Беларусь на ростанях
Пётр Краўчанка
Выдавец: Інстытут беларусістыкі
Памер: 506с.
Вільня 2007
Пасля сустрэчы да беларускай дэлегацыі выйшаў Станіслаў Шушкевіч і распавёў аб прынятых рашэннях. Нібыта між іншым ён адзначыў, што па просьбе Барыса Ельцына ўсе ўдзельнікі саміта пагадзіліся прызнаць Расію правапераемніцай Савецкага Саюза ў Радзе Бяспекі ААН і ўласнікам ядзернай зброі.
Мы перажылі сапраўдны шок. Выходзіла, што Шушкевіч нас проста здаў! Здаў нацыянальныя інтарэсы Беларусі, якая адным махам пазбавілася галоўных козыраў на перамовах з Расіяй — аб раздзеле маёмасці былога Саюза. Безумоўна, ён не меў права прымаць такія рашэнні, не параіўшыся з усім складам дэлегацыі. He даводзілася су-
мнявацца, што цяпер мы не атрымаем ад Ельцына нічога!
Памятаю, як я накінуўся на спікера, спрабуючы яму растлумачыць, што ён нарабіў, але Шушкевіч у адказ толькі мямліў штосьці неразборлівае. Ён не ўспрымаў, а дакладней кажучы, не хацеў разумець ніякіх аргументаў. Адзіным яго жаданнем было як мага хутчэй дабрацца да банкетнага стала і адвесці там душу.
Другім чалавекам у нашай дэлегацыі, які цалкам усвядоміў драму, што адбывалася, быў мой даўні апанент Зянон Пазняк. Ён паныла назіраў за нашай перапалкай і, засмучана ўздыхнуўшы, рэзюмаваў:
— Шушкевіч не клапоціцца аб дзяржаўных інтарэсах Бацькаўшчыны!
3 таго дня нашы адносіны з лідэрам парламенцкай апазіцыі сталі нашмат болып паважлівымі і канструктыўнымі.
«Ідзіце за мной!»
25 снежня 1991 года па саюзным тэлебачанні Міхаіл Гарбачоў зачытаў тэкст сваёй заявы аб адстаўцы. У той жа дзень Расія заняла месца Савецкага Саюза ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. 3 гэтага часу расійскае кіраўніцтва адкінула ўсякі дыпламатычны палітэс і пачало займаць жорсткую пазіцыю ў дачыненні да былых рэспублік Саюза.
У Віскулях мы дамовіліся захаваць эканамічныя сувязі, кансультавацца па эканамічных пытаннях, абмяркоўваць шляхі правядзення рэформаў і ўзгадняць свае дзеянні. Краўчук нават прапанаваў на некаторы час увесці адзіную грашовую адзінку — пераходны рубель. Гэта дапамагло б зрабіць менш пакутлівым пераход да ўласных валют.
Але Барыс Ельцын хутка забыўся на ўсе свае абяцанні.
У Мінску ён заявіў, што расійскі ўрад бярэ курс на хуткія і радыкальныя рыначныя рэформы ў эканоміцы. На пытанне іншых удзелыіікаў саміту — а як жа быць з віскулёўскімі дамоўленасцямі аб узгодненасці рэформаў, — Ельцын безапеляцыйна адказаў:
— Вы мусіце ісці за Расіяй!
Гэта быў прынцыпова новы курс расійскага кіраўніцтва, які адлюстраваўся на ўсім ходзе Мінскага саміту. Ацэньваючы яго вынікі, Леанід Краўчук вобразна канстатаваў:
— Белавежскія пагадненні далі нам шанцы цывілізавана, па-хрысціянску пахаваць памерлую імперыю і захаваць паўразбураныя эканамічныя сувязі. 3 двух шанцаў, на вялікі жаль, быў выкарыстаны толькі адзін...
Добрыя намеры і рэальнасць
Галоўным пытаннем, якое абмяркоўвалася ў Мінску, быўлёс маёмасці былога Савецкага Саюза за мяжой. Расія пастаралася максімальна «замусоліць» гэтае пытанне.
Найбольш жорстка і паслядоўна расійскаму кіраўніцтву пярэчылі толькі Беларусь і Украіна. Іншыя рэспублікі, чыя ўдзельная эканамічная Bara ў былым Саюзе, а адпаведна, і ў долі яго маёмасці была не такая значная, павялі сябе аморфна і малазразумела.
У выніку ў заяве, прынятай міністрамі замежных спраў СНД 30 снежня, адзначаліся толькі добрыя намеры:
«1. Дзяржавы Садружнасці згодны з тым, што кожная з іх мае права на зафіксавана справядлі-
вую долю ў маёмасці былога Саюза ССР за мяжой, і будуць садзейнічаць рэалізацыі гэтага праекта.
2. Доля кожнай дзяржавы Садружнасці ў маёмасці былога Саюза ССР за мяжой вызначаецца спецыяльным пагадненнем зацікаўленых дзяржаў Садружнасці.
3. Дзяржавы Садружнасці на працягу 1 месяца ствараюць камісію для правядзення іпвентарызацыі, анрнкі маёмасці былога Саюза ССР за мяжой і неадкладнай распрацоўкі пагаднення, згаданага ў пункце другім».
3 працытаванага тэксту відаць, што ў Мінску ў справе падзелу ўласнасці былога Саюза нам не ўдалося асабліва прасунуцца наперад.
Расія ў асобе Ельцына і майго калегі Козырава імкнулася раскалоць адзіны фронт былых рэспублік і старалася схіліць Казахстан, пазіцыя якога была найболып мяккай, да падпісання сепаратных дамоўленасцяў. Было вырашана працягнуць пачатую размову 10 студзеня 1992 года ў Маскве на ўзроўні міністраў замежных спраў.
Але і Маскоўскі саміт не азначыўся істотным прагрэсам. Расія адкрыта не жадала дзяліцца хоць чым-небудзь. Па выніках саміту быў падпісаны пратакол, які фармальна ўтрымліваў спадзеўныя абяцанні:
«1. Да 19 студзеня 1992 года міністры дамовіліся інфармаваць адзін аднаго аб прадстаўніках бакоў для ўключэння ў склад міжнароднай камісіі па выпрацоўцы крытэрыяў і прынцыпаў адноснаразмеркавання ўласнасці былога Саюза ССР за мяжой. Першае пасяджэнне міждзяржаўнай камісіі адбудзецца ў Маскве 20 студзеня гэтага года.
2 . Зыходзіцьзтаго, што міністрамі дзяржаў — удзельніц СНД дадзены даручэнні кіраўнікам за-
межныхустаноў былога СССРу трохдзённы mapMin арганізаваць і правесці поўную інвентарызацыю ўсёй уласнасці былога СССР, уключаючы дадзеныя аб кошцеўсіхбудынкаў, і падаць у месячны тэрмін інфармацыю па выніках у Міждзяржаўную камісію».
Інфармацыя аб уласнасці СССР хутка сапраўды паступіла да нас. Па стане на 1 студзеня 1992 года ў свеце функцыянавала 133 амбасады былога СССР, 92 генеральныя консульствы і 6 прадстаўнікоў пры міжнародных арганізацыях. Агульны аб’ём дзяржаўнай нерухомасці СССР за мяжой складаў 642 гектары зямлі, 1711 тысяч квадратных метраў плошчы будынкаў і збудаванняў агулыіым балансавым коштам каля 1,78 мільярда інвалютных рублёў.
Нават няўзброеным вокам відаць, што кошт нерухомай маёмасці СССР за мяжой быў заніжаны, прычым шматразова. Да прыкладу, у адной толькі Японіі рэальны рынкавы кошт зямлі, якую займала савецкая амбасада, можна было ацаніць не менш чым у дзесяткі мільёнаў інвалютных рублёў. А па балансе яна каштавала капейкі...
He магу даць дакладную ацэнку рэальнага кошту ўсёй маёмасці былога СССР за мяжой, але ўпэўнены, што гаворка павінна была ісці нават не аб дзесятках, але аб сотнях мільярдаў долараў.
Зрэшты, сумарны кошт гэтай маёмасці нас мала цікавіў. Справа ў тым, што кожная постсавецкая дзяржава плаціла складкі ў ААН зыходзячы са сваёй долі ў складзе ВУП Савецкага Саюза. Доля Беларусі, напрыклад, складала 4,11 адсотка, Украіны — 16 адсоткаў.
Маючы такую долю, мы, натуральна, мелі права прэтэндаваць на прыстойныя збудаванні за
мяжой, якія нам былі проста неабходны для адкрыцця ўласных дыпламатычных прадстаўніцтваў.
Але Расія нічога саступаць не хацела, спасылаючыся на абсалютна надуманыя падставы і высоўваючы самыя непрымальныя варыянты. Напрыклад, на адным з пасяджэнняў Міждзяржаўнай камісіі расійскі прадстаўнік Нікалаенка прапанаваў, каб расійскія паслы прадстаўлялі інтарэсы ўсіх краінаў Садружнасці. Гэтазначыць, нам фактычна было прапанавана адмовіцца ад уласных дыппрадстаўніцтваў і дэлегаваць свае паўнамоцтвы Расіі. Hi болып ні мечш!
«Гэта не мая справа»
Мы ўсё ж падрыхтавалі спіс аб’ектаў, на якія прэтэндавала Рэспубліка Беларусь. Гаворка ішла аб савецкай уласнасці ў 15 сталіцах, сярод іх — Сафія, Будапешт, Бухарэст, Варшава, Прага, Берп, Вена, Парыж, Брусель.
3 гэтых стартавых пазіцый мы і пачалі перагаворны працэс. Ішоў ён надзвычай цяжка, і толькі ў красавіку 1992 года мы паспрабавалі выйсці на нейкае больш-менш канкрэтнае пагадненне. Але і тут перамовы зайшлі ў тупік праз вельмі жорсткую пазіцыю Расіі.
Расія быццам ітагаджалася перадаць нам тыя 15 аб’ектаў, на якія мы прэтэндавалі, але толькі ў карыстанне, захаваўшы за сабой права ўласнасці. Мы ж дамагаліся пераходу будынкаў не ў карыстанне, а ва ўласнасць.
Перамовы на ўзроўні міністраў замежных спраў зайшлі ў тупік. Патрабавалася палітычнае рашэнне кіраўнікоў дзяржаў. I ў красавіку 1992 года на пасяджэнні Прэзідыума Вярхоўнага Савета, дзе
таксама абмяркоўвалася гэтая праблема, я звярнуўся да Станіслава Шушкевіча з прапановай, каб ён патэлефанаваў Барысу Ельцыну. Мяне актыўна падтрымалі Дзмітрый Булахаў, Зянон Пазняк, Пётра Садоўскі і яшчэ некалькі членаў Прэзідыума. У адказ Шушкевіч зноў вымавіў сваю сакраментальную фразу:
— Гэта не мая справа! МЗС усё заварыў, а зараз Краўчанка хоча, каб я расхлёбваў.
Нібыта гаворка ішла аб інтарэсах асобнага міністэрства ці аб асабістых інтарэсах Краўчанкі, a не аб інтарэсах краіны!
Але Шушкевіч упарціўся. Ён страшэнна не любіў выходзіць на Ельцына з нейкімі праблемнымі рэчамі, дзе неабходна было спрачацца, даказваць, дамагацца свайго. Ён заўжды з большым задавальненнем раскланьваўся перад «старэйшым братам».
Хоць, ведаючы Ельцына як чалавека дастаткова дэмакратычнага і ліберальнага, з шырокай рускай душой, упэўнены, што наш спікер пры жаданні мог бы пераканаць Барыса Мікалаевіча пайсці на саступкі братэрскай рэспубліцы.
«Абяцанкі-цацанкі», ці Нулявы варыянт
У канцы красавіка, калі нашы перамовы зайшлі ў глухі тупік, у гульню ўступіў Вячаслаў Кебіч, які пачаў фарсіраваць выхад на так званы нулявы варыянт. Тычыўся ён не так нерухомасці за мяжой, як лёсу фінансавых актываў і пасіваў Савецкага Саюза.
3 пасівамі ўсё было больш ці менш зразумела. Савецкі Саюз за гады кіравання Гарбачова набраў у Захаду вялізных даўгоў — звыш ста сарака мільярдаў долараў.
А вось з актывамі была маса цёмных пытанняў. Валютны запас Саюза аказаўся мізэрны. Залаты запас таемным чынам кудысьці знік. Прыкладна пяцьсот тон золата бясследна расталі ў аітошнія месяцы гарбачоўскага знаходжання ў Крамлі.
Яшчэ складаней было разабрацца з дыяментавым фондам, які ўяўляў з сябе не толькі матэрыяльную, але і вялікую культурную каштоўнасць. Як яго дзяліць? Бо не парэжаш жа на некалькі частак шапку Манамаха ці карону Кацярыны. Мы разумелі, што гэта сапраўды адзіная калекцыя, якую нельга падзяліць.
Меліся яшчэ даўгі краінаў трэцяга свету Савецкаму Саюзу ў памеры звыш ста мільярдаў долараў. Але гэтыя актывы былі цяжкавяртальныя. У сусветнай практыцы кошт такіх даўгоў ацэньваўся фенаменальна высока, нават калі іх удавалася вярнуць ў суадносінах 1 да 10. Рэальна ж яны залічваліся ў суадносінах 1 да 100. Гэтазначыць — адзін цэнт за адзін долар!
Такім чынам, пасівы відавочна перавышалі актывы.