Беларусь на ростанях
Пётр Краўчанка
Выдавец: Інстытут беларусістыкі
Памер: 506с.
Вільня 2007
Справа ішла да правалу, які канчаткова «забяспечыў» спікер Шушкевіч, пра што я даведаўся ўжо ў Нью-Ёрку.
Цана інтрыг
У Нью-Ёрк, літаральна за дзень да галасавання, мне пазваніў італьянскі пасол у Мінску ДжанЛука Бертынета:
— Спадар міністр, ці ведаеце вы, віто гадзіну таму ў Сафіі спікер Шушкевіч зрабіў заяву, што Беларусь гатовая саступіць Чэхіі месца ў Радзе Бяспекі і ён асабіста жадае чэхам перамогі? Ці павінны мы разглядаць гэта як афіцыйную заяву аб тым, што Беларусь здымае сваю кандыдатуру?
— Спадар пасол, гэта што — праўда?
— На жаль, спадар міністр, толькі што мы атрымалі інфармацыю з прэс-канферэнцыі. Я павінен тэрмінова інфармаваць свой урад. Калі вы адклікаеце сваю кандыдатуру, то ўрад Італіі будзе тэрмінова карэктаваць сваю пазіцыю.
Я літаральна ўзмаліўся:
— Джан-Лука, я вас вельмі прашу, дашліце тэрмінова тэлеграму ў ваша МЗС, што Беларусь ніякім чынам не змяняе абранага курсу. Мы не здымалі і не здымем нашай кандыдатуры, нават калі першы тур для нас будзе не вельмі паспяховы. Мы пойдзем да канца. Шушкевіч не можа аднаасобна адмяніць калегіяльныя рашэнні ўрада і Прэзідыума Вярхоўнага Савета. Гэта проста за межамі яго кампетэнцыі.
Думаю, што і Кебіч, і Шушкевіч з нецярплівасцю чакалі вынікаў галасавання. Яны спадзяваліся, што Беларусь праляціць з трэскам і ўсю ганьбу можна будзе спісаць на МЗС і яго міністра.
Але ніякага трэску не было. У першым туры Беларусь набрала 64 галасы, праўда, Чэхія — каля 100. Мы прайгралі, але прайгралі з някепскім лікам, здолеўшы такім чынам захаваць годнасць'. Мы атрымалі кожны трэці голас ад агульнага ліку членаў ААН. Гэта было нашмат болей, чым 22 га-
Праз 8 гадоў, у кастрычніку 2001 года, Рэспубліка Беларусь другім разам балатавалася ў Раду Бяспекі. Вынікі галасавання: «а» — 54 дзяржавы, «супраць» — 119.
ласы, прадказаныя Юліем Варанцовым. I гэта азначала, што ў канцы 1993 года Беларусь ужо пачалі ўспрымаць як сур’ёзнага ўдзельніка міжнароднай палітыкі.
Аб гэтым сведчыць і наступны факт. За дзень да галасавання ўрад Ізраіля засядаў некалькі гадзін, вырашаючы адно пытанне: за каго прагаласаваць на Генасамблеі — за Чэхію ці за Беларусь.
Пасля другога тура, калі Чэхія здолела атрымаць патрэбную большасць, Шушкевіч павіншаваў Вацлава Гавела з перамогай, падкрэсліваючы ў тэлеграме, што Чэхія больш дастойная гэтага гонару.
Чэхія, бясспрэчна, цудоўная краіна, але як жа трэба не паважаць сваю радзіму, каб публічна заявіць, што мы меней вартыя быць прадстаўніком ва ўплывовай міжнароднай арганізацыі...
Дагэтуль не магу зразумець, як Кебіч з Шушкевічам не адчувалі, што сваімі дробнымі ўнутранымі звадкамі, настоенымі на местачковым славалюбстве, яны дыскрэдытавалі нашу дзяржаву на міжнароднай арэне. Бо Беларусь тады рабіла першыя крокі ў вялікай сусветнай палітыцы.
Падкопы без канца
У лістападзе 1993 года Шушкевіч, зразумела, пры падтрымцы Кебіча, здзейсніў сваю апошнюю спробу атакі на мяне. На гэты раз ён выкарыётаў дэпутата Івана Герасюка, які працаваў у «Народнай газеце». Герасюк нечакана выйшаў на трыбуну і даволі невыразна зачытаў тэкст з абвінавачаннямі на мой адрас. Потым паставіў пытанне пра давер міністру замежных спраў на галасаванне. Яго не падтрымала нават апазіцыя. За маю адстаўку прагаласавала менш за дзесяць чалавек.
Пасля такога фіяска альянс спікера і прэм’ера супраць мяне распаўся. Аднак падкопы Кебіча і Антановіча працягваліся.
Перад адпачынкам Кебіч пазваніў і кінуў толькі адну фразу:
— Пятро Кузьміч, з заўтрашняга дня ў цябе будзе першы намеснік міністра — Таразевіч.
Логіказразумелая: раз не ўдалося зваліць Краўчанку з пасады міністра, трэба запусціць у міністэрства траянскага каня, які будзе весці падрыўную работу знутры. Няхай Краўчанка зоймецца разборкамі ва ўласным доме, можа, тады ў яго будзе менш часу на знешнепалітычную дзейнасць. 3 гэтай мэтай з пранафталіненага палітычнага куфра і быў выцягнуты Георгі Таразевіч, з якім у мяне яшчэ з партыйных часоў былі складаныя адносіны.
Падумаўшы хвіліну-другую, я перазваніў Кебічу. Але слухаўку зняла сакратарка і сказала, што прэм’ер ужо з’ехаў у аэрапорт.
Адразу ж набіраю нумар Міхаіла Мясніковіча, які застаўся «на гаспадарцы», і выгаворваю яму ўсё, што накіпела ў мяне на душы. Ён адказвае:
— Пятро Кузьміч, а што я магу зрабіць? У мяне распараджэнне кіраўніка ўрада. Заўтра я прыеду прадстаўляць Таразевіча калектыву міністэрства.
— Як, без узгаднення з міністрам, без маёй ві’зы?! Што за час наступае?
— Гэта ўказанне прэм’ера. Таму нічога зрабіць я не магу.
Я супраціўляўся амаль месяц. I кожны дзень Мясніковіч метадычна пачынаў рабочы дзень з таго, што званіў мне і паведамляў, што гатовы прадставіць Таразевіча. Але, відавочна, перад сваім
вяртаннем у Беларусь Кебіч на яго націснуў, і Мясніковіч выклікаў мяне на Прэзідыум Савета Міністраў па пытанні аб невыкананні міністрам замежных спраў распараджэння кіраўніка ўрада.
Больш супраціўляцца я не мог. На наступны дзень Мясніковіч прыехаў прадстаўляць першага намесніка.
Бог яго ведае, для якой службы быў прызначаны Таразевіч. Ва ўсякім выпадку, не для дыпламатычнай. Аніводнай якасці, неабходнай дыпламату, прырода яму не адпусціла. Затое пыхі ў яго было аж залішне. I гатоўнасці здраджваць і закладваць тых, з кім працуеш.
Але, прызначыўшы ў МЗС Таразевіча, прэм’ер-міністр падклаў свінню, як у хуткім часе выявілася, самому сабе. У МЗС Таразевіч працаваў не на яго, а на дэпутата са Шклова і старшыню антыкарупцыйнай камісіі Аляксандра Лукашэнку, які набіраў сілу. Маючы доступ да дзяржаўных сакрэтаў, ён шчодра забяспечваў патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты разнастайным кампраматам, у тым ліку і на блізкае атачэнне Кебіча.
Напрыклад, менавіта з падачы Таразевіча Лукашэнка стаў раздзімаць скандал аб гандлі зброяй. Пры гэтым асноўныя абвінавачанні былі накіраваныя супраць блізкіх да прэм’ера кіраўнікоў Мінабароны.
Такім чынам, жадаючы выкапаць яму мне, Ke614 фактычна патрапіў у яе сам. Неяк я загаварыў з ім на гэтую тэму:
— Ну што, Вячаслаў Францавіч, ці задаволены вы сваім пратэжэ Таразевічам?
Кебіч памаўчаў некалькі хвілін, а потым горка пасміхнуўся і сказаў:
— Слухай, Пятро, а давай вып’ем з табой па чарцы...
Прем’ер скарыстоўваў такі прыём, калі адчуваў сваю віну і не знаходзіў словаў для простага адказу.
Часта памыляючыся, у тым ліку і ў кадравых пытаннях, а потым усведамляючы памылкі, ён перажываў іх шчыра. Але, як правіла, не спяшаўся памылкі выправіць. Так было і з Таразевічам, і з Антановічам, і з прэс-сакратаром урада Замяталіным, якія кляліся ў асабістай лаяльнасці, але тут жа яму здраджвалі. He выпадкова і Таразевіч, і Антановіч, і Замяталін з цягам часу паспяхова перайшлі ў каманду Лукашэнкі.
Хоць ёсць тут і цікавая заканамернасць. Некаторыя з чыноўнікаў, якія лічыліся баластам у атачэнні Кебіча, сталі ледзь не найлепшымі работнікамі ў камандзе прэзідэнта: яго ўласныя вылучэнцы аказваліся яшчэ больш дурнымі і амаральнымі. Той самы Антановіч выявіўся, напэўна, самым здольным з усіх міністраў замежных спраў лукашэнкаўскага прызыву.
Пару гадоў таму я зайшоў у былую «Паліткнігу» на вуліцы Карла Маркса. У вочы кінуўся стэнд з загалоўкам «Выдатныя мысляры чалавецтва». Сярод твораў Платона, Арыстоцеля, Канта, Гегеля, Ніцшэ трапілася і кніга Івана Антановіча.
Убачыўшы гэта, я падумаў: а можа, тут ёсць свая сумная логіка? Кожная эпоха нараджае сваіх мысляроў, і ці варта здзіўляцца, што эпоха Лукашэнкі ўзвяла ў гэты ранг Івана Антановіча...
Пры чым жа тут рэжым!
Азіраючыся на тыя гады і думаючы пра тое, як аслаблі пазіцыі Беларусі ў свеце, я разумею, што і сёння наша галоўная бяда зусім не ў Лукашэн-
ку, якога дэманізавала апазіцыя. Яго ўлада моцная не таму, што ён такі магутны, а таму, што ўсе астатнія дэманструюць выключную слабасць, раз’яднанасць і няздольнасць да каманднай гульні.
Дакладна гэтаксама, як у свой час кіраўнікі рэспублікі, наш апазіцыянеры-дэмакраты спаборнічалі ва ўзаемным абліванні брудам сваіх канкурэнтаў, забыўшыся на барацьбу з рэжымам. Пры чым тут рэжым, калі адзін аднаго яны ненавідзяць значна мацней, чым таго ж Лукашэнку?!
Баюся, што справа тут нават не ў канкрэтных асобах, што сутнасць значна глыбей — яна ў нашай нацыянальнай ментальнасці.
Беларуская нацыя не такая ўжо і маленькая. Нас, беларусаў, амаль дзесяць мільёнаў, а, напрыклад, літоўцаў — утрая менш, эстонцаў — мільён, а люксембуржцаў — наогул чатырыста тысяч. Але па-за малым ці вялікім «целам» ёсць яшчэ дух. Венграў таксама 10 мільёнаў, але яны кансалідаваныя. Палякаў — каля 40 мільёнаў, і яны дэманструюць адзінства што да нацыянальнай гісторыі, мовы, аховы тэрыторыі і рэлігійных святынь.
На жаль, падобнай кансалідацыі няма ў беларусаў.
У выніку працяглай паланізацыі, а затым не менш працяглай русіфікацыі Беларусь дзялілася ўздоўж і ўпоперак, але тэрытарыяльныя страты ў нас ніколі не асэнсоўваліся, жыццёвая неабходнасць суверэнітэту ніколі нікому не растлумачвалася на ўзроўні ўлады.
Дзве асноўныя канфесіі — праваслаўная і каталіцкая — таксама паслужылі падзелу. Адэпты праваслаўя былі ўпэўненыя, што Бог чуе малітвы паруску, прыхільнікі каталіцызму — што Пану Езусу даспадобы польская мова. I адны, і другія мерка-
валі, што Богзатыкае пальцамі вушы, калі чуе малітву па-беларуску, на мове, якая, на думку многіх нашых чыноўнікаў, прызначаная для «працы ў хляве».
Наша палітычная культура не мела сталых традыцый. Хоць бы таму, што ўсе новыя партыі ніколі не маглі ўвасабляць свае дэклараваныя мэты ў дзяржаўнай палітыцы.
Да таго ж, хоць у 1990-я гады ў нас было шматлікае гарадское насельніцтва, яно толькі-толькі разарвала сувязі з зямлёй. Беларусы былі пераважна нацыяй сялянскай з адпаведным светапоглядам*. Таму нават асяроддзе, з якога рэкрутаваліся ў нас кіраўнікі і палітыкі, наогул палітычныя сілы, заставалася вельмі спецыфічным.
3 гэтага прамежкавага сацыяльнага пласта выйшлі і Аляксандр Лукашэнка, і яго папярэднікі ў кіраўніцтве рэспублікі, і многія яго цяперашнія апаненты.
Цяжка было чакаць ад іх каманднай псіхалогіі і тым больш палітычнай і дыпламатычнай культуры.
Яшчэ ў 1970-я гады гэтая праблема выклікала шырокую грамадскую дыскусію, якая пачалася з матэрыялаў публіцыста Яўгена Будзінаса аб феномене «прамежкавага» (паміж горадам і вёскай) чалавека.