Беларусь на ростанях
Пётр Краўчанка
Выдавец: Інстытут беларусістыкі
Памер: 506с.
Вільня 2007
Думаю, што нядаўнія шкадаванні экс-прэзідэнта Украіны — толькі папулісцкая даніна палітычным скандалам. Чалавек з такім досведам не можа не разумець, што і дзесяці, і дваццаці гадоў недастаткова, каб змяніліся псіхалогія людзей, эканамічны і палітычны ўклад пятнаццаці краінаў.
А што да бязладдзя і «беспредела» замест дэмакратыі, аб якіх гаворыць Краўчук, то яны ўзнікаюць у першую чаргу паўсюль, дзе асоба, якой большасць насельніцтва давярае быць «гарантам» дэмакратыі, пазбаўляе ці спрабуе пазбавіць астатніх жыхароў краіны ўсялякіх правоў. Хіба іначай было ў Савецкім Саюзе? Ці ў любой іншай
краіне, дзе кіраўнікі узурпавалі давераную ім народам, прычым на час, уладу?
Складана знайсці ў СНД выключэнні з гэтага правіла.
Азіраючыся на той час, я застаюся перакананым, што Віскулі былі вельмі ўдалай гістарычнай імправізацыяй. 3 пункту гледжання пратакола адбылося там усё цалкам карэктна, з выкананнем міжнародных прававых нормаў. Дый у грамадстве весткі аб роспуску СССР і стварэнні СНД былі прынятыя з эйфарыяй.
У той час танальнасць усіх перадач, заяваў, водгукаў была не проста пазітыўная, большасць людзей былі адкрыта шчаслівыя, верылі, што жыць стане лепей. З’явілася надзея, што час бесхрыбетнасці і безыніцыятыўнасці Гарбачова, час анархіі і бязладдзя застанецца ў мінулым, што прыходзіць новая эпоха, светлая і доўгачаканая паласа нашага жыцця.
Лічу, што асабліва пашанцавала Беларусі.
Без адзінага стрэлу, без крыві, як у Тбілісі ці Вільнюсе, мы лёгка атрымалі тое, аб чым марылі стагоддзямі многія пакаленні нашага народа. Мы ўсе адчулі, што наступіў час сапраўднай свабоды...
Распарадзіцца лёсам
Бяда толькі ў тым — і разуменне гэтага прыйшло да мяне пазйей, — што вось гэтая лёгкасць і згуляла з намі ліхі жарт. Для Беларусі яна аказалася згубнай.
Шкада, але па-сапраўднаму цэніцца толькі тое, што здабываецца ў змаганні, прыходзіць праз пераадоленне. А тут — дзяржаўная незалежнасць звалілася на нас у выглядзе падарунка, дадзенага звышняй сілай.
Зразумела, беларуская нацыя выпакутавала яе ў бітвах пад Грунвальдам і Клецкам, у паўстанні пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага, у рэпрэсіях 20-х гадоў мінулага стагоддзя і казематах Бярозы-Картузскай, у славутых партызанскіх бітвах Вялікай Айчыннай. Зразумела, простым і лёгкім працэс дасягнення незалежнасці здаваўся толькі нам, каму пашчасціла нарадзіцца своечасова.
Але хутка мы ўсе ўбачылі, што ў Літве, Латвіі, Эстоніі, Грузіі пасля Віскулёў пайшлі працэсы, падобныя да тых, якія здарыліся пасля Першай сусветнай вайны ў Чэхіі, Полывчы, Вепгрыі, Фінляндыі, калі яны набылі незалежнасць. Гэтыя краіны аказаліся гатовыя да адраджэння дзяржаўнасці. А ў нас, у Беларусі, так не атрымалася.
Замест таго каб з гонарам выкарыстоўваць свой гістарычны шанц, мы заняліся дробнымі разборкамі ды раздзіраннем коўдры ўлады, дэманструючы ўсім сваю палітычную местачковасць і грамадзянскую інфантыльнасць.
Як гэта ні дзіўна, але ў такі гістарычны для цэлага свету момант у Беларусі нічога гістарычнага не адбылося.
Некалькі дзён ціха трыумфавалі партыйныя работнікі, задаволеныя тым, што адхілілі ад улады Гарбачова, які іх усіх здаў. Гаспадарнікі наіўна пацешыліся, што пазбаўляюцца апекі і кантролю партыі. Лідэры Народнага фронту, не адчуўшы важнасці моманту і не здолеўшы перабудавацца, пачалі страчваць свой аўтарытэт, здаваць свае пазіцыі крок за крокам.
Мы не змаглі дамагчыся галоўнага на той момант — нацыянальнай кансалідацыі. Шушкевіч, Пазняк, Кебіч, Лукашэнка — усе павінны былі вы-
значыць для сябе тыя базавыя каштоўнасці, тыя прыярытэты, якія не маглі быць прадметам для міжусобнай барацьбы, а мусілі стаць фактарам яднання. Як гэта здарылася ў той жа Літве, дзе, пры ўсёй рознасці светапоглядаў, былы кіраўнік кампартыі Бразаўскас і лідэр «Саюдзіса» Ландсбергіс здолелі аб’яднаць высілкі ў з’яднанні нацыі ў імя незалежнасці і прагрэсу.
Трагедыя Беларусі ў тым, што ў пераломны і, бадай, самы перспектыўны момант нашай гісторыі ў нас не знайшлося палітыкаў, адэкватных гэтаму моманту, палітыкаў, якія валодалі б маштабнасцю дзяржаўнага мыслення.
Частка трэцяя
Заклятая каманда
Раздзел першы
Вас здалі, прыяцель
У 1993 годзе нашы кіраўнікі не надта любілі заседжвацца на працы дапазна. Таму званок тэлефона ўрадавай сувязі, які прагучаў у маім кабінеце познім лістападаўскім вечарам, мяне здзівіў.
Зняўшы слухаўку, я пачуў голас старшыні КДБ Беларусі Эдуарда Шыркоўскага:
— Пятро Кузьміч, ці можна заехаць?
— Што за пытанне? Прыязджайце, чакаю.
3 Шыркоўскім мы ніколі не былі асабліва блізкія, нас звязвалі толькі звычайныя рабочыя стасункі. Нескладана было зразумець: калі ён вырашыў прыехаць да мяне ў непрацоўны час, значыць, здарылася штосьці пеардынарнае, а таму я чакаў яго з нецярпеннем.
Праз паўгадзіны шэф КДБ уваіішоў у мой кабінет. Ён дастаў з кішэні невялікі дыктафон.
— Паслухай, табе гэта будзе цікава.
I ўключыў запіс.
На стужцы быў дыялог Вячаслава Кебіча з амерыканскім паслом Суорцам. Яны ехалі ў машыне на шашлыкі ў Белавежскую пушчу і абмяркоўвалі праблемы беларускай палітыкі.
Пачуты фрагмент тычыўся персанальна мяне.
— Вячаслаў Францавіч, — казаў Суорц, — вы ведаеце, мы страшэнна не задаволены вашым Краў-
чанкам. Ён стаў зусім нахабным, увесь час умешваецца куды трэба і куды не трэба. Ён нас раздражняе. Калі вы, нарэшце, яго прыбераце?
У адказ раздаўся знаёмы смяшок Кебіча:
— He хвалюйцеся, спадар пасол, нам самім Краўчанка надакучыў як горкая рэдзька. Мяркую, што ўжо да канца лістапада яго не будзе...
Мяне папросту скаланула. Ад таго, што нават размовы прэм’ер-міністра ў нас падслухоўваюцца і запісваюцца КДБ, і, натуральна, ад таго, што прэм’ер-міністр так лёгка здае іншаземнаму паслу свайго міністра замежных спраў.
Напэўна, уся гама эмоцый, якія ахапілі мяне, была напісаная ў мяне на твары. Шыркоўскі са шматзначнай усмешкай паклаў дыктафон у кішэпю і моўчкі выйшаў.
Ілюзій наконт таго, што візіт кіраўніка КДБ быў выкліканы бескарыслівым намерам мне дапамагчы, у мяне не было. Проста ягопы зацяжны канфлікт з прэм’ерам дасягнуў свайго піку, і Шыркоўскі зводзіў з ім рахункі, закладваючы свайго патрона і забяспечваючы сабе падтрымку ў маёй асобе.
Што да самога Кебіча, то такой здрады ад чалавека, якога паважаў і лічыў сваім старэйшым сябрам, я не чакаў.
I справа не толькі ў нашых асабістых адносінах і простай чалавечай прыстойнасці!
Працаваць міністрам і годна прадстаўляць дзяржаву перад усім светам можна толькі тады, калі ты абсалютна ўпэўнены: за спінай у цябе згуртаваная каманда аднадумцаў, людзей, не менш за цябе заклапочаных іміджам краіны, гатовых стаяць за інтарэсы Айчыны сцяной.
Але, як гэта ні сумна, кіроўчая каманда нашай маладой дзяржавы, якая станавілася на шлях не-
залежнасці і дэмакратычнага развіцця, не была адзінай не толькі ў штодзённай рабоце, калі пастаянныя разборкі, падседжванні, інтрыгі сталі нормай, але і ў тых выпадках, калі гэтага патрабавалі сур’ёзныя інтарэсы дзяржавы.
Усё наша кіраўніцтва, як, зрэшты, і апазіцыя, з’яўлялася, вобразна кажучы, скарпіёнамі ў слоіку, гатовымі джаліць адзін аднаго, аніколькі не клапоцячыся пра тое, якую страшэнную шкоду, прычым не толькі маральную, палітычную, але і практычную, такія разборкі наносяць краіне.
У гэтым балюча прызнавацца, але гэта так. Усе гады працы міністрам замежных спраў я ў тым пераконваўся неаднойчы. На жаль, такія «традыцыі» датрывалі і да сёння. Прычым яны не толькі захаваліся, але і ўмацаваліся — клапатліва ўзгадаваныя нашым першым прэзідэнтам. Што цалкам зразумела: да ўлады ён прыйшоў перадусім менавіта праз няздатнасць людзей, якія прэтэндавалі на ролю лідэраў, згуртавацца хоць бы нават з пачуцця самазахавання.
Выпадковых прэзідэнтаў не бывае
Апазіцыйныя аналітыкі і незалежныя журналісты любяць называць Аляксандра Лукашэнку выпадковым прэзідэнтам. Яны даволі доўга і з захапленнем цешылі публіку гэткімі ўяўленнямі, дарэчы, вельмі зручнымі для апраўдання тых, хто, не здолеўшы ў час аб’яднацца, здаў Беларусь Лукашэнку.
Але «выпадковых» прэзідэнтаў не бывае наогул, тым болей нельга выпадкова знаходзіцца ва ўладзе вось ужо другі дзесятак гадоў. Так што наш прэзідэнт «выпадковы» роўна ў той меры, у якой гэты «выпадак» дало яму наша грамадства, а асабліва яго палітычная эліта.
Вядома, з’яўленне на пачатку 1990-х гадоў на палітычнай сцэне Беларусі такога неардынарнага папуліста, як Аляксандр Лукашэнка, гатовага напралом рухацца да пастаўленай мэты, — гэта сюрпрыз прыроды. Але вось яго прыход да ўлады ў той час быў цалкам заканамерны.
Лукашэнка-прэзідэнт — гэта спараджэнне Taro палітычнага і эканамічнага хаосу, які панаваў у Беларусі першых гадоў незалежнасці дзякуючы Кебічу, Шушкевічу ды іншым. Менавіта яны, увасабляючы ў свядомасці людзей уладу, дзяржаву, дэмакратыю, падобна, зрабілі ўсё, каб дыскрэдытаваць гэтыя высокія паняткі.
У многім дзякуючы ім у расчараваным грамадстве склалася ўяўленне, што дэмакратыя непазбежна спараджае бязладдзе і карупцыю, што рынкавыя рэформы патрэбны толькі для таго, каб невялікая праслойка грамадства ўзбагачалася за кошт усіх астатніх, што палітыка — брудная справа і робяць яе людзі з бруднымі рукамі. Зразумела, такім усведамленням садзейнічала і расійская рэчаіснасць, дзе ўсё гэта праяўлялася ў шмат разоў больш маштабна.
На такім фоне і з’явіўся Лукашэнка, які смела і рашуча даваў людзям простыя адказы на іх жыццёвыя пытанні. Ды яшчэ і абяцаў абывацелям рэванш за гады нястач, за скрадзеныя грапювыя ўклады, за інфляцыю, за бясконцыя чэргі, пустыя прылаўкі і размеркавалыіыя талоны, якія звычайна было немагчыма атаварыць, за прыніжэнні ад чыноўнікаў, якія, пазбавіўшыся партыйнага кантролю, сталі бязмежна нахабнымі, нарэшце, за рэфрэн «гэта не мая справа».
Лукашэнка паабяцаў наладзіць над імі суд проста на галоўнай плоіпчы краіны — плошчы Неза-
лежнасці. I прыніжаны, абабраны народ аддаў свой голас за тое, каб атрымаць асалоду ад гэтага відовішча...
Паміж двух агнёў
На гіачатку 1990-х гадоў, на заранку беларускай незалежнасці, была ў нас і аб’ектыўная бяда: мы спазніліся з канстытуцыйнай рэформай.
Пасля маланкавага краху КПСС у Беларусі з’явіліся два цэнтры ўлады — урад і парламент, a адпаведна, і два кіраўнікі краіны — прэм’ер-міністр і спікер парламента. Зразумела, што гэта замінала фармаванню адзінай палітычнай лініі: кожны кіраўнік гнуў сваё ды яшчэ спрабаваў пры тым зваліць усю адказнасць на іншага.