• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь на ростанях  Пётр Краўчанка

    Беларусь на ростанях

    Пётр Краўчанка

    Выдавец: Інстытут беларусістыкі
    Памер: 506с.
    Вільня 2007
    105.03 МБ
    Ці было ў нас выйсце?
    Калі азіраюся на тыя гады, то часта задумваюся: а ці не магло развіццё рэспублікі пайсці іншым шляхам?
    Ну, калі б стасункі паміж нашымі лідэрамі склаліся іначай, калі б хоць хтосьці з іх быў праніклівейшы, камусьці хапіла б інтэлігентнасці. Бо можна было, напрыклад, вылучыць сакратаром ЦК па ідэалогіі паэта і журналіста Генадзя Бураўкіна, a першаму сакратару ЦК Яфрэму Сакалову даручыць займацца сельскай гаспадаркай, у якой той сапраўды разбіраўся, а не партыйнай стратэгіяй, ад якой ён быў такі далёкі... Бо і патрабавалася няшмат: пачуццё адказнасці і павага да здаровага сэнсу.
    Эх, каб знайшлі ў сабе сілы сесці за адзін стол дзе-небудзь у Белавежскай пушчы Сакалоў і Бу-
    раўкін, Кебіч і Пазняк, глядзіш, наша Беларусь, якая ў тыя гады развівалася шпарчэй за любую іншую з рэспублік СССР, выруліла б на шырокую дарогу без гэтулькіх бедаў...
    Упэўнены, калі б нашы кіраўнікі не аказаліся ў сваёй партыйнай артадаксальнасці свяцейшымі за папу рымскага і не былі б гатовыя слепа дзейнічаць ііа ўказаннях Масквы, нават калі гэтыя ўказанні перасталі паступаць, ды яшчэ здолелі б праявіць клопат аб сваёй краіне, каб яны навучыліся хоць бы чуць адзін аднаго, ісці з апанентамі на кампраміс, — усё магло быць іначай. Бо той самы Бураўкін цудоўна ўмеў гаварыць на дзвюх мовах — на мове партакратыі і на мове інтэлігенцыі...
    Вядома, гісторыя не трывае ўмоўнага ладу. Але часам мне хочацца вырашыць, хоць бы для сябе, такое важнае пытанне: а ці мог ля руля беларускай кампартыі з’явіцца свой Бразаўскас? Напэўна, так, калі б апынуўся на пасадзе кіраўніка рэспубліканскай кампартыі не Яфрэм Сакалоў ці Анатоль Малафееў, а чалавек больш маштабнага мыслення, які, галоўнае, любіў бы і разумеў бы Беларусь.
    Дарэчы, на мой погляд, такім чалавекам у кіраўніцтве КПБ быў Генадзь Барташэвіч — адзін з нямногіх партыйных кіраўнікоў рэспублікі, які карыстаўся павагай не толькі ў наменклатурным асяроддзі, але і ў асяроддзі нацыянальнай інтэлігенцыі. Думаю, што Барташэвіч не дапусціў бы таго глыбокага расколу ў грамадстве, які ўзнік напрыканцы 1980-х гадоў. Але ўдача адвярнулася ад нас.
    У 1983 годзе кіраваць КІІБ з Масквы быў прысланы Мікалай Слюнькоў. У рэспубліцы яго заўжды недалюблівалі, і годам раней Барташэвіч і старшыня Савета Міністраў Аксёнаў перашкодзі-
    лі прызначэнню Слюнькова старшынёю Дзяржплана БССР. Вярнуўшыся ў Мінск першым сакратаром ЦК, ён адразу адыграўся за тую поўху. Барташэвіч быў адпраўлены ў палітычную ссылку — паслом СССР у Паўночную Карэю’.
    Для Барташэвіча ад’езд у КНДР быў не толькі палітычным прысудам. Клімат Карэі не падыходзіў для яго здароўя, ён вярнуўся ў Беларусь зусім хворым і быў накіраваны дажываць век на пенсію.
    Пазней, ужо стаўшы міністрам замежных спраў, я звярнуўся да Кебіча з настойлівай просьбай:
    — Вячаслаў Францавіч, дайце пасаду Барташэвічу.
    Кебіч цягнуў паўгода. Мы нават пасварыліся. У выніку Кебіч выдзеліў для МЗС адзінку звыш штатнага раскладу — пасла па асобых даручэннях. Такім чынам смяротна хворы Генадзь Георгіевіч атрымаў пэўнае маралыіае задавальненне і, што таксама важна, заробак.
    3 адкрытым забралам
    He магу сказаць, што ў дзяцінстве я быў задзіракам, але рэшту заўжды вяртаў. Крыўды не дараваў анікому. Так мяне выхавалі: сапраўдны мужчына павінен валодаць байцоўскім характарам. I, ацэньваючы людзей, я заўжды стараўся зразумець: ці гатовы чалавек ісці напралом дзеля справы? Ёсць у ім мужыцкі пачатак ці не?
    Калі прыйшоў час перабудовы, я зразумеў, што палітыку байцоўскія якасці папросту неабходныя. I стараўся іх праяўляць, балазе нагодаў ха-
    Пасольскае месца Аляксандра Аксёнава было бліжэй — у Польшчы.
    пала. Асабліва мне запомніўся мітынг на плошчы Леніна ў першы дзень працы З’езда народных дэпутатаў СССР.
    Сабраўся вялізны натоўп — тысяч трыццаць. Уся плошча была запоўнена. Мітынг вядзе Вінцук Вячорка — у той час найбліжэйшы паплечнік Пазняка. Я прыходжу на плошчу, прабіваюся да імправізаванай трыбуны, дзе стаіць кіраўніцтва БНФ, прашу слова для выступу.
    Яны валаводзяцца, у іх свае інтарэсы. Я бачу, што слова мне не даюць, і вырашаю трохі счакаць.
    Падымаюся да Уладзіміра Міхасёва, старшыні гарвыканкама, хвілін на пятнаццаць, каб параіцца. Як аказалася, мінскі мэр з чацвёртага паверха назіраў праз акно за падзеямі. Прапаноўваю яму пайсці на плошчу разам і выступіць. Ён:
    — Ды што вы, Пятро Кузьміч, не мае сэнсу... Гэта ж стыхія...
    3 кабінета ўсё было добра відаць, але нічога не чуваць. I тут залятае разгублены намеснік загадчыка ідэалагічнага аддзела гаркама партыі Віктар Іваноў і крычыць:
    — Пятро Кузьміч, вас выклікаюць!
    Гэты выраз «вас выклікаюць» мяне абурыў.
    — Што значыць — выклікаюць?
    — Ды вось Вячорка ўзяў мікрафон: «Тут знаходзіцца сакратар гаркама партыі Краўчанка, давайце дадзім яму слова. Спадар Краўчанка, ідзіце, запрашаем. Вы ж прасілі слова».
    А ў адказ цішыня, мяне няма.
    — А-а-а, дык яны ж баяцца! Яны ж партакраты. Яны ж цураюцца нас, хаваюцца! Вось ім якая цана.
    I ўся плошча скандуе:
    — Ганьба! Ганьба!
    Куляй вылятаю з чацвёртага паверха. Прыйшоў, папрасіў слова — не далі. Сышоў — патрабуюць. Банальная правакацыя...
    Прабіваюся да трыбуны. Мне пачынаюць у натоўпе мяць бакі. Вырвалі два гузікі. Хвілін пятнаццаць давялося прабівацца. Падымаюся на трыбуну, даюць мікрафон. Плошча выбухае:
    — Ганьба! Ганьба!
    Але я раблю тактычны ход: усміхаюся і маўчу. Праходзіць 15 секунд, 30, а я маўчу. Потым пытаю:
    — Ну што, накрычаліся?
    I, вытрымаўшы паўзу, кажу:
    — Так, можна сказаць, што я не народ, як вы лічыце. Але і вы не народ. Вы толькі яго частка. I тое, што вы прэтэндуеце на ісціну ў апошняй інстанцыі, — абсалютна не так. Вы крычыце — Чарнобыль. Я такі самы, як вы. Мая дачка Наташа гэтаксама патрапіла 26 красавіка пад чарнобыльскі дождж...
    А потым яшчэ хвілін пятнаццаць гаварыў пра падзённыя праблемы, пра тое, як важна быць разам, будуючы нашу агульную будучыню.
    Калі закончыў, пачуліся апладысменты.
    Вячорка стаяў змрочны. Такога ён не чакаў.
    Так, з пачаткам перабудовы для партыі насталі нялёгкія часіны. На нас, партработнікаў, глядзелі людзі — як мы будзем сябе паводзіць? I часцей за ўсё яны бачылі баязлівыя, хамелеонскія паводзіны.
    У гэтай сітуацыі мне вельмі хацелася паказаць, што ў гарадской партарганізацыі ёсць чалавек, які можа быць лідэрам, які не баіцца натоўпу і мітынгаў Народнага фронту, які можа падыскутаваць з Пазняком, які можа выйсці на плошчу да людзей і наўпрост сказаць:
    — Я не менш за вас заклапочаны сітуацыяй.
    Але ўсё ж займацца «сацыялкай» ды ідэалогіяй, служыць партыйнай «затычкай» я больш не збіраўся. Тым болей быць крайнім, адказваючы за любую партыйную дурноту.
    Да таго ж далягляды грамадскага жыцця звузіліся, і пасля гаркама мне хацелася займацца болып важкімі і цікавымі справамі.
    Пра гэта я і сказаў Кебічу падчас той памятнай для мяне размовы ў Бярэзінскім запаведніку.
    Сустрэчная прапанова
    Гаркамаўскі досвед не прайшоў для мяне бясследна. I да дня нашай гутаркі з Кебічам пра ўсё, што тварылася наўкол, — і пра ідэі апазіцыі, і пра настроі вуліцы — я ведаў, бадай, лепей за Вячаслава Францавіча. Таму на ўсе яго ўгаворы рашуча пярэчыў:
    — Дайце перавесці дух! Я ўжо дастаткова паварыўся ў гэтай кашы.
    А Кебіч усё больш распаляўся, амаль крычаў:
    — Дык што, ты мяне кідаеш?!
    Але не, кідаць яго я не збіраўся. Мне вельмі хацелася працаваць ва ўрадзе Кебіча, але ў зусім іншай якасці. Я быў згодны толькі... на пасаду міністра замежных спраў.
    Кебіча гэта відавочна раззлавала:
    — Ну чаму?! Ты ж ведаеш, што аніякага Міністэрства замежных спраў у нас няма... На самай справе гэта проста сінекура, калі на працы некалькі чыноўнікаў праседжваюць нагавіцы, сярод белага дня адкрыта гуляюць у шахматы. Адзін-адзіны раз на год, перад сесіяй ААН, яны рыхтуюць нейкі даклад і змотваюцца на тры месяцы ў НьюЁрк лынды біць ды атаварвацца барахлом на Ka-
    мандзіровачную валюту... Гэта ж не міністэрства, а кіраўніцкі апендыкс!.. Ціхая гавань... Ты што, пенсіянер? Табе трыццаць дзевяць гадоў. Ты павінен воз цягнуць. А ты шукаеш, дзе спакайней?!
    — Вячаслаў Францавіч, праз год гэта будзе адно з самых важных міністэрстваў у рэспубліцы... Ці вы не разумееце, што справа ідзе да суверэнітэту?!
    Тады, вясной 1990 года, для мяне гэта было абсаліотна відавочна.
    Савецкая імперыя развальвалася. Ужо грымелі баі ў Карабаху, пралілася кроў у Баку, Фергане і Тбілісі, крыху пазней у саюзным парламенце літоўская дэлегацыя дэманстратыўна пакінула залу пасяджэнняў. Прыбалтыйскія рэспублікі настойліва патрабавалі незалежнасці. Заставалася меней за год да штурму ваепнымі тэлевежы ў Вільні, што скаланула сусветную супольнасць і зрабіла працэс руху прыбалтыйскіх народаў да свабоды незваротным.
    Складанасць сітуацыі ўзмацнялася агулыіасаюзным эканамічным крызісам, калі паліцы магазінаў, якія і раней не вылучаліся вялікай разнастайнасцю, апусцелі канчаткова. Людзі не маглі нічога купіць, а інфляцыя амаль імгненна з’ядала іх мізэрныя зарплаты. Ва ўсіх бедах людзі віпавацілі КПСС і генсека Гарбачова, які сядзеў у Маскве і быў няздольны змяніць сітуацыю.
    Савецкі Саюз быў асуджаны, вярнуцца да даперабудовачных нораваў і ідэалогіі было немагчыма. I я зноў паўтараў Кебічу:
    — Праз год МЗС будзе адным з самых важных і турботных ведамстваў у рэспубліцы. Гэта будзе не ціхая гавань, а інструмент стратэгічнага прызначэння!
    Два дні мы спрачаліся да хрыпаты, а іютым Ke614 выкінуў свой апошні, як яму здавалася, вырашальны козыр:
    — Хочаш, я зраблю цябе першым намеснікам?
    — He хачу, — адказаў я, — прызначце лепей Мясніковіча, ён пацягне.
    Пасля гэтай адмовы Кебіч «зламаўся»’. Памаўчаўшы некаторы час, ён неяк адчужана адказаў:
    — Ну і хрэн з табой. Хочаш у МЗС — давай. Але май на ўвазе, што больш я цябе вылучаць не буду. Ты шмат страціш. Ты не захацеў стаць першым віцэ-прэм’ерам. Гэта ж неверагодны кар’ерн ы ўзлёт!
    Упэўнены, што на рашэнне прэм’ер-міністра паўплывала не толькі мая настойлівасць, але і маральны доўг дзесяцігадовай даўніны, пра што ён згадаў сам, калі прадстаўляў маю кандыдатуру ў Вярхоўным Савеце.
    Як выявілася пазней, мая ідэя наконт прызначэння Міхаіла Мясніковіча, які ў той час працаваў міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Кебічу спадабалася, і ён з поспехам яе рэалізаваў.