Беларусь на ростанях
Пётр Краўчанка
Выдавец: Інстытут беларусістыкі
Памер: 506с.
Вільня 2007
— Барыс, не рабі гэтага!
Такім чынам Панкін стаў вядомым дэмакратам і пасля путчу заняў кабінет Бяссмертных.
Адпачынак як форма сабатажу
Раніцай 19 жніўня, выслухаўшы «заяву савецкага кіраўніцтва» аб стварэнні ГКЧП, я адразу звязаўся з Кебічам. Балазе адключаны напярэдадні тэлефон зноў спраўна працаваў. Кебіч таксама быў на адпачынку, і я патэлефанаваў яму дамоў.
— Вячаслаў Францавіч, як быць? Што рабіць?
— Пятро Кузьміч! Ты на адпачынку?
— Так.
— Вось і заставайся на адпачынку!
— Зразумеў, Вячаслаў Францавіч, — і я паклаў слухаўку.
Праз гадзіну я выклікаў машыну і зноў адправіўся ў «Сосны», дзе прабыў яшчэ тыдзень.
Чаму Кебіч тады так зрабіў? Пасля путчу яго не раз абвінавачвалі ў баязлівасці. Хоць баязліўцам Кебіч ніколі не быў. Безумоўна, было б наіўна меркаваць, што прадстаўнік старой наменклатуры аднойчы возьме ў рукі мегафон і ўзначаліць калону дэманстрантаў, якія пратэстуюць супраць путчу. Але і адпачынак Кебіча ў такой сітуацыі быў своеасаблівай дэманстрацыяй.
Прэм’ер-міністр праігнараваўусе сігналы з Масквы, не кінуўся на працу ажыццяўляць раптоўныя рашэнні «партыі і ўрада», не паспяшаўся на тэлебачанне і радыё раскланьвацца перад новымі правадырамі, гэта значыць фактычна сабатаваў ГКЧП. Думаю, калі б тады перамаглі янаевы і кручковы, Кебіч наўрад ці захаваў бы свой партфель. Малафееў, які падтрымаў путч, ніколі не дараваў бы яму сваіх старых крыўдаў.
«Краўчанка ні ў чым не вінаваты»
Вярхоўны Савет рэспублікі некалькі дзён абмяркоўваў путч і паводзіны службовых асобаў рэспублікі ў тыя дні. Прычым найбольш завіхаліся тыя, што 19—21 жніўня бяздзейнічалі і маўчалі. Тады спужаліся нават некаторыя з лідэраў апазіцыі, адзін з якіх 19 жніўня хадзіў па парламенцкіх кабінетах і задаваў адзінае пытанне:
— Хлопцы, а дзе тут можна партыйныя складкі сплаціць?
Адкрыта супраць путчу выступілі толькі некалькі чалавек, у тым ліку, безумоўна, Зянон Пазняк. Ды яшчэ дэпутат Лукашэнка 20 жніўня на пасяджэнні Прэзідыума крычаў на Дземянцея:
— Вы здрадзілі Гарбачову!
Праз некалькі дзён на пленарным пасяджэнні Вярхоўнага Савета ён паведаміў прычыну свайго радыкалізму. Выявілася, яму паведамілі, што ў Шклоўскім райкаме КПСС рыхтуюць «чорныя спісы», у якіх фігуруе і яго прозвішча. I ён кінуўся ў Мінск...
Намеснік старшыні Мінскага гарсавета, прадстаўнік апазіцыі Анатоль Гурыновіч распавёў мне, што такія самыя спісы рыхтаваліся і ў Мінску. Людзей, якія туды трапілі, маглі папросту пагрузіць
у вагоны і адправіць у які-небудзь наваяўлены ГУЛАГ:
— ГІётра Кузьміч, толькі не думайце, што вас у гэтых спісах не было. Надта ж заўзята вы пачалі праводзіць палітыку суверэнітэту і незалежнасці.
Зразумела, я так і не думаў, цудоўна разумеючы, што многія мае ўчарашнія калегі па партыі лічаць мяне ледзьве не бээнэфаўцам, а таму ворагам.
Але і некаторыя апазіцыянеры вырашылі скарыстаць момант, каб звесці са мной старыя рахункі.
Пытанне аб маім удзеле ў путчы было паднятае па ініцыятыве Пётры Садоўскага. Раз, маўляў, Краўчанка напярэдадні путчу запрасіў у Мінск Бяссмертных — значыць, ніткі змовы вядуць і да яго.
26 жніўня я выйшаў на працу. Праглядаў дакументы. Раптам да мяне ўварвалася група людзей з рэспубліканскай пракуратуры на чале з Міхаілам Гардыкам, які паспрабаваў узяць у мяне сведчанні. Сказаўшы яму, што ніякіх сведчанняў даваць не буду, пакуль не будзе адпаведнага распараджэння кіраўніка ўрада, Я выставіў іх з кабінета.
У парламенце я паспрабаў выступіць, каб растлумачыць сітуацыю. Але Шушкевіч, які змяніў Дземянцея пасля яго адстаўкі, не даваў мне слова:
— Пётра Кузьміч, ну навошта? Навошта вам апраўдвацца? Тое, што кажуць супраць вас, гэта дзіцячае лепятанне. Мы ўсе цудоўна разумеем, што гэта недарэчна і беспадстаўна.
Але справа пачынала набываць усё больш сур’ёзны характар. Некаторыя дэпутаты настойліва
прыцягвалі мяне да адказнасці. А мне трэба было ляцець у Нью-Ёрк на сесію Генасамблеі ААН, дзе мелася адбыцца канферэнцыя донараў па выдаткаванні дапамогі пацярпелым ад Чарнобыля. У такой сітуацыі ехаць было нельга, паколькі ў любы момант у Вярхоўным Савеце магло паўстаць пытанне аб даверы міністру замежных спраў.
Беларуская дэлегацыя адбыла ў Нью-Ёрк, а я застаўся, каб любой цаной выступіць перад парламентарыямі.
I вось аднаго дня я падняўся на трыбуну ў Авальнай зале і, ігнаруючы Шушкевіча, які старшыняваў, папрасіў дэпутатаў даць мне слова. Шушкевіч вымушаны быў паставіць маю просьбу на галасаванне. He буду пераказваць тое, што я тады гаварыў, але з трыбуны мяне праводзілі апладысментамі. Нават Зянон Пазняк палічыў патрэбным адзначыць:
— Краўчанка ні ў чым не вінаваты.
Насуперак чыноўным амбіцыям
Мая затрымка ў Мінску дорага нам абышлася.
Да майго прыбыцця ў Нью-Ёрк канферэнцыя донараў, на якую мы ўскладалі вялікія спадзевы, ужо скончылася без чаканых намі вынікаў. У той час усім было не да Чарнобыля — ні Вашынгтону, ні саюзнаму МЗС, якое распадалася.
Вядучы донар — ЗША — не праявіў шчодрасці, значна большыя сумы, чым сума Злучаных Штатаў, пералічылі Швецыя і Чэхаславакія. Дзякуючы ім і яшчэ некалькім еўрапейскім дзяржавам нам удалося сабраць каля дзесяці мільёнаў долараў, хоць разлічвалі мы на значна большую суму.
Але праца працягвалася. Цяпер мы рабілі стаўку на буйныя амерыканскія дабрачынныя фон-
ды і арганізацыі. Увосень 1991 года з дапамогай беларускай дыяспары і дабрачыннай арганізацыі «Сіці-хоўп» для чарнобыльцаў было сабрана больш за 100 тон унікальных супрацьанкалагічных прэпаратаў.
Тут узнікла праблема: як даставіць такі вялікі груз у Беларусь? Патрабавалася каля ста тысяч долараў на арэнду самалёта адпаведнай грузападымальнасці і яго дазапраўку ў ірландскім аэрапорце «Шэнан», на арэнду стаянкі ў нью-ёркскім аэрапорце імя Джона Кенэдзі, пагрузку медыкаментаў і гэтак далей. Мы ўжо пачалі атрымліваць рахункі за захоўванне груза. Сітуацыя рабілася крытычнай.
У беларускай дэлегацыі такіх грошай, вядома ж, не было. Я дасылаў тэлеграму за тэлеграмай у Мінск: Кебічу, Шушкевічу, міністру аховы здароўя. Адказам было глухое маўчанне. У роспачы я накіраваў тэлеграму прэзідэнту СССР Міхаілу Гарбачову, прычым дастаткова рэзкую.
Тут жа мне патэлефанаваў Кебіч, але замест чаканай дапамогі добра-такі мяне адчытаў, спасылаючыся на размову з Шушкевічам.
— Слухай, што ты сабе дазваляеш! — крычаў прэм’ер. — Хто даў табе права накіроўваць тэлеграму Міхаілу Сяргеевічу! Ен толькі што тэлефанаваў Шушкевічу і пытаўся, чаму беларускі міністр падкідае яму працу?!
У адказ на мае тлумачэнні Кебіч адрэзаў:
— Гэта не мая справа! Сам заварыў кашу, сам і расхлёбвай.
I павесіў слухаўку.
Прыйшлося змарнаваць нямала высілкаў, каб арганізаваць ланч з прэзідэнтам кампаніі «Пепсікола» Дональдам Кендалам, які ўзначальваў да
таго ж апякунскі савет аднаго з найбуйнейшых амерыканскіх дабрачынных фондаў.
Падчас ланчу Кендал стаў распавядаць, як яго фонд дапамагае афрыканскім дзецям. Я адразу ж пацікавіўся:
— Спадар Кендал, а чым беларускія дзеці горшыя за афрыканскіх?
Аказалася, Кендал ужо ведаў пра сітуацыю з дабрачынным грузам і, усміхнуўшыся, спытаў:
— Колькі трэба, спадар міністр?
Пачуўшы суму, Кендал спакойна націснуў кнопку званка і папрасіў сакратара патэлефанаваць усім дваццаці тром членам савета фонду і паведаміць ім, што ён — «за». Пад канец ланчу, прыкладпа праз паўтары гадзіны, сакратар далажыла, што і ўсе астатнія члены праўлення гатовы дапамагчы дзецям Беларусі.
Праз некалькі дзён 80 тысяч долараў былі пераведзены на рахунак «Сіці-хоўп», якая дапамагла давесці да канца гэтую дабрачынную акцыю.
Беларускія дыпламаты ў Нью-Ёрку асабіста ўдзельнічалі ў адпраўцы грузу. Мы ўсе разам грузілі скрыні з медыкаментамі, каб найхутчэй адправіць самалёт у Мінск. Супрацоўнікі пастаяннага прадстаўніцтва і члены нашай дэлегацыі пры ААН працавалі па-чорнаму шмат гадзін. Хачу з удзячнасцю пайменна назваць іх: Аляксандр Дзёмін, які рана пайшоў з жыцця, Уладзімір Герасімовіч, Аляксандр Кацёлкін, Аляксей Мазжухоў, Уладзімір Васільеў, Уладзімір Сакалоўскі...*
Дарэчы, у тыя гады гуманітарная дапамога ішла ў Беларусь з многіх краін Еўропы. Няўрада-
За тры гады (19911994) намі было адпраўлена з НьюЁрка больш за 400 тон дабрачынных грузаў, што складаліся, як правіла, з дарагіх медыцынскіх прэпаратаў.
выя арганізацыі еўрапейскіх краін, нашы і замежныя чарнобыльскія фонды арганізоўвалі масавы адпачынак беларускіх дзяцей з забруджаных раёнаў у Германіі, Італіі, Польшчы. Больш за 80 адсоткаў паставак гуманітарнай дапамогі былі грунтаваліся на асабістых сувязях. Толькі фонд «Дзецям Чарнобыля» Генадзя Грушавога здолеў арганізаваць лячэбны адпачынак паўмільёна юных беларусаў у Германіі. Многія за мяжой разумелі нашу бяду і не шкадавалі сваіх сродкаў і часу, каб аказваць рэальную дапамогу.
Дый было аб чым непакоіцца. Пагаршэнне здароўя дзяцей на чарнобыльскіх тэрыторыях станавілася проста катастрафічным. У асабліва забруджаных раёнах цалкам здаровых дзяцей ужо практычна не было, а ў закранутых радыяцыяй колькасць здаровых дзяцей паменшылася ў чатыры разы.
Але пасля 1994 года прэзідэнт Лукашэнка манапалізаваў атрыманне заходняй гуманітарнай дапамогі, паставіўшы гэтую справу пад уласны кантроль. З’явіўся адмысловы дэпартамент, былі прыняты новыя мытныя правілы, якія жорстка рэгламентавалі ўсё і паўсюль.
Ён не мог дапусціць думкі, што ў краіне штосьці можа не залежаць ад яго волі, хай сабе і атрыманне лекаў, лекаванне ці адпраўка дзяцей на адпачынак. Цяпер правам на ад’езд дзяцей за мяжу на лячэнне распараджаецца Міністэрства адукацыі. Баючыся, што кантакты з замежнымі аднагодкамі, знаёмства з заходнім ладам жыцця пашыраць далягляды юных беларусаў, кіраўнік Haman дзяржавы ахвяруе іх здароўем. Пры гэтым з яго вуснаў яшчэ гучаць папрокі ўсяму свету. Мы, маўляў, нікому не патрэбны, нас ізалявалі пра-
клятыя імперыялісты, якія толькі і мараць, каб разбурыць наша такое цудоўнае жыццё, а нашым дзецям — шчаслівае дзяцінства.
Мы гатовы да дыялогу, але...
У наступны прыезд у Нью-Ёрк адбылося маё знаёмства з дзяржсакратаром ЗША Джэймсам Бэйкерам. Ён запрасіў мяне ў свой прадстаўнічы нумар самай фешэнебельнай гасціпіцы Нью-Ёрка «Уолдарф-Асторыя», у якой пачынаючы з XIX стагоддзя спыняюцца тэхаскія нафтавыя магнаты, што прыязджаюць на сваіх асабістых цягніках проста на вакзал, размешчаны на цокальным паверсе. Думаю, што Бэйкер, які заўсёды падкрэсліваў, што ён паходзіць з колаў тэхаскай арыстакратыі, такім чынам ушаноўваў традыцыі продкаў. Высокі, зграбны, сівавалосы, заўжды элегантны Бэйкер здзівіў мяне сваёй карэктнасцю і тактоўнасцю.