• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь на ростанях  Пётр Краўчанка

    Беларусь на ростанях

    Пётр Краўчанка

    Выдавец: Інстытут беларусістыкі
    Памер: 506с.
    Вільня 2007
    105.03 МБ
    У свеце ўсё больш даведваюцца пра аднаго беларуса, а сапраўдная Беларусь у яго змрачнаватым цені часцяком так і застаецца terra incognita.
    Стаўка на славу продкаў
    Я ніколі не жадаў сваёй краіне такой скандальнай славы і з першых дзён свайго знаходжання на чале беларускага МЗС імкнуўся, каб Беларусь набыла пазітыўны імідж, які выклікаў бы павагу.
    Чым можа праславіцца, у добрым сэнсе, дзяржава?
    Напрыклад, канкурэнтаздольнай прадукцыяй, якая будзе мець попыт у спажыўцоў ва ўсім свеце, калі «брэнды» айчынных прадпрыемстваў стануць сімвалам якасці, надзейнасці і прэстыжу.
    Пазітыўная вядомасць можа быць дасягнута і працай выдатных нацыянальных дзеячаў культуры, навукі, калі іх дасягненні становяцца набыткам усяго чалавецтва.
    Патрэбна, каб з’явіліся геніі, якія стварылі б унікальныя творы, як, напрыклад, Яраслаў Гашак вельмі своечасова — да моманту абвяшчэння Чэхаславакіі ў 1918 годзе — стварыў «Прыгоды ўдалага салдата Швейка».
    Калі я стаў міністрам замежных спраў, гэта значыць чалавекам, які паводле службовага абавязку павінен клапаціцца аб прэстыжы дзяржавы і яе вядомасці, я шмат думаў аб тым, як знайсці той чароўны ключык, што дапамог бы нашай краіне адчыніць дзверы ў свет.
    Такім ключыкам можа стаць, на мой погляд, наша беларуская культура. Бо культура — універсальная і дэмакратычная. Яе мова даступная і зра-
    зумелая любому, бо яна ўспрымаецца эмацыйна. Культура аб’ядноўвае людзей розных нацыянальнасцяў, розных рас, рознага сацыялыіага становішча. На добрым вернісажы ў Парыжы ты можаш сустрэць і амерыканскага мільярдэра, і прадстаўніка еўрапейскай багемы, і парыжскага клашара. Тут быццам размываюцца сацыяльныя і іншыя межы.
    На гэта я і рабіў стаўку ў сваёй дыпламатычнай рабоце.
    Дзень пры дні я стараўся, каб культура і дыпламатыя суседнічалі адна з адной, ішлі поплеч. Каб пераадолець інфармацыйны вакуум вакол нашай краіны, я выбраў тактыку прапаганды вялікіх асоб нашай гісторыі і культуры.
    Першай такой асобай для мяне быў Фраыцыск Скарына — выдатны прадстаўнік нашага Адраджэння, якога, бадай, можна паставіць у адзін шэраг з такімі тытанамі еўрапейскага Рэнесансу, як Леанардада Вінчы, Мікеланджэла, Гутэнберг, Лютэр.
    Вядома ва ўсім свеце і імя Марка Шагала, які нарадзіўся і тварыў у Беларусі.
    Ведае свет і Міхаіла Клеафаса Агінскага, аўтара знакамітага паланэза «Развітанне з Радзімай», гэтай музычнай візітоўкі Беларусі.
    Ёсць і іншыя агульнавядомыя імёны, звязаныя з беларускай зямлёй. Напрыклад, Беларусь дала свету некалькіх нобелеўскіх лаўрэатаў: фізіка Жарэса Алфёрава, Шымона Перэса — прэм’ер-міністра Ізраіля, выхадца з Беларусі, пісьменніка Генрыка Сянкевіча, які меў беларускія шляхецкія карані.
    Беларускае паходжанне маюць і такія геніі, як Фёдар Дастаеўскі і Дзмітрый Шастаковіч. Ano-
    шні, дарэчы, мой зямляк: маёнтак яго дзеда знаходзіўся за кіламетр ад дома майго дзеда на ўскраіне мястэчка Куранец, паблізу Вілейкі. Шырока вядомыя ў свеце і Ігнат Дамейка, Адам Міцкевіч, Ігар Стравінскі.
    Наша зямля далёка не «мядзведжы кут» Еўропы, у кожнага сённяшняга беларуса за спінай вялізны пласт багатай гісторыі і унікальнай культурнай спадчыны. Важна толькі ўмець гэта адчуваць і выкарыстоўваць у сваёй рабоце. Асабліва — у дыпламатычнай.
    Вось таму просты прыклад. Збіраючыся на сесію Генеральнай Асамблеі ААН, я набыў 200 юбілейных манет, выпушчаных Дзяржбанкам СССР у гонар пяцісотгоддзя Францыска Скарыны. I 400 асобнікаў зборніка вершаў Марка Шагала з яго ж ілюстрацыямі*.
    3 таго часу пры кожным новым дзелавым знаёмстве я дарыў гэтыя дзве цудоўныя рэчы. I тое вельмі дапамагала ператвараць афіцыйныя кантакты ў сяброўскія і нефармальныя. Нярэдка гэтыя сувеніры адчынялі для мяне дзверы некаторых палітычных гасцёўняў, куды міністру «нейкай там Беларусі» ўваход быў бы забаронены.
    След крыжа Еўфрасінні
    Яшчэ са студэнцкіх гадоў вандроўкі па нашай цудоўнай зямлі заўжды суправаджаліся роздумамі аб тым, што мы самі вінаватыя, калі нас успрымаюць як terra incognita.
    Мы ж і самі сабе не надта вядомыя.
    Для многіх адкрыццё, што Шагал быў не толькі выдатным мастаком, але і яркім паэтам. Зборнік яго вершаў быў выдадзены на беларускай мове (пераклад Рыгора Барадуліна) і ідыш.
    Невуцтва нашых чыноўнікаў заўжды садзейнічала таму, што наша культурная спадчына несла страты нават пасля таго, як адгрымела вайна. Колькі было зруйнавана і ў паваенны час помнікаў старажытнай беларускай архітэктуры, колькі іх было аддадзена пад нелітасцівую ўладу стыхіі! Пакуль у Літве, Польшчы, Расіі аднаўлялі замкі, палацы, крамлі старых гарадоў, у нас «вызвалялі прастору» пад аб’екты новай архітэктуры раённага значэння. Замежным дэлегацыям паказвалі домік I з’езда РСДРП і цэхі МАЗа. Зразумела, што зарабіць валюту на турыстах было немагчыма. Паказ жа старажытных храмаў, ператвораных у пункты па нарыхтоўцы салёных гуркоў ці ў склады ўгнаенняў, быў пад забаронай.
    Пасля такога ўступу адкажу на цалкам натуральнае для ўважлівага чытача пытанне. Чаму ў склад нашай дэлегацыі на сесію ААН я ўключыў вядомага вучонага-беларусіста, дырэктара Скарынаўскага цэнтра прафесара Адама Мальдзіса, пра што згадвалася вышэй?
    Справа ў тым, што перад ім стаяла канкрэтная і цалкам «дэтэктыўная» задача: пачаць пошукі нашай бясследна зніклай гістарычнай святыні — крыжа Еўфрасінні Полацкай.
    Крыж знік у 1941 годзе з сейфа Магілёўскага абкама партыі, куды святыню схавалі ад вачэй вернікаў нашы ваяўнічыя атэісты. Праблемай яго пошуку я зацікавіўся яшчэ на першым курсе гістарычнага факультэта універсітэта.
    Знакамітая святыня з’явілася на свет у 1161 годзе дбаннем унучкі славутага полацкага князя Усяслава Чарадзея, вядомай у нашай гісторыі як Еўфрасіння Полацкая, ігумення Спаскага манастыра. У канцы жыцця Еўфрасіння здзейсніла паломні-
    цтва ў Ерусалім, дзе і рассталася са светам. Кіеўскія манахі, пакідаючы Ерусалім пасля захопу яго арабамі, забралі з сабою мошчы Еўфрасінні і пахавалі іх у Кіева-Пячорскай лаўры. Еўфрасіння была абвешчаная святой.
    Выраблены полацкім ювелірам Лазарам Богшам крыж Еўфрасінні быў прызначаны для захоўвання атрыманых з Канстанцінопаля і Ерусаліма хрысціянскіх святынь. Будучы ў сваяцтве з візантыйскімі імператарамі, Еўфрасіння накіравала па гэтыя святыні ў Візантыю спецыяльных паслоў.
    Крыж выраблены з кіпарысавага дрэва. Яго зверху і знізу ўкрывалі 21 залатая і 20 сярэбраных пласцін, упрыгожаных вытанчаным арнаментам, каштоўнымі камянямі, а таксама 20 эмалевымі іконкамі-мініяцюрамі. Па баках крыж быў абкладзены 20 срэбнымі з пазалотай пласцінкамі, а краі былі выштукаваныя жэмчугам.
    Ужо працуючы ў гаркаме, выступаючы на справаздачна-выбарчай канферэнцыі Беларускага таварыства культурных сувязяў з замежжам, я звярнуўся да міністра замежных спраў Анатоля Гурыновіча з просьбай падключыць да пошуку крыжа беларускіх дыпламатаў. Але мая просьба выклікала толькі непаразуменне.
    Добра памятаю, як адзін з вядомых дзеячаў культуры, які сядзеў у прэзідыуме, саркастычна кінуў мне:
    — Сакратару гаркама дзіцячымі садкамі трэба займацца, а не гэтым...
    I вось я сам стаў міністрам замежных спраў, атрымаўшы, апрача іншага, і магчымасць заняцца справай, у дзяржаўнай і нацыянальнай важнасці якой для Беларусі не сумняваўся.
    Без малога восемсот гадоў на гэты крыж маліліся дзесяткі пакаленняў беларусаў. Ён належаў нашай нябеснай заступніцы, стаў нашай нацыянальнай святыняй. Знайсці яго, адшукаць хоць бы яго сляды — справа гонару для кожнага беларуса.
    У Нью-Ёрку Адам Мальдзіс, чалавек апантаны, пачаў пошукі з наведвання бібліятэкі, архіваў. Правёў мноства сустрэч і кансультацый з прадстаўнікамі беларускай эміграцыі, асабліва з Вітаўтам і Зорай Кіпелямі. Праўда, яны лічылі найбольш верагодным не амерыканскі, а расійскі след у знікненні крыжа Еўфрасінні, але, тым не менш, дапамагалі нам з вялікім энтузіязмам.
    На падставе сабранай інфармацыі мы з Мальдзісам вырашылі, што ў першую чаргу трэба даследаваць экспазіцыю і запаснікі музея, які ўваходзіць у Фонд Моргана. Але як гэта зрабіць? Нёчаканае з’яўленне ў музеі міністра замежных спраў Беларусі магло насцярожыць яго дырэктара. Так што права ажыццявіць першую вылазку ў музей у кастрычніку 1990 года выпала на долю Мальдзіса.
    Наведванне аказалася вельмі шматабяцальным. Адаму Восіпавічу ўдалося ўсталяваць добры кантакт з работніцай аднаго з аддзелаў музея, полькай паводле паходжання. Яна не толькі з радасцю паказала беларускаму прафесару асноўную экспазіцыю, але і расказала яму пра запаснікі, дзе шмат экспанатаў дзесяцігоддзямі схаваныя ад вачэй людскіх. Аказалася, што там сярод іншага захоўваліся больш за 300 сярэднявечных еўрапейскіх крыжоў. Мы былі вельмі ўсхваляваны гэтай інфармацыяй. Зусім лагічна было дапусціць, што сярод іх і наша святыня.
    Мы паспрабавалі зачараваць добразычлівую польку, у тым ліку і з дапамогай нашых запасаў
    шампанскага. Але ці то яна сапраўды не ведала падрабязнай інфармацыі пра крыжы, ці то баялася рызыкаваць сваім рабочым месцам, але нічога новага нам даведацца не ўдалося.
    На двары стаяў сухі сонечны лістапад, і тэрмін камандзіроўкі Адама Восіпавіча няўмольна падыходзіў да канца.
    Мы вырашылі пайсці ва-банк. Афіцыйна паведаміўшы дырэкцыі аб маім жаданні наведаць музей, каб азнаёміцца з калекцыяй сярэднявечных кніжных мініяцюр і атрымаўшы згоду, я апынуўся ў Фондзе Моргана. Дырэктар музея сустрэў мяне вельмі прыязна, з задавальненнем паказаў усю асноўную экспазіцыю і запрасіў да сябе ў кабінет на кубачак кавы.
    Па традыцыі я ўручыў яму беларускія сувеніры, і ў нас завязалася нязмушаная размова, якую я паступова падвёў да тэмы ранняга перыяду сярэднявечнай гісторыі і ўжытковага мастацтва Беларусі. У ненавязлівай гутарцы факт існавання калекцыі крыжоў пацвердзіўся. Але яе апісання і класіфікацыі ў музеі не было.
    — Ведаеце, спадар дырэктар, — сказаў я майму візаві, — мы з задавальненнем маглі б вам дапамагчы ў гэтай справе, паколькі расшукваем адну з нашых нацыянальных рэліквій — крыж святой Еўфрасінні, якая жыла ў XII стагоддзі. Ці ёсць у вас прадметы ўжытковага еўрапейскага мастацтва таго часу? — спытаў я ўжо наўпрост.
    — Цяжка сказаць, — дырэктар заўважна насцярожыўся.
    Тады я дастаў каляровы фотаздымак крыжа і мой ліст-запыт на імя суразмоўцы аб магчымым знаходжанні святыні ў давераным яму музеі. На твары дырэктара адбілася яўнае замяшанне.