Беларусь на ростанях
Пётр Краўчанка
Выдавец: Інстытут беларусістыкі
Памер: 506с.
Вільня 2007
Мяркую, не так з-за майго пытання, як дзеля высокай якасці фатаграфіі. Яна была зроблена прадстаўнікамі нашай эміграцыі з літаграфіі XIX стагоддзя. Але яе можна было расцаніць як зробленую нядаўна і непасрэдна з арыгінала.
Запанавала няёмкае маўчанне — сівавалосы дырэктар зразумеў, нарэшце, сапраўдную мэту майго візіту. Ужо ўстаючы, я спытаў у яго, калі можна чакаць адказу.
— Нам спатрэбіцца не больш за два тыдні, каб устанавіць, ці ёсць у запасніках тое, што вы шукаеце, спадар міністр, — суха адказаў дырэктар.
Адказ, натуральна, не быў атрыманы, а тэлефанаванні ніякага плёну не давалі. Тады я накіраваў у Фонд Моргана па пошце афіцыйны ліст з паведамленнем аб уручэнні, слушна мяркуючы, што ён абавязкова пройдзе ўнутраную рэгістрацыю, што не дазволіць яго замаўчаць.
Калі стала ясна, што Фонд Моргана наўмыспа цягне з адказам, я сабраў некалькі ўплывовых амёрыканскіх журналістаў і паведаміў ім гэтую гісторыю. Яны былі яўна заінтрыгаваны — не баіцца ж хтосьці цягацца з Морганам! Журналісты, якія, вядома, скандалы любяць, умомант сталі нашымі саюзнікамі. З’явілася некалькі публікацый, што, бясспрэчна, аказалі ціск на сямейства знакамітых мільярдэраў.
У артыкулах, вядома, не сцвярджалася, што крыж Еўфрасінні знаходзіцца ў Морганаў, але выказвалася меркаванне, што зацягванне з адказам ускосна гэта пацвярджае. Складвалася пікантная сітуацыя, ацэньваючы якую, нашы кансультанты не выключалі магчымасці падачы Морганамі іскавай заявы ў суд і нават прапаноўвалі мне тэрмінова падшукаць добрага адваката.
Прызнаюся, што да гэтай парады я паставіўся з адпаведнай увагай. Але адвакат у Амерыцы — справа дарагая. На шчасце, так атрымалася, што акурат у гэты час я пазнаёміўся з адным з ветэранаў амерыканскай палітыкі Тэдам Сорэнсенам, які на пачатку 1960-х гадоў быў юрыдычным дарадцам прэзідэнта ЗША Джона Кенэдзі.
Гэта быў сталы, але яшчэ поўны сіл чалавек, які працаваў у буйной карпарацыі і быў цалкам фінансава забяспечаны. Ён з непадробнай цікавасцю выслухаў, што я расказваў яму пра Беларусь, пра нашу насычаную бурнымі і трагічнымі падзеямі гісторыю, пра нашу культуру і сучасныя праблемы. А затым ён сказаў:
— Ведаеце, спадар міністр, я вам буду дапамагаць.
Яго шчыра зацікавіў працэс нараджэння новай дзяржавы.
Скарыстаўшыся гэтым, я вырашыў пайсці далей і прапанаваў Сорэнсену стаць маім юрыдычным дарадцам. На што ён, падумаўшы, адказаў:
— Чаму і не? Давайце паспрабуем. Адзінае, чаго я прашу, падрыхтуйце для мяне адпаведны мандат, дакумент за вашым подпісам, што я з’яўляюся юрыдычным прадстаўніком міністра замежных спраў Беларусі, каб мець нейкія паўнамоцтвы.
Такі мандат мы яму аформілі. А затым ва ўрачыстай абстаноўцы, у спецыяльнай гасцявой зале пастаяннага прадстаўніцтва СССР падпісалі дамову аб супрацоўніцтве на два гады. Тэд Сорэнсен шмат разоў выручаў нас кваліфікаванымі парадамі, а ў гісторыі з Фондам Моргана я ўзгадняў з ім практычна кожны крок.
У снежні з’явілася маё інтэрв’ю з гэтай нагоды ў «Нью-Ёрк Таймс». Я таксама сустрэўся з pa-
дактарам спецыялізаванага часопіса па пошуку зніклых культурных каштоўнасцяў «Іфар» Канстанцыяй Разенталь. Гэтая энергічная жанчына зацікавілася нашай праблемай і недвухсэнсоўна дала зразумець Морганам, што далейшая зацяжка з адказам яўна не пойдзе ім на карысць.
I вось у маіх руках доўгачаканы адказ. Але, на жаль, у ім сцвярджалася, што крыжам Еўфрасінні Полацкай музей Фонда Моргана не валодае. Усе мы былі, вядома, расчараваны.
Аднак у лісце адчувалася нейкая недагаворанасць. Насцярожвала і незразумелая затрымка з адказам. Таму нават сёння я не магу са стоадсоткавай упэўненасцю сцвярджаць, што крыжа Еўфрасінні Полацкай у Фондзе Морганаў няма.
Мы вырашылі не спыняць пошукаў і вясной 1991 года звярнуліся з афіцыйнай заяўкай у Інтэрпол. Вядома, што гэтая ўплывовая арганізацыя не раз займалася пошукам зніклых у гады Другой сусветнай вайны нацыянальных рэліквій і скарбаў. У прыватнасці, Венгрыя і Полыпча з дапамогай Іптэрпола здолелі вярнуць многія рарытэты, якія складаюць прадмет іх нацыянальнага гонару. Напрыклад, карону аднаго з венгерскіх каралёў, дзесяткі унікальных палотнаў і многае іншае.
Потым я неаднойчы звяртаўся да тэмы нашай рэліквіі. Так, у кастрычніку 1993 года, падчас афіцыйнага візіту ў Вялікабрытанію, я правёў у Лондане спецыяльную прэс-канферэнцыю, матэрыялы якой трапілі на старонкі ўплывовых газет «Таймс» і «Гардыян». Гісторыя таямнічага знікнення крыжа Еўфрасінні выклікала ў Еўропе сапраўдную сенсацыю.
На жаль,наша нацыянальная святыня пакуль усё яшчэ не адшукана. Пашчасціць нам яе знай-
сці або не — хто ведае?’ Але шукаць мы абавязаны.
У 1992 годзе Першы з’езд беларусаў блізкага замежжа прыняў рашэнне аднавіць матэрыяльны вобраз крыжа Еўфрасінні, «каб людзі маглі бачыць, што яны згубілі, і каб самім прайсці цяжкі шлях стварэння святыні». I ў 1997 годзе мастак Мікалай Кузьміч зрабіў копію, якая называецца так: «Крыж, адноўлены на ўзор і падабенства ўзвіжальнага Крыжа Еўфрасінні Полацкай». У ім таксама захоўваюцца часцінка Дрэва Гасподняга, часцінкі ад труны Хрыста і труны Маці Божай.
Але створаны мастаком дублікат крыжа сведчыць толькі пра майстэрства сучаснага выканаўцы, які паўтарыў унікальную работу полацкага майстра XII стагоддзя. Па сутнасці — гэта муляж, за якім няма гісторыі. Бо на ім няма слядоў дакранання святой Еўфрасінні, няма яе блаславення, моцы яе малітваў і малітваў тысяч людзей, якія да яго звярталіся...
Мяне не аднойчы пыталіся, а ці не занадта я захапіўся гэтымі пошукамі, дый наогул, ці міністэрская гэта справа? Перакананы, што менавіта міністэрская, больш за тое, дзяржаўная і нават міжнародная. Як і любая справа па захаванні гістарычнай культуры.
Краіна становіцца «вядомай» для турыстаў, палітыкаў, дзелавых людзей, калі можа паказаць ім усё цікавае і унікальнае — помнікі, тавары, гісторыю, бясцэнныя рэліквіі. Іначай ніякая дыпламатычная служба не здолее разагрэць цікавасць
На падставе нядаўна атрыманых, прычым канфідэнцыйна, дадзеных мяркую, што крыж Еўфрасінні Полацкай знаходзіцца ў Троіца-Сергіевай Лаўры. Калі гэта сапраўды так, дык яго вяртанне на гістарычную радзіму з’яўляецца ўсяго толькі пытаннем часу.
да абарыгенаў без спадчыны і без культуры. I terra incognita захавае свой статус.
Незаменны памочнік
«Культурная тэма» дазваляла мне растапіць лёд афіцыёзу ў кантактах з многімі сусветна вядомымі палітыкамі.
Так адбылося з міністрам замежных спраў Францыі Раланам Дзюма. Нашае агульнае захапленне мастацтвам неаднойчы дапамагала мне вырашаць праз Дзюма многія эканамічныя, палітычныя і нават ваенна-палітычныя пытанні.
А ў красавіку 1994 года падчас візіту ў Мінск Генеральнага сакратара ААН Бутраса-Бутраса Галі выявілася, што ён любіць імпрэсіяністаў. Яго юнацтва прайшло ў Парыжы, ён быў знаёмы з Анры Мацісам, бываў у яго майстэрні. Я павёў яго да нашага мастака Аляксандра Кішчанкі, які падарыў Бутрасу-Бутрасу Галі адну з работ, якія яму спадабаліся. Генсек ААН быў расчулены, і нашы далейшыя кантакты сталі больш плённымі.
Менавіта дзякуючы агульнасці культурных зацікаўленняў увосень 1991 года мне ўдалося пабываць у гасцях у Джорджа Сораса, хоць знакаміты мільярдэр і філантроп рэдка запрашае кагонебудзь у свой дом. Але, даведаўшыся падчас цалкам пратакольнага знаёмства пра маё захапленне гісторыяй імпрэсіянізму, Сорас запрасіў паглядзець яго асабістую калекцыю венгерскіх мастакоў-імпрэсіяністаў.
Кватэра мільярдэра зрабіла супярэчлівае ўражанне. Вядома, яе інтэр’ер быў шыкоўны, але ад гэтага багацця павявала ледзяным холадам. А вось калекцыя аказалася сапраўды цудоўнай. Мы з асалодай разглядалі яе, параўноўвалі работы су-
айчыннікаў Сораса з творчасцю Клода Манэ і Эдуара Манэ, Пабла Пікаса і любімага мною П’ераАгюста Рэнуара. Я бачыў, як такія параўнанні цешылі Сораса.
Дзякуючы гэтай сустрэчы ў нас усталяваліся цёплыя, нефармальныя адносіны. Потым Сорас пабываў у Мінску. Я скарыстаўся нашым, калі так можна сказаць, сяброўствам, каб падтрымаць выдзяленне дабрачынным Фондам Джорджа Copaca даволі значнага гранта для рэстаўрацыі Мірскага замка, адной з нямногіх пярлін беларускай сярэднявечнай архітэктуры, што захаваліся да нашых дзён.
Габелен для ААН
Падчас першага наведвання штаб-кватэры ААН мяне ўразіла, што твораў мастацтва ў будынку больш, чым у якім музеі. Кожная краіна лічыць сваім абавязкам прадэманстраваць міжнародным палітыкам свае культурныя дасягненні, і тут можна ўбачыць унікальныя карціны і скульптуры з усяго свету. Такія багатыя дзяржавы, як Кітай, Германія, Нарвегія, падаравалі унікальныя габелены. Самы прыгожы з іх — габелен з КНР, на якім ранішняе сонца ўзнімаецца над Вялікай кітайскай сцяной. Гэта велізарны, блізу 200 квадратных метраў, дыван, вытканы ў вытанчанай смарагдава-зялёнай гаме. Уражанне незвычайнае!
Былі тут падарункі і з Савецкага Саюза, у тым ліку знакамітая скульптурная кампазіцыя Яўгена Вучэціча «Перакуем мячы на аралы». Украіна прэзентавала ААН вялізную парцалянавую вазу.
Гледзячы на ўсю гэтую раскошу, я падумаў, як важна, каб тут была прадстаўлена і Беларусь. Тым
болей што пасля прыняцця Чарнобыльскай рэзалюцыі беларуская дыпламатыя востра патрабавала нейкага нетрывіяльнага ходу, які здолеў бы прыцягнуць вялікую ўвагу сусветнай грамадскасці да нашай краіны і трагедыі, якая яе напаткала.
Мне падалося, што лепш за ўсё для гэтага падышоў бы менавіта габелен, прычым на тэму Чарнобыля. Вядома, у майстроў беларускіх габелснаў не такія глыбокія традыцыі, як у іх калег з Кітая, Францыі ці Германіі. Але і мы навучыліся ткаць іх таксама не ўчора, а тры стагоддзі таму.
У адказ на маю прапанову генеральны сакратар ААН Перэс дэ Куэльяр заявіў:
— Спадар міністр, спіс краін, якія падносяць ААН прэзенты, закрыты многа гадоў таму. Больш мы ке прымаем падарункаў.
— Як закрыты, спадар генералыіы сакратар? — не здолеў устрымацца я, нават разумеючы некаторую бестактоўнасць сваёй настойлівасці. — На міпулілм тыдні Зураб Цэрэтэлі ў вашай прысутнасці падараваў ААН сваю скульптурную кампазіцыю, якая асуджае мілітарызм і гонку ўзбраенпяў. А ў нас крываточыць рана — Чарнобыль!
Перакакаць дэ Куэльяра тады не ўдалося. Але я не здолеў з гэтым змірыцца і паставіў задачу дамагчыся размяшчэння беларускага габелена ў ААН у любым выпадку. 3 вялікімі высілкамі, але мне ўсё ж удалося пераадолець супраціў высокапастаўленых чыноўнікаў ААН, і ў лютым 1991 года я атрымаў афіцыйны ліст за подпісам Перэса дэ Куэльяра аб тым, што ААН гатовая прыняць габелен у якасці падарунка ад народа і ўрада Беларусі.