Беларусь на ростанях
Пётр Краўчанка
Выдавец: Інстытут беларусістыкі
Памер: 506с.
Вільня 2007
Раздзел трэці
Дыпламатыя і культурнасць
У 1998 годзе адбыўся, напэўна, самы скандальны эпізод у гісторыі беларускай дыпламатыі. Тады, у сярэдзіне лета, Аляксандр Лукашэнка дазволіў сабе самы нецывілізаваны выступ на міжнародным эканамічным форуме ў Кран-Мантана, які ўразіў нават самых спрактыкаваных заходніх палітыкаў і журналістаў.
У той час я ўжо працаваў у Японіі. Але ведаў Кран-Мантана па мінулых наведваннях. Гэта маленькае мястэчка ў Швейцарыі, так бы мовіць, летні Давос. Толькі калі ў Давосе сустракаюцца сусветная эканамічная эліта і кіраўнікі дзяржаў, то ў Кран-Мантана збіраюцца эліта еўрапейская і прэм’ер-міністры.
Mary сказаць, што многія інвестыцыйныя праекты рэальна закладваюцца менавіта там. Таму ехаць у Кран-Мантана і выступаць з публічнай крытыкай удзельнікаў форуму сама меней бессэнсоўна. Едуць туды выступаць па канкрэтных пытаннях эканомікі.
Але ў Давос нашага Лукашэнку не запрашалі, a ў Кран-Мантана запрасілі: відаць, у беларускага боку знайшліся лабісты з міжнароднага бізнесу.
Лукашэнка паехаў туды, таму што ў той час грымеў на ўвесь свет скандал вакол гісторыі з грубым
высяленнем замежных паслоў з іх рэзідэнцый у Драздах, якія такім чынам вызваляліся пад рэзідэнцыю нашага прэзідэнта. Скандал дасягнуў беспрэцэдэнтных маштабаў, многія краіны ў знак пратэсту супраць парушэння ўсіх міжнародных нормаў адклікалі з Беларусі сваіх паслоў на кансультацыі. Таму, скарыстаўшы аўдыторыю Кран-Мантана, Лукашэнка вырашыў заявіць свету пра сваю пазіцыю, не беручы пад увагу правілы этыкету.
Зрэшты, яго выступ быў добра прадуманай і падрыхтаванай акцыяй, адрасаванай не столькі еўрапейскай аўдыторыі, колькі родным беларусам, якім такім няўклюдным чынам прэзідэнт імкнуўся прадэманстраваць сваю «адвагу» перад Захадам...
Канфузы здараліся ў гісторыі новай беларускай дыпламатыі і раней, таму выступ Лукашэнкі — усяго толькі працяг традыцый яго папярэднікаў, якія не жадалі спасцігаць адну з асноў дыпламатыі — пратакол.
Колькі слоў аб пратаколе
Паэт Андрэй Вазнясенскі распавядаў, як у 1962 годзе падчас побыту ў Амерыцы ён быў запрошаны на прыём да прэзідэнта Джона Кенэдзі. У запрашэнні гаварылася, што прыйсці трэба ў фраку. Свайго фрака ў паэта, вядома ж, не было, і ён узяў яго напракат. I ўвесь вечар госці звярталіся да яго як да лакея. Аказалася, што фрак быў не таго фасону, у якім паводле дыпламатычнага пратакола ходзяць на прыёмы. Андрэй Андрэевіч згадваў гэты выпадак з гумарам, як павучальны прыклад нашай саўковай нязграбнасці.
Правілы пратакола — гэта не проста набор умоўных правілаў, гэта своеасаблівы міжнародны куль-
турны кодэкс, выпрацаваны пакаленнямі дыпламатаў і палітыкаў розных краін. Ён дазваляе карэктна камунікаваць прадстаўнікам розных культур і традыцый. Скажам, арыстакратычнаму брытанцу — з прадстаўніком афрыканскай краіны, частка насельніцтва якой жыве яшчэ ва ўмовах першабытна-племяннога ладу.
Для многіх нашых кіраўнікоў, часам неадукаваных і некультурных, дыпламатычны пратакол заўжды здаваўся цяжарам, які яны стараліся адкінуць, не разумеючы, як недарэчна выглядаюць збоку, бо ганьбяць не толькі сябе, але і сваю краіну.
Так, першы кіраўнік суверэннай Беларусі Станіслаў Шушкевіч ніколі не турбаваў сябе вывучэннем пратакола. У прысутнасці замежных дыпламатаў ён дазваляў сабе даволі грубыя жарты, відавочна разлічваючы заслужыць рэпутацыю дасціпніка.
Вядома, эпатажныя кур’ёзы здараюцца ў міжнароднай дыпламатыі. Можна прыгадаць, як Мікіта Хрушчоў малаціў туфлем па стале ў зале пасяджэнняў Генасамблеі ААН. Або як Барыс Ельцын пад мухай дырыжыраваў аркестрам у Германіі ці «праспаў» у самалёце сустрэчу з ірландскім прэм’ер-міністрам...
Шушкевіч, відаць, стараўся пераймаць гэтыя прыклады.
Ён мог, напрыклад, пасля сур’ёзных перамоваў гучна заявіць, устаючы з-за стала:
— Ах, як мне сёння хочацца напіцца!
Відаць, пры гэтым ён меркаваў, што падобны «жарт» будзе расцэнены як найвышэйшая ступень інтэлектуальнасці і гумару. He разумеючы, што калі Ельцыну даравалася і не такое, дык гэта таму, што «рускі мядзведзь», як яго называлі на Заха-
дзе, быў яшчэ і прэзідэнтам вялізнай краіны з гіганцкім ядзерным патэнцыялам.
Як казалі старажытныя рымляне, што дазволена Юпітэру, тое не дазволена быку. У дыпламатычных колах яшчэ маглі ўспрыняць жарт рускага «мядзведзя», але ўжо ніяк не мядзведжы жарт беларускага «зайца».
«Бразільскі сувенір»
Памятаю, як у 1992 годзе падчас Сусветнага экалагічнага форуму ў Рыо-дэ-Жанейра, на якім прымалася дэкларацыя «Парадак дня на XXI стагоддзе», неяк увечары Шушкевіч нечакана абвясціў, што беларуская дэлегацыя павінна тэрмінова сабрацца ў яго гасцінічным нумары. Мы вырашылі, што кіраўнік дзяржавы хоча абмеркаваць нейкае важнае пытанне, і праз некалькі хвілін былі на месцы. Шушкевіч вырашыў з намі параіцца:
— Хлопцы, як думаеце, ці магу я прыхапіць дахаты адну рэч з гасцініцы?
Мы сумеліся. А спікер парламента працягвае:
— Тут у мяне ў нумары стаіць незвычайны сейф. У ім няма ключа. Ключом служыць сам замок, які вымаецца і ўстаўляецца. Як вы думаеце, калі я яго забяру, парцье не пакрыўдзіцца?
Я быў настолькі збянтэжаны, што здолеў толькі сказаць:
— Станіслаў Станіслававіч, па-мойму, гэта будзе яўны перабор.
— А што, — паціснуў плячыма Шушкевіч, — у нас у Мінску замежныя турысты ручнікі з гасцініц забіраюць, і ніхто ім не прад’яўляе прэтэнзій.
Світа не адстае
Але калі так паводзяць сябе кіраўнікі, тады чаго чакаць ад іх світы?
Мне неаднойчы даводзілася сутыкацца з кіраўніком спраў Адміністрацыі прэзідэнта Іванам Ціцянковым, але асабліва ён уразіў мяне ў Нагана, куды суправаджаў Лукашэнку на Алімпіяду ў якасці яго «хадзячага кашалька». Ціцянкоў прывёз з сабой паўаўтобуса сала, сувеніраў і гарэлкі. Увесь ягоны нумар быў забіты ежай і падарункамі. Праўда, пасля Нагана Лукашэнка ляцеў яшчэ на Далёкі Усход, рабіў дзесьці яшчэ дзве пасадкі, таму ежа і сувеніры прызначаліся не толькі для Японіі.
Заходжу да Ціцянкова і гавару:
— Іван Іванавіч, трэба разлічыцца. Па-першае, тысячу долараў вы вінны расіянам, вось кіроўца пасольства, вось рахунак, — хочаце, перадайце грошы яму, хочаце, унясіце іх у касу расійскага пасольства.
— Я гэтага рабіць не буду. Ты пасол — ты і разлічвайся.
— Іван Іванавіч, лімузін для Лукашэнкі мы ўзялі ў японскіх сяброў. Мы не можам проста так трымаць машыну дзесяць дзён. Я вам прышлю рахунак.
— Як прышлеш, так і назад атрымаеш.
I сапраўды, я сабраў усе фінансавыя дакументы, афіцыйна праз МЗС накіраваў іх Ціцянкову і — не атрымаў ні капейчыны. У выніку на пасольстве павісла сума болей за шаснаццаць тысяч долараў, якія потым праўдамі і няпраўдамі я аплачваў з дапамогай японскіх фірмаў.
Ва ўсім свеце аплата гасцініц для дэлегацый робіцца пераводам або па картцы. I ніколі наяўнымі.
Ціцянкоў падыходзіць да парцье, той падае яму рахункі. Іван Іванавіч шчоўкае замком чамаданчыка, вывальвае на стойку каля ста тысяч долараў і пачынае піхаць іх парцье пачкамі па дзесяць тысяч. У беднага япопца вочы сталі круглымі, як сподачкі. Ён глядзіць, пічога не разумеючы. У Японіі так не прынята. А Івану што, яму скэш» зручнейшы, дый праводзіць па дакументах не трэба, ён пават квітанцыі не ўзяў.
Прызнаюся, мне вельмі захацелася захаваць гэтыя квітанцыі — як дакумент эпохі і сведчанне нашай дыпламатычнай «культурнасці».
Калі ўжо зайшла гаворка пра тое, якую шкоду іміджу краіны прыносіць наша некультурнасць, не магу пе распавесці падрабязней аб колькідзённым кашмары, перажытым мной у Японіі. Тады, падчас маёй працы паслом у Краіне ўзыходзячага сонца, Лукашэнка прылятаў на Алімпіяду ў Нагана. Адбылося гэта на самым пачатку маёй пасольскай службы, літаральна праз тры тыдні пасля майго прызначэішя.
«Візіт добрай волі»
Бачыць Бог, я не мог сабе ўявіць, што сустрэну Аляксандра Лукашэнку ў Краіне ўзыходзячага сонца, ды яшчэ так хутка. Гэта здавалася немагчымым, бо дзяржаўныя асобы не могуць свабодна, бсз адпаведнай падрыхтоўкі, лётаць па розных краінах.
Тым не менш, мая работа пасла пачалася менавіта з такой анамальнай з’явы.
Я прыляцеў у Японію 5 лютага, літаральна напярэдадні адкрыцця Алімпіяды. На наступны дзень — пачатак хакейнага турніру. Я трапляю ў VIP-ложу і аказваюся ў ёй адзіным гледачом. Як
мне расказалі пазней, беларускае тэлебачанне буйным планам паказвае забітую шайбу, а потым пасла Краўчанку, які ўскоквае і радасна крычыць. У другім матчы нашы перамагаюць, і мяне паказваюць буйным планам разоў восем.
Гэта ўсё і вырашыла.
Беларуская каманда выйшла ў фінал, яна мелася гуляць з найлепшымі хакеістамі свету — амерыканцамі, расіянамі, канадцамі. I трэба ж, нейкі там Краўчанка атрымлівае ўсе палітычныя лаўры, лезе ў кожны дом з тэлевізара. He Лукашэнку паказваюць народу, не галоўнага хакеіста краіны, які заўжды гуляе пад нумарам адзін. Ды яшчэ хтосьці з каментатараў падкрэсліў, што гэты радасны тып на экране — беларускі пасол. А прэзідэнт краіны павінен глядзець на яго па тэлевізары.
Адразу пасля трансляцыі матча Лукашэнка вырашыў без прамаруджвання ляцець у Японію.
I вось мы з Уладзімірам Замяталіным (ён працуе ўжо ў Адміністрацыі прэзідэнта) едзем па Японіі ў машыне. Звоніць мабільнік, чую, як Замяталін адказвае:
— Так, Аляксандр Рыгоравіч. Добра, Аляксандр Рыгоравіч. Ну, праўда, Аляксандр Рыгоравіч, гасцініц няма. Тут усё занята. Будзем шукаць...
Я разумею, што тэлефануе Лукашэнка. Пытаю:
— Уладзімір Пятровіч, што такое?
— Заўтра прылятае прэзідэнт. Вам трэба неадкладна вяртацца ў Токіо і займацца арганізацыяй яго сустрэчы.
Я кажу:
— А як вы гэта сабе ўяўляеце? Як можа прыляцець кіраўнік дзяржавы, калі няма запрашэння?
— А вось вы і займайцеся гэтым у МЗС Японіі.
— Так не прынята. Ёсць пратакольны бок. Ёсць правілы прыёму. Ёсць ахова, якая павінна выдзяляцца прэзідэнту. А гэта грошы. Японцы — педанты, у іх усё распісана, і сродкі выдзяляюцца загадзя. А хто забяспечыць Лукашэнку паветраны калідор, калі ён будзе ляцець? А хто будзе плаціць за паркінг — гэта каля ста ці двухсот тысяч долараў за стаянку для самалёта? А дзе будзе жыць экіпаж, а колькі чалавек ляціць з прэзідэнтам? Як дастаўляць іх з аэрапорта?..
Замяталін адказвае:
— Гэта вашы пытанні.