Беларусь на ростанях
Пётр Краўчанка
Выдавец: Інстытут беларусістыкі
Памер: 506с.
Вільня 2007
Кіііарні
НашаНіва
Пётр Краўчанка
БЕЛДРУСЬНАРОСТАНЯХ
нататкі дыпламата і палітыка
Вільня Інстытут беларусістыкі 2007
Сэрыя заснаваная ў 2006 г.
Краўчанка, П.
Беларусь на ростанях: Нататкі дыпламата і палітыка / Пётр Краўчанка. — Вільня: Інстытутбеларусістыкі, 2007. — 506 с. — (Кнігарня «Наша Ніва»)
ISBN 978-9955-437-24-6.
Кніга Пятра Краўчанкі, першага міністра замежных справаў" Рэспублікі Беларусь. Усе галоўныя падзеі найноўшай беларускай гісторыі апісаныя непасрэдным яе ўдзельнікам.
© Пётр Краўчанка, 2007
© Інстытут беларусістыкі, 2007
Маме і бабулі, якім я абавязаны ўсім...
Частка першая
Пасол Terra Incognita
Раздзел першы
3 партыйнай купелі
Быў асляпляльна сонечны красавіцкі дзень 1990 года.
На запрашэнне Вячаслава Кебіча мы накіраваліся на выхадныя ў Бярэзінскі запаведнік — на адну з урадавых паляўнічых дач, знакамітую тым, што на ёй любіў адпачываць Пётр Машэраў. Але ані паляваць, ані рыбаліць мы не збіраліся. Мела адбыцца канфідэнцыйная размова, якой было наканавана, як выявілася, карэнным чынам змяніць усё маё жыццё...
Атмасфера сціплага доміка на пустынным беразе возера цалкам схіляла да шчырай размовы. У той дзень Кебіч нават не ўзяў з сабой аховы, таму ў запаведных бярэзінскіх лясах мы былі ўдвух, калі не лічыць кіроўцы Вані, які займаўся прывезенай з горада правізіяй.
Мы блукалі па вясновым лесе, на вогнішчы запякалася мяса. Яркае блакітнае неба зараджала нас аптымістычнымі чаканнямі.
Дамаўляліся пра такую сустрэчу мы даўно. Настойлівасць Кебіча дазваляла здагадацца, што размова пойдзе пра маё месца ў новым урадзе рэспублікі, кіраўніком якога ён быў прызначаны рашэннем бюро ЦК КПБ напярэдадні нашай паездкі.
Чаму Кебіч?
Я ведаў, што гэтаму прызначэнню папярэднічалі вострыя, але патаемныя сутычкі.
Старая партыйная гвардыя, якая ўпарта сунраціўлялася пранікненню ў рэспубліку найменшых подыхаў гарбачоўскай перабудовы, хацела б бачыць на чале рэспубліканскага ўрада сакратара ЦК па сельскай гаспадарцы Мікалая Дземянцея. Гэты мяккі падатлівы чалавек амаль напэўна стаў бы паслухмянай прыладай у руках закаснелых партыйных вярхоў. Але часы змяніліся не на карысць партакратаў, і была немалая рызыка, што Дземянцея папросту «пракацяць» на Вярхоўным Савеце.
Новага прэм’ера павінен быў абіраць парламент. Раней, калі ўсе кадравыя пытанні вырашаліся ў ЦК, гэта было б простай фармальнасцю. ЦК прапаноўваў Вярхоўнаму Савету кандыдатуру, яе дзеля прыстойнасці абмяркоўвалі, пасля чаго дружпа ўзнятыя рукі завяршалі цырымонію. Але цяпер, упершыню за ўсе савецкія гады, партыя больш і іе мела таталыіага контролю над дэпутатамі. Толькі што, у сакавіку 1990 года, у Беларусі прайшлі першыя свабодныя выбары. Расклад сіл у Вярхоўным Савеце нязвыкла змяніўся: поруч з «праверанымі» артадоксамі з партыйных функцыяпераў у дэпутацкіх крэслах сядзелі радыкальныя апазіцыянеры. Навязаць ім патрэбныя ЦК рашэнні было немагчыма.
На той момант Кебіч аказаўся найбольш прымальнай кандыдатурай. За ім не было славы партыйнага артадокса. Ён лічыўся адным з найболып прагрэсіўных, нават дэмакратычна настроеных кіраўнікоў БССР (узначальваў Дзяржплан рэспублікі).
У 1989 годзе ён здолеў прабіцца ў народныя дэпутаты СССР, што на ўздыме гарбачоўскай перабудовы чыноўніку гэткага рангу было нялёгка*. Для Кебіча гэта быў рубікон. Ён здолеў яго перайсці і рэзка пайшоў угару.
Па якасцях, неабходных кіраўніку ўрада, побач з Кебічам у той час паставіць у нас проста не было каго. 3 улікам гэтага бюро ЦК і зрабіла стаўку на яго. I, варта прызнаць, не памылілася.
Кандыдатура Кебіча не выклікала адмоўных пачуццяў у пераважнай большасці дэпутатаў новага парламента. Яго падтрымалі нават апазіцыйныя дэпутаты ад Беларускага пароднага фронту.
«Нецікавая» прапанова
У бярэзінскім лесе новаспечаны прэм’ер-міністр хутка перайшоў да сутнасці справы.
Упершыню кіраўнік урада атрымаў поўны картбланш на фармаванне свайго кабінета. Усе кадравыя вылучэнні Кебіч мусіў праводзіць сам, прадстаўляючы кандыдатуры Вярхоўнаму Савету, — без усялякага ўзгадненпя і зацвярджэння на бюро ЦК, як было заведзена раней. Сваю каманду Кебіч пачынаў складаць з моцных, як ён лічыў, «мужыкоў-упраўленцаў», якіх добра ведаў і якім мог давяраць.
Нас звязвалі даўнія, можна сказаць, сяброўскія адносіны, нягледзячы на розніцу ў веку (Кебіч
Супернічаць у бітве за мандат яму давялося з Аляксандрам Лукашэнкам. Аніхто тады не мог уявіць, што ў гэтым супрацьстаянні завяжацца драматычны сюжэт, які ўвойдзе ў найноўшую гісторыю Беларусі. Развіццё яго было не за гарамі. Кебіч перамог Лукашэнку на тых выбарах таму, што быў уключаны адміністрацыйны рэсурс. Спрацавалі Лявонаў і Самусеў — сакратары абкама партыі, спрацавалі трактары і тэхніка, абяцаныя старшынёй Дзяржплана.
старэйшы за мяне на чатырнаццаць гадоў). Склаліся яны яшчэ ў Мінскім гаркаме партыі, дзе Ke614 быў другім сакратаром, а я — загадчыкам аддзела навукі і навучальных устаноў. Мы зблізіліся, калі сталі разам працаваць над праблемай укаранення на сталічных прадпрыемствах робататэхнікі. I неяк адразу сышліся характарамі, нягледзячы на даволі розную перадгаркамаўскую біяграфію: Кебіч — кіраўнік-самародак, які прайшоў шлях ад шараговага інжынера да генеральнага дырэктара буйнога станкабудаўнічага завода, затым «прызванага» на пасаду сакратара сталічнага гаркама, а мяне «прызвалі» ў гаркам з універсітэта, дзе я нядаўна абараніў дысертацыю па гісторыі міжнародных адносінаў.
Апошпім часам Вячаслаў Францавіч ужо некалькі разоў пачынаў са мной размову аб пераходзе ва ўрад, прапаноўваў пасаду віцэ-прэм’ера па сацыялыіых пытаннях. Але гэтую галавакружную прапанову я настойліза адкідаў з некалькіх прь> чын.
Першая заключалася ў тым, што ў выпадку згоды я быццам падседжваў Ніну Мазай, якая займала гэтую пасаду (а з ёй мы разам вучыліся).
Д ругая была ў тым, што менавіта сацкультбыт — навука, адукацыя, ахова здароўя, культура, спорт, увесь блок сацыяльна-эканамічных пытанняў — з’яўляўся тым, чым я займаўся апошнія пяць гадоў у гаркаме. I выконваў гэтую працу, як, зрэшты, і любую іншую, што мне даручалася, з максімальным імпэтам і захапленнем. Цяпер Кебіч прапаноўваў мне няхай і ў маштабах рэспублікі, але паўтарэнне ўжо пройдзенага. Гэта мяне не натхняла: ізноў займацца «сацыялкай» я не хацеў. Тым болып, у мяне былі зусім іншыя планы...
I вось цяпер, у цішыні запаведніка, Кебіч узяўся мяне «даціскаць»:
— Ты што, зусім не жадаеш са мной працаваць у адной запрэжцы?! He разумееш, як я буду пачувацца?! Ты паглядзі, што вакол робіцца!
Што рабілася вакол, я бачыў. Вось гэта і было, бадай, галоўнай прычынай маёй адмовы ад прапановы прэм’ер-міністра.
Глуханямыя ў ЦК
Гады маёй работы ў гаркаме прыйпалі, бадай, на самы гарачы перыяд у грамадскім жыцці, калі пасля мёртвага застою яно забурапеніла. I ад сакратара сталічнага гаркама партыі па ідэалогіі патрабаваліся не толькі руплівасць і ініцыятыва, a значна большае.
Справа ў тым, што, хоць са сценаў многіх будынкаў крычалі пампезныя лозунгі «Народ н партня — еднныі», партнаменклатурнікі тых гадоў былі далёкія ад народа, як марсіяне. Людзі іх не ведалі, ім не верылі і часцяком прыпісвалі партыйным кіраўнікам такія заганы, якія зусім не ўсе з нас мелі. А наваяўленая апазіцыя гэтыя пачуцці актыўна распальвала.
У такіх умовах кіраўніцтва КПБ не прыдумала нічога лепшага, чым жорсткая канфрантацыя, зусім не ўяўляючы, што гэтым яно не проста павялічвае, а шматкроць памнажае сваю непапулярнасць. Было адчуванне, што людзі ў кабінетах ЦК аслеплі, быццам краты, і іх злавала, што на звыклых дарожках узнікалі нейкія незразумелыя перашкоды.
Мы, маладыя партыйныя работнікі, супрацьстаялі коснасці свайго кіраўніцтва як маглі. У той час нам не меней, чым нефармалам, хацелася пе-
раменаў, рэфармавання закаснелай сістэмы. Мне, напрыклад, былі вельмі блізкія праблемы нацыянальнай культуры і мовы, пра якія з болем гаварылатворчая інтэлігенцыя. Многія партработнікі думалі гэткім самым чынам.
Але нас не падпускалі да стырна ўлады. Сістэма, у якой мы працавалі, была абсалютна не гатовая да выклікаў часу — з-за сваёй коснасці, неразваротлівасці, дый простаз-за банальнага глупства многіх партыйных босаў. У канцы 1980-х гадоў у Беларусі ўжо не было нацыянал-камуністаў — ані Чарвяковых, ані Жылуновічаў. I новаму пакаленню партыйнай інтэлігенцыі, да якой я сябе залічваў, было вельмі няпроста захоўваць нацыянальную кампаненту ў грамадскім жыцці. Хоць супраціў «дураломству» вярхоў мы і аказвалі. Бо нават у апараце ЦК працавалі інтэлігентныя прыхільнікі нацыянальнай культуры: Алесь Петрашкевіч, Міхаіл Дубянецкі, Сяргей Законнікаў, Анатоль Кудравец, Анатоль Бутэвіч... Але вызначалі партыйную палітыку і заказвалі музыку далёка не яны.
Усё пачалося з цалкам заганнага партыйнага тэзіса — аб неабходнасці дэманстраваць сваю сілу, прычым пад выглядам «народнай ініцыятывы». Такой «дэманстрацыяй», напрыклад, стала справакаванае (хутчэй за ўсё КДБ) сілавое выступленне «афганцаў» супраць беларускамоўнага моладзевага аб’яднання.
У красавіку 1986 года ў Траецкім прадмесці Мінска атрад «афганцаў» жорстка збіў юнакоў і дзяўчат, якія адзначалі народнае свята Гукання вясны, — моладзь карагодзіла і спявала абрадавыя песні. Такі хамскі гвалт у Беларусі не практыкаваўся ўжо даўно.
Праз паўгадзіны я ўжо быў на месцы здарэння. Да мяне кінулася сперажываная Ядвіга Юферава, загадчыца аддзела прапаганды гаркама:
— Пятро Кузьміч, адбылося надзвычай непрыемнае: «афганцы» накінуліся на мірных навучэнцаў.
Усчаўся скандал. Прычым абвінавачвалі ў тым, што адбылося, педагогаў, якія дапусцілі такое «самавольства» дзяцей.
На бюро гаркама я як мог абараняў настаўнікаў Мастацкай піколы імя Ахрэмчыка і яе дырэктара, каб таго не выключылі з партыі. Потым паехаў у саму школу, дзе пазнаёміўся з юнакамі, з іх бацькамі, пабываў на педсаветах, партсходах. Стараўся вывесці людзей з-пад удару ў гэтай абуральнай сітуацыі’.
Спрабуючы хоць бы неяк выправіць жорсткія дзеянні ініцыятараў збіцця, мы арганізавалі ў Мінску ў траўні 1986 года гарадское свята з шырокім удзелам народных ансамбляў. На свята на стадыён «Дынама» прыйшлі дзесяткі тысяч людзей. Такога яшчэ ніколі не было. Але нават гэта не ўратавала партыйнай рэпутацыі: свята сёння, пэўна, памятаюць нямногія, а вось красавіцкае збіццё дзяўчат у нацыянальных строях увайшло ў ганебную гісторыю рэпрэсій уладаў супраць народа.