• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь на ростанях  Пётр Краўчанка

    Беларусь на ростанях

    Пётр Краўчанка

    Выдавец: Інстытут беларусістыкі
    Памер: 506с.
    Вільня 2007
    105.03 МБ
    Маёй перавагай былі някепскія адносіны з дэпутатамі ад Народнага фронту — яны ведалі, што ў пытаннях культуры, мовы, прыняцця Закону аб мовах я іх саюзнік. Наменклатурная частка парламента ставілася да мяне лаяльна як да былога сакратара гаркама.
    Вельмі дапамог мне адзін з памочнікаў міністра замежных спраў Гурыновіча — Уладзімір Шчасны, які мяне кансультаваў. Ён падрыхтаваў мне цудоўнае дасье па рабоце Міністэрства замежпых спраў. Я вывучыў літаральна ўсе міжнародныя пагадненні, дамовы і канвенцыі, якія былі прынятыя, штатны расклад МЗС, дакументы аб дзейнасці ў ААН.
    На падставе гэтага я і падрыхтаваў свой выступ на сесіі ВС, у якім гаварыў аб тым, што Беларусь выходзіць на рэалыіую міжнародную арэну, што наспеў час сапраўднай двухбаковай дыпламатыі.
    У цэнтр выступу я паставіў праблемы, звязаныя з Чарнобыльскай катастрофай. Беларусы пацярпелі ад яе больш за ўсіх, але ані да Расіі, ані да Украіны ніякіх фінансавых санкцый не прымяняецца. Я казаў пра тое, што мы павінны звярнуцца ў Гаагскі суд з патрабаваннем кампенсацый ад Мінатамэнерга СССР за тыя наступствы, празякія нашы людзі пацярпелі і не атрымалі ніякай грашовай кампенсацыі.
    Мая прамова была прынята на «ўра» і нават перапынялася апладысментамі.
    Пётра Садоўскі ад імя Камісіі па міжнародных справах даў мне публічнае «дабро»:
    — Пётра Кузьміч — гэта чалавек, які ўжо думае аб тым, як ён будзе працаваць... Павінен сказаць, што на ўсе пытанні ён адказвае аналітычпа, і, я сказаў бы, магчыма, Талейран і Макіявелі пазайздросцілі б таму, як ён выходзіць са складаных сітуацый.
    У гэтым параўнанні, вядома, гучала іронія, але разумны ды інтэлігентны чалавек можа нават двусэнсоўнасць выказаць у вытанчанай форме.
    У выніку ў мяне аказаўся самы высокі пасля прэм’ер-міністра рэйтынг сярод членаў урада. Супраць майго прызначэння прагаласавалі толькі дванаццаць дэпутатаў.
    Раздзел трэці
    «Ціхая гавань»
    Праз колькі дзён пасля майго зацвярджэння Кебіч прадстаўляў мяне калектыву Міністэрства замежных спраў.
    У той час МЗС займала тры паверхі ў будынку на плошчы Леніна (цяпер Незалежнасці) — паміж Метрабудам і Мінгарвыканкамам.
    Дагэтуль не магу забыцца на тое халоднае, проста магільнае маўчанне, якім нас сустрэлі ў канферэнц-зале супрацоўнікі міністэрства. Пазней Кебіч падзяліўся сваімі адчуваннямі:
    — Ведаеш, было такое адчуванне, што восьвось пачуецца сыкапне змей...
    Ліпень — час адпачынкаў, і ў зале сядзела ўсяго адзінаццаць чалавек. Хоць афіцыйна ў МЗС у той час налічвалася 38 супрацоўнікаў, у тым ліку 29 дыпламатаў.
    Гэтыя адзінаццаць чакалі традыцыйнай «троннай» прамовы, але я абмежаваўся паведамленнем, што прыйшоў працаваць сур’ёзна і вельмі разлічваю на іх дапамогу. Калі на завяршэнне я выказаў упэўненасць, што ў хуткай будучыні многія з іх стануць пасламі, на тварах супрацоўнікаў МЗС з’явіліся ўсмешкі недаверу.
    Перадача спраў
    Кебіч з’ехаў, і мы з маім папярэднікам Анатолем Гурыновічам падняліся паверхам вышэй у кабінет міністра, дзе адбылася, што называецца, перадача спраў.
    Уласна кажучы, перадаваць, як выявілася, не было чаго.
    Пасля даволі цёплай гутаркі Анатоль Емяльянавіч адчыніў сейф, дзе, на маё немалое здзіўленне, было амаль пуста. Там захоўваўся адзіны дакумент — палажэнне аб рабоце міністэрства. Аніводнага дасье, аніводнай справы, ні матэрыялаў, звязаных з падрыхтоўкай да найбліжэйшай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, ні матэрыялаў калегіі, ні тым болей нейкіх сакрэтных дакум^нтаў у сейфе міністра замежных спраў Беларусі не аказалася і, мяркую, ніколі не было, хоць Гурыновіч кіраваў ведамствам болып за чвэрць стагоддзя.
    Узгадваю аб гэтым зусім не дзеля таго, каб негатыўна ацаніць дзейнасць асабіста Гурыновіча. Кебіч казаў праўду: беларускага МЗС сапраўды проста не існавала. Усе пытанні знешняй палітыкі вырашаліся ў Маскве. А «знешняя палітыка» Беларусі зводзілася выключна да членства ў ААН, хоць і там дэлегацыі Беларусі і Украіны разглядаліся ў якасці прыпрэжаных да дэлегацыі СССР.
    У выпадках, калі трэба было празандаваць, скажам, пазіцыю амерыканцаў, беларуская дэлегацыя, якая, з прычыны месца ў алфавітным спісе, выступала на Генеральнай Асамблеі адной з першых, атрымоўвала заданне абрынуцца з рэзкай крытыкай на Амерыку, напрыклад, па пытанні аб Намібіі. Потым савецкія дыпламаты адсочвалі і аналізавалі рэакцыю ЗША ды іншых краін. Дзя-
    куючы гэтаму дэлегацыя СССР, якая выступала ў канцы спіса, магла падрыхтаваць новую, болын прадуманую аргументацыю сваёй пазіцыі.
    Апрача таго, на пасяджэннях Генасамблеі ці падчас працы ў камітэтах беларуская і ўкраінская дэлегацыі «апрацоўвалі» дыпламатаў краін Афрыкі ці Азіі, даючы магчымасць савецкай дэлегацыі засяродзіцца на справах «больпі сур’ёзных». Вось і ўся роля.
    Праўда, Гурыновічу ўдалося наладзіць у ААН някепскія асабістыя кантакты з шэрагам дыпламатаў з краін трэцяга свету, многія з якіх ён перадаў мне.
    Найбольш каштоўным з гэтай спадчыны сталі добрыя адносіны з перуанскім дыпламатам Перэсам де Куэльярам, які ў той час займаў пасаду генеральнага сакратара ААН. Гурыновіч і Куэльяр пачалі кантактаваць яшчэ параўнальна маладымі дыпламатамі, з году ў год сустракаліся ў ААН. У іх завязаліся нефармальныя кантакты, і Перэс дэ Куэльяр у кастрычніку кожнага года прымаў запрашэнне беларускага міністра на ланч у нашым дыппрадстаўніцтве. Такі самы ланч быў арганізаваны і ў мой першы прыезд у Нью-Ёрк.
    У цэлым жа работа МЗС насіла, мякка кажучы, дазаваны характар. He было канкрэтных практычных задач, якія павінны былі развязваць беларускія дыпламаты, фактычна не існавала двухбаковай дыпламатыі*, адсутнічалі высілкі па наладж-
    У паваенны час Беларусь заключыла ўсяго дзве двубаковыя міжнародныя дамовы: з Народнай Рэспублікай Балгарыяй, з прычыны сяброўскага і паважлівага стаўлення балгарскага лідэра Тодара Жыўкава да Машэрава, і з рэспублікай-пабрацімам Славеніяй, якая ўваходзіла у склад Югаславіі. Астатнія дамовы — іх было каля двухсот — насілі шматбаковы характар і прымаліся ў межах ААН.
    ванні эканамічных сувязяў, не было абсалютна ніякай консульскай работы і работы, звязанай з візамі.
    Беларускае МЗС уяўляла з сябе нават не міністэрства, а дэпартамент па справах ААН. Уся актыўнасць заключалася ў штогадовых трохмесячных сесіях ААН, а затым наступаў перыяд летаргічнай спячкі.
    Раніца дыпламата пачынаецца з прэсы
    Мяне вельмі здзівіла, што ў міністэрстве нават элементарна не працавалі з інфармацыяй.
    Безумоўна, супрацоўнікі глядзелі навіны па тэлевізары ці прабягалі вачыма газеты, але метадычнае інфармацыйнае забеспячэнне і аналіз таго, што адбываецца ў свеце, адсутнічалі. He сакрэт, што інфармацыя — гэта хлеб не толькі дыпламатыі, але і ўсёй палітыкі. Дыпламат, які не атрымлівае свежай інфармацыі, не можа арыентавацца і прымаць правілыіыя рашэнні, рыхтаваць дакументы. А беларускае МЗС нават не выпісвала аніводнай замежнай газеты. У гэта цяжка паверыць, але я зусім не перабольшваю — так было.
    Таму на першай жа рабочай нарадзе мне давялося жостка запатрабаваць, каб увесь апарат міністэрства раніцу пачынаў з вывучэння прэсы. Кожны супрацоўнік атрымаў заданне аналізаваць і рыхтаваць рэфератыўны агляд друку па пэўным кірунку. Гэтыя агляды гучалі на рабочых нарадах. Яшчэ працуючы ў гаркаме партыі, я заўважыў, што рэфераванне дысцыплінуе людзей, прывучае іх да сістэмнасці ў працы.
    Праз паўгода мне ўдалося пазнаёміцца з тым, як працавалі з прэсай у савецкіх пасольствах. Падчас сустрэчы ў Швейцарыі з паслом СССР Зояй
    Наважылавай, вылучэнкай і любіміцай Гарбачова, яна паказала мне, як складаліся рэфератыўныя агляды ў іх.
    На досвітку супрацоўнік пасольства праглядае газеты (у Швейцарыі пасольства падпісвалася на 28 цэнтральных і рэгіянальных выданняў) і да дзевяці раніцы рыхтуе даклад паслу. Даклад, у залежнасці ад сітуацыі, мог быць імправізаваны, без спецыяльнага аналізу, а часам паслу даваліся рэзюмэ ці выразкі па тых ці іншых тэмах. Гэта дазваляла паслу адразу ўвайсці ў курс асноўных падзей, таму што прагледзець самому 28 газет даволі складана.
    Нешта падобнае, хоць у больш сціплых памерах, пачало зацвярджацца і ў нас. Супрацоўнікаў гэта не толькі дысціплінавала, ім гэта спадабалася. Адна справа, калі чалавек ляніва прачытвае газеты, іншая — калі ён ведае, што яму штодзённа давядзецца выступаць па сваім кірунку перад калегамі.
    Новая мятла для «сельсавета»
    Першыя месяцы я займаўся выключна арганізацыйнымі пытаннямі.
    Пачаць давялося са справаводства. Выкананне рэзалюцый і даручэнняў нікім не кантралявалася. Людзі не разумелі, што рэзалюцыю міністра трэба выканаць, бо раней не атрымлівалі канкрэтных даручэнняў. Я ўвёў спецыяльныя аркушыкі паперы, на якіх адразу ішлі даручэнні: што трэба выканаць, указваліся тэрміны, ставілася літара «К». Канцылярыі ў нас не было, усё справаводства вяла сакратарка міністра Ірына Каралёва — добры работнік, якая мне вельмі дапамагала і выручала па першым часе (гэта жонка цяпераш-
    няга пасла ў Швейцарыі Уладзіміра Каралёва). Памятаю, прыходзіць яна і кажа:
    — Пятро Кузьміч, што такое «К»?
    — Гэта значыць, што пытанне ставіцца на кантроль і што праз месяц канкрэтны выканаўца, якому справа даручана, павінен далажыць аб выкананні. А вы за тыдзень павінны яму нагадаць, што трэба будзе трымаць справаздачу перад міністрам.
    Калі я стаў разбірацца з гаспадарчымі справамі, выявілася, што ў міністэрстве няма загадчыка гаспадаркі, а яго функцыі па ўказанні майго папярэдніка выконвае... началыйк аддзела кадраў! To бок чалавек займаўся не толькі святая святых — падборам і расстаноўкай дыпламатычных кадраў, але і набыццём канцтавараў і туалетнай паперы. Сапраўдны сельсавет! Мне давялося перадаручыць гэтыя функцыі дзяжурнаму кіроўцу.
    Але гэта ўсё арганізацыйныя дробязі. Значна горш было тое, што і работа калегіі МЗС уяўляла з сябе нешта сярэдняе паміж шараговай нарадай і пасяджэннем клуба па інтарэсах. Дастаткова сказаць, што я так і не здолеў расшукаць пратаколы папярэдніх пасяджэнняў калегіі ў поўным аб’ёме.
    Мой намеснік Анатоль Шэльдаў, які дастаўся мне ў спадчыну ад Гурыновіча, на любую маю ініцыятыву адгукаўся фразай чэхаўскага героя:
    — Пятро Кузьміч, гэта немагчыма, таму што проста немагчыма.