• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь на ростанях  Пётр Краўчанка

    Беларусь на ростанях

    Пётр Краўчанка

    Выдавец: Інстытут беларусістыкі
    Памер: 506с.
    Вільня 2007
    105.03 МБ
    3 Мінска Маёр паляцеў у Маскву, дзе ў яго была запланаваная сустрэча з Міхаілам Гарбачовым. ГІотым, калі ў Парыжы мы сустрэліся зноў, Маёр распавёў, што сустрэча з савецкім прэзідэнтам прайшла даволі млява.
    Гарбачоў у тыя дні быў не проста разгублены, а літаральна прыгаломшаны палітычнымі падзеямі, і праблемы культуры яго цікавілі менш за ўсё.
    Частка другая
    Хроніка вялікага пералому
    Раздзел першы
    Напярэдадні перамен
    Познім вечарам 18 жніўня 1991 года ў маёй кватэры нечакана прагучаў тэлефонны званок. Я падняў слухаўку.
    На другім канцы провада маўчалі. Потым пачуліся кароткія гудкі, а затым спыніліся і яны. Тэлефон памёр... Я пагрукаў па апараце, паторгаў рычажкі і правады, зразумеў, што гэта не мае сэнсу, і мне стала ніякавата. За вокнамі бушавала навальніца, хлынула моцная залева. А я ў кватэры быў абсалютна адзін.
    Падышоў да ўваходных дзвярэй, праверыў замкі...
    Прачнуўся а восьмай раніцы, уключыў тэлевізар і пачуў «заяву савецкага кіраўніцтва», а потым — «Лебядзінае возера»...
    Так для мяне пачаўся жнівеньскі путч, якому наканавана было раздзяліць у нашай свядомасці XX стагоддзе на эпоху СССР і эпоху незалежнасці і самавызначэння.
    Некалькі бурных жнівеньскіх дзён паставілі апошнюю кропку ў лёсе Савецкага Саюза, незваротна ператварыўшы яго ў здабытак гісторыі. На палітычнай карце свету з’явілася 15 новых дзяржаў, у тым ліку — Рэспубліка Беларусь.
    Атмасфера перад путчам
    Ці быў жнівеньскі путч для мяне нечаканым? Вядома ж, не. Гэта было лагічнае развязанне ўсіх тых бурных падзеяў і канфліктаў 1991 года, якія не абышлі бокам і Беларусь.
    Партыя і саюзны цэнтр няўхільна страчвалі ўплыў і ўладу. Для нас гэта стала асабліва відавочным пасля бліц-візіту Міхаіла Гарбачова ў Беларусь у лютым. Прэзідэнт СССР прыязджаў агітаваць у падтрымку ініцыяванага ім рэферэндуму аб захаванні Саюза. Рэферэндум адбыўся, большасць паводле звычкі сказала «так», але адчувалася, што гэта ўжо нічога не вырашае. Нечакана для нашых уладаў у Мінску і шэрагу буйных прамысловых цэнтраў выбухнулі стыхійныя забастоўкі, якія хутка перараслі ў арганізаваны пратэставы рух.
    Выступ працоўных, падтрыманы апазіцыяй, стаў, бадай што, самай значнай палітычнай падзеяй вясны 1991 года. Дзесяткі тысяч людзей штодзённа выходзілі на сталічную плошчу каля Дома ўрада, высоўваючы дастаткова радыкальныя патрабаванні, у тым ліку і палітычныя.
    Кіраўніцтва Беларусі апынулася на мяжы расколу. Прэм’ер-міністр Кебіч, спікер парламента Дземянцей, віцэ-прэм’еры і сілавікі стараліся пазбегнуць вострых канфліктаў і дэманстравалі гатоўнасць ісці на кампраміс з бунтоўнай вуліцай. Мяркую, што менавіта дзякуючы асцярожнасці каманды Кебіча ўдалося пазбегнуць кровапраліцця.
    Гэта пры тым, што тандэм першага сакратара ЦК Анатоля Малафеева і яго найбліжэйшага саюзніка ў парламенце першага віцэ-спікера Станіслава Шушкевіча схіляўся, на маё меркаванне, да сілавога варыянта развіцця падзеяў.
    Пазіцыя Малафеева мяне не здзіўляла. He выклікала сумневу, што ён імкнецца ўтрымаць уладу і гатовы ісці на любыя крайнасці. Але вось паводзіны Шушкевіча шакавалі. У шматлікіх інтэрв’ю ён літаральна бічаваў сваіх учарашніх саюзнікаў з БНФ, якія прасунулі яго ва ўладу. Эпітэты «дэструктыўныя сілы» і «нахабнікі», якія «дураць працоўных», былі далёка не самымі негатыўнымі.
    Патрабавані працоўных абмежаваць уладу КГІСС Шушкевіч спрабаваўтрактавацьяк «антыканстытуцыйныя» і дэманстраваў сваю гатоўнасць стаць для Беларусі «цвёрдай рукой». Менавіта на яго сумленні зрыў перамоваў паміж урадам і забастовачнымі камітэтамі, пачатых па ініцыятыве Кебіча і Дземянцея.
    У сваю чаргу тыя, што мітынгавалі, не хавалі сваёй варожасці да Шушкевіча. Яго ахрысцілі «пярэваратнем», і кожную згадку яго прозвішча плошча сустракала дружным крыкам «Ганьба!».
    У 20-я дні красавіка ў Маскве адкрыўся пленум ЦК КПСС. Выступаючы на ім, Малафееў зноў запатрабаваў увядзення надзвычайнага становішча. Паралельна Шушкевіч правёў у Мінску пасяджэнне Прэзідыума Вярхоўнага Савета, куды былі запрошаны сілавікі. Ад іх патрабавалі жорсткіх дзеянняў, на што генеральны пракурор рэспублікі Георгі Тарнаўскі даў рэзкі адпор:
    — Вы чакаеце, што міліцыя дубінкамі верне рабочых на працоўныя месцы, а пракурор прыцягне стачкамаўцаў да адказнасці? Але гэтага не будзе! Зразумейце, у нас няма падставаў прызнаць палітычную стачку незаконнай.
    Гэта была кансалідаваная пазіцыя той часткі кіраўніцтва Беларусі, якая групавалася вакол Ke-
    біча. Хоць і ў акружэнні прэм’ера былі свае «ястрабы».
    Да прыкладу, шэф КДБ Эдуард Шыркоўскі неаднойчы гаварыў Кебічу:
    — Вячаслаў Францавіч, вы толькі скажыце — я іх усіх, хто на плошчы ці хто выйдзе на плошчу, па сценцы размажу! У нас ёсць для гэтага сілы.
    Але Кебіч кожны раз рашуча адказваў:
    He!
    Але «ястрабы» не супакоіліся. Ім (на жаль, дакументы з подпісамі не публікаваліся) удалося дамагчыся ад міністра ўнутраных спраў СССР Барыса Пугі рашэння аб перакідцы ў Беларусь брыгады спецназа з Нагорнага Карабаха. Крызіс дасягнуў свайго апагею 25 красавіка, калі нават кіраўнікам забастовачнага камітэта стала відавочна, што ў рэспубліцы запахла крывёю. А ўсю адказнасць за гэта ўлада рыхтавалася спісаць на іх.
    У гэты дзень дэпутат Сяргей Антончык, адзін з лідэраў забастоўшчыкаў, прарваўся ў кабінет Шушкевіча. Ён прасіў дазволіць даць забастовачнаму камітэту некалькі хвілін на тэлебачанні, каб заклікаць працоўных Оршы, якія ў гэты час блакавалі чыгунку, сысці з рэек. Але Шушкевіч адказаў адмовай.
    Трэба аддаць належнае кіраўніцтву забастовачных камітэтаў, якое за некалькі гадзін да прыбыцця спецназа здолела супакоіць вуліцу.
    Чарнобыльцы прад’яўляюць рахунак
    У першай палове 1991 года беларуская дыпламатыя прасоўвала на міжнародных форумах чарнобыльскую праблематыку.
    Як міністр замежных спраў, я знаходзіўся быццам убаку ад унутрыпалітычных канфліктаў. Хоць
    было зразумела, што, каб тады дамагліся рэваншу Малафееў і К°, мне ў новай канфігурацыі беларускага ўраду месца не знайшлося б.
    3 прыходам у саюзнае МЗС новага міністра — Аляксандра Бяссмертных, з якім мы пазнаёміліся яшчэ ў Злучаных Штатах, характар узаемаадносінаў паміж МЗС СССР і МЗС саюзных рэспублік выразна змяніўся. Сталі мы знаходзіць большае паразуменне па чарнобыльскай праблеме.
    Па ініцыятыве Бяссмертных быў створаны новьГ каардынацыйны орган — Савет міністраў замежных спраў саюзных рэспублік (СМЗС). Я прапанаваў правесці яго першае пасяджэнне ў чэрвені 1991 года ў Мінску і ў якасці асноўнага пытання абмеркаваць каардынацыю супольных дзеянняў напярэдадні Канферэнцыі краін-донараў у НьюЁрку, на якой павінен быў вызначыцца памер матэрыяльнай дапамогі рэспублікам, што пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы.
    У адрозненне ад свайго папярэдніка, Бяссмертных ставіўся да чарнобыльскай праблематыкі са значна большай увагай. Так што на пасяджэнні СМЗС ён, Анатоль Зленка і я фактычна занялі адзіную пазіцыю. Але і тут знайшліся скептыкі. Міністр замежных спраў Узбекістана Сарвар Азімаў на самым пачатку пасяджэння заявіў:
    — He трэба прасіць дапамогі! Няма чаго стаяць з працягнутай рукой. Мы савецкія рэспублікі — у стане самі адолець гэтую бяду. Адраджэнне Ташкента пасля землятрусу гэта відавочна даказала!
    Я парыраваў яго тыраду пытаннем:
    — Сарвар Алімджанавіч! Калі і чым канкрэтна нам можа дапамагчы братэрскі Узбекістан?
    Азімаў засаромеўся.
    Каб паказаць, чым для Беларусі абярнулася Чарнобыльская трагедыя, мы арганізавалі наведванне міністрамі і дыпламатамі анкалагічнага аддзялення першай гарадской бальніцы і санаторыя «Аксакаўшчына», дзе праходзілі рэабілітацыю жыхары зоны і ліквідатары аварыі.
    Убачанае ў бальніцы зрабіла на гасцей відавочнае ўражанне. Адна справа — слухаць расказы абтым, штоў Беларусі паміраюцьдзеці, іншая — калі на тваіх руках маленькая істота, якая паспела пражыць некалькі месяцаў і ўжо асуджана.
    Калі мы выходзілі з бальніцы, я ўбачыў, што па твары Бяссмертных каціліся слёзы. Думаю, ён праявіў тады такую чуласць таму, што, будучы ў той час ужо не вельмі маладым чалавекам, быў маладым бацькам — зусім нядаўна ў яго нарадзіўся сын.
    Мы паехалі ў санаторый «Аксакаўшчына», за трыццаць кіламетраў ад Мінска. Паводле плана знаёмства з санаторыем насіла дзяжурны характар: нам паказалі карпусы, дыягнастычнае абсталяванне, падаецца, не зусім благое, была размова з галоўным лекарам, а сустрэча з хворымі не планавалася. Але яна адбылася стыхійна.
    Калі мы выходзілі з санаторыя, нас з Бяссмертных нечакана абкружылі чалавек сто ўсхваляваных чарнобыльскіх ліквідатараў, што лячыліся ў «Аксакаўшчыне». I ўвесь іх боль, усе нараканні, нянавісць супраць Крамля, Масквы, саюзнага кіраўніцтва прарваліся і выліліся на нас.
    Людзі крычалі, абвінавачвалі, выкрывалі. Яны патрабавалі, каб Гарбачоў неадкладна прыехаў у Беларусь і паглядзеў, што з імі адбываецца. Яны патрабавалі кампенсацый, эфектыўных лекаў, новага дыягнастычнага абсталявання. Яны прад’-
    явілі свой рахунак уладзе, бо лічылі яе вінаватай ва ўсім. Але паступова запал стаў астываць, і размова атрымала больш спакойны характар. Гэтым пацярпелым людзям патрабавалася хоць надзея, вера ў нейкую перспектыву.
    — Паважаныя! — мне прыйшлося ўзяць ініцыятыву размовы на сябе. — Наш госць тут ні пры чым. Ён міністр замежных спраў. Ён якраз і робіць усё, каб у вас былі лекі і дыягнастычнае абсталяванне. Ён, безумоўна, распавядзе пра ўсё Гарбачову. Мы і прывезлі яго сюды дзеля таго, каб ён зразумеў усю складанасць нашага становішча. Мы ў Мінску праводзім пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў саюзных рэспублік — акурат дзеля таго, каб разам дамагацца актыўнай дапамогі вам і нашай агульнай бядзе.
    Ужо ў машыне Аляксандр Аляксандравіч ціха прамовіў:
    — Так, я неадкладна пра ўсё распавяду Міхаілу Сяргеевічу. Гэта трэба бачыць, гэта трэба ведаць. Ніколі не мог сабе ўявіць, што яны гэтак ненавідзяць крамлёўскае кіраўніцтва...
    Расставаліся мы з Бяссмертных па-сяброўску. Ужо праводзячы яго ў аэрапорт, я завёў размову аб харастве нашага возера Нарач і запрасіў яго з сям’ёй на адпачынак. У той час высокае маскоўскае кіраўніцтва яшчэ не навучылася ездзіць на адпачынак на Канары ці Багамы, і Бяссмертных не стаў адмаўляцца.