• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь на ростанях  Пётр Краўчанка

    Беларусь на ростанях

    Пётр Краўчанка

    Выдавец: Інстытут беларусістыкі
    Памер: 506с.
    Вільня 2007
    105.03 МБ
    У 1992 годзе ў Падуі адбылося Свята беларускай культуры. Нам вельмі дапамог італьянскі бок: мясцовыя фірмы сабралі ў якасці спонсарскіх ахвяраванняў каля ста тысяч долараў, і свята атрымалася на славу...
    Цырымонія ўсталявання мемарыяльнай дошкі Францыску Скарыне ў Падуанскім універсі-
    тэце, дзе ён здаў іспыты на доктара медыцыны, праходзіла з вартай гвардзейцаў, гімнамі. Прысутнічалі найвышэйшыя службовыя асобы Паўночнай Італіі, прыехалі госці з Рыма, Венецыі, Мілана, Генуі, Прагі, рэктары універсітэтаў, генералы...
    У Венецыі, у старажытным замку насупраць Палаца дожаў, прайшла навуковая канферэнцыя, прысвечаная жыццю і дзейнасці Скарыны і праблемам гісторыі беларуска-італьянскага культурнага ўзаемадзеяння цягам пяці стагоддзяў. Праводзілася яна супольна з Фондам графа Чыяна і стала заўважнай падзеяй у навуковым свеце. Сама атмасфера унікальнага і непаўторнага горада, старыжытнага замка, размешчаныя ў ім палотны вялікіх Тыцыяна, Тынтарэта, Мікеланджэла, Веранезе надавалі канферэнцыі асаблівую значнасць.
    Свята беларускай культуры было нагэтулькі маштабным, што італьянскае тэлебачанне прысвяціла яму некалькі маляўнічых і падрабязных рэпартажаў.
    Затое наша Беларускае тэлебачанне не паказала аніводнага сюжэта’.
    Замест гэтага ў Мінску нас чакаў халодны душ.
    Аказваецца, многія паставіліся да свята ў Італіі з непрыхаванай рэўнасцю і нават варожасцю. Пакуль я знаходзіўся ў Падуі, Шушкевіч нават учыніў скандал у Вярхоўным Савеце.
    — Дзе міністр замежных спраў? Чаму ён гуляе па Еўропе, займаючыся невядома чым?
    Ён сыпаў прэтэнзіі як з рога дастатку: абвінавачваў МЗС і ў недапушчальнай растраце бюджэт-
    На шчасце, у мяне захавалася відэакасета з поўным запісам таго мерапрыемства, і, магчыма, калі-небудзь беларускія тэлегледачы змогуць паглядзець тую цудоўную цырымонію.
    пых сродкаў, і ў надуманасці мерапрыемства, і ў захапленні міністра замежных спраў культуралогіяй.
    Ведаючы раўнівае стаўленне Шушкевіча далюбых ініцыятыў, на яго скандальныя філіпікі можна было і не зважаць. Але што мяне тады ўразіла, дык гэта ітадтрымка, аказаная спікеру вядомым паэтам, якога я люблю і паважаю. Мяркую, справа ў тым, што я забыў уключыць яго ў склад дэлегацыі. Вядома, гэта было маёй недарэчнай памылкай.
    Але, дзякаваць богу, спікеру дала жорсткую водпаведзь вялікая група прадстаўнікоў беларускай творчай інтэлігенцыі, якая апублікавала ў газеце «Літаратура і мастацтва» адкрыты ліст на адрас Шушкевіча.
    Адгукнуўся і італьянскі бок. Я атрымаў ліст пасла Італіі ў Мінску Джан-Лукі Бертынета, дзе, у прыватнасці, гаварылася: «Карыстаючыся магчымасцю, хачу канфідэнцыйна паведаміць Вам, што пастараюся непасрэдна інфармаваць Стартыню Вярхоўнага Caeema С. Шушкевіча ў сувязі з некаторымі яго нядаўнімі публічнымі заявамі, што святкаванне Скарыны ў Падуі і Венецыі было задумана як сяброўскі жэст у адносінах да Вайіага народа і яго наноў набытай незалежнасці і што расходы па яго правядзепні былі цалкам аплачаныя італьянскім бокам, за адзіным выняткам аўтобуснай паездкі членаў беларускай дэлегацыі».
    Падтрымка грамадскасці ды італьянцаў дапамагла мне застацца верным сваім прынцыпам. I «культуралогіяй» я працягваў займацца ўсе гады работы ў міністэрстве, пастаянна стараючыся атрымаць ад сваіх кантактаў практычную карысць для развіцця нашай нацыянальнай культуры.
    Раздзел шосты
    Мы — беларусы
    22 красавіка 1993 года ў Вашынгтоне праходзіла афіцыйная цырымонія адкрыцця пасольства Рэспублікі Беларусь. На гэтым урачыстым мсрапрыемстве прысутнічалі высокапастаўленыя асобы з амерыканскай адміністрацыі, гучалі адпаведныя прамовы пра развіццё сяброўскіх адносінаў паміж дзвюма краінамі, пра прагрэс і ўзаемную павагу да дзяржаўных інтарэсаў. Потым на флагштоку падняўся і залунаў дзяржаўны бел-чырвона-белы сцяг Беларусі.
    У гэтым досыць фармальным дыпламатычным мерапрыемстве не было б нічога незвычайнага, калі б на ім не прысутнічала вялікая група прадстаўнікоў беларускай дыяспары. Цёплы красавіцкі ветрык калыхаў у паветры бел-чырвона-белае палотнішча. Найбольш уразіла мяне пачуццё сапраўднага захаплення, якое перажывалі амерыканцы беларускага паходжання. Многія з іх не змаглі ўстрымацца ад радасных слёз.
    Беларуская дыяспара за межамі Беларусі дастаткова вялікая — болып як тры мільёны чалавек. Зразумела, палітычны патэнцыял гэтых людзей немагчыма не ўлічваць у знешняй палітыцы нашай дзяржавы: яны прадстаўляюць наш этнас, нашу суверэнную дзяржаву ў многіх краінах свету.
    Аднак гэты патэнцыял не ўлічваўся ў савецкі час, абыдзены ён увагаю і цяпер. Было ўсяго некалькі гадоў, калі радзіма згадала пра сваіх сыноў і пасынкаў, а яны пацягнуліся да яе ўсёй душою, як увосень цягнуцца журавы ў паднябессі ў дабрадайную зямлю, у вырай.
    Без роду і племені
    Мой папярэднік на пасадзе міністра Анатоль Гурыновіч настолькі не хацеў уступаць у кантакты з прадстаўнікамі беларускай эміграцыі, што, калі яны з’яўляліся ў клубе ААН для прыёмаў імя Дага Хамаршэльда, Гурыновіч хаваўся ад іх у курылцы.
    Былы партызан і разведчык быў, як кажуць, звязаны па руках і нагах ідэалагічнымі путамі і з усіх сілаў стараўся быць незападозраным у «сумнеўных» сувязях за мяжой.
    I яго страхі можна зразумець, калі азірнуцца на час, у які яму давялося працаваць.
    Большасць нартчыноўпікаў нашай рэспублікі заўжды ставіліся да ўсяго роднага, беларускага з непрыхаванай грэблівасцю. Яны дэманстрацыйна пагарджалі беларускай мовай і не любілі нацыянальнай інтэлігенцыі, якая не хацела забываць свае карані і станавіцца ў стойла, зрыхтаванае імперскімі ідэолагамі для «новай гістарычнай супольнасці — савецкага народа».
    Памятаю, на нейкай канферэнцыі з удзелам мінскай творчай інтэлігенцыі Генадзь Барташэвіч выступіў на беларускай мове. Калі ён вяртаўся на сваё месца ў прэзідыуме, першы сакратар ЦК КПБ Мікалай Слюнькоў з пагардлівай ухмылкай кінуў яму:
    — Ну что ты перед этнм быдлом расішнаешься!
    Ці магло ў той час быць інакш? Напэўна, так, калі б яны былі іншымі людзьмі. Але партыйная кар’ера ў Мінску разглядалася ўсяго толькі як прамежкавая прыступка, як трамплін, з якога можна скочыць у Маскву. Потым некаторыя вярталіся назад, з павышэннем, разглядаючы сябе ўжо не як мясцовых вылучэнцаў, а як крамлёўскіх намеснікаў. Так было, напрыклад, з Ціханам Кісялёвым і Мікалаем Слюньковым.
    Бяда Беларусі заключалася ў тым, што савецкая ментальнасць пранікла тут у душы чынавенства значна глыбей, чым у іншых рэспубліках Саюза. У адрозненне ад Літвы, Арменіі ці Малдовы ў нас пасля чыстак 1930-х гадоў практычна не засталося сваіх нацыянал-камуністаў. У выніку гэта і прадвызначыла поўны крах кампартыі ў 1991 годзе.
    У партыі тады не знайшлося той крытычнай масы патрыятычна настроеных функцыянераў, якія няхай не ў інтарэсах краіны, а дзеля сваіх асабістых амбіцый здолелі б трансфармаваць КПБ у нейкае падабенства парламенцкай цывілізаванай партыі, здольнай актыўна дзейнічаць у новых умовах.
    Вядома, не ўсе партыйныя вярхі складаліся з манкуртаў і саветызаваных кар’ерыстаў. Былі сярод іх нармальныя людзі, якія ніколі не забываліся, што яны беларусы. Вышэй я распавядаў пра Генадзя Георгіевіча Барташэвіча, які шчыра любіў і разумеў беларускую культуру. He быў далёкі ад беларускасці і Вячаслаў Кебіч, які, напрыклад, усяляк адхрышчваўся ад спробаў таго ж Слюнькова прыладзіць яго на працу ў Маскву.
    Мне было прыемна працаваць з гэтымі людзьмі. I Барташэвіч, і Кебіч — мае партыйныя настаў-
    нікі — зрабілі немалы ўплыў на фармаванне маіх перакананняў. Таксама, як мае сябры з творчай інтэлігенцыі і мае апаненты з розных нефармальных рухаў, якім я вымушаны быў супрацьстаяць як сакратар па ідэалогіі сталічнага гаркама. Аднак асновы маііго нацыяналыіага светапогляду былі закладзеныя задоўга да бурлівых 1980-х гадоў.
    Як я «стаў» беларусам
    Патрыётам сваёй краіны я стаў у дзяцінстве дзякуючы маме і бабулі, якія з ранніх гадоў уклалі ў маю душу і свядомасць магутнае пачуццё беларускасці. Гэтае глыбіннае, шчырае пачуццё любові да роднай зямлі і роднай культуры я ўвабраў з матчыным малаком.
    Таму на ўсіх прыступках сваёй кар’ернай лесвіцы я заўжды адчуваў сябе не толькі савецкім чалавекам, але і беларусам. Мяркую, што менавіта з-за гэтага крах савецкай сістэмы не выправіў мяне ў палітычнае небыццё, як большасць маіх калег-партыйцаў, а дазволіў знайсці сабе дастойную справу на службе суверэннай Беларусі.
    Большая частка майго дзяцінства прайшла на асфальце Свіры, Крывічоў і Маладзечна. Але кожнае лета бацькі выпраўлялі »мяне да бабулі — у вёску Літвінкі Вілейскага раёна. Бабуля і стала маёй першай настаўніцай, якую я проста багоміў, лічыў святой.
    Вілейшчына была і цяпер застаецца бастыёнам беларускасці. Тут я на тры месяцы акунаўся ў сапраўдную беларускую стыхію. Калі ў верасні бацькі забіралі мяне ў горад, я мог размаўляць толькі пабеларуску, а рускую мову даводзілася вучыць наноў.
    Бабуля нарадзілася ў 1906 годзе ў вёсцы Русакі непадалёк ад станцыі Княгініна, што на Мя-
    дзельшчыне. Яе бацька, мой прадзед, працаваў лесніком і лічыўся адным з самых адукаваных людзей у акрузе. У сям’і было чатырнаццацера дзяцей, і ўсім прадзед здолеў даць добрую па тым часе і мерках адукацыю.
    У бабулінай сям’і ўсе былі музычна адораныя, дзеці ігралі на музычных інструментах. Сямейны аркестр быў вядомы на ўсю ваколіцу.
    Як тады было прынята, у юным веку — у шаснаццаць гадоў — бабуля выйшла замуж за майго дзеда — Аляксандра Сяргеевіча Мількоту’. Яна любіла згадваць, як ён прыязджаў да яе сватацца:
    — Алеся, у нас там весела, з нашага акна відаць, як паравоз па чыгунцы праходзіць!
    У той час паравоз і чыгунка былі ўвасабленнем тэхнічнага прагрэсу.
    Дзед быў чалавек унікальны. Гігант двухметровага росту, волатаўскай сілы, ён умеў без стомы працаваць, але мог і сысці ў загул, часам на цэлы месяц. Іншы раз ухітраўся ў шынку цалкам спусціць усе грошы за здадзенае на мясную базу цяля.
    Гаспадарка ў дзеда была моцная. Кулакамі ў традыцыйным разуменні гэтага слова яны, вядома ж, не былі, але і беднымі не лічыліся. Зямлі ў дзеда было больш за 10 гектараў, таму з прыходам балыпавікоў у 1939 годзе над ім навісла пагроза раскулачвання з адпаведнымі наступствамі — перасяленнем у Сібір ці казахстанскія стэпы. Але да