас, патрабуючы, натуральна, максімальнай жорсткасці.
Вядома, мы адбіваліся як маглі, стараліся палагоджваць сітуацыю, якая, дарэчы, была непа-
раўналыіай з цяперашнім прэсінгам уладаў. Ва ўсякім разе, пры ўсіх «наездах» на апазіцыю ў партыйнай прэсе ані Зяноп Пазняк, ані Пётра Садоўскі, ані Вінцук Вячорка не былі намі звольненыя з працы, пакараныя штрафамі за «абразу гонару і годнасці», а тым болып прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці.
Абраўшы ў стасунках з Народным фронтам тактыку не барацьбы, а канкурэнцыі, я літаральна забараніў падпарадкаваным мне гарадскім кіраўнікам скарыстоўваць паняткі «вораг», «барацьба». Зянон Пазняк быў мне не ворагам, а апанентам. Нашто варагаваць, калі сапраўды трэба адкрываць беларускія школы, развіваць культуру, адзначаць нацыянальныя святы. «Барацьбу» мы вялі за аўтарытэт і за ўплыў на людзей.
Але працаваць смела і творча было практычна немагчыма з-за поўнага неразумення і адсутнасці падтрымкі зверху. Ды яшчэ пастаянна адчуваючы сябе крайнім.
Партыйныя босы тых гадоў, прывучаныя да ўсеагульнага падпарадкавання, панічна баяліся вулічнай дэмакратыі. Сітуацыя ўжо відавочна выходзіла з-пад іх кантролю. Але ніякая сіла не магла выштурхнуць іх на апазіцыйны мітынг, тым болып прымусіць выступіць на ім. Яны зусім не разумелі, што калі хочаш утрымацца ва ўладзе, то трэба змагацца за народ.
Мне часта даводзілася чуць:
— Пётр, давай! Ндн, выстуіш! Ты знаешь белорусскнй, ты умеешь с ннмн разговарнвать...
I я ішоў, што было зусім не лёгка.
А пасля публікацыі ў газеце «Літаратура і мастацтва» матэрыялу аб расстрэлах органамі НКУС нявінных людзей у Курапатах нас, партработні-
каў, многія наогул перасталі лічыць за людзей. Я даведаўся пра гэтую публікацыю па дарозе ў Варшаву, куды мы ехалі з Валерыем Пячэннікавым, сакратаром ЦК па ідэалогіі, і той паказаў мне карэктуру. Ён не хацеў выпускаць гэты артыкул у друк, але і забараніць баяўся. Час у нас быў не той. I артыкул усё ж надрукавалі.
Эфект быў як ад узарванай бомбы. Публікацыя шакавала ўсіх. Для партыйнай рэпутацыі гэта быў калі і не накаўт, дык, ва ўсякім разе, удар, які адпраўляў партыю ў глыбокі накдаўн.
Памятаю, як на мітынгу ў Курапатах, куды я прыйшоў па даручэнні гаркама «здымаць напругу», мне не давалі выступіць. Адна вядомая ў тыя гады экзальтаваная актывістка БНФ нават паспрабавала ўчапіцца мне ў валасы, не прапускаючы да мікрафона. Некалькі разоў я залазіў на крэсла, пастаўленае пад сасной замест трыбуны, і шторазу ляцеў у натоўп, бо яго выбівалі з-пад ног, як зэдлік з-пад шыбеніка...
Чаго хаваць, дэмакратычная апазіцыя тых гадоў не вылучалася талерантнасцю і палітычнай цярпімасцю. Але гэтыя настроі можна было зразумець. Яшчэ не так даўно зэдлікі выбівалі з-пад ног дэмакратычных дысідэнтаў. I цяпер партыі вярталі доўг. Людзі ўжо не жадалі прызнаваць гэтую ўладу.
Зразумела, што персаніфікаваць сабой такую ўладу на мітынгах і прымаць удары было не вельмі прыемна. Ды яшчэ «даставалі» крыўдныя для сумленных партработнікаў папрокі аб прывілеях і нібыта салодкім жыцці партнаменклатуры, што падаграваліся нашымі апанентамі.
Ox, ужо гэтыя прывілеі!
Нават цяпер, калі чую сцверджанні, што партыйная бюракратыя спажывала малако толькі ад спецыялыіаадабраных кароў, што ваўсіхяе прадстаўнікоў былі фешэнебельныя машыны і падобнае, у сэрцы закіпае крыўда. Бо гэта хлусня. У Беларусі тых гадоў анічога падобнага я не бачыў.
Памятаю, неяк уначы, дзесьці ў палове на першую, скончылася мая працоўная сустрэча з адной сям’ёй у прыватным сектары. Калі выходзіў на вуліцу, сабака падраў паліто. Смяротна стомлены, галодны, злосны, я сядаю ў гаркамаўскую «Волгу», старую, з праржавелым капотам. У раёне Партызанскага праспекта, каля гасцініцы «Турыст», машына глухне. Кіроўца пачынае корпацца ў маторы, я кляну свой лёс — трэба ў восем раніцы быць на працы, бо запланаваў новыя сустрэчы. А «Волга» нагэтулькі старая, настолькі аджыла свой век, што зчыніць капот магчыма толысі з дапамогай вяроўкі. У выніку на другой хуткасці паўзём, спыняючыся праз кожныя сто метраў для чарговага міні-рамонту.
Вось такія «прывілеі» былі ў мяне. Дарэчы, і пасля, калі стаў міністрам замежных спраў, у мяне аказалася гэткая ж дапатоішая, праржавелая «Волга» і ніколі не было іншамаркі.
Параўноўваючы сённяшняе чынавенства з тагачаснай партыйнай наменклатурай, павінен сказаць, што савецкія кіраўнікі былі ўсё ж невымерна сціплейшыя і сумленнейшыя. Ва ўсякім разе ў Беларусі. Сярод партработнікаў тых часоў сустракаліся, вядома, ірвачы, хабарнікі і прайдзісветы. Але большасць з нас старалася сумленна рабіць сваю справу, хоць многія цудоўна разумелі асуджанасць сістэмы.
He хачу ідэалізаваць той час. Вядома, наменклатура карысталася прывілеямі, мела закрытыя магазіны, магла па нізкай цане набыць дэфіцытныя тавары, якія на чорным рынку каштавалі шматкроць даражэй, — імпартны гарнітур, пыжыкавую шапку, кажух, потым з’явіліся відэамагнітафоны. Ці, да прыкладу, шматтомная «Всемнрная лптература» для «начальнікаў» каштавала 600 рублёў, а на чорным рынку яна ішла за 2-3 тысячы.
Гэта была своеасаблівая рэнта, негалосная даплата, і чым вышэй па наменклатурнай лесвіцы ўздымаўся чалавек, тым болей атрымліваў ад сістэмы. Але гэта не ідзе ні ў якае параўнанне з тым, што адбываецца ў нас цяпер, калі чыноўнік нават сярэдняй рукі заграбае сотні тысяч, а часам і мільёны, прычым не рублёў, а долараў. Такое тады нават прысніцца не магло.