Беларусь на ростанях
Пётр Краўчанка
Выдавец: Інстытут беларусістыкі
Памер: 506с.
Вільня 2007
Зразумела, што ўсе станоўчыя якасці Садоўскага плюс яго самастойнасць як яркага і таленавітага дыпламата не дазволілі Лукашэнку зрабіць з яго паслухмянае прыкрыццё для сваёй непрадказальнай дзейнасці.
3 адстаўкі Садоўскага і пачалася гісторыя руйнавання беларускага дыпкорпуса. Яна ўся сатка-
ная з сюжэтаў няўдач, прыпраўленых горыччу незапатрабаванасці іптэлектуальнага патэнцыялу. Калі любыя высілкі нашай дыпламатычнай службы ў вырашэнні задач агулыіапацыянальнага, стратэгічнага характару немінуча разбіваліся аб рыфы аўтарытарнай улады.
Раздел чацвёрты
Выхад у Новы Свет
Раніцай 15 верасня 1990 года самалёт з беларускай дэлегацыяй прызямліўся ў аэрапорце імя Джона Кенэдзі.
Нас ужо чакаў блакітны «кадылак» — службовы аўтамабіль пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН, які паступіў у маё распараджэнне. Так, гэта не дабітая «Волга» дома...
Мы паехалі ў Нью-Ёрк. Ніколі не забыць ашаламляльнага ўражання, якое зрабіў на мяне выгляд ранішняга, яшчэ агорнутага сном Манхэтана. Мы агаломшана сузіралі яго з моста Квінсбара-брыдж.
На многія кіламетры адкрывалася панарама вялізнага мегаполіса з памкнёнымі ўвысь хмарачосамі. Тады яшчэ стаялі і дзве вежы Сусветнай гандлёвай арганізацыі, зруйнаваныя тэрарыстамі 11 верасня 2001 года... Я быў зачараваны. Але не меней прыгожым выявіўся і начны Нью-Ёрк, заліты мільёнамі электрычных агнёў.
У свеце шмат прыгожых гарадоў. Мне асабліва падабаюцца Прага, Фларэнцыя, Вільня і Парыж. Але сімвалам дынамічнага XX стагоддзя з’яўляецца ўсё ж Нью-Ёрк, які я адразу ўспрыняў як сталіцу свету.
I вось гэтую сталіцу нам, прадстаўнікам маладой беларускай дзяржавы, трэба было калі не заваяваць, дык прынамсі схіліць на свой бок.
Беларускас пастаяннае прадстаўніцтва
Наша пастаяшіае прадстаўніцтва размяшчалася ў фешэнебелыіым раёне на Шэсцьдзесят сёмай вуліцы ў невялікім (па ныо-ёркскіх мерках) дзесяціпавярховым будынку савецкага прадстаўніцтва. Яно вядома і тым, што знаходзіцца проста насупраць галоўнай сінагогі Нью-Ёрка, што часта служыла нагодай для зубаскальства журналістаў. Паколькі Беларусь і Украіна ўносілі сродкі пры набыцці будынка, то мелі ў ім па адным паверсе.
На нашым паверсе былі службовыя кабінеты, пакой для перамоў, абаронены ад праслухоўвання, невялікія кватэры пастаяннага прадстаўніка, якім у той час быў Генадзь Бураўкін, і яго кіроўцы. Было таксама некалькі жылых пакояў, дзе размяшчаліся беларускія дыпламаты, якія прыязджалі і іа Генералыіую Асамблею. Тутсама і «апартаменты» міністра — два невялікія пакойчыкі: кабінет і невялічкая спальня.
Ані кухні, ані сталовай, ані гасцёўні, ані пакою для прыёмаў — нічога гэтага ў беларускім прадстаўніцтве не было. Ужо пазней, на маё патрабаванне, абсталявалі пакой для прыёмаў, у якім можна было накрыць стол для фуршэту на дваццаць—трыццаць чалавек.
Жыццё ў пастаянным прадстаўніцтве давала вялікую эканомію часу, які не даводзілася губляць на пераезды і стаянкі ў аўтамабільных заторах. Для Ныо-Ёрка кіламетровыя заторы — звычайная справа, як і ў любым іншым мегаполісе.
Нью-Ёрк развеяў ува мне многія міфы савецкай прапаганды. Напрыклад, пра крымінагеннасць амерыканскіх мегаполісаў. У дзве гадзіны ночы я мог спакойна гуляць па нью-ёркскіх вуліцах. Натуральна, не ў Гарлеме, дзе поўна наркаманаў і п’яніцаў, якія могуць прырэзаць выпадковага мінака. А вось у цэнтры, у раёне Цэнтральнага парку, у раёне Першай, Пятай авеню ці Шэсцьдзесят сёмай вуліцы я, вяртаючыся з прыёмаў, часта адпускаў машыну, каб спакойна прагуляцца і падыхаць свежым паветрам — Нью-Ёрк даволі някепска прадзімаецца акіянскім ветрам.
Неафіцыйны дарадца
У Нью-Ёрку мне падабалася працаваць начамі, калі горад заціхаў: не было тэлефанаванняў і з’яўлялася магчымасць засяродзіцца. У любы момант можна было пайсці ў бібліятэку, узяць патрэбную кнігу ці неабходны даведачны матэрыял. Можна было і пракансультавацца, запрасіўшы патрэбнага супрацоўніка, які мог даць неабходную даведку. Плюс да ўсяго ў гэтым будынку жыў мой асноўны, хоць і неафіцыйны, памочнік — Валерый Грэшных, загадчык палітычнай реферэнтуры пастаяннага прадстаўніцтва СССР, былы генеральны консул у Пекіне, кітаіст, які паспяхова засвоіў амерыканскую праблематыку.
Валерый Канстанцінавіч і дапамог мне разабрацца ў найскладанейшых хітраспляценнях аанаўскай кухні, савецка-амерыканскіх, а заадно і амерыкана-кітайскіх адносінаў. Ён цудоўна размаўляў па-кітайску, прычым і на «мандарыне» — сярэднявечнай мове імператарскага двара, якой валодаюць выбраныя. Я быў сведкам, як падчас наведвання кітайскага рэстаранчыка ў нью-ёрк-
скім Чайна-таўне ён звярнуўся на «мандарыне» да афіцыянта, які ад нечаканасці выпусціў з рук паднос. Кітаец не мог дабраць розуму, як гэты высокі, сівы, як лунь, і блакітаавокі еўрапеец звяртаецца да яго на мове, якую і кітайцы з цяжкасцю разумеюць.
Мяркую, што калі я змог адбыцца як кіраўнік знешнепалітычнага ведамства, дык у многім — дзякуючы парадам і дапамозе В. Грэшных.
Рынкавыя універсітэты
He меншую ролю ў маім дыпламатычным станаўленні адыграў і Васіль Лявонцьеў, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне эканомікі, адзін з вядучых эканамістаў свету, чалавек унікальных здольнасцяў і легендарнай біяграфіі.
Я шмат чытаў пра Лявонцьева ў прэсе. Ведаў, што нарадзіўся ён на пачатку мінулага стагоддзя ў Санкт-Пецярбургу, а ў сярэдзіне 1920-х эміграваў з Расіі. Незадоўгадаад’ездуяму ў Ленінградзезрабілі анкалагічную аперацыю, пасля якой ён пражыў яшчэ амаль 70 гадоў. Лявонцьеў шмат гадоў правёў у Кітаі, затым выкладаў у шэрагу амерыканскіх універсітэтаў, у тым ліку і ў Нью-Ёркскім, дзе мне і пашчасціла з ім пазнаёміцца восенню 1990 года.
Мы часта абедалі і гутарылі ў кітайскім рэстаранчыку на Першай авеню, непадалёк ад штабкватэры ААН. Як жартаваў Лявонцьеў, ён такім чынам знаёміў мяне з вабнотамі «тэрмаядзернай» сычуаньскай кухні'.
Сваім эканамічным рынкавым афарызмам Васіль Васілевіч любіў надаваць запамінальныя выразныя формы.
Кухня гэтай кітайскай правінцыі з’яўляецца адной з самых вострых у свеце.
— 3 гледзішча маральнасці спекулянт — нягоднік, а з гледзішча эканамічнага — вельмі карысная і патрэбная грамадству фігура, — навучаў ён мяне. — У перыяд першапачатковага назапашвання капіталу ад спекулянта залежыць усё, ён — рухавік, галоўная асоба рынку. У Беларусі першым у мільянеры выб’ецца той, хто валодае грузавым транспартам, хто здолее хутчэй за іншых перакідваць тавар туды, дзе ён даражэйшы. Транспарт і хуткасць у пачатковай стадыі вырашаюць усё.
Нягледзячы на розніцу ў веку, а Лявонцьеву тады ішоў 85-ы год, у нас склаліся вельмі цёплыя і блізкія адносіны. Яму яўна імпанавала, што міністр замежных спраў адной з савецкіх рэспублік займаецца не толькі палітыкай, але і ўгрызаецца ў рынкавую праблематыку, спрабуе спасцігнуць тое, як працуе эканоміка ў цывілізаванай частцы планеты.
Падчас нашых сустрэч Васіль Лявонцьеў праяўляў шчырую цікавасць да Беларусі, яе гісторыі і культуры, яе палітычнага кіраўніцтва. Як і Генры Кісінджэра, я запрасіў Лявонцьева прачытаць цыкл лекцый у Мінску. Як ні дзіўна, апошні адразу ж пагадзіўся. Ён хацеў сустрэцца з Кебічам і Дземянцеем і гатовы быў цягам 3-4 дзён прачытаць спецыяльны курс лекцый пра спецыфіку першых рынкавых пераўтварэнняў для кіраўнічага складу і эканамічнай эліты Беларусі, прычым зусім бясплатна!
Ад нас патрабавалася толькі адно — забяспечыць яго прыезд у Беларусь. Я адразу ж звязаўся з Кебічам і прапанаваў паслаць па Васіля Васілевіча невялікі Як-40, але, на жаль нарваўся на поўнае неразуменне і адмову. Адзіным, хто падтрымаў мяне тады, быў Рыгор Вячорка, намеснік стар-
шыні Дзяржплану БССР, які, мабыць, меў уяўленне аб сусветнай вядомасці і маштабе асобы Васіля Лявонцьева.
Вось так! Унікальны навуковец, які кансультаваў урады Італіі і Японіі, аказаўся абсалютна нецікавы беларускаму кіраўніцтву!
Першае знаёмства з ААН
Калі я ляцеў у Нью-Ёрк, мне здавалася, што штаб-кватэра вядучай міжнароднай арганізацыі ўразіць мяне сваім размахам і мапітабам. Але ААН месціцца ў невялікім хмарачосе, без асаблівых архітэктурных прыкмет. Затое ўнутры штаб-кватэры мяне чакала шмат цікавага. Пачынаючы з цытаты У. Чэрчыля: «ААН створана не дзеля таго, каб адвесці нас на нябёсы, а дзеля таго, каб мы не траплялі ў пекла!» Сапраўды, лепш не скажаш.
Наш «кадылак» заехаў у падземнае памяшканне, дзе размяшчаліся стаянкі, затым на ліфце мы падняліся на першы паверх. Тут было даволі шмат аховы, але выявілася, што яна павінна ведаць у твар кожнага міністра замежных спраў (а іх у той час было без малога 180!). У тым, што мясцовая служба бяспекі свой хлеб есць не дарма, я пераканаўся адразу ж, бо ўбачыў, што мяне ўжо ідэнтыфікавалі. Ахоўнік казырнуў і прапусціў у будынак без прад’яўлення дакументаў. Разам з іншымі ўдзельнікамі беларускай дэлегацыі мы на эскалатары падняліся ў канферэнцзалу.
Кожная. краіна мае ў зале сваё сталае месца, размешчанае згодна з алфавітам. Тут чатыры крэслы, ёсць асобны мікрафон. Пленарныя пасяджэнні праводзяцца нячаста, большая частка работы праходзіць у камітэтах.
Забягаючы наперад, скажу, што, на здзіўленне калег, я, як новы міністр, палічыў для сябе абавязковым пабываць на пасяджэннях літаральна ўсіх камітэтаў, каб увайсці ў курс справы, адчуць спецыфіку работы.
Наогул у той прыезд мне давялося паламаць шэраг традыцый, пачынаючы з парадку падрыхтоўкі дакладаў для міністра.
Звычайна даклад ці тэкст выступу пісалі супрацоўнікі, а потым міністр іх распякаў, даваў наказы і патрабаваў выпраўленняў. Я вырашыў рабіць наадварот. Рыхтаваў тэкст сам, даваў яго чытаць удзельнікам дэлегацыі і работнікам пастаяннага прадстаўніцтва, потым збіраў усіх, выслухоўваў заўвагі і прапановы. Усё цікавае і канструктыўнае ўносілася ў выніковы тэкст.
3 канкрэтнымі задачамі
Па-новаму я падышоў і да фармавання нашай дэлегацыі. Скараціў у ёй колькасць прафесійных дыпламатаў за кошт гэтак званых палітычных прызначэнцаў.
У склад дэлегацыі быў уведзены прафесар Адам Мальдзіс — вядомы навуковец і грамадскі дзеяч. Як ён выконваў адно амаль дэтэктыўнае даручэнне, яшчэ будзе расказана.
Запрасіў я ў Ныо-Ёрк і дэпутата Вярхоўнага Савета Яўгена Селівончыка, намесніка гендырэктара МАЗа па знешнеэканамічных сувязях. У яго была канкрэтная задача — шукаць новыя рынкі збыту беларускіх аўтамабіляў і паспрабаваць разабрацца з дзейнасцю «Беларусьмашынеры» — саюзнай структуры, якая займалася гандлем трактарамі за мяжой. У Амерыцы і Канадзе прадаваўся тады даволі вялікі аб’ём беларускай сельскагас-