Беларусь на ростанях
Пётр Краўчанка
Выдавец: Інстытут беларусістыкі
Памер: 506с.
Вільня 2007
— Слухай, Пятро Кузьміч, ты звяжыся са сваім Шэварднадзэ і скажы, каб ён з прыездам пачакаў...
— Вячаслаў Францавіч, як вы сабе гэта ўяўляеце — патэлефанаваць і сказаць саюзнаму міністру, каб ён не прыязджаў? Гэта ж разрыў адносінаў на доўгія гады...
— Ты заварыў гэтую кашу — ты і расхлёбвай, — звыкла заявіў Кебіч і паклаў трубку.
Некалькі хвілін я правёў у роздуме. Сітуацыя была абсалютна ідыёцкая, але ніякага выйсця мне не пакінулі. Калі мяне злучылі з Шэварднадзэ, я пачуў яго даволі вясёлы голас:
— Рады вас чуць, Пятро Кузьміч!
— Эдуард Амбросьевіч! Тут такая сітуацыя, што мы вас прасілі б трохі пачакаць з візітам. Вядома, Беларусь не адмаўляецца вас прыняць, але пакуль лепей узяць невялікі тайм-аўт. У нас узнікла некалькі праблем, і мы былі б рады бачыць вас крыху пазней.
Голас Шэварднадзэ рэзка змяніўся, зрабіўся жорсткім і нават грубым:
— Дык што — ад варот паварот даяце? Пачалі гульні ў самасційнасць?
— Эдуард Амвросьевіч, гэта не маё рашэнне... Гэта пазіцыя кіраўніцтва Беларусі...
Гэта была наша апошняя размова з Шэварднадзэ.
Па паводзінах Кебіча нескладана было зразумець: рыхтуецца штосьці сур’ёзнае, але што менавіта, заставалася для мяне загадкай. Ніякімі падрабязнасцямі са мной ніхто не дзяліўся.
3-за гэтага ў мяне здарыўся яшчэ адзін непажаданы «пракол».
У кастрычніку ў Нью-Ёрку я сустрэўся з адным з вядучых тэлемагнатаў ЗША, заснавальнікам і ўладальнікам кампаніі Сі-Эн-Эн Тэдам Цёрнерам. Сказаць, што Цёрнер — вельмі багаты і вельмі ўплывовы чалавек, — значыць не сказаць нічога. Людзей такога маштабу ў свеце можна пералічыць па пальцах. Ен не проста тэлемагнат, а сапраўдны стваральнік прэзідэнтаў, прычым не толькі амерыканскіх. Аднойчы журналісты спыталі яго:
— Спадар Цёрнер, а вы самі не хочаце стаць прэзідэнтам?
— Навошта? Я па ўплыве і так пераўзыходжу любога з амерыканскіх прэзідэнтаў, — адказаў тэлемагнат.
Мне вельмі хацелася прыладзіць на Сі-Эн-Эн які-небудзь сур’ёзны матэрыял аб Беларусі. Для нашай краіны ён мог стаць тым інфармацыйным таранам, які праб’е, нарэшце, сцяну маўчання, якая закрывала Беларусь усе апошнія гады. Але 30 секунд на Сі-Эн-Эн каштуюць мільёны даляраў.
Ведаючы, што Цёрнер — заўзяты паляўнічы, я запрасіў яго на паляванне ў Белавежскую пушчу. Цёрнер там ужо бываў і з радасцю прыняў
маё запрашэнне. Кебіч, разумеючы важнасць такога візіту, пагадзіўся размясціць госця ва ўрадавай рэзідэнцыі ў Віскулях.
У першыя дні снежня Цёрнер прыехаў у Маскву, адтуль павінен быў прыляцець у Мінск, а потым на некалькіх машынах — магната суправаджала світа з дзесяці чалавек — мы ўсе разам скіраваліся б у Белавежу. Але раптоўна 4 снежня тэлефануе Кебіч:
— Тэрмінова зайдзі!
МЗС тады месцілася цераз плошчу ад Дома ўрада, праз дзесяць хвілін я ўжо сядзеў у кабінеце прэм’сра. Кебіч стараўся выглядаць спакойным, але было відаць, што ён моцна ўзбуджаны.
— Ведаеш, Пятро Кузьміч, сёмага да нас прылятаюць Ельцын і Краўчук. Рыхтуецца сустрэча кіраўнікоў трох рэспублік. Будуць удзельнічаць і міністры замежных спраў. Пра што пойдзе гаворка, не ведаю...
I літаральна ў апошнюю хвіліну мне прыйшлося і Цёрнеру даваць адбой.
Праўда, дзякуючы Віскулям Беларусь з’явілася на стужках навін усяго свету і без асабістага ўдзелу вядучага тэлемагната.
Чаму ў Віскулях?
Пазней многія дзівіліся, чаму тры кіраўнікі сабраліся менавіта ў Белавежскай пушчы. Існавала нават версія аб тым, што гэтае месца было выбрана дзеля блізкасці да польскай мяжы. Маўляў, калі б Гарбачоў вырашыў заварыць «вялікую кашу», дык палітыкі, якія там сабраліся, збеглі б за кардон.
На самай справе Белавежская пушча была вызначана для сустрэчы нашмат раней і зусім па іншай прычыне.
У снежні 1990 года ў Маскву выязджала беларуская ўрадавая дэлегацыя для падпісання дамовы паміж БССР і РСФСР. У дэлегацыю ўваходзілі дэпутаты Вярхоўнага Савета, у тым ліку і Генадзь Казлоў. Трэба сказаць, што Генадзь Казлоў, які ў 1992 годзе ўзначаліў у Вярхоўным Савеце фракцыю «Беларусь» і стаў правадніком палітыкі прэм’ера ў парламенце, у канцы 1990 года яшчэ не быў блізкі да Вячаслава Францавіча. У той час ён быў палітыкам, які арыентаваўся хутчэй на Расію, чым на кіраўніка ўрада Беларусі.
У дэпутатаў адбылося некалькі нефармальных размоў з людзьмі з атачэння Ельцына. Размаўлялі ў тым ліку і пра неабходнасць новага постсавецкага дзяржаўнага ўтварэння, прычым паводле сцэнарыя Ельцына, а не па плане Гарбачова.
Вось тут і прагучала прапанова Казлова, што сабрацца для падпісання новай дамовы трэба ў Белавежскай пушчы. Знаходзіцца яна паблізу Брэста, а з гэтым горадам звязана адна з самых ганебных старонак савецкай гісторыі. Тут у 1918 годзе было падпісана Брэсцкае мірнае пагадненне, паводле якога правадыр расійскіх бальшавікоў Уладзімір Ленін аддаў немцам большую частку Беларусі і Украіны. Надумку Казлова, падпісанне гістарычнай дамовы ў тым жа месцы сімвалізавала б аднаўленне справядлівасці. Пазней гэтая прапанова і была прынятая.
Сумнеўны падарунак
Прызнаюся, спачатку я не надаў вялікай увагі інфармацыі Кебіча аб прыездзе ў Белавежскую пушчу кіраўнікоў Расіі і Украіны. Ну, прыязджаюць госці — і прыязджаюць. Тым болей што Кебіч папярэдзіў:
— Нейкай спецыяльнай падрыхоўкі не трэба. Але ты мусіш быць на месцы!
Асаблівую ўвагу планавалася надаць сустрэчы Барыса Ельцына. Ён павінен быў прыехаць першым і да пачатку перамоваў выступіць у нашым парламенце.
Кебіч сказаў мне, што Ельцын прывязе ў Мінск нейкі гістарычны падарунак.
Але з гэтым падарункам Барыс Мікалаевіч нарваўся на скандал. Думаю, хтосьці ў Маскве яго свядома тады падставіў. He сам жа ён гэта прыдумаў...
Авальная зала Вярхоўнага Савета перад выступленнем Ельцына была перапоўненая. Усім хацелася пабачыць і пачуць расійскага прэзідэнта. Сустрэлі яго вельмі цёпла. Але калі ён раптам загаварыў аб падзеях XVII стагоддзя, руска-польскай вайне 1654 — 1667 гадоў, фракцыя БНФ проста выбухнула абурэннем.
Ельцын, які, аказалася, слаба ўяўляў хітраспляценні нашай гісторыі, стаў расхвальваць прывезены ім архіўны дакумент — «Ахоўную грамату Оршы ад 1664 года». Гэта выглядала на фактычны здзек з памяці загінулых у той вайне. А страты тады былі страшнымі — з чатырох мільёнаў беларусаў засталося менш за два.
Атрымалася, што Ельцын развярэдзіў старыя раны. Яго «падарунак» нагадаў не аб сяброўстве двух народаў, але аб разні, аб крыві, аб тым, як. беларусы з шаблямі, косамі, дубінамі ішлі на тых, чыіх нашчадкаў мы сёння называем рускімі братамі.
Апазіцыйныя дэпутаты былі раз’юшаныя. Ельцын разгубіўся: ён ніяк не мог зразумець, што адбываецца. Праводзілі кіраўніка Расіі не апладыс-
ментамі, а крыкамі: «Ганьба! Ганьба!» Да мяне падскочыў Пётра Садоўскі з крыкам:
— Пётра Кузьміч, а што вы маўчыце! Што плануе зрабіць Міністэрства замежных спраў у якасці адказу спадару Ельцыну? Гэта абраза!
He ўступаючы ў дыскусію, я запэўніў:
— Пётра Вікенцьевіч, не хвалюйцеся. Мы падумаем, як адказаць адэкватна.
Але ніяк мы не адказалі. Таму што літаральна праз два дні атрымалі найвялікшую з усіх магчымых «сатысфакцый» — уласную незалежнасць і дзяржаўнасць.
«Зубры» збіраюцца
3 Вярхоўнага Савета мы адразу накіраваліся на аэрадром, каб разам з Шушкевічам далучыцца да расійскай дэлегацыі і на самалёце расійскага прэзідэнта вылецець у Белавежскую пушчу.
Тым часам у Брэсце Кебіч сустракаў дэлегацыю з Кіева.
У самалёце мы разгаварыліся з расійскім міністрам замежных спраў Андрэем Козыравым, і толькі тут я ўпершыню пачуў, што ў Віскулях павінна адбыцца не проста сустрэча. Плануецца выйсці на нейкі дакумент, які вызначыў бы і зафіксаваў бы сутнасць тых дзяржаўных працэсаў, што адбываліся на нашых вачах.
— Андрэй Уладзіміравіч, а якім вы бачыце гэты дакумент? Ці маюцца ўжо напрацоўкі? — спытаўся я ў Козырава.
— He. Ніякіх праектаў мы не рыхтавалі.
— Ну што ж, тады нас чакае нялёгкая праца, якая зойме не менш за тыдзень.
Козыраў у адказ толькі ўсміхнуўся.
На ваенным аэрадроме ў Пружанах нас чакалі ўрадавыя машыны, і да 17 гадзінаў мы дабраліся да Віскулёў.
Ужо прыехала і ўкраінская дэлегацыя ў складзе прэзідэнта Леаніда Краўчука, старшыні Савета Міністраў Вітольда Фокіна і трох дэпутатаў Вярхоўнай Рады. Мой украінскі калега Анатоль Зленказнаходзіўся з візітам у Венгрыі і ў Віскулі не прыехаў.
Расію прадстаўлялі прэзідэнт Барыс Ельцын, Генадзь Бурбуліс, які фактычна выконваў абавязкі кіраўніка ўрада, віцэ-прэм’еры Сяргей Шахрай і Ягор Гайдар, міністр замежных спраў Андрэй Козыраў, саветнік прэзідэнта Ілюшын і генерал Аляксандр Каржакоў.
Самай вялікай аказалася беларуская дэлегацыя. Апрача Вячаслава Кебіча і Станіслава ТПушкевіча ў яе ўваходзілі віцэ-прэм’еры Міхаіл Мясніковіч і Мікалай Косцікаў, старшыня КДБ Эдуард Шыркоўскі, камандуючы Беларускай ваеннай акругай Анатоль Кастэнка, старшыня мытнага камітэта Генадзь Шкурдзь, кіраўнік справаў Савета Міністраў Мікалаіі Каўка.
Мяне здзівіла, што Кебіч сабраў у Віскулях увесь сілавы блок. Але хутка стала відавочным, што ён хацеў мець сілавікоў, як кажуць, пад рукой — ці мала як адрэагуе Масква і якія пачнуць адтуль паступаць загады!’
Неспакой адчуваўся ў рэпліках літаральна кожнага ўдзельніка сустрэчы. Усе адчувалі сябе няў-
Наіўнасць наша не ведае межаў! Як мне ўдалося высветліць пазней, 7 і 8 снежня менавіта старшьшя КДБ БССР Эдуард Шыркоўскі па спецсувязі рэгулярна, з інтэрвалам у некалькі гадзін, інфармаваў М. С. Гарбачова пра тое, што адбы'ваецца ў Віскулях, і прапаноўваў яму арыштаваць змоўшчыкаў (А. Д. Шутов. На руннах Велнкой Державы, нлн Агонпя властн, 1991—2003 годы. Москва: Вече, 2001, с. 89).
тульна. Час ад часу гучаў дастаткова змрочны гумар:
— Ну што, сабраліся ўсе разам?! Можна адразу ўсіх накрыць адной ракетай.
Напаўжартам гаварылі аб высадцы дэсанта, аб тым, што Гарбачоў можа пайсці на прымяненне сілы. Хоць, мне здаецца, у гэта ніхто не верыў.
Усе перамовы, усе супольныя вячэры і абеды праходзілі ў рэзідэнцыі, якая была пабудаваная ў 1960-я гады спецыяльна для Мікіты Хрушчова, а цяпер лічылася ўрадавай. Непасрэдна ў гэтай рэзідэнцыі апартаменты атрымалі толькі Барыс Ельцын і Леанід Краўчук. Для Фокіна, Бурбуліса, Гайдара, Кебіча і Шушкевіча былі адведзены дастаткова камфортныя двухпавярховыя катэджы, дзе магла размяшчацца і ахова.