• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь на ростанях  Пётр Краўчанка

    Беларусь на ростанях

    Пётр Краўчанка

    Выдавец: Інстытут беларусістыкі
    Памер: 506с.
    Вільня 2007
    105.03 МБ
    У першы дзень прыкладна а сёмай вечара мы селі за вячэру, якая працягвалася крыху болей за дзве гадзіны.
    Менавіта падчас гэтай вячэры і былі прынятыя ўсе прынцыповыя рашэнні.
    У першым раўндзе рэй вядзе Краўчук
    Размову пачаў Ельцын, заявіўшы, што стары Саюз больш не існуе і мы павінны стварыць нешта новае. Памятаю, як крыва ўсміхнуўся Краўчук, пачуўшы гэтую прэамбулу. Ён сядзеў проста насупраць Ельцына. Завязалася дыскусія, вострая па сутнасці, але цалкам спакойная па форме. Ельцыну апаніраваў пераважна Краўчук, астатнія болей памоўчвалі.
    У Краўчука быў прыўзняты настрой: у той дзень ён падстрэліў дзіка. Украінцы прыляцелі ў пушчу раней за нас з расіянамі і адразу ж выправіліся на паляванне. Хоць паляваннем гэта мож-
    на было назваць з вялікай нацяжкай. Проста Краўчук з вышкі расстраляў прывязанага за нагу дзіка. Але ён быў узбуджаны, радасны і, падымаючы чарку, з нявіннай усмешкай адпрэчваў ініцыятывы Ельцына адну за другой.
    Пазіцыя Краўчука была цалкам прадказальная. Першага снежня ва Украіне адбыліся прэзідэнцкія выбары і рэферэндум аб незалежнасці. Прэзідэнтам у першым туры быў абраны Краўчук, а на рэферэндуме больш як 90 адсоткаў украінскіх грамадзян прагаласавалі за выхад Украіны са складу СССР.
    Але Ельцын шчыра стараўся захаваць Саюз, няхай нават у новай, перайначанай форме. Ён пераконваў Краўчука ў тым, што мы не павінны далёка адыходзіць адзін ад аднаго, казаў, што нам гэтага не даруюць народы, не даруюць ні нашы нашчадкі, ні продкі, што стваралі гэтую краіну. Ён згадваў пра агульную гісторыю, сяброўства, цеснае спляценне нашых эканомік. Я бачыў, што расійскі прэзідэнт шчыра хоча выратаваць тое, што распаўзалася па швах.
    Але Краўчук быў непахісны. 3 усмешкай, спакойна ён знаходзіў аргументы супраць довадаў і прапановаў Ельцына. Краўчук не хацеў падпісваць нічога! Яго пазіцыя была вельмі простая. Ён казаў, што Украіна на рэферэндуме ўжо вызначыла свой шлях і гэты шлях — незалежнасць. Савецкага Саюза больш няма, а ствараць нейкія новыя саюзы яму не дазволіць парламент. Ды Украіне гэтыя саюзы і не патрэбны, украінцы не хочуць ісці з аднаго ярма ў другое.
    Перамоўная дуэль двух прэзідэнтаў працягвалася болей за гадзіну. I пад канец вячэры, калі здавалася, што размова канчаткова зайшла ў тупік,
    сітуацыя раптам пачала мяняцца дзякуючы ўкраінскаму прэм’еру Вітольду Фокіну.
    Увайсці ў гісторыю
    3 Вітольдам Фокіным мы пазнаёміліся даволі даўно ў Мінску, калі Кебіч праводзіў семінар кіраўнікоў Дзяржпланаў пятнаццаці саюзных рэспублік, а я дапамагаў яму ў арганізацыі мерапрыемства. Гэта быў дасведчаны, вельмі разважлівы, энергічны кіраўнік і проста сімпатычны чалавек. У адрозненне ад Краўчука яму не падабалася перспектыва канчатковага развалу Савецкага Саюза. Мне запомнілася, што яшчэ перад пачаткам перамоваў ён сказаў Кебічу, з якім сябраваў:
    — Ну што, Слава, патрапілі мы з табой у гісторыю!
    Але Кебіч думаў зусім інакш:
    — Што ты, Вітольд? Аб чым кажаш? Мы ўдзельнікі незвычайных падзеяў!
    Трэба сказаць, што падчас усіх віскулёўскіх падзеяў Кебіч быў вельмі рашучы і ўзбуджаны. Даведаўшыся аб падпісанні дамовы, якая рыхтавалася, ён так захацеў увайсці ў гісторыю, паставіўшы пад дакументамі і свой подпіс, што нават распрацаваў закручаную інтрыгу, каб паперы падпісалі не толькі кіраўнікі дзяржаў, але і кіраўнікі ўрадаў.
    Напачатку ён хацеў заручыцца падтрымкай украінскага прэм’ера Фокіна. Той, аднак, даволі рэзка адказаў:
    — Слава, што ты робіш? Навошта табе гэта трэба? Давай застанёмся ўбаку!
    Спатыкнуўшыся на Фокіне, Кебіч пачаў актыўна апрацоўваць Бурбуліса. I знайшоў у яго асобе падтрымку. Другі чалавек у Расіі аказаўся
    не менш славалюбным, чым беларускі прэм’ер. Карыстаючыся сваёй блізкасцю да Ельцына, ён здолеў лёгка пераканаць таго, што пад дакументамі павінна стаяць не тры, а шэсць подпісаў. I Ельцын пагадзіўся. Хоць самога дакумента яшчэ не было нават у праекце, было вырашана, што яго падпішуць кіраўнікі дзяржаў і кіраўнікі ўрадаў.
    Нараджэнне СНД
    Калі дуэль Ельцына і Краўчука зайшла ў тупік, у гульню ўступіў Вітольд Фокін.
    Зразумела, у адпаведнасці з пратаколам і палітычнай этыкай ён не мог наўпрост апаніраваць свайму прэзідэнту. I выбраў іншую тактыку. Фокін, увесь час цытуючы Кіплінга, стаў гаварыць аб пачуцці крыві, аб адзінстве братэрскіх народаў, аб тым, што ў нас адны карані. Зрабіў ён гэта вельмі карэктна ў форме мяккіх рэплік і тостаў.
    А калі Краўчук завёўся і пачаў спрачацца, Фокін стаў апеляваць да эканомікі. Ён цудоўна валодаў статыстыкай у маштабах не толькі Украіны, але і ўсяго Савецкага Саюза. I пераканаўча даказваў, наколькі звязаны нашы эканомікі.
    Урэшце пазіцыя Краўчука змякчылася, і бакі пачалі, хоць і павольна, рухацца насустрач адзін аднаму. Размова паміж украінскай і расійскай дэлегацыямі набыла цалкам канструктыўны характар.
    Краўчук канчаткова зламаўся а дзесятай гадзіне.
    — Ну, калі большасць за дамову... Давайце падумаем, якім павінна быць гэтае новае ўтварэнне. Можа, сапраўды не варта нам далёка разбягацца...
    Падчас гэтай вячэры ні Кебіч, ні Шушкевіч сябе практычна не праяўлялі, дый Ельцын з Краў-
    чуком іх быццам не заўважалі. Беларускія кіраўнікі казалі тосты, калі падыходзіла іх чарга, але ў дуэль Ельцына і Краўчука не ўмешваліся. Хоць было відаць, што яны цалкам падтрымлівалі расіян і час ад часу ціха падтаквалі Барысу Мікалаевічу.
    Мы з Козыравым, як і Бурбуліс з Гайдарам, у размову не ўмешваліся наогул, моўчкі назіраючы, як здзяйсняецца фантастычная падзея ў сусветнай гісторыі — развал магутнай імперыі.
    He магу прыгадаць, каб у сусветнай гісторыі было нешта падобнае. Царствы гінулі, імперыі разбураліся, але заўсёды пад уздзеяннем сілы, а каб вось так — без вайны, без уварвання, у спакойнай застольнай гутарцы двух у недалёкім мінулым правінцыйных намеснікаў і універсітэцкага выкладчыка — такога не было ніколі.
    Калі б пару гадоў перад гэтым хто-небудзь напісаў раман з такім сюжэтам, яго назвалі б утопіяй. Але утопія ажыццяўлялася на нашых вачах.
    Садружнасць замест Саюза
    ГІасля вячэры, калі сабраліся члены рабочай групы, размова стала набываць характар канкрэтных абмеркаванняў. Перад намі была пастаўлена задача за ноч падрыхтаваць праект дамовы аб узнікненні новага палітычнага ўтварэння.
    У прыватнасці, абмяркоўвалася фармальнае пытанне: як яго назваць. Саюз? Усе дружна запярэчылі, што гэта непрымалыіа. Федэрацыя, канфедэрацыя? Усім спадабалася слова «садружнасць». Прыгадалі Брытанскую садружнасць нацый, якая падавалася ледзьве не ідэальным прыкладам гюстімперскай інтэграцыі.
    Дзесьці да сярэдзіны ночы сышліся і на тым, што ніякай адзінай сталіцы быць не павінна, да-
    статкова абмежавацца палітычным цэнтрам Садружнасці, у якім павінны знаходзіцца яе рабочыя органы.
    Потым размова перайшла да самага галоўнага: як не стварыць празмерных праблемаў для грамадзян, не панізіць іх жыццёвага ўзроўню і не выклікаць у рэспублік адкрытага супрацьборства і антаганізму. Бо, напрыклад, адносіны паміж Расіяй і У краінай на той час сапраўды былі на мяжы крызісу.
    Канфлікт у свой час разгарэўся праз нафту і памежныя праблемы. Восенню 1991 года ў Кіеў выязджала група расійскіх парламентарыяў на чале з віцэ-прэзідэнтам Аляксандрам Руцкім. Іх мэтай было згладзіць супярэчнасці, але ў гутарцы прагучалі і адкрытыя пагрозы. Некаторыя расійскія дэпутаты вырашылі самі нагадаць украінскаму кіраўніцтву, што на тэрыторыі Расіі ёсць ядзерная зброя — маўляў, не забывайцеся! На што ўкраінцы адказалі, што і на іх тэрыторыі ёсць ракеты СС-25.
    Усе ўдзельнікі віскулёўскай сустрэчы разумелі, што ў такіх умовах трэба выпрацаваць форму цывілізаванага разводу. Усім спадабалася параўнанне Савецкага Саюза з камунальнай кватэрай, з якой нельга адразу вырвацца, у якой некаторы час яшчэ давядзецца суіснаваць. Таму гучалі прапановы: давайце не будзем біць посуд, а зробім усё так, каб нам і нашым нашчадкам не было сорамна глядзець адзін аднаму ў вочы.
    Гаварылі і аб тым, што трэба цывілізавана падзяліць агульную спадчыну і паспрабаваць не разрываць адзіныя энергетычныя, транспартныя, інфармацыйныя артэрыі, не ізаляваць людзей, не ўводзіць візавую сістэму. Тым болей што і Захад
    падае прыклад — еўрапейскія краіны сталі на шлях свабоднага руху людзей, ідэй і капіталаў.
    Азіраючыся на тыя дні, думаю, што альтэрнатывы СНД тады і не было. Ну, можа, варта было прыдумаць для СНД іншую назву, але не болей за тое...
    Ноч натхнення
    Энтузіязм быў такі, што беларусы і расіяне сабраліся ў катэджы Гайдара літаральна праз дзесяць хвілін. Толькі ўкраінцы чамусьці не спяшаліся далучыцца. Мы пачакалі іх чвэрць гадзіны і пачалі працаваць над тэкстам дамовы. У выніку праект дамовы аб стварэнні СНД быў падрыхтаваны фактычна дзвюма дэлегацыямі.
    Спачатку мы сфармулявалі назву дамовы. Першы варыянт гучаў так: «Пагадненне аб прынцыпах стварэння Еўразійскай садружнасці дзяржаў». Потым, паразважаўшы, сышліся на іншай назве: «Пагадненне аб стварэнні Садружнасці дэмакратычных дзяржаў» (СДД). Звыклая цяпер назва СНД з’явілася толькі на наступны дзень — з падачы ўкраінскіх экспертаў.
    Але і прыдумаўшы назву, мы не ведалі, што пісаць далей.
    Памятаю, з якім хваляваннем я ўзяў паперу, ручку і, сказаўшы калегам, што неабходна найперш канстатаваць надзённую рэалыіасць, напісаў прэамбулу: «Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік як суб’ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасць спыняе сваё існаванне».
    Зноў запанавала паўза.
    — Ну што ж, мы канстатавалі, што кароль памёр, — зноў прыйшлося ўзяць ініцыятыву ў свае рукі мне. — Давайце, трымаючыся вядомай тра-
    дыцыі, абвесцім: «Няхай жыве кароль!» I ў тэксце з’явілася фраза аб стварэнні саюза дэмакратычных дзяржаў.
    Да гэтага часу ў мяне захоўваецца першапачатковы тэкст пагаднення, які падаецца мне важным гістарычным дакументам.
    Калі ўзнікла неабходнасць вызначыць канкрэтныя нормы і прынцыпы, у размову ўступіў Ягор Гайдар. Ён сказаў, што, увогуле, няма сэнсу нам штосьці выдумляць і вынаходзіць, трэба зыходзіць з той практыкі і тых дакументаў, якія ўжо маюць юрыдычна аформлены характар і дзейнічаюць. Ён прапанаваў узяць за ўзор беларуска-расійскую двухбаковую дамову, падпісаную ў снежні 1990 года, тэкст якой у Гайдара быў з сабой.