• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь на ростанях  Пётр Краўчанка

    Беларусь на ростанях

    Пётр Краўчанка

    Выдавец: Інстытут беларусістыкі
    Памер: 506с.
    Вільня 2007
    105.03 МБ
    падарчай тэхнікі, і ва ўрадзе рэспублікі не разумелі, чаму гэтым павінна займацца маскоўская структура, кладучы сабе ў кішэню ўвесь прыбытак. Я тады сказаў Селівончыку:
    — У Амерыцы больш як 100 дылерскіх пунктаў, пабывай на двух-трох, паглядзі, як аргапізавана работа, якія там складскія памяшканні, як пастаўлена справа з пастаўкамі запчастак, якія ўзнікаюць праблемы. Разбярыся — ці не можам мы гэтую справу прыбраць да рук.
    Селівончык усе даручэнні выканаў, а затым адбылася мая сустрэча з кіраўніцтвам «Беларусьмашынеры». Я паставіў пытанне рубам: Беларусь намерваецца сваю тэхніку прадаваць уласнымі сіламі...
    Яшчэ адным членам дэлегацыі стала вядомая вучоная, педыятр Ніка Грэсь, якая павінна была выступіць у адпаведным камітэце ААН з інфармацыяй па чарнобыльскай праблеме. Разлік зводзіўся да таго, што выступ спецыяліста, які рэальна займаецца вывучэннем уздзеяння радыяцыі на шчытападобную залозу ў дзяцей, валодае статыстыкай, ведае дынаміку захворванпяў, зробіць патрэбны эфект. Так і выйшла, таму што Ніка Аляксандраўна выступіла на пасяджэнні камітэта не толькі як лекар, але і эмацыйна — як маці, як жанчына, і гэта нікога не пакінула абыякавым.
    Цалкам удалася ёй і другая задача — Ніка Грэсь павінна была знайсці для нас саюзнікаў у самой Амерыцы, забяспечыць, як гэта прынята ў Штатах, наша чарнобыльскае «лобі». Разам з маім памочнікам Уладзімірам Шчасным яны з’ездзілі ў Пітсбург. Там Пазнаёміліся з дачкой былога старшыні Чырвонага Крыжа БЦР Марыяй Дзямковіч, вядучым педыятрам у ЗША. Яна дапамагла
    нам выйсці на Міністэрства аховы здароўя ЗША, з якім праз пару гадоў Міністэрства аховы здароўя Беларусі змагло падпісаць дамову аб супрацоўніцтве па чарнобыльскай праблематыцы. Яна ж праз Беларускую аўтакефальную праваслаўную царкву ў Кліўлендзе, Чыкага, Нью-Джэрсі ды іншых гарадах разгарнула актыўную дзейнасць па зборы сродкаў на патрэбы беларускіх дзяцей.
    Дэбют у ААН
    Мой першы афіцыйны выступ на сесіі Генасамблеі ААН адбыўся падчас абмеркавання даклада МАГАТЭ (Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі). Лейтматывам прамовы было ўсё тое ж пытанне аб неабходнасці прыняцця спецыяльнай рэзалюцыі ААН, прысвечанай мінімізацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Апрача таго, была сфармуляваная наша ініцыятыва аб стварэнні бяз’ядзернай зоны ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.
    Хацелася неяк ажывіць выступ, таму я дазволіў сабе і спасылку на Апакаліпсіс, і цытаванне вершаў беларускага паэта Уладзіміра Дубоўкі, які, можна сказаць, прадказаў у 1926 годзе Чарнобыльскую трагедыю:
    0 Беларусь, мая шыпшына, зялёны ліст, чырвоны цвет! У ветры дзікім не загінеш, чарнобылем не зарасцеш.
    Вядома, чарнобыль у Дубоўкі — гэта ўсяго толькі палын. Але мне хацелася падкрэсліць містычны сэнс гэтых радкоў, які перагукаўся з містычным сэнсам Апакаліпсіса. I такім прыёмам пад-
    весці аўдыторыю да жосткай крытыкі пазіцыі кіраўніка МАГАТЭ Ханса Блікса за замоўчванне ім Чарнобыльскай трагедыі, каб дагадзіць сусветнаму «ядзернаму лобі».
    Падобна, што гэта атрымалася, і мая прамова не засталася незаўважанай. Ва ўсякім выпадку, адразу пасля выступу да мяне падышоў спадар Блікс. Ён сказаў, што МАГАТЭ павінна дапамагаць Беларусі значна болей, і паколькі штаб арганізацыі знаходзіцца ў Вене, то ён хацеў бы, каб там пабывалі беларускія прадстаўнікі і перадалі заяўку з канкрэтнымі прапановамі.
    Як прымалася рэзалюцыя па Чарнобылі
    Вядома, дамагчыся прыняцця рэзалюцыі ААН адным выступам на Генасамблеі было немагчыма. Патрабавалася працяглая, карпатлівая праца. Нам былі неабходныя саюзнікі. Найбольш натуральным было для пачатку заручыцца падтрымкай дэлегацый СССР і Украіны.
    Паводле даўняй традыцыі, па панядзелках падчас работы Генасамблеі праходзілі рабочыя нарады трох савецкіх дэлегацый. Раней яны насілі чыста тэхнічны характар. Фактычна гэта былі планёркі, дзе кіраўнік саюзнай дэлегацыі размяркоўваў даручэнні, разглядаючы беларусаў і ўкраінцаў як сваіх падначаленых.
    Але час змяніўся, і мы з міністрам замежных спраў Украіны Анатолем Зленкам унеслі прапанову, каб кіраўнікі дэлегацый старшынявалі на гэтых нарадах пачаргова. Шэварднадзэ нечакана падтрымаў нас:
    — А чаму і не?
    3 таго часу так і павялося. Гэта патрабавала ад нас сур’ёзнай падрыхтоўкі — давялося ўнікаць у
    шматвектарную дзейнасць камітэтаў ААН і ўсіх трох дэлегацый. Затое мы атрымоўвалі вельмі карысную інфармацыю, набывалі досвед і больш глыбокае разуменне дыпламатычнай практыкі.
    На такой нарадзе я і паставіў пытанне аб Чарнобыльскай рэзалюцыі. Шэварднадзэ гэтую ініцыятыву ўспрыняў без энтузіязму. Яго цікавілі іншыя праблемы: новае мысленне, раззбраенне, кантакты з амерыканцамі. Займацца праблемамі Чарнобыля гэтаму халоднаму, разважліваму, хітраму чалавеку было яўна нецікава.
    Затое з украінцамі мы паразумеліся з паўслова.
    Разам нам удалося пераламаць настрой саюзнай дэлегацыі, якая спачатку ўсе нашы чарнобыльскія ініцыятывы ўспрымала ў штыкі. Пазней, відаць, пракансультаваўшыся ў МЗС, маскоўскія калегі, у тым ліку Юлій Варанцоў, які змяніў на пасадзе кіраўніка саюзнай дэлегацыі Шэварднадзэ, які вярнуўся ў Саюз, заўважна змякчыліся.
    Праўда, сам Варанцоў, адзін з найболей аўтарытэтных людзей у савецкім МЗС, займацца падрыхтоўкай чарнобыльскай рэзалюцыі не пажадаў. Відаць, памятаючы, што ўсялякая ініцыятыва караецца, ён сказаў:
    — Пятро Кузьміч, узначальвайце працоўную групу вы. Я дам вам у дапамогу кваліфікаваных экспертаў.
    У працоўную групу ўвайшлі тагачасны пастаянны прадстаўнік Украіны пры ААН Генадзь Удавенка і некалькі саюзных дыпламатаў.
    Тут жа пачалася зацяжная спрэчка аб тым, у якой паслядоўнасці павінны быць у падрыхтаваным дакуменце пералічаны рэспублікі, што пацярпелі ад чарнобыльскай аварыі. Звычайна першай называлася Украіна, бо Чарнобыль знахо-
    дзіцца на яе тэрыторыі. Мы настойвалі, што першай у спісе павінна быць Беларусь, паколькі яна пацярпела ад наступстваў катастрофы больш за ўсіх.
    Давялося разам з калегамі правесці параўнальны аналіз удзельнай вагі забруджаных раёнаў адносна агульнай плошчы рэспублікі. У Беларусі радыенуклідамі закранута 23 адсоткі нацыянальнай тэрыторыі, ва Украіне — каля 4 адсоткаў, у Расіі — меней за адсотак. Пасля гэтага ўкраінцы саступілі, а ў хуткім часе нам удалося падрыхтаваць узгоднены трыма дэлегацыямі праект рэзалюцыі.
    Цяпер нам трэба было прыцягнуць да сааўтарства ў праекце рэзалюцыі некалькі дзесяткаў краін. Вось тут вельмі важную ролю адыграў Генадзь Удавенка.
    Сваю кар’еру гэты унікальны чалавек пачынаў старшынёю калгаса. Жаніцьба з дачкой намесніка старшыні Саўміна Украіны і настойлівы характар адкрылі яму дарогу ў Дыпакадэмію. Ён стаў пастаянным прадстаўніком Украіны пры ААН, затым змяніў Анатоля Зленку на пасадзе міністра замежных спраў (цяпер з’яўляецца адным з лідэраў Народнага руху Украіны). За сілу характару, неўтаймоўны націск і габарыты цяжкавагавіка дыпламаты за вочы называлі яго Удавам. У немалой ступені дзякуючы яму, а таксама эксперту саюзнай дэлегацыі Эдуарду Кудраўцаву мы прыцягнулі ў якасці сааўтараў рэзалюцыі 113 краін — дзве траціны ўсіх членаў ААН.
    Далей мелася быць самае складанае: заручыцца згодай і падтрымкай асноўных гульцоў — амерыканцаў, галандцаў, якія старшынявалі ў той час у Еўрапейскай Супольнасці, японцаў, якія аказ-
    ваюць важкую фінансавую падтрымку ААН і валодаюць паважным аўтарытэтам, а таксама вядучых краін Еўропы — Англіі, Францыі, Германіі, Італіі.
    Тут давялося правесці няпростую закулісную работу.
    Болып за ўсіх супраціўляліся амерыканцы. Спачатку яны наогул адмаўляліся падтрымліваць рэзалюцыю, затым паспрабавалі размыць яе ўсялякімі папраўкамі. Яны аспрэчвалі нават агульнагуманітарны характар Чарнобыльскай катастрофы, даводзячы, што гэта ўсяго толькі рэгіянальная праблема, забываючыся пры гэтым і пра трагічныя наступствы, і пра глабальную маштабнасць досведу, які набывае чалавецтва пры іх пераадоленні.
    Асноўная спрэчка, зразумела, разгарэлася вакол фінансаў. Мы настойвалі на правядзенні канферэнцыі донараў па прыцягненні сродкаў на чарнобыльскія праграмы, якія павінны фармавацца пад эгідай ААН. Амерыканцы сцяной стаялі, каб не дапусціць гэтага. Нам каштавала неймаверных высілкаў зламаць іх супраціў.
    Паколькі сааўтарамі рэзалюцыі стала больш за 110 дзяржаў, прадстаўнікам ЗША давялося далучыцца, абмежаваўшыся ўнясеннем у праект дакумента некалькіх непрынцыповых паправак.
    Афіцыйнае прадстаўленне праекта рэзалюцыі адбылося 28 лістапада 1990 года. Ад імя Беларусі, Украіны, СССР і 110 сааўтараў я, як старшыня працоўнай групы па яго падрыхтоўцы, зрабіў даклад на пасяджэнні камітэта. У той самы дзень рэзалюцыя «Міжнароднае супрацоўніцтва ў справе змякчэння наступстваў аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі» была без галаса-
    вання прынята кансенсусам і ўнесена на зацвярджэнне Генеральнай Асамблеі ААН, якое адбылася 4 снежня 1990 года.
    Гэтая дата ўвайшла ў гісторыю нашай краіны і ўсёй сусветнай супольнасці як дзень прыняцця першага міжнародна-прававога акта, што кваліфікаваў Чарнобыль як з’яву «беспрэцэдэнтных маштабаў» і падкрэсліў універсальны, доўгачасовы характар наступстваў катастрофы.
    Гэта было бясспрэчнай перамогай маладой беларускай дыпламатыі.
    Але да поўнай і сапраўднай перамогі ў гэтым пытанні, як выявілася, яшчэ трэба было прайсці вельмі доўгі шлях.
    Інтрыгі «ядзернага лобі»
    Так, на сесіі Генеральнай Асамблеі мы здолелі дамагчыся прыняцця Чарнобыльскай рэзалюцыі.
    Але сусветнае «ядзернае лобі», разумеючы небяспеку гэтай рэзалюцыі для развіцця ядзернай энергетыкі, не збіралася саступаць.
    У красавіку 1991 года мне ўдалося прыняць удзел у з’ездзе Ядзернага таварыства Францыі. Я ведаў, што на ім будзе выступаць сумна вядомы ў Беларусі і ва Украіне акадэмік Леанід Ільін з Масквы. I прыехаў у Парыж, каб апаніраваць гэтаму шарлатану ад навукі, які сцвярджаў, што раёны з узроўнем забруджання ў 10—15 і нават 25 кюры на 1 км2 цалкам прыгодныя для пражывання. Зразумела, што «ядзернае лобі» Францыі, на тэрыторыі якой тады функцыянавала 59 АЭС, з радасцю запрасіла яго на свой форум.
    Аспрэчваючы тезісы Ільіна, я прывёў дадзеныя пра рост колькасці ракавых захворванняў шчытападобнай залозы ў беларускіх дзяцей. Трэ-