Беларусь на ростанях
Пётр Краўчанка
Выдавец: Інстытут беларусістыкі
Памер: 506с.
Вільня 2007
Сапраўдныя саюзнікі
Была і яшчэ адна памятная сустрэча: парламенцкі сакратар па пытаннях абароны, член палаты пэраў лорд Крэнбарн запрасіў мяне на вячэру ў Міністэрства абароны Вялікабрытаніі.
Маіх ваенных суразмоўцаў цікавілі дзве падзеі: падрабязнасці пра Белавежскае пагадненне і, вядома ж, як мы аддалі ядзерную зброю, бо Англія — член ядзернага клуба.
Мне здаецца, з такой цікавасцю мяне не распытвалі аніводнага разу ў жыцці.
У гэтай далёка не фармальнай сустрэчы былі два наступствы.
Па-першае, праз тыдзень лорд Крэнбарн прыляцеў у Мінск на сустрэчу з міністрам абароны Беларусі Паўлам Казлоўскім.
А па-другое, ён запрасіў мяне адпачыць летам у яго замку. Зразумела, я ўзрадаваўся. Запрашэнне пацвярджалася дакументалыіа, і мне вельмі хацелася пабываць у сапраўдным англійскім замку на поўначы Шатландыі, ды яшчэ з сям’ёй...
Але ў ліпені 1994 года я сышоў у адстаўку. У Англіі на запрашэнне МЗС я пабываў, і нават у сакратарыят пэра і лорда патэлефанаваў, але для былога міністра запрашэнне, на жаль, не пацвердзілася.
Але крыўды не было. Менавіта дзякуючы наведванню Міністэрства абароны я адчуў, што Англія — сапраўды член ядзернага клуба. I англічане ў значна большай ступені, чым амерыканцы, ацанілі тое, што мы зрабілі з дамовай «Старт».
Думаю, што і ўважлівае стаўленне Дугласа Хэрда да нашых намераў было вызначана англійскім міністрам абароны. У выніку Міністэрства замежных спраў Англіі заявіла, што падтрымлівае наш
намер уступіць у Раду Бяспекі ААН, што супярэчыла меркаванню яе найбліжэйшага саюзніка — ЗША. А дзеля гэтага я і ляцеў у Лондан. Разумеіочы, што за Англіяй стаіць Брытанская садружнасць.
Марачы пра ўступленне Беларусі ў Аб’яднаную Еўропу, менавіта ў Англіі я ўпершышо адчуў не толькі павагу да пашых інтарэсаў, але і сустрэчны, узаемны інтарэс. Убачыў, што гэта нашы сапраўдныя саюзнікі. Яны працавалі з намі і паводзілі сябе так, быццам мы ўжо былі прынятыя ЎЕС.
Спасцігаючы французскі лоск
3 французамі, вядома, лепей за ўсё займацца не бізнесам. 3 французамі добра проста сябраваць. I піць віно, захапляцца дзяўчатамі, хадзіць у «Гранд-Апера», гаварыць пра Шагала. To бок гэта людзі свсцкія.
Таму, «збіраючыся ў Еўропу», у французаў мы імкнуліся навучыцца галоўнаму ў дыпламатычнай працы — пратаколу. I калі ў Англіі вырашаліся практычныя пытанні эканамічнага супрацоўніцтва, то ў Фраііцыі перадусім давялося спасцігаць лоск палітэсу, што як паветра неабходны любому дыпламату.
Менавіта дзеля падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Францыі мы і апынуліся на гіарыжскай вуліцы Кэ д’Арсэ, дзе месціцца МЗС Францыі і рэзідэнцыя міністра замежных спраў Ралана Дзюма.
Нават мажардом гэтага асабняка стаў для нас «наглядным дапаможнікам». Маўрытанец, трэба было бачыць яго постаць — з важкім мажардом-
скім ланцугом, у спецыяльным фраку! Уся яго фігура падкрэслівала веліч і бляск Францыі.
Вось гэты панятак — «бляск Францыі» — мы і адчулі на Кэ д’Арсэ.
Нас прымалі ў шыкоўным асабняку з пышнымі інтэр’ерамі, з творамі мастацтва, якія былі дастаўленыя з Луўра. Гэта непахісная традыцыя: міністр замежных спраў можа замовіць на год, на пяць, на дзесяць гадоў карціну з Луўра, каб памясціць яе ў сябе ў кабінеце ці ў зале прыёмаў, — няхай тое нават вялікія італьянцы, вялікія французы, імпрэсіяністы. Дарэчы, і на кватэры міністра замежных спраў у яго рэзідэнцыі на Кэ д’Арсэ вісяць творы з Луўра. Французскі пратакол прадугледжвае нават такія тонкасці. Ен вытанчаны, дакладны і гарманічны, гэта сплаў векавых традыцый — ад колеравай гамы інтэр’ера да сервіроўкі сталоў...
У такім шыкоўным інтэр’еры і адбылося падпісанне пагаднення паміж двума міністэрствамі замежных спраў, што для нас было не толькі ганаровым, але і вельмі важным. Бо МЗС Францыі быццам брала нас на буксір, аказвала нам шэфскую дапамогу.
Гэтае пагадненне, у прыватнасці, адкрывала нам доступ да кузні кадраў — французскай дыпламатычнай Акадэміі: міжнародны пратакол і дыпламатычная тэрміналогія зарадзіліся ў Францыі. I калі Вадзім Лазерка — начальнік аддзела беларускага дзяржаўнага пратакола — прабыў у МЗС Францыі два месяцы на стажыроўцы, ён вярнуўся зусім іншым чалавекам.
На жаль, нічога падобнага не адбылося ў 1995 годзе, калі прэзідэнт Жак Шырак запрасіў у Францыю з візітам Аляксандра Лукашэнку. Усе
ўспрымалі гэтаяк шчодры палітычны аванс маласпрактыкаванаму маладому прэзідэнту малавядомай Беларусі і спадзяваліся, што ў Францыі ён «абатрэцца», засвоіць правілы дыпламатычнага этыкету. Жак Шырак спадзяваўся пераканаць новага беларускага кіраўніка стаць на шлях цывілізаваных адносінаў, у чым аніколькі не дасягнуў поспеху і, натуральна, не мог дасягнуць. Французскі палітэс беларускага прэзідэнта, на жаль, не спакусіў.
Два лёсы
29 сакавіка 1992 года ў Парыжы Беларусь першай сярод краін СНД падпісала Хартыю для Новай Еўропы — дакумент, які фактычна з’яўляўся дэкларацыяй палітычных і ідэалагічных прынцыпаў Еўрапейскага Саюза. У складзе дэлегацыі былі Станіслаў Шушкевіч, паэт і дэпутат Ніл Гілевіч і я.
У межах гэтага афіцыйнага візіту прайшлі нашы перамовы з міністрам замежных спраў Францыі Раланам Дзюма. Падчас нерамоваў быў закладзены добры падмурак двухбаковых адносінаў, якія ў наступныя гады развіваліся вельмі дынамічна.
3 Раланам Дзюма мы былі ўжо няблага знаёмыя — раней ён наведаў з афіцыйным візітам Мінск.
Памятаю, як па дарозе з аэрапорта «Мінск-2» Дзюма, які свабодна гаварыў па-руску і яіпчэ на чатырох мовах, нечакана спытаў:
— А Бярэзіна дзе ў вас працякае? Гэта далёка ад Мінска?
— Кіламетраў за 40 ад месца, дзе мы цяпер знаходзімся, — адказаў я.
— Вось бы пабываць там, паглядзець на раку, якая на французскай мове азначае тое, што на нямецкай «капут», — задуменна сказаў міністр. — Напалеон таксама імкнуўся да «інтэграцыі» Еўропы, праўда, трохі іншым спосабам...
Памаўчаўшы, Дзюма працягваў:
— А чаму б нам, спадар міністр, не сабрацца ў лістападзе 1992 года на Бярэзіне ў сувязі са 180годдзем катастрофы Вялікай арміі? Ды запрасіць на гэтую сустрэчу міністраў замежных спраў Расіі і тых 36 дзяржаў еўрапейскага кантынента, якія бралі ўдзел у паходзе на Маскву? Было б сімвалічным і павучальным менавіта тут падвесці сумныя вынікі нашых былых разладаў, каб з новай энергіяй выйсці на чарговы віток еўрапейскай інтэграцыі.
Зразумела, тут мяне ўгаворваць не трэба было. Такі шанц не ўпускаюць!
Але гэтай задуме не было наканавана ажыццявіцца.
У хуткім часе пасля нашай сустрэчы ў Парыжы Дзюма сышоў у адстаўку.
Пазней яго абвінавацілі ў тым, што за «праштурхоўванне» крэдыту адной з цэнтральнаазіяцкіх краін ён быццам атрымаў хабар болей чым у 1 мільён долараў. Віна яго была даказаная нашмат пазней, і ў 2001 годзе ён атрымаў, з улікам старэчага веку, толькі год зняволення ўмоўна.
Падчас таго першага афіцыйнага візіту ў Парыж наша ўрадавая дэлегацыя вяла перамовы і з прэм’ер-міністрам П’ерам Берэгуа’. Размова ішла
Бацька II. Берэгуа — Берагавы — апынуўся ў Францыі ў гады Першай сусветнай вайны ў складзе расійскага корпуса. Бацька — украінец, маці — францужанка.
аб супрацоўніцтве ў галіне эканомікі, аб атрыманні шматмільённага крэдыту.
Невысокі, схільны да паўнаты, з невялікімі залысінамі, П’ер Берэгуа выпраменьваў добразычлівасць і нейкую ўнутраную дабрьшю і цеплыню. Мнс ён адразу стаў сімпатычны. Ужо ў канцы размовы (а сядзелі мы за часопісным столікам) я выпадкова апусціў вочы і быў узрушаны: на нагах у прэм’ер-міністра былі старыя, са стаптанымі абцасамі туфлі, як у рапцье, які вымушаны лічыць кожную капейчыну.
Гэтая дэталь узгадалася праз некалькі месяцаў, калі французскі прэм’ер-міністр быў абвінавачаны ў карупцыі. Жоўтая прэса, зразумела, адразу ж пачала «здымаць з яго скальп». Як і ў гісторыі з хваробай Франсуа Мітэрана, не было дня, каб парыжскія газеты не пісалі праяго, не практыкаваліся ў недарэчных абвінавачаннях і патрабаваішях адстаўкі. Урэшце ў П. Берэгуа здалі нервы і ён застрэліўся.
А праз месяц суд давёў, што ўсе абвінавачанні не былі вартыя і выедзенага яйка.
Гэтыя дзве жыццёвыя гісторыі — Р. Дзюма і П. Берэгуа, — такія падобныя знешне і такія кантрастныя г.а сваёй сутнасці, прымусілі мяне наноў асэнсайаць многія заходнія рэаліі.
У тым ліку і унікальную ролю прэсы, якая на Захадзе мзжа ўзнесці чалавека на палітычны Алімп, а можа і без жалю скінуць у царства Аіда.
Французскія авансы
3 ІІарыжа наша дэлегацыя пераляцела ў Страсбург, дзе месціцца штаб-кватэра Рады Еўропы.
Унікальнасць Страсбурга ў тым, што гэта нямецка-французскі і французска-нямецкі горад.
Ён знаходзіцца за некалькі кіламетраў ад мяжы, на стыку дзвюх культур. Раней яго раздзіралі ваенныя супярэчнасці, але пасля вайны 1877 года горад стаў французскім. Тут немагчыма не адчуць сябе камфортна, таму што, у прынцыпе, Страсбург — гэта першы горад агульнаеўрапейскай інтэграцыі.
Тут я і пазнаёміўся з Катрын Лелюм’ер, у якую нельга было не закахацца, так захапіла мяне гэтая надзіва элегантная, з блакітнымі вачыма, незвычайная францужанка, якая сябравала з прэм’ерам Берэгуа і прэзідэнтам Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Жакам Аталі. Раней яна была членам французскага ўрада па справах еўрапейскай інтэграцыі, а потым яе абралі старшынёй Рады Еўропы. I, натуральна, у яе былі ўсе магчымасці для таго, каб паспрыяць Беларусі стаць членам Рады Еўропы.
Цяжка перадаць тое хваляванне, з якім я ўваходзіў у будынак Рады Еўропы, перад якім на высокіх флагштоках луналі сцягі еўрапейскіх краін. I марыў пра час, калі на адным з флагштокаў з’явіцца бел-чырвона-белы сцяг...’
Катрын Лелюм’ер прыняла нас больш чым прыязна. Яна запрасіла беларусаў у найшыкоўнейшы пастаральны рэстаран — каб, як яна сказала, пазнаёміць не толькі з французскай дыпламатыяй, але і з не менш вытанчанай французскай кухняй...
За сталом яна і паведаміла, што нам дадзена магчымасць выступіць перад пасламі Еўрасаюза, якія акрэдытаваны пры Радзе Еўропы. У штаб-ква-
Ён і з'явіўся б, каб не здарыўся рэферэндум 1995 года, пасля якога і наш дзяржаўны сцяг памяняўся, і стаўленне да Беларусі ў свеце, што надоўга адсунула нашы мары.
тэры Рады Еўропы іх было некалькі дзесяткаў. Станіслаў Шушкевіч, а потым і я трымалі, што называецца, першы еўрапейскі экзамен.