Беларусь на ростанях
Пётр Краўчанка
Выдавец: Інстытут беларусістыкі
Памер: 506с.
Вільня 2007
Ведаючы, што ў Прагу прыедзе прэзідэнт германскага Бундэстага Рыта Зюсмунт, якая вельмі шмат зрабіла для нямецкіх і амерыканскіх яўрэяў па праблеме кампенсацый, я спадзяваўся пераканаць яе падтрымаць патрабаванні Беларусі. Яна пагадзілася абмеркаваць гэтую праблему. Падчас нашай сустрэчы, на якой прысутнічаў беларускі дыпламат Уладзімір Шчасны, і былі закладзеныя асновы будучага перагаворнага працэсу па пытанні кампенсацый.
Пасля размовы з Рытай Зюсмунт я дамогся паўторнай сустрэчы з Шэварднадзэ і літаральна вырваў у яго згоду на далейшыя перамовы. Больш за тое, ён камандзіраваў з саюзнага МЗС нам у дапамогу пасла па асобых даручэннях Аляксандра Бандарэнку, дасведчанага дыпламата-германіста.
Перамовы з германскім бокам працягваліся некалькі гадоў, і ў выніку Беларусь атрымала дзвесце мільёнаў з мільярда марак, выдзеленых Германіяй для пятнаццаці саюзных рэспублік. Прычым, што немалаважна, памеры выплат для беларускіх ветэранаў аказаліся значна вышэйшыя, чым у Расіі ці ва Украіне.
Кадры для дыпкорпуса
Першыя крокі маладой беларускай дыпламатыі выразна абазначылі яе галоўную слабасць — адсутнасць кваліфікаваных кадраў.
Вядома, у міністэрстве былі і здольныя, энергічныя людзі, гатовыя працаваць у іювых умовах. На жаль, мала хто з іх атрымаў класічную дыпламатычную адукацыю, гэта значыць скончыў МДІМА. Большасць былі выпускнікамі мінскіх ВНУ, перадусім Інстытута замежных моў. Яны мелі добрую моўную падрыхтоўку, паколькі ў МЗС накіроўваліся пераважна выдатнікі, але не ведалі таго, што называецца «зместам дыпламата». Бо, апрача як валодаць мовамі, дыпламат павінен цудоўна разбірацца ў многім. У пытаннях эканомікі, міжнароднага права, журналістыкі, культуры — калі чалавек займаецца тэматыкай ЮНЕСКА, медыцыны -калі займаецца, скажам, чарнобыльскай праблемай і г. д.
I вось я еду ў Маскву, дзе з базы дадзеных Галоўнага ўпраўлення кадраў МЗС СССР атрымліваю звесткі літаралыіа пра ўсіх савецкіх дыпламатаў, якія былі беларусамі ці нарадзіліся ў Беларусі. Спіс аказаўся немалым — 110 прозвішчаў. Параіўшыся з сябрамі, пачынаю стэлефаноўвацца, ліставацца, сустракацца з мноствам людзей, якія валодаюць сур’ёзнай дыппадрыхтоўкай, каб паспрабаваць перацягнуць іх у Мінск.
Адна з першых такіх размоў адбылася ў мяне ў Жэневе, падчас сесіі ЭКАСАР (Эканамічнай і сацыяльнай рады ААН), калі я прапанаваў намесніку пастаяннага прадстаўніка СССР пры міжнародных арганізацыях у Жэневе Валерыю Лашчыніну перайсці на работу ў беларускае МЗС. Лашчынін быў мне завочна вядомы, паколькі скончыў гістфак БДУ, потым працаваў у беларускім МЗС, затым — гэта быў найрадзейшы выпадак — перабраўся ў саюзнае МЗС.
Я прапанаваў Лашчыніну месца намесніка, абяцаючы потым пасаду першага намесніка міпістра, бо збіраўся дамагчыся кадравага пашырэння МЗС.
— Гэта літаральна на год-два, — казаў я яму. — А потым мы вас пашлём амбасадарам Беларусі ў Злучаныя Штаты.
Размова адбывалася ўвечары, прапанова была гірывабная, бо пасол у ЗША — важная пасада. I Лашчынін амаль пагадзіўся, але раніцай прыйшоў і сказаў:
— Пятро Кузьміч, я не магу. 3 гірычын выключна асабістага характару я павінен адмовіцца ад гэтай прапановы.
Так Лашчынін і не стаў беларускім дыпламатам. Пры гэтым ён, відаць, не прагадаў, бо зрабіў-
ся дзяржсакратаром расійскага МЗС і адным з вядучых расійскіх дыпламатаў.
Спрабаваў я запрасіць на працу ў беларускае МЗС і некалькі іншых паслоў Савецкага Саюза, але зноў няўдала. Праўда, у Токіо мне ўдалося загітаваць маладога дыпламата Сяргея Саянкова, класнага япаніста, будучага першага Часовага паверанага ў справах Рэспублікі Беларусь у Японіі.
У Варшаве я пазнаёміўся з Уладзімірам Сянько. Ён працаваў тады першым сакратаром савецкага пасольства ў Польшчы, быў паланістам, то бок спецыялістам «вузкага профілю», але выбару ў мяне не было: Шэльдаў ужо быў адпраўлены на пенсію, і падчас маіх замежных камандзіровак МЗС заставаўся фактычна без кіраўніцтва. Першая размова з Сянько прайшла няўдала, і можна ўявіць, з якім здзіўленнем ён выслухаў потым маю прапанову па тэлефоне неадкладна прыбыць у Мінск на пасаду намесніка міністра. Для яго гэта было вялізнае павышэнне: з першага сакратара пасольства адразу ў кіраўнікі міністэрства. Тым не менш, у хуткім часе пасля свайго прызначэння Сянько здзейсніў вельмі несумленны ўчынак.
3 Нью-Ёрка, з сесіі Генасамблеі ААН, я напісаў неафіцыйны ліст Кебічу і з аказіяй перадаў яго ў МЗС. Сянько канверт ускрыў, зняў копію і перадаў яе Шушкевічу. А ў лісце паведамлялася, што я збіраюся займацца падрыхтоўкай візіту ў ЗША прэм’ер-міністра, а не старшыні Вярхоўнага Савета. Зразумела, што гэтыя звесткі не палепшылі маіх стасункаў з Шушкевічам, якому Сянько мяне папросту паспяшаўся здаць.
Вартыя кандыдаты для камплектавання нашага МЗС, вядома, былі. Але ехаць з-за мяжы ў Мінск ніхто не жадаў. У той час з дыпламатаў-беларусаў прыняць маю прапанову згадзіўся толькі С. Саянкоў, хоць яго прыезд у Мінск адбыўся трохі пазней.
У снежні 1991 года, пасля Віскулёў, мне нават удалося за сродкі саюзнага МЗС запрасіць на нараду ў Мінск больш за 40 дыпламатаў-беларусаў. Цэлы вечар я намаўляў іх вярнуцца на радзіму, агітаваў, пераконваў, што іх чакае сур’ёзнае прасоўванне па службовай лесвіцы, што будзе вырашана пытанне са службовымі кватэрамі. Але ані тады, ані пазней, калі Беларусь перажыла паласу дыпламатычных прызнанняў, ніводзін з тых, хто быў запрошаны на нараду, сваёй згоды вярнуцца ў Беларусь не даў.
«Выпрабаванне радзімай»
Мяркую, што тут праявілася традыцыйная дыпламатычная хвароба, якая называецца «выпрабаванне радзімай». Потым мне неаднаразова даводзілася сутыкацца з яе праявамі і ў сваіх падначаленых. Хвароба ў тым, што для многіх у дыпкорпусе галоўным застаецца адно: вырвацца ў якую-небудзь краіну і засесці там, ды не на дватры гады, а гадоў на восем-дзевяць — бывалі і такія выпадкі.
А самае цяжкае для іх — вяртанне назад. Дзе нялёгкія бытавыя ўмовы, адсутнасць элементарных спажывецкіх тавараў і сэрвісу, да якіх чалавек прызвычайваўся, жывучы за мяжой. Нават падчас адпачынку многія не жадалі прыязджаць дадому. Хоць гэта проста неабходна. Бо дыпламат павінен адчуваць і разумець працэсы,
якія адбываюцца на радзіме, жыць клопатам сваёй краіны.
Працуючы міністрам, я выдаткаваў нямала высілкаў на пераадольванне гэтай хваробы.
Перакананы, што дыпламатыя — высокаінтэлектуальная прафесія, якая патрабуе таленту. Бо для вядзення сур’ёзнай дыпламатычнай гульні патрэбна прадчуваць магчымасць зменаў у палітыцы і эканоміцы, прадбачыць будучыню, працуючы на стратэгію дзяржавы. Думаю, што менавіта такі мой падыход і прывёў да таго, што паступова дыпламатычны корпус Беларусі быў сфармаваны.
Калі я прыйшоў у МЗС, там працавала 29 дыпламатаў. Праз два гады іх было ўжо каля 150. А калі летам 1994 года, пасля абрання Лукашэнкі прэзідэнтам, я пакідаў сцены МЗС, гэта было ўжо паўнавартаснае, нават па еўрапейскіх мерках, знешнепалітычнае ведамства.
На жаль, пасля перамогі на прэзідэнцкіх выбарах 1994 года Аляксандра Лукашэнкі развіццё беларускай дэмакратыі было, па сутнасці, прыпынена. А пасля двух яго рэферэндумаў і відавочнага курсу прэзідэнта на самаізаляцыю нашы дыпламаты, замест забеспячэння інтарэсаў дзяржавы, сталі вырашаць прыніжальныя для прафесіяналаў задачы палагоджвання недарэчнасцяў і дзіўных выхадак кіраўніка дзяржавы. Трэба сказаць, што ніводная краіна, зацікаўленая ў пашырэнні сваёй прысутнасці на сусветнай палітычнай сцэне, ніколі не дазваляла сабе зводзіць дыпламатычную службу да абслугоўвання адной асобы. Дыпламатыя не можа будавацца на апраўдванні дзеянняў прэзідэнта, якія часам не паддаюцца разуменпю і выклікаюць шок.
Новыя канцэпцыі дзяржаўнага будаўніцтва «паводле Лукашэнкі» пазбавілі нашу дыпламатыю ўсялякага стратэгічнага сэнсу.
Першы і апошні дыпламат
Дарэчы, гэтыя рэзкія змены ў пэўнаіі ступені ўвасобілі адкліканне і адстаўку надзвычайнага і паўнамоцнага пасла ў ФРГ Пётры Садоўскага, які быў першым у гісторыі новай беларускай дыпламатыі паслом і, безумоўна, адной з самых яркіх асоб у беларускай дыпламатычнай службе.
Я магу толькі ганарыцца тым, што ў свой час накіраваў Пётру Садоўскага, аднаго з лідэраў БНФ, працаваць за мяжу. Гэта пры актыўным супраціве Пазняка, які не заахвочваў пераход дзеячаў БНФ ва ўладныя структуры*.
Дзеля вылучэння Садоўскага давялося пераадолець і супраціў з боку Кебіча, ды яшчэ прайсці праз тры вельмі жорсткія размовы з шэфам КДБ Эдуардам Шыркоўскім. Я не магу і не хачу расказваць, чаму Шыркоўскі быў супраць гэтага прызначэння. Шыркоўскі — чалавек валявы і жорсткі, але я настаяў на сваім.
Прычын маёй настойлівасці было некалькі. Першая, вядома, заключалася ў тым, што Садоўскі — цудоўны прафесійны германіст, які глыбока, як сапраўдны немец, разумее Германію. Ён чалавек літаратурна адораны, вельмі кантактны, вельмі добра адукаваны.
У той момант мы былі адзінай камандай, плылі ў адный чоўне, і мяне не цікавілі нашы ідэалагіч-
' Напрыклад, я тройчы прапаноўваў інтэлектуалу, знаўцу шасці замежных моў Лявону Баршчэўскаму прыйсці працаваць у МЗС. Але Пазняк яго не пусціў, бо лічыў, інто я гэткі.м чынам разладжваю Народны фронт.
ныя рознагалоссі і яго асабістае, далёка не заўжды зычлівае, стаўленне да мяне.
Настойваючы на яго кандыдатуры, я не памыліўся.
Праз год пасля прызначэння Садоўскі так арганізаваў мой дзяржаўны візіт у Германію, надаў яму такое значэнне і напоўніў такім зместам, што і параўнаць яго работу папросту не было з чым. У выніку гэтага візіту нам удалася вырашыць цэлы шэраг найважнейшых пытанняў. 1 па кампенсацыях ахвярам акупацыі, і па фінансаванні работ, звязаных са знішчэннем звычайных узбраенняў, і г. д.
Апрача ўсяго, Пётра Садоўскі надзелены прыроджаным пачуццём гонару — найважнейшай якасцю для палітыка і дыпламата. У яго высакароднасці і прыстойнасці я на свае вочы пераканаўся, калі ўжо не быў міністрам.
У лістападзе 1994 года я ляцеў з прыватным візітам на запрашэнне беларускай эміграцыі ў Нью-Ёрк з перасадкай у Франкфурце. У нашага самалёта паляцела электронная сістэма, і вылет затрымаўся на шэсць гадзін. Усе гэтыя шэсць гадзін Пётра правёў са мной. Ён не збаяўся прыехаць у аэрапорт да былога міністра (Лукашэнка гэткага нікому не дараваў), сустрэць мяне, запрасіў паабедаць, нягледзячы на складанасці нашых асабістых узаемаадносінаў...