Беларусь на ростанях
Пётр Краўчанка
Выдавец: Інстытут беларусістыкі
Памер: 506с.
Вільня 2007
Прыводжу абодва тэксты, каб паказаць, што ў снежні кіраўніцтва Расіі як быццам было гатова не падзяляць ядзернага патэнцыялу СССР і пага-
джалася з тым, што «ядзерны чамаданчык» будзе знаходзіцца ва ўсіх трох прэзідэнтаў. Хоць на самай справе, як прыгадвае сёння Ягор Гайдар, Расія ўжо тады манапольна прэтэндавала на спадчыну Савецкага Саюза што да валодання ядзернай зброяй.
Аднак праз некалькі дзён, відаць, пасля кансультацый з амерыканцамі, пазіцыя Ельцына радыкальна змянілася. Але ў Віскулях ён зыходзіў з таго, што ўсе правы павінны быць размеркаваныя пароўну.
Яшчэ адзін важны дакумент не быў падпісаны, хоць яго і падрыхтавалі — гэта Заява кіраўнікоў Беларусі, Расіі і Украіны аб каардынацыі эканамічнай палітыкі. Яна ставіла на мэце не дапусціць дэзарганізацыі ўзаемадзеяння эканомік і пагаршэння дабрабыту людзей. Паколькі заява ніколі не публікавалася, прывяду яе цалкам:
«Будаваць эканамічныя адносіпы, разлікі на ease грашовай адзгнкі, якая існуе, — рубля. Уводзіць пацыянальчыя валюты адначасова або на аснове спецыяльных пагадненняў, гарантуючых захаванне эканамічных штарэсаў бакоў. Заключыць міжбанкаўскае пагадненне, накіраванае на абмежаванне грашовай рэмісіі, забеспячэнне эфектыўнага кантролю грашовай масы, фармаванне сістэмы ўзаемаразлікаў. Праводзіць узгодненую палітыку скарачэння дэфіцытаў рэспубліканскіх бюджэтаў, з арыентацыяй на забеспячэнне іх каштоўнасці. У дзесяцідзённы тэрмін узгадніць аб’ёмы і парадак фінансавання выдаткаў на абарону і ліквідацыю настпупстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1992 годзе».
Доўг ветлівасці
Аб прынятых у Віскулях пагадненнях трэба было праінфармаваць Гарбачова. Памятаю, што добраахвотна ніхто з прэзідэнтаў браць на сябе гэтую няўдзячную місію не хацеў. I тады прынялі саламонава рашэнне: тэлефанаваць павінен Шушкевіч як гаспадар саміта. Аднак Гарбачоў доўга не адказваў, і тады вырашылі спачатку звязацца з Бушам. Гэты абавязак узяў на сябе Ельцын.
Найбліжэйшы тэлефон спецсувязі знаходзіўся ў апартаментах Ельцына. Разам з ім падняліся Шушкевіч, Краўчук, Фокін, Кебіч, Бурбуліс, Козыраў і я.
Размова з прэзідэнтам ЗША, якую перакладаў А. Козыраў, была даволі кароткая. Ельцын сказаў прыкладна наступнае:
— Спадар прэзідэнт, Савецкага Саюза больш няма. Але не хвалюйцеся, мы бяром на сябе кантроль над «ядзерным чамаданчыкам», над ядзернай зброяй — яна не распаўсюдзіцца. I тут свет і Злучаныя Штаты не павінны хвалявацца. Сёння ў жыцці нашай краіны адбылася вельмі важная падзея, і я хачу распавесці пра ўсё вам асабіста раней, чым вы даведаецеся аб ёй з газет. Саюзная дамова, якую нас прымушаюць падпісаць, нас не задавальняе. Наша пагадненне складаецца з шаснаццаці артыкулаў і, па сутнасці, стварае Садружнасць ці групу незалежных дзяржаў.
Далей Барыс Ельцын перайшоў да галоўнага:
— Мы таксама гарантуем, што будзем прытрымлівацца ўсіх міжнародных абавязацельств, якія выцякаюць з пагадненняў і дамоваў, падпісаных былым Савецкім Саюзам, уключна са знешнім доўгам... Гэтая дамова падпісана трыма кіраўнікамі рэспублік, якія тут прысутнічаюць. Я толькі што меў
размову з прэзідэнтам Казахстана Назарбаевым, які цалкам падтрымлівае нашы дзеянні і мае намер сам падпісаць пагадненне ў найбліжэйшы час.
А потым прагучала тое, што ашаламіла нас:
— Спадар прэзідэнт, павінен вам канфідэнцыйна паведаміць, што прэзідэнт Гарбачоў ведаў, што мы збіраліся сустракацца. Я сам сказаў яму аб гэтай сустрэчы. Зразумела, мы неадкладна накіравалі яму тэкст нашага пагаднення, таму што яму, безумоўна, прыйдзецца прымаць рашэнне на сваім узроўні.
Памаўчаўшы, Ельцын дадаў:
— Дарагі Джордж, я скончыў. Гэта вельмі, надзвычайна важна. Па традыцыі, якая склалася паміж намі, я адразу патэлефанаваў табе, не прайшло і дзесяці хвілін.
Адказ Джорджа Буша быў лаканічны:
— Зразумела, — сказаў ён. — Я адразу прачытаю пагадненне, як толькі вы дашляце мне тэкст, і мы хутка адрэагуем. Мы будзем працаваць з вамі і з іншымі па меры развіцця падзей. Вядома, мы спадзяёмся, што ўсе гэтыя пераўтварэнні пойдуць мірным шляхам, — завяршыў амерыканскі прэзідэнт.
Паклаўшы слухаўку, Ельцын адзначыў, што Буш успрыняў сенсацыйную навіну абсалютна спакойна.
Пасля гэтага звязаліся з Гарбачовым. Шушкевіч спрабаваў распавесці яму аб падпісаных пагаднепнях, але, наколькі я зразумеў, Гарбачоў проста не захацеў з ім размаўляць і запатрабаваў паклікаць да тэлефона Ельцына.
Барыс Мікалаевіч пачаў пераказваць Гарбачову тое, што яму ўжо спрабаваў паведаміць Шушкевіч, толькі больш жорстка, з націскам. Я не
чуў, што адказваў Гарбачоў, але, відаць, ён спрабаваў дыскутаваць, паколькі Ельцын яшчэ больш жорстка адрэзаў:
— Міхаіл Сяргеевіч! Вы павінны зразумець: іншага выйсця ў нас не было!
Пасля гэтага размова перайшла ў зусім іншае рэчышча: Гарбачоў раптам стаў патрабаваць асабістых гарантый, пенсію, ахову, дачу і г. д. Памятаю, як рэзка змяніўся ў твары Ельцын.
— Міхаіл Сяргеевіч, тут лёсы краіны і народаў вырашаюцца, а вы аб памеры пенсіі сваёй клапоціцеся! Дамо мы вам пенсію — чатыры тысячы рублёў пакладзём!
Было заўважна, што Ельцын ледзьве стрымліваў сябе, каб не сарвацца на грубасць. На яго твары было напісана ўсё, што ён адчувае да пераможанага прэзідэнта Савецкага Саюза — прэзідэнта звышдзяржавы, які ў гістарычны момант не знайшоў нічога болып вартага, як абмяркоўваць пытанне, якая ў яго павінна быць машына, колькі сакратароў застанецца, ці будзе ў яго самалёт і якую з рэзідэнцый яму аддадуць.
Потым было яшчэ адно тэлефанаванне — Ельцын вырашыў перамовіцца з міністрам абароны СССР Яўгенам Шапашнікавым. Ён праінфармаваў маршала аб новым прызначэнні. Той у сваю чаргу запэўніў Ельцына у сваёй поўнай лаяльнасці. Гэта было вельмі важна на выпадак, калі Гарбачоў усё ж захоча аказаць супраціўленне.
Усход — справа тонкая
Кіраўнікі трох рэспублік разумелі, што трэба неадкладна далучаць да працэсу стварэння СНД іншыя рэспублікі Саюза. Да таго часу, акрамя тых, што падпісаліся, іх заставалася дзевяць, бо
рэспублікі Прыбалтыкі ўжо дамагліся незалежнасці.
He было праблемаў з Рэспублікай Малдова. Пасля таго як саюзны цэнтр адкрыта ўзяў курс на распальванне сепаратызму і раскол гэтай рэспублікі, Мірчу Снегуру было відавочна не па дарозе з Гарбачовым. Думаю, што Снегур з задавальненнем прыляцеў бы ў Віскулі. Але яго не сталі нават запрашаць, бо ў гэты дзень у Малдове адбываліся прэзідэнцкія выбары, прычым у любы момант магло выбухнуць узброенае супрацьстаянне.
Складаней было з Закаўказзем. Ва ўсіх трох рэспубліках гэтай часткі Саюза ішла вайна і лілася кроў. Арменія і Азербайджан ваявалі між сабой за Нагорны Карабах. У Грузіі ў снежні выбухнула ўзброенае супрацьборства паміж сіламі, якія захоўвалі адданасць прэзідэнту Звіяду Гамсахурдыя, і групоўкамі апазіцыі.
Трэба было вельмі сур’ёзна падумаць, ці варта запрашаць гэтыя рэспублікі ў новую Садружнасць.
Таму першачарговай задачай было прыцягнуць да супрацоўніцтва пяць сярэднеазіяцкіх рэспублік, лідэры якіх у той час ужо вялі паміж сабой перамовы аб стварэнні нейкага «Цюркскага саюза». У выніку на прасторах Савецкага Саюза маглі ўзнікнуць адразу дзве садружнасці — славянскіх і цюркскіх дзяржаў. Гэтага варта было пазбегнуць.
Становівача ўскладнялася тым, што на наступны дзень, 9 снежня, у Маскве па ініцыятыве Гарбачова павінна было адбыцца пасяджэнне Дзяржсавета СССР. Стала вядома, што ў Маскву вылецеў прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў. Яго пазіцыя была даволі няпэўная, і ў Віскулях пачалася барацьба за Казахстан і Назарбаева.
Мы паспрабавалі звязацца з самалётам Назарбаева, каб прапанаваць яму развярнуцца і ляцець у Віскулі. Тэхнічна гэта можна было зрабіць толькі праз дыспетчарскую службу маскоўскага аэрапорта «Унукава». Аднак Гарбачоў, відавочна, прадбачыў такое развіццё падзеяў, і па яго распараджэнні саюзны міністр грамадзянскай авіяцыі забараніў усім дыспетчарам даваць нам службовую сувязь.
Давялося чакаць, калі самалёт Назарбаева прызямліцца. 3 ім звязаліся ўжо ў аэрапорце. 3 прэзідэнтам Казахстана па чарзе размаўлялі Ельцын, Краўчук і Кебіч. Назарбаеў адказаў:
— Я падтрымліваю ідэю стварэння СНД. Чакайце мяне, хутка вылечу да вас.
Мне было даручана падрыхтаваць спецыяльны пратакол да Пагаднення аб стварэнні СНД. Вось які тэкст я тады напісаў:
«Казахская ССР з’яўляецца дзяржавай — заснавалыііцай Садружнасці Незалежных Дзяржаў і далучаецца да Пагаднення аб стварэнні Садружйасці Незалежных Дзяржаў, падпісанага 8 снежня 1991 года ў Мінску.
Прэзідэнт Казахскай ССР Н. Назарбаеў
Пратакол ёсць неад’емнай складовай часткай Пагаднення аб стварэнні СНД і правамоцны змоманту яго падпісання.
Здзейсненаўг. Мінску 8 сйежня 1991 годаўчатырох экзэмплярах на беларускай, казахскай, рускай, украінскай мовах, кожны з якіхмае аднолькавую сілу. Старшыня Вярхоўнага Савета
Рэспублікі Беларусь С. Шушкевіч
Прэзідэнт Казахскай ССР Н. Назарбаеў
Прэзідэнтп РСФСР Б. Ельцын
Прэзідэнт Украіны Л. Краўчук».
Арыгінал гэтага дакумента захоўваецца ў маім асабістым архіве. Ён падпісаны Ельцыным, Краўчуком і Шушкевічам. Але подпіс Назарбаева на ім адсутнічае.
Мы чакалі казахскага прэзідэнта некалькі гадзін. Нам паведамілі, што Назарбаеў вылецеў, і Кебіч нават выехаў на вайсковы аэрадром у Пружанах сустракаць высокага госця. Але потым патэлефанаваў памочнік Назарбаева і сказаў, што прэзідэнт прыляціць заўтра.
Пазней Барыс Ельцын распавядаў, што Назарбаеў усё ж захацеў перад адлётам сустрэцца з Гарбачовым, і апошні выкарыстаў усю сілу свайго красамоўства, каб адгаварыць яго ад гэтай паездкі.
Пара і па дамах
Вестка, што Назарбаеў не прыляціць, зрабіла на ўсіх цяжкае ўражанне. У той момант заставалася толькі меркаваць, якія аргументы знайшліся ў Гарбачова, што прымусілі Назарбаева змяніць свае планы. Ці не рыхтуецца Гарбачоў сапраўды ўжыць сілу? I вось тут Эдуард Шыркоўскі злавесна пажартаваў:
— Дастаткова аднаго батальёна, каб усіх нас тут накрыць...
Усе дружна зазбіраліся разлятацца. Вядома, у сваіх сталіцах і Ельцын, і Краўчук адчувалі б сябе нашмат больш упэўнена.
А дзевятай гадзіне вечара мы з Шушкевічам выехалі ў Пружаны праводзіць расійскую дэлегацыю. Кебіч накіраваўся праводзіць украінцаў. Пасля праводзінаў гасцей мы ўтрох — Кебіч, Шушкевіч і я — вырашылі не вяртацца ноччу ў Мінск, а пераначаваць у Віскулях. Усе былі жахліва вы-