Беларусь на ростанях
Пётр Краўчанка
Выдавец: Інстытут беларусістыкі
Памер: 506с.
Вільня 2007
Кебіч, як дасведчаны ў гаспадарчых справах, вырашыў падысці да гэтай праблемы прагматычна. I першым з кіраўнікоў краінаў СНД прапанаваў Расіі пайсці на нулявы варыянт, які зводзіўся да формулы: Расія нічога не вінна нам, а мы нічога не вінны Расіі.
На жаль, гэта тычылася і нерухомасці за мяжой. Я спрабаваў неяк апрытомніць нашага прэм’ера — Беларусь застанецца ж без дыпламатычных прадстаўніцтваў! Але ў адказ гучала адно:
— Ты міністр замежных спраў, вось ты і вырашай, як будзеш адкрываць пасольствы за мяжой.
20 ліпеня 1992 года на сустрэчы з Ягорам Гайдарам, які тады выконваў абавязкі прэм’ер-міністра Расіі, Кебіч падпісаў гэты свой «нулявы варыянт». Хоць мне ўдалося дамагчыся прыняцця спецыяльнага пратакола, які пакідаў хоць нейкую надзею на магчымасць у будучыні вярнуцца да пытання нерухомасці за мяжой. Вось тэкст гэтага пратакола:
«Урад Расійскай Федэрацыі перадасць у карыстанне ўрада Рэспублікі Беларусь частку службовых і жылых памяшканняў з іх інвентаром і абсталяваннем, а таксама частку аўтапарка ў сталіцах шэрагу дзяржаў па дамоўленасці бакоў.
Бакі даручаюць міністэрствам замежных спраў, дзяржаўным камітэтам па справах маёмасці абедзвюх дзяржаў, Міністэрству знешнеэканамічных сувязяў Расійскай Федэрацыі, Дзяржкамітэту па знешнеэканамічных сувязях Рэспублікі Беларусь стварыцьу двухтыднёвы тэрмін супольную камісію для вызначэння і перадачы памераў згаданай рухомай і нерухомай маёмасці і падаць прапановы наконт гэтага ўрадам Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь да 1 кастрычшка 1992 года.
За ўрад Рэспублікі Беларусь — В. Кебіч
За ўрад Расійскай Федэрацыі — Я. Гайдар».
Апрачатаго, было ііадпісаназакрытае (паколькі Масква не хацела выдаваць прэцэдэнт) пагадненне паміж Расіяй і Беларуссю:
«У адпаведнасці з Пагадненнем “Аб размеркаванні ўсёй уласнасці былога СССР за мяжой” ад 6 ліпеня 1992 года ўрад Расійскай Федэрацыі перадасць частку нерухомасці імаёмасцібылога Саюза ССР Рэспубліцы Беларусь для аргаііізацыі пасольстваў і гандлёвых прадстаўніцтваў у аб’ёмах
і структурах, якія вызначаюцца асобнай дамовай».
На жаль, нам не ўдалося дамагчыся, каб фармулёўкі абодвух дакументаў былі болып дакладнымі. Бо ў іх не гаварылася канкрэтна, калі і што з нерухомасці Расія перадасць нам. А галоўнае — як перадасць: ва ўласнасць ці ў карыстанне? Гэтыя даку’іёнты мелі хутчэй сімвалічны характар.
Большага ў той момант дамагчыся было нерэальяа.
<Што з вс?а ўпала, тое прапала»
Да кастрычніка 1992 года была створана камісія па ўзгадненні аб’ёмаў і характару перадаванай уласнасці. Сустаршынямі камісіі сталі: з беларускага боку мой намеснік Уладзімір Астапенка, з расійскага — намеснік міністра замежных спраў Барыс Пастухоў.
Трэба адзначыць, што Козыраў не памыліўся ў сваім выбары. Пастухоў адразу заняў звышжорсткую пазіцыю, не жадаючы ні ў чым саступаць.
Цаной вялікіх высілкаў, праз Козырава, мне ўдалося арганізаваць супольную азнаямляльную паездку Астапенкі і Пастухова па шэрагу сталіц: у прыватнасці, яны наведаліся ў Вену, Будапешт і Варшаву. Але на гэтым справа спынілася.
На пачатку 1993 года адбыліся перамовы на ўзроўні экспертаў. Быў падрыхтаваны праект пагаднення аб перадачы былой саюзнай маёмасці Рэспубліцы Беларусь. Але і гэты праект не стаў афіцыйна прынятым дакументам.
У красавіку я накіраваў на імя Андрэя Козырава спецыяльны ліст, дзе папрасіў пайсці насустрач беларускаму боку і прапанаваў правесці ў
Маскве афіцыйнае пасяджэнне камісіі, што дазволіла б зрабіць чарговы крок да дасягнення прадэклараванай мэты.
На жаль, і гэтае пасяджэнне не прынесла жаданых вынікаў. Праблему адклалі да святога ніколі, ні аб якім рэальным атрыманні будынкаў, збудаванняў ці нават аб іх арэндзе гаворка ўжо практычна не ішла. У выніку нам прыйшлося самім шукаць неабходныя памяшканні: часам набываць будынкі і збудаванні, часам арандаваць. 3 маім сыходам з пасады міністра ўлетку 1994 года гэтая праблема наогул адышла ў нябыт.
Я паспрабаваў яе актуалізаваць у красавіку 1996 года падчас прыезду ў Мінск Яўгена Прымакова і Барыса Пастухова. Я тады ўзначальваў камісію Вярхоўнага Савета па міжнародных справах і падчас сустрэчы расійскіх дыпламатаў з кіраўніцтвам парламента ў чарговы раз паставіў гэтае пытанне на абмеркаванне. Прымакоў стараўся прадэманстраваць лаяльнасць, і зноў мы чулі старыя абяцанні пайсці насустрач братэрскай Беларусі. Зразумела, далей за фармальныя запэўніванні справа не пайшла.
Як мне стала вядома ад сяброў са Смаленскай плошчы, расійскі пасол Сапрыкін падрыхтаваў з гэтай нагоды тэлеграму, якая была накіраваная ў МЗС Расійскай Федэрацыі. Там, у прыватнасці, гаварылася, што, «карыстаючыся недасведчанасцю спікера парламента Сямёна Шарэцкага, дамінаваў на сустрэчы Пятро Краўчанка (член Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады), выразнік інтарэсаў нацыяналістычных колаў, які ўзнімаў праблемы саюзнай нерухомасці за мяжой у інтарэсах Беларусі, а таксама вяртання слуцкіх паясоў і кніг Ф. Скарыны. Аднак пасольства лічыць, што
ў дадзены момант няма сэнсу ісці насустрач беларускаму боку».
Застаецца заўважыць, што пытанне аб лёсе былой уласнасці СССР за мяжой не вырашанае да гэтага часу.
Віртуальны мільярд
Улетку 1992 года нам удалося вырашыць іншую, няхай і менш маштабную, праблему — кампенсацыі Беларусі за зброевы уран.
Справа ў тым, што ў рамках беларуска-расійскіх дамоўленасцяў з тэрыторыі Беларусі было вывезена 87 ракет класа СС-25. Яны былі дэмантаваны на прадпрыемстве «Арзамас-3». 3 іх вымаўся зброевы уран (больш за 500 тон!), які Расія потым прадавала Злучаным Штатам. У выніку гэтай здзелкі Расія атрымала болей за дзесяць мільярдаў долараў. Гэта афіцыйныя дадзеныя, хоць расійская апазіцыйная прэса сцвярджала, што paua здзелкі была ў шмат разоў большая.
Падчас перамоваў з Ягорам Гайдарам 20 ліпеня 1992 года мы з Кебічам закранулі гэтую тэму. Беларусь, маўляў, мае права прэтэндавать на частку атрыманых ад продажу урану сродкаў. Мушу сказаць, што Ягор Цімуравіч, які ніколі не любіў публічна разважаць на тэму беларуска-расійскага братэрства, па практыцы заўсёды займаў добразычлівую пазіцыю ў дачыненні да нашай краіны. Тым болей што ў Гайдара з Кебічам склаліся сяброўскія адносіны. Дый у адносінах са мной Гайдар заўжды дэманстраваў цеплыню і адкрытасць.
На тых перамовах Гайдар без доўгіх спрэчак пагадзіўся, што Расія павінна дзяліцца. Выслухаўшы нашы аргументы, ён сказаў:
— Сапраўды, вы маеце поўнае права прэтэндаваць на грашовую кампенсацыю за зброевы уран. Шкада толькі, што пагаднення няма.
На што я адказаў:
— Што за праблема?! Я зараз яго падрыхтую!
— Але гэта немагчыма! Патрэбны эксперты, — здзівіўся Гайдар.
— Усё магчыма!
Нашы перамовы праходзілі ў «Прэзідэнт-гатэлі». Я падняўся на другі паверх, знайшоў машыністку і тут жа надыктаваў пагадненне — з грыфам «абсалютна сакрэтна» — аб грашовых кампенсацыях за зброевы уран. У падрыхтаваным дакуменце не была прапісана толькі канкрэтная лічба — гэта справа экспертаў. Аб’ёмы і вартасныя паказчыкі павінны былі вызначацца ў ходзе далейшых перамоваў.
Каліпраз гадзіну я з’явіўся з гэтым дакументам, ужо падпісаўшы яго ў Кебіча, Гайдар быў у шоку. Ён відавочна не чакаў такой аператыўнасці. Мы зноў вярнуліся ў залу пасяджэнняў. Перачытаўшы тэкст, Гайдар выправіў у ім усяго адно слова і тут жа падпісаў. Такім чынам, я атрымаў на рукі дакумент, які адкрываў перад Беларуссю значныя фінансавыя перспектывы.
Неўзабаве Ягор Гайдар вымушаны быў пакінуць пасаду кіраўніка ўрада Расіі, і праблема кампенсацый за уран на некалькі гадоў павісла ў паветры, не выходзячы за рамкі млявых кансультацый.
Узначаліўшы ў 1996 годзе парламенцкую Камісію па міжнародных справах, я пастараўся зрушыць пытанне з мёртвага пункта. У гэты час Лукашэнку чакалі няпростыя перамовы з Барысам Ельцыным па беларускай запазычанасці за pa-
сійскія энерганосьбіты. Доўг быў вялізным — звыш дзевяцісот васьмідзесяці мільёнаў долараў. А плаціць не было чым!
У іптэрв’ю агенцтву «Інтэрфакс» і «Советской Белорусснн» я заклікаў прэзідэнта Лукашэнку скарыстацца сітуацыяй: прапанаваць новы нулявы варыянт — запазычанасць па энерганосьбітах пагасіць доўгам за уран.
Нечакана для мяне Лукашэнка скарыстаў гэтую дадзеную праз прэсу параду. Яго перамовы з Ельцыным адбыліся ў другой палове лютага. Ельцын у той час рыхтаваўся да пераабрання на другі тэрмін, і яго каманда не хацела ўступаць у публічную дыскусію па такім спрэчным пытанні, як гандаль уранам. Яны разумелі, што, прыцягваючы ўвагу грамадскасці да гэтай тэмы, можна мімаволі даць повыя козыры палітычным апанентам расійскага прэзідэнта.
Расія пайшла на саступкі і пагадзілася з новым нулявым варыянтам. Атрымалася, што напісаная калісьці спехам паперка ўсё ж прынесла краіпе мільярд долараў — у выглядзе спісаных пазыкаў!
Аглядаючыся на Віскулі
Але справа, вядома ж, не толькі ў даўгах і ўзаемных кампенсацыях.
Два снежаньскія дні ў Віскулях і ўсе тыя падзеі на тэрыторыі былой імперыі, якія пазней адбыліся, спарадзілі нямала разладаў, спрэчак, супярэчнасцяў і праблем.
Нядаўна, выступаючы ў Вярхоўнай Радзе Украіны, адзін з «белавежскіх зуброў» Леанід Краўчук заявіў, што калі б ён у 1991 годзе ведаў, што замест дэмакратыі ў краіне ўзнікне бязладдзе і «беспредел», то «лепей адсёк бы сабе руку перад
падпісаннем пагаднення ў Белавежскан пушчы». Краўчуку «пашанцавала»: дзякуючы «няведанню» ён не абзавёўся пратэзам і паўдзельнічаў у зменах палітычнай карты свету. Ну, а калі сур’ёзна, то, чытаючы падобнае, міжвольна задаеш сабе пытанне: калі ж хітраваў «бацька» ўкраінскай незалежнасці —на трыбуне Вярхоўнай Рады ці ў 2001 годзе, калі з гонарам заяўляў:
— Ці адчуваю я цяпер, праз дзесяць гадоў, дакоры сумлення? Hi ў якім разе! Я ні на хвіліну не шкадую аб зробленым дзесяць гадоў таму. I болей за гэта: я ганаруся непасрэдным дачыненнем да тых падзеяў. Я магу па-чалавечы зразумець усіх, хто адчувае настальгію па мінулым. Але шчыра спадзяюся, што нашчадкі будуць мне ўдзячныя за тое, за што мяне сёння з такой асалодай крытыкуюць людзі, якім незнаёмы патрыятызм. У мяне ёсць падставы для спадзяванняў — гэта наша будучыня. Гэта дзеці, якія нарадзіліся і будуць жыць у незалежнай дзяржаве. I якія, спадзяюся, не будуць ведаць, што бывае іначай.