• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь на ростанях  Пётр Краўчанка

    Беларусь на ростанях

    Пётр Краўчанка

    Выдавец: Інстытут беларусістыкі
    Памер: 506с.
    Вільня 2007
    105.03 МБ
    Наступным ранкам бяруся за тэлефон. Японскі МЗС адказвае:
    — Візіту быць не можа, таму што не было запрашэння.
    Я разумею, што выйсце адно — ехаць да Аляксандра Панова, расійскага пасла.
    Ён гаворыць:
    — Пятро Кузьміч, чым вам трэба дапамагчы? Аўтобус трэба? Дамо аўтобус. Патрэбны вялікі аўтобус для багажа — дамо. Ну, тысячу долараў заплаціце за тры дні... Але візіту не будзе.
    — Вы памыляецеся. Ён ужо вылецеў. Ён ужо недзе пасярэдзіне Сібіры. У іх будзе адна пасадка ў Хабараўску, і праз чатыры гадзіны ён ужо будзе над Японскім морам.
    Звязваюся з нашым пасольствам у Маскве, там паведамляюць:
    — Мы ўжо выйшлі на Генштаб Расіі, Генштаб выйшаў на Генштаб Японіі. Ваенныя пачынаюць дамаўляцца пасваёй лініі. Мы вельмі просім Прымакова дапамагчы.
    I дзве інстанцыі Расіі «зламалі» японцаў: Генштаб Расіі і міністр замежных спраў Прымакоў,
    які асабіста звярнуўся да міністра замежных спраў Японіі. Той, праўда, папрасіў падрыхтаваць хоць бы абгрунтаванне візіту. Урэшце прыдумалі і «абгрунтаванне»: Лукашэнка, маўляў, ляціць дэ-факта — як старшыня Алімпійскага камітэта, а Алімпійскія гульні — гэта гулыіі добрай волі, адкрытае мерапрыемства.
    Калі Лукашэнка прыляцеў, пачалася забойчая нрацэдура са здачай зброі: у японцаў прынята, каб ахова прыляцеўшага боку здавала зброю. Ахова Лукашэнкі заўпарцілася. Пасля трох гадзін спрэчак зброю быццам здалі, хоць два ці тры чалавекі пакінулі яе пры сабе нелегальна.
    Для Лукашэнкі мы знайшлі ў японскіх сяброў шыкоўную машыну з тэлевізарам. Нам потым выставілі рахупак каля тысячы долараў за дзень, які, як я згадваў вышэй, Ціцянкоў катэгарычна адмовіўся аплачваць.
    Асабістая лекарка прэзідэнта рэкамендавала яму не ламаць рэжым, жыць па біялагічным гадзінніку Беларусі. I Лукашэнка памяняў японскі дзень на ноч. Гэта значыць, калі японцы працавалі, наш прэзідэнт спаў.
    Натуральна, Лукашэнка, як аматар зімовых відаў спорту, не мог адмовіць сабе ў асалодзе стаць на лыжы. Ён і сваю ахову прымусіў выйсці на лыжню, і кіраўніка адміністрацыі Урала Латыпава, які суправаджаў яго. I яны панесліся — па заснежаных рысавых палях, у святле месяца. Але палі ў Японіі — прыватная ўласнасць, на іх без дазволу гаспадара аніхто і нагой не ступіць. Зразумела, што ў выніку быў скандал з усімі фінансавымі ды іншымі прэтэнзіямі.
    Але асабліва ўразілі японцаў дзве гісторыі: спроба патрэніравацца на алімпійскім катку і візіт у камандную раздзявальню.
    Першая прыхамаць была ў тым, што Лукашэнка вырашыў пабегаць на каньках па алімпійскім лёдзе. Яму тлумачылі, што на алімпіядах асаблівы рэжым — і палітычны, і бяспекі. За гадзіну да матча стадыён аглядаюць, абыходзяць з сабакамі. Гэты аб’ект строга ахоўваецца, за яго адказваюць пэўныя службы. Ёсць рэгламент, ёсць алімпійскія правілы ў дачыненні да такіх аб’ектаў. I як Лукашэнка ні настойваў, колькі ні ганяў нашых алімпійскіх начальнікаў, нічога не атрымалася. Алімпійскі камітэт наадрэз адмовіўся даць яму ў арэнду каток, дзе ён так марыў пакідаць шайбу ў пустую брамку.
    Візіт у раздзявалыпо наогул увайшоў у гісторыю алімпіяды. Трэба аддаць належнае рашучасці Лукашэнкі.
    Ішоў матч з амерыканцамі, і нашы прайгравалі.
    I раптам Лукашэнка кідае сваёй ахове:
    — Хадзем да хлопцаў у раздзявальню.
    Да яго кідаюцца спартыўныя функцыянеры:
    — Аляксандр Рыгоравіч, вас не прапусцяць — там японская ахова. Святая святых — раздзявальня каманды.
    Ён нават брывом не павёў на гэтыя рэплікі і прайшоў скрозь японскую ахову як нож скрозь масла. Наперадзе ішоў начальнік прэзідэнцкай аховы з такім выглядам, што японцы спалохана расступіліся.
    Лукашэнка прыйшоў у раздзявальню, спачатку накрычаў, потым сказаў некалькі добрых словаў. I, задаволены, вярнуўся ў ложу.
    Праўда, перамагчы беларусам так і не ўдалося.
    «Спікер — для мяне мала»
    Паколысі прыезд Лукашэнкі ў Нагана быў візітам «добрай волі», то ніхто афіцыйна яго прымаць і не збіраўся. Але ён распарадзіўся арганізаваць яму паездку ў Токіо і сустрэчу з афіцыйнымі асобамі.
    МЗС Японіі, натуральна, адмовілася нават ад спробаў арганізоўваць сустрэчу з імператарам ці прэм’ер-міністрам.
    Скарыстаўшыся добрымі, яшчэ з мінулых часоў, адносінамі са спадаром Іта, спікерам парламента, я ўгаварыў яго пагадзіцца прыняць Лукашэнку. Таму мы распрацавалі для Лукашэнкі праграму двухдзённага візіту ў Токіо: пачалі з Іта, падключылі трох-чатырох прэзідэнтаў вядомых кампаній, якія маглі яго прыняць і правесці пераіМовы. Але Лукашэнка прачытаў праграму і застаўся незадаволеным:
    — Спікер парламента — гэта мала. Я не паеду...
    Шчыра прызнаюся, я не мог дачакацца цырымоніі закрыцця алімпіяды, каб прэзідэнт, нарэшце, вылецеў з Японіі.
    Праводзіны ў чаканні дазволу на вылет расцягнуліся на тры гадзіны. Рэдка здаралася ў маім жыцці, каб расстанне з землякамі прыпосіла мне такую радасць, як на Такійскім аэрадроме. Нарэшце візіцёры «добрай волі» ўвайшлі ў самалёт, і ён знік ў аблоках.
    ...Яшчэ і цяпер, калі бачу па тэлевізары чарговыя эпатажныя выхадкі Лукашэнкі, я мімаволі згадваю той візіт «добрай волі». I як жа мне становіцца шкада свайго былога калегу, міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава! Бо і мне даводзілася бываць у ягонай скуры.
    Сапраўды, ці лёгка працаваць міністрам замежных спраў або дыпламатам краіны, дзе адзін кіраўнік дзяржавы то «пазычае» замок у гатэлі, то клянчыць самалёт, а іншы то загадвае заварыць зварачным апаратам брамы рэзідэнцый заходніх паслоў, то гойсае ўначы па японскім прыватным полі на лыжах...
    Ніякая, нават самая таленавітая дыпламатыя не забяспечыць поспех краіне, калі, вобразна кажучы, пешкі на шахматным полі пачынаюць хадзіць канём, а дзеянні адказных асоб нагадваюць шырока вядомую кірмашовую гульню ў «напарсткі».
    Дыпламатыя змушана адкусваць сабе язык, калі, напрыклад, прыходзіць чалавек з рыдлёўкай з «гаспадарчага ведамства» Івана Ціцянкова і Ka­nae канаву перад уездам у рэзідэнцыю французскага пасла, а астатнім паслам адключае ваду і святло. Ці «чорнай» гатоўкай разлічваецца за гатэль для прэзідэнта.
    Пра што пасля гэтага могуць быць дыпламатычныя перамовы? I які будзе іх вынік?
    Частка чацвёртая
    Вокны у свет
    Калі псрафразаваць выказванне аднаго з герояў вядомага публіцыстычнага рамана Яўгена Будзінаса «Дурні», дык можна сказаць: «Калі ў нас у краіне кепскі кіраўнік, гэта зусім не значыць, што ўсе мы павінны працаваць кепска на сваіх месцах. Няхай камусьці не надта падабаецца прэзідэнт, але гэта зусім не значыць, што лекары не павінны лячыць, кухары не павінны гатаваць, студэнты не мусяць атрымліваць выдатныя адзнакі, а ў дыпламатыі не павінна быць сапраўдных прафесіяналаў, як бы цяжка ім ні даводзілася».
    Я паважаю такі пунктгледжання.атаму налюбым месцы, пры любым начальстве, у любой камандзе і ў любой сістэме заўжды стараўся працаваць якасна, шчыра і ініцыятыўна выконваць свае службовыя абавязкі.
    Менавіта так я і працаваў, калі стаў міністрам замежных спраў, ды яшчэ ў той гістарычны момант, калі перад Беларуссю адкрываліся, нарэшце, перспектывы ўпісацца ў сусветную палітычную сістэму, вызначыць у ёй сваё месца і сваю ролю.
    Пра тое, як мы выбудоўвалі стасункі Беларусі са светам, я і хачу распавесці ў гэтай частцы кнігі, забыўшыся часова пра ўнутраныя складанасці і разборкі ў нашай «заклятай камандзе».
    Раздзел першы
    ЦІ чакаюць нас у Еўропе?
    Віскулёўскія пагадненні забяспечылі Рэспубліцы Беларусь усе паўнамоцтвы ў галіне эканамічнай, абароннай і знешняй палітыкі. I калі раней мы сябравалі і кантактавалі толькі з брацкімі рэспублікамі СССР, часцей за ўсё з дапамогай Масквы, то цяпер мы мусілі самастойна выбудоўваць стасункі з цэлым светам, пачынаць з чыстага аркуша.
    Куды падацца?
    Нашы спрэчкі пра тое, куды падацца, здабыўшы незалежнасць, — на Усход або ў Еўропу, — вядуцца ўжо 15 гадоў.
    I ўсе гэтыя гады я здзіўляюся самой пастаноўцы пытання. А чаму «або — або»? 3 задавальненнем прачытаў грубаватае, але дакладнае выказванне наконт гэтага Леаніда Краўчука ў інтэрв’ю «Комсомольской правде». Адзначыўшы, што міжнародныя адносіны ў нас будуюцца не паводле здаровага сэнсу і неабходнасці, а паводле капрызаў правадыроў, ён сказаў:
    — Ну, не могуць краіны, якія жылі поруч тысячы гадоў, так залежаць ад бязглуздых рашэнняў! Чаму Юшчанка глядзіць на Захад, а Лукашэнка — на Расію? Трэба ва ўсе бакі глядзець...
    Але яшчэ больш я здзіўляюся роспачным уздыхам нашых палітыкаў: у Еўропе, маўляў, нас не вельмі чакаюць.
    А дзе ж мы, калі не ў Еўропе?
    Дастаткова зірнуць на карту ці пагартаць падручнік гісторыі. I справа не толькі ў тым, што мы геаграфічна размешчаны ў самым яе цэнтры. Гістарычна мы — еўрапейцы. 3 традыцыйнай еўрапейскай міжнацыянальнай цярпімасцю, з адсутнасцю варажнечы паміж рэлігійнымі канфесіямі. Мы раней за многіх мелі на сваёй тэрыторыі магдэбургскае права, Вялікае княства Літоўскае — айчына нашых прамых продкаў — было адным з першых у стварэнні еўрапейскага стылю дзяржаўнасці. Ці не на нашай тэрыторыі грымелі еўрапейскія войны, ці не ў нашай Белавежы завязваліся і развязваліся вузлы еўрапейскай гісторыі — задоўга да Віскулёў?
    Грунвальд, Ганза, Крэва, магдэбургскае права, гандлёвыя адносіны. Ужо ў 1221 годзе Полацкае княства падпісала дамову з Рыгай і Ганзейскім саюзам, гэта значыць мы былі блізкія ўжо ў Сярэднявечча. У Полацку і ў Вільні былі нямецкія падвор’і — асобныя вуліцы, дзе атабарыліся нямецкія купцы...
    Мяркую, нас звязвалі дзве справы — гандаль і войны.
    Цвік — ён і па-нямецку цвік
    Ужо міністрам я пабываў у розных еўрапейскіх краінах каля пяцідзесяці разоў. I прыйшоў да цікавай высновы: у Еўропе, апрача нашых блізкіх суседзяў — літоўцаў, палякаў, украінцаў, — нас ніхто так не разумее і не ведае, як немцы.
    Адна з прычын гэтага ў тым, што немцы на працягу стагоддзяў былі нашымі ворагамі, якія як
    ніхто іншы дэталёва, скрупулёзна вывучалі праціўніка, яго карты, прыроду, дарогі, меііталітэт і звычаі пачынаючы з XII стагоддзя.
    Вайпа — гэта таксама «кантакт» паміж людзьмі. I не толькі з трагічнымі наступствамі. Застаюцца ваеннапалонныя, узнікаюць інтэрнацыянальныя сем’і, жывыя чалавечыя сувязі. Падчас Першай сусветнай вайны дзесяткі тысяч ваеннапалонных беларусаў па лініі Чырвонага Крыжа засталіся ў Германіі на год-два, а потым, калі вярнуліся на радзіму, прывезлі бясцэнныя веды.