• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь на ростанях  Пётр Краўчанка

    Беларусь на ростанях

    Пётр Краўчанка

    Выдавец: Інстытут беларусістыкі
    Памер: 506с.
    Вільня 2007
    105.03 МБ
    — Слухай, мне толькі што з машыны званіў Шушкевіч — ён накіроўваецца ў філармонію. Паставіў ультыматум: калі ты не пазвоніш яму і не папросіш прабачэння, ён здыме цябе з працы... Я цябе прашу, я цябе проста малю: выбачайся, нам цяпер не патрэбен канфлікт. Ен чакае гэтага, ён будзе чакаць роўна пятнаццаць хвілін. У сем гадзін пачынаецца нейкая ўрачыстасць у філармоніі, і ён ужо не зможа адказваць па тэлефоне.
    — Вячаслаў Францавіч, я гэтага рабіць не буду. Я ўсё прадумаў.
    У дакладзе Шушкевіч не толькі не стушаваў крытыку, ён давёў яе да гратэску. Але гэта саслужыла яму кепскую службу. На дэпутатаў даклад, у якім увесь калектыў МЗС і яго міністр абвяпічаліся ледзь не злачынцамі, зрабіў засмучальны эфект. Многія абураліся, нават дэпутаты з апазіцыі нязгодна круцілі галовамі. Тым больш што
    рабоце МЗС Шушкевіч супрацьпастаўляў сваю ўдалую знешнепалітычную дзейнасць і свае паспяховыя візіты за мяжу.
    Каб расставіць акцэнты, мне дастаткова было, падняўшыся на трыбуну, кінуць адну кароткую рэпліку:
    — Хачу звярнуць увагу дэпутатаў на такі факт: з дзесяці гэтых паспяховых візітаў Станіслава Станіслававіча дзевяць рыхтавала непасрэдна МЗС. Ва ўсіх я яго суправаджаў і ўсяляк садзейнічаў.
    У зале пачуўся смех, на які спікер, што ўжо сядзеў у прэзідыуме, рэагаваў з выглядам вядомай унтэр-афіцэрскай удавы, якая сама сябе высцебала.
    «Каманда» Кебіча
    He нашмат лепш складваліся і мае рабочыя адносіны з прэм’ер-міністрам. Памятаючы наша даўняе сяброўства з Кебічам, я не мог не аналізаваць прычын пагаршэння нашых адносінаў у новай якасці: міністр і кіраўнік урада ў першыя гады незалежнасці.
    Жыццё змушала мяне бачыць і асэнсоўваць усе тыя заганы, якія былі ўласцівыя тагачаснай эліце краіны. Калі, вядома, тую нашу кампанію можна ўганараваць словам «эліта».
    Так ужо гістарычна склалася, што ў Беларусі нават у партыйныя часы ніколі не было кіроўных кланаў. Так, у ЦК КПБ існавалі групоўкі, якія былі звязаныя геаграфічна. Гаварылі пра гомельскую групу на чале з Іванам Паляковым ці віцебскую, кіраваную Машэравым, Аксёнавым і Бровікавым. Але гэтыя групоўкі насілі даволі ўмоўны характар. Яны не былі сцэментаваныя якімі-кольвечы інтарэсамі накшталт сваяцкіх ці фінансавых.
    3 крахам партыі распаліся і гэтыя групоўкі. Большасць былых высокапастаўленых дзеячаў ЦК КПБ пасля 1991 года проста адышлі ў нябыт, разгрупаваліся па фірмах і фірмачках, дробных дзяржканторах ці якіх-небудзь даследчыцкіх інстытутах.
    Фармуючы сваю каманду ў 1990—1991 гадах, Кебіч не мог абаперціся на нейкую магутную і ўплывовую групоўку. Усе яго вылучэнні і прызначэнні былі, як правіла, абумоўленыя старым сяброўствам ці яго асабістымі сімпатыямі.
    Таму ўрад Кебіча аказаўся надзвычай разнастайным і раз’яднаным. Міністры і віцэ-прэм’еры ў цэлым захоўвалі асабістую лаяльнасць Кебічу і стараліся прытрымлівацца нейкіх агульных правілаў гульні. Але яны ніколі не былі адзінай камандай, згуртаванай групай аднадумцаў, якія выразна разумелі б мэты і задачы, што стаялі перад імі і перад краінай. Яны заставаліся простымі савецкімі чыноўнікамі, заклапочанымі толькі адным — як утрымаць уладу ў сваіх руках.
    Ці быў вінаваты ў гэтым толькі Кебіч? Мяркую, што не. Хутчэй, гэта была яго бяда, а не віна. Людзям, якія па волі лёсу апынуліся ля стырна ўлады, відавочна не хапала таго палымянага патрыятызму, мэтанакіраванасці, якія дапамаглі, напрыклад, прыбалтам з гонарам пераадолець усе цяжкасці ў адраджэнні дзяржаўнасці і ўступленні ў Еўрасаюз.
    Урад Кебіча быў даволі прафесійны, але гэта была прафесійнасць паводле савецкіх стандартаў. У Беларусі не адбылося рэвалюцыі, незалежнасць і дэмакратыя былі нам дараваныя збегам шчаслівых выпадковасцяў. Так што Кебічу давялося пераліваць старое віно ў новыя мяхі. У выніку яго міністры стараліся працаваць як умелі, фактыч-
    на не адпавядаючы патрабаванням часу, нацыянальным інтарэсам краіны.
    Ці разумеў мяне хто-небудзь з калег па ўрадзе? Як правіла, не. Калі я загаворваў пра тое, як важна нам знайсці наш уласны, беларускі шлях, пачаўшы, напрыклад, з увядзення ўласнай валюты, на мяне глядзелі як на белую варону, з няўцямнасцю, а часам і з відавочным асуджэннем. A бывала, і наўпрост пыталіся:
    — Слухай, а чаму ў цябе ў кабінеце святло гарыць начамі? Табе што, болей за ўсіх трэба? Ці заняцца няма чым?
    У тую пару я шчыра зайздросціў колу палітычных і грамадскіх дзеячаў, якія групаваліся вакол Зянона Пазняка.
    He ведаю, накол ькі яны асабіста любілі і паважалі адзін аднаго, але ў той час яны здаваліся шчырымі аднадумцамі ў дачыненні да ідэалаў дзяржавы, якую ім хацелася б збудаваць. Яны ведалі, якая краіна патрэбна народу ў перспектыве, і асабістыя амбіцыі ў іх былі падпарадкаваныя гэтаму жаданню.
    Хоць, як паказаў час, і гэтая каманда аказалася недаўгавечнай, не вытрымала выпрабавання «нікчэмным» металам. Выштурхнуўшы ідэалістабяссрэбраніка Пазняка ў эміграцыю, яны пачалі імпэтна «асвойваць» заходнія гранты, імгненна забыўшыся на ідэалы маладосці.
    А Кебіч не здолеў падаць сваёй, пераважна старарэжымнай, камандзе ясную праграму. У яго не было выразнага разумення, куды ідзе ён сам і куды вядзе краіну. Інтуітыўна ён разумеў, што ўсё патрэбна мяняць, многае неабходна будаваць наноў, але баяўся прымаць сур’ёзныя рашэнні, якія выклікалі б палярызацыю ў грамадстве. Ён стараўся адцягваць прыняцце непапулярных мераў, ад
    чаго сітуацыя станавілася яшчэ горшай. Пакуль ён наважваўся на штосьці, час сыходзіў, і для нармалізацыі спраў патрэбны былі значна больш радыкальныя крокі. У выніку ён іх усё ж рабіў, але са значным спазненнем. I так працягвалася ўсе чатыры гады яго прэм’ерства.
    Ну і, што зусім недапушчальна для прэм’ер-міністра, Кебіч аказаўся зусім не камандным іульцом. Упершыню я выразна ўсвядоміў гэта ў студзені 1992 года падчас нашага супольнага візіту ў Кітай.
    «А хто ён наогул, гэты Краўчанка?»
    Беларуская дэлегацыя першай сярод краін СНД наведала КНР, яшчэ да ўсталявання афіцыйных двухбаковых дыпламатычных адносінаў. Пасля распаду СССР кітайскае кіраўніцтва ўважліва адсочвала ўсе працэсы, якія адбываліся на постсавецкай прасторы, і было зацікаўленае ў наладжвашіі сяброўскіх адносінаў з новымі дзяржавамі.
    Нас прымалі з гасціннасцю і размахам, уласцівымі Усходу. Жылі мы ва ўрадавай рэзідэнцыі для замежных гасцей — «Дзяаюйтай». Перамовы праходзілі на самым высокім узроўні — з генеральным сакратаром ЦК КПК Цзян Цзэмінем, прэм’ер-міністрам Лі Пэнам і старшынёй КНР (фактычна прэзідэнтам) Ян Шанкунем.
    Аднак, нягледзячы на гасціннасць кітайцаў, перамовы ішлі вельмі цяжка. Мы павінны былі падпісаць Пагадненне аб усталяванні дыпламатычных адносінаў, але ніяк не маглі ўзгадніць яго канчатковы тэкст. Кітайскія лідэры катэгарычна настойвалі на ўключэнні ў пагадненне тэзіса аб «этнічных тэрыторыях», што мела на ўвазе праблему Тайваня. Мы не былі супраць, але дабіваліся ўключэння ў дамову пункта, што і Беларусь мае
    свае этнічныя тэрыторыі за мяжой. Кітайцы на гэта пагадзіцца не хацелі.
    Сітуацыя зайшла ў тупік. Тры дні запар мы спрачаліся, дыскутавалі, але так і не маглі выйсці на кампраміс. Самае непрыемнае асабіста для мяне было тое, што пад поўнач члены беларускай дэлегацыі сыходзілі спаць, а я заставаўся адзін супраць поўнага складу кітайскай дэлегацыі.
    Справа пачынала набываць скандальны прысмак. Калі б мы не падпісалі пагаднення з пунктам аб кітайскіх «этнічных тэрыторыях», у прэсе пайшлі б каментарыі, што Беларусь адкінула гэты пункт і такім чынам ускосна прызнала права Тайваня на незалежнасць. Гэтага кітайцы дапусціць не маглі.
    I тады на трэці, заключны дзень візіту прэм’ерміністр Лі Пэн ужыў усходняе вераломства, вырашыўшы раскалоць нашу дэлегацыю. Падчас апошняга тура перамоваў ён пайшоў на недапушчальны ў дыпламатыі крок, раптам спытаўшы Кебіча:
    — Скажыце, спадар прэм’ер-міністр, а чаму ў вашага міністра замежных спраў украінскае прозвішча і хто ён па нацыянальнасці? Нам здаецца, што яго лінія ідзе ўразрэз з нацыянальнымі інтарэсамі Беларусі.
    Кіраўнік урада прымаючай краіны публічна абражае госця. Гэта парушала не толькі правілы гасціннасці, але і дыпламатычны пратакол.
    Я чакаў, што Кебіч асадзіць Лі Пэна: не яго справа абмяркоўваць беларускага міністра замежных спраў. Але ён у адказ толькі пасміхнуўся. Я сабраў усю сваю сілу волі, каб не сарвацца...
    У выніку мы ўсё ж дамагліся падпісання пагаднення ў прапанаванай намі рэдакцыі. Гэта азначала, што такая ўплывовая дзяржава, як Кітай, тым больш член Рады Бяспекі, прызнавала, што
    Беларусь мае этнічныя тэрыторыі за сваімі межамі. Зразумела, рэалізаваць сёння гэты падыход немагчыма. Але ў нашага народа ёсць добрая прымаўка: «Запас бяды не чыніць».
    Дарадцы прэм’ера
    Hi ў Пекіне, ні потым, па вяртанні ў Мінск, я не стаў абмяркоўваць з Кебічам яго дзіўныя паводзіны на перамовах. Хоць пэўныя высновы зрабіў.
    Вячаслаў Францавіч у палітыцы заўжды быў самотны і па савецкай традыцыі раўніва сачыў за тым, каб хтосьці з падначаленых раптам не абышоў яго самога. Ён не адчуваў неабходнасці ў паўнавартаснай камандзе, якую яму замяняла кола асабліва набліжаных сяброў і паплечнікаў.
    Самым блізкім да Кебіча чалавекам быў дзяржсакратар Генадзь Данілаў. Апрача Данілава яго асаблівай прыязнасцю карысталіся таксама віцэпрэм’ер Мікалай Косцікаў і кіраўнік справаў Савета Міністраў Мікалай Каўка.
    Яшчэ адным удзельнікам гэтага нефармальнага арэапага быў Віктар Старавойтаў — загадчык сталовай Дома ўрада. Справа ў тым, што Кебіч быў неабыякавы да моцных напояў і любіў багатыя застоллі. А таму Старавойтаў быў яму проста неабходны, каб рэгулярна накрываць стол.
    Дарэчы, Старавойтаў, як сцвярджалі некаторыя, быў чалавекам Эдуарда Шыркоўскага, таму шэф КДБ у дэталях ведаў пра ўсё, што адбывалася на кебічаўскіх пасядзелках. А менавіта там за чаркай каньяку часцяком вырашаліся самыя важныя дзяржаўныя пытанні.
    Я далёкі ад таго, каб маралізаваць і асуджаць Вячаслава Францавіча. Але лішак алкаголю адбіваўся на ім вельмі негатыўна: ён руйнаваў сам ся-
    бе, а заадно руйнаваў і сістэму ўлады, якая канчаткова пры ім так і не склалася. 3 чалавека сабранага і гаспадарлівага Кебіч паступова станавіўся ўсё болып неабавязковым, забыўлівым ды індыферэнтным да спраў. Нават сваім традыцыйным сабутэльнікам ён мог штосьці паабяцаць за сталом, а потым папросту забыцца.