Беларусь на ростанях
Пётр Краўчанка
Выдавец: Інстытут беларусістыкі
Памер: 506с.
Вільня 2007
Шчыра кажучы, мне вельмі хацелася давесці і таварышам па партыі, і апазіцыйнай інтэлігенцыі, што перамагчы на выбарах можна. Я лічыў, што ў такі пераломны момант не ўступіць у бойку — значыць паставіць крыж на ўсіх сваіх амбіцыях і на палітычнай кар’еры. He прыхаваю, заўжды лічыў і лічу, што любы дзейны чалавек абавязаны рабіць кар’еру — у мастацтве, у навуцы, у войску, на вытворчасці, у спорце. Палітыка таксама не выключэнне.
Паўстала пытанне: дзе вылучацца. Прынцыпова я абраў акругу, суседнюю з той, дзе балатаваўся Зянон Пазняк, — у Заводскім раёне Мінска. У яго, калі не памыляюся, была дзевятая акруга, у мяне — восьмая. Акругі тыя падзяляла вуліца Ангарская.
Кампанія была цяжкая. Пазняк і яго намеснік па Народным фронце Юры Хадыка рабілі ўсё магчымае, каб заваліць мяне. Дагэтуль захоўваю ўлётку за іх подпісам, дзе мяне абвінавачваюць ледзь не ва ўсіх смяротных грахах.
Досвед Галко падказаў мне, што галоўнае — гэта не адміністрацыйны рэсурс і не выступы на
партактывах. Галоўнае — работа з людзьмі, простымі выбарцамі, агітаваць якіх патрэбна было канкрэтнымі справамі. Мне давялося прайсці ўсе цэхі на прадпрыемствах акругі. Мяне добра ведалі рабочыя аўтамабільнага. Я не грэбаваў прыйсці ў ліцейку № 2 трактарнага завода, потым запрасіць туды намесніка генеральнага дырэктара:
— Паглядзіце, якое асвятленне, паглядзіце, якая загазаванасць паветра. Дый не замінала б вам паабедаць у сталовай гэтага цэха, прычым лыжкай з металічнай акалінай, каб уявіць, што ў людзей у лёгкіх!.. Я выклічу прадстаўніка санэпідэмстанцыі, і, калі вы цягам месяца-двух не палепшыце тут умовы, мы закрыем гэтую ліцейку, каб не гробіць людзей...
Немалую ролю адыграла і тое, што я абышоў практычна ўсе дамы сваёй акругі, пагрукаўся літаралыіа ў дзверы тысяч кватэр. Мой працоўны дзень заканчваўся апоўначы. Мне ўдалося мабілізаваць гарадскія службы, і яны заасфальтавалі некалькі завулкаў, якія да таго патаналі ў гразі. I па акрузе пайшла пагалоска:
— Чалавек абяцае і робіць!
Вынік галасавання быў даволі паказальны: лідэр БНФ Зянон Пазняк у сваёй акрузе атрымлівае каля 70 адсоткаў галасоў, а ў акрузе цераз вуліцу сакратар гаркама партыі, яго ідэалагічны апанепт, атрымлівае тыя ж 70 адсоткаў галасоў, і абодва перамагаюць у першым туры. I гэта пры аднолькавым электараце — тыя ж рабочыя аўтамабільнага завода, тыя ж цыганы, паколькі яны жылі і там, адна і тая тэхнічная інтэлігенцыя.
Матывы, якімі кіруюцца выбарцы, часта нялёгка зразумець. Ва ўсякім выпадку, менш за ўсё яны кіруюцца параўнаннем праграм, абяцанняў
і г. д. Досвед тых выбараў паказаў мне, што падтрымку людзей прыносіць унутраная перакананасць кандыдатаў, іх воля да перамогі. Яны надаюць болын даверу і аптымізму, чым праграма рынкавых пераўтварэнняў, якая ўсіх «зробіць шчаслівымі».
Вядома, перамагчы я ніколі не здолеў бы, каб не падтрымка маёй каманды, дзе вызначальную ролю ігралі Ніна Іванова, Людміла Барысава, Давід Ротман, Валеры Мулярчык, Аляксандр Сасноўскі, Анатоль Салькоў, Аляксей Казлоўскі, Яўген Дзмітрыеў, Аляксей Пепяляеў, якім дагэтуль я бясконца ўдзячны.
У парламенце
Неўзабаве пасля абрання дэпутатам мне было прапанавана ачоліць часовую камісію па распрацоўцы рэгламенту і структуры новага парламента. У камісію ўвайшлі каля трыццаці дэпутатаў, сярод якіх былі вядомыя пазней асобы — Віктар Ганчар, Дзмітрый Булахаў, Віктар Шэйман ды іншыя.
Перад камісіяй стаяла няпростая задача — распрацаваць арганізацыйна-прававыя дакументы, якія дазволілі б Вярхоўнаму Савету XII склікання функцыянаваць як паўнавартаснаму парламенту.
Ані традыцый, ані адпаведнага досведу ў нас не было і не магло быць. Стары Вярхоўны Савет быў чыста дэкарацыйным органам, які склікаўся два разы на год на некалькі дзён, каб фармальна праштампаваць прапанаваныя бюро ЦК ці Саўмінам законапраекты. А новаму Вярхоўнаму Савету было наканавана адыграць велізарную ролю ў гісторыі сучаснай Беларусі. Таму, працуючы ў
камісіі, мы абагульнілі досвед парламентаў Заходняй Еўропы, амерыканскага Кангрэса і здолелі гірапанаваць структуру вышэйшага заканадаўчага органа, якая без сур’ёзных зменаў была прынятая дэпутатамі.
Бадай самым вострым момантам у працы першай сесіі Вярхоўнага Савета стала абранне старіпыні — паводле тагачаснай беларускай Канстытуцыі найвышэйшай службовай асобы ў дзяржаве, надзеленай значнымі паўнамоцтвамі.
Так здарылася, што ані партыйныя вярхі, ані апазіцыя не мелі ў запасе кандыдата, які адпавядаў бы жадання.м разнамаснай дэпутацкай супольнасці. Кандыдатуру радыкальнага, разумнага, валявога Зянона Пазняка не падтрымалі б партыйныя дэпутаты. Любога артадаксальнага партнаменклатурніка не прапусціла б апазіцыя.
Кіруючыся такімі абмежаваннямі, бюро ЦК прапанавала на гэтую пасаду Мікалая Дземянцея.
Да Дземянцея амаль усе, у тым ліку і я, ставіліся цёпла, як да чалавека прыстойнага, хоць і вельмі падатлівага. У ЦК партыі ён вёў пытанні сельскай гаспадаркі, вылучыўшыся япічэ пры Машэраве’.
Дагэтуль не ведаю, чаму не стаў вылучацца першы сакратар ЦК Яфрэм Яўсеевіч Сакалоў, хоць згодна з тагачаснай практыкай ісці ў старшыні ВС павінен быў менавіта ён. Хутчэй за ўсё, папросту спалохаўся барацьбы, вымотвання нерваў і, вядома, небяспскі прайграць. А такая перспектыва была. Вось і рашыў выставіць слабага Дзе-
Дземянцей быў усім зручны. Ён умеў ладзіць з усімі, а таму застаўся ў абойме і пасля Машзрава — пры Кісялёве, Слюнькове, Сакалове. Ён з усімі знаходзіў агульную мову, што зрабіла яго палітычным доўгажыхаром. Дземянцей аказаўся запатрабаваным нават пры Лукашэнку, які зрабіў яго сенатарам.
мянцея, які ў той момант быў старшынёю Прэзідыума Вярхоўнага Савета. I гэтая прапанова прайшла мякка.
Апазіцыя цудоўна разумела, што Пазняку заняць гэтую пасаду не дадуць. I тады з’явілася двуххадовая камбінацыя. У першым туры ў якасці асноўнай альтэрнатывы Дземянцею вылучаўся Станіслаў Шушкевіч, які, хоць і задавальняў многіх, перамагчы ў першым туры сур’ёзных шанцаў не меў. Быў вылучаны і яшчэ адзін прэтэндэнт — Уладзімір Кавалёнак, лётчык-касманаўт, генерал, Герой Савецкага Саюза, гонар Беларусі. Трэба адзначыць, што ён, надзелены немалой харызмай, быў яркім прамоўцам. Яго задача была адцягнуць галасы тых, для каго Шушкевіч быў занадта апазіцыйным. I такім чынам забяспечыць другі тур.
Камбінацыя амаль атрымалася. У першым туры не прайшоў ніхто. Хоць Дземянцею не хапіла толькі аднаго голаса'.
Але ўрэшце перад другім турам галасавання інтарэсы двух крайніх полюсаў неяк прыцерліся, і старшынёю Вярхоўнага Савета быў абраны Дземянцей. Яго першым намеснікам стаў Шушкевіч.
Сёння, азіраючыся на пройдзенае, можна канстатаваць, што і Дземянцей, і Шушкевіч аказаліся няздольнымі адыграць у гісторыі Беларусі такія значныя ролі, якую адыгралі іх калегі: у Расіі — Барыс Ельцын, ва Украіне — Леанід Краўчук, у
Сёння мала хто ведае, што пасля гэтага галасавання ў наменклатуры сярэдняга звяна, гэта каля 120—150 дэпутатаў, узнікла ідэя, што, калі ў другім туры аніхто зноў не збярэ патрэбнай большасці, вылучаць мяне. Такая перспсктыва не падабалася ані Яфрэму Сакалову і яго атачэнню, ані Зянону Пазняку. Сакалоў разумеў, што паслухмянай марыянеткай у руках бюро ЦК мяне не зробіць. А Пазняк, ду.маю, бачыў ува мне палітычнага канкурэнта.
Малдове — Мірча Снегур, у Арменіі — Лявон Тэр-Петрасян.
«Чаго вычэквае Краўчанка?»
Фармаванне Прэзідыума, куды ўваходзілі старшыні пастаянных камісій Вярхоўнага Савета, праходзіла тады даволі дэмакратычна. Прадстаўнікі апазіцыі атрымалі некалькі важных партфеляў. Шушкевіч, праўда, хутка выракся апазіцыі, якая прасунула яго ва ўладу, і перакінуўся ў лагер сакратара ЦК Малафеева, стаў ці не галоўным правадніком яго ініцыятыў у парламенце. У Прэзідыум таксама ўвайшлі дэпутаты, якія падзялялі ідэйную платформу БНФ: Пётра Садоўскі, Ніл Гілевіч, Аляксандр Сасноў.
Увесь гэты час многія дэпутаты дзівіліся, чаму пікуда не вылучаецца Краўчанка? Усе ведалі, што Кебіч да мяне прыхільна ставіцца, што мы сябруем, і ўсе разумелі, што я мог прэтэпдаваць літаральна на любое месца. Да мяне падыходзілі і адкрыта пыталі:
— Слухай, што табе трэба? Чаго ты вычэкваеш?
Пачынаюць выбіраць старшыню Камісіі па міжнародных справах. На гэтую пасаду вылучаецца Пётра Садоўскі. На здзіўленне дэпутатаў, я выступаю ў яго падтрымку*.
Неразуменне дэпутатаў праяснілася толькі ў самы апошні момант, пад заслону работы сесіі, калі, згодна з нашымі бярэзінскімі дамоўленасцямі, Кебіч унёс маю кандыдатуру на пасаду міністра замежных спраў.
’ Дарэчы, магчыма, менавіта дзякуючы гэтай падтрымцы праз пару тыдняў Пётра Вікенцьевіч не стаў «валіць» мяне на пасяджэнні камісіі.
Сямейныя нягоды
Тады, летам 1990 года, у Мінску памірала мая бабуля Аляксандра Аляксандраўна Мількота (дзявочае нрозвішча — Шыкавец), якую я вельмі любіў і заўжды прыгадваю з пачуццём удзячнасці і шчымлівага суму. Гэта была незвычайная асоба, якая моцна паўплывала на маё духоўнае станаўленне.
Дактары лечкамісіі, куды я прывёз яе на абследаванне, сказалі, што надзеі няма. Трымаць яе ў бальніцы не мела сэнсу. У першыя дні ліпеня я прыехаў па яе і, падняўшыся ў палату, адмовіўся ад паслуг санітараў:
— Бабуля лёгкая. Я знясу яе сам.
Але выявілася, што сысці з чацвёртага паверха на першы зусім нялёгка. Унізе, ужо перад дзвярыма, мяне працяў востры боль у пазваночніку. Пераадольваючы боль, я дайшоў да машыны. Кіроўца, убачыўшы мой твар, кінуўся насустрач...
Хутка бабулі не стала. А я два тыдні праляжаў пластом на канапе. Устаць мне давялося толькі 17 ліпеня, калі трэба было ехаць у Вярхоўны Савет для зацвярджэння на пасаду міністра.
Прызначэнне
I вось наступіў мой зорны час. За дзесяць дзён да галасавання па Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце, якая была прынята 27 ліпеня, Кебіч нечакана для ўсіх — гэта сапраўды была нечаканасць для дэпутатаў — унёс прапанову аб маім абранні.
Меліся адбыцца абмеркаванне на профільнай камісіі Вярхоўнага Савета, якая давала папярэдняе заключэнне і якую ўзначальваў адзін з лідэраў БНФ Пётра Садоўскі, а потым галасаванне на
сесіі. Падтрымка Кебіча шмат значыла, але далёка не гарантавала абранне. Перад гэтым некалькі яго вылучэнцаў праляцелі, а Міхаіл Мясніковіч быў зацверджаны намеснікам старшыні ўрада толькі з другой спробы...