• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь на ростанях  Пётр Краўчанка

    Беларусь на ростанях

    Пётр Краўчанка

    Выдавец: Інстытут беларусістыкі
    Памер: 506с.
    Вільня 2007
    105.03 МБ
    номікі і палітыкі прывёў да новага нацыянальнага ўтварэння — гэта і ёсць амерыканскі народ. А ў Еўропе этнічпая самабытнасць кожнага народа захавалася ў непараўналыіа большай ступені. Еўропа мае вялізныя рэгіянальныя адрозненні. Германскія і раманскія краіны вельмі непадобныя.
    Поўдзень Італіі і нават Францыі, напрыклад, нагадвае беларускую вёску — з яе бязладнасцю, непрывабнымі дамамі, платамі ды іншым. Гэта не поўдзень Германіі, не Баварыя, тым болей не Данія, дзе ўсё патанае ў кветках, дзе ў любой вёсачцы рафінаваная ўладкаванасць, а вуліцы ў гарадах мыюць піампунем.
    Асабліва мяне ўражваюць малыя народы Еўропы, напрыклад баскі. Гэта сапраўды цэлая цывілізацыя, культура, непадобная ні на што. Ці ірландцы, якія маюць шмат агульнага з беларусамі, напрыклад любоў да бульбы, не кажучы пра звыклы супраціў асіміляцыі.
    Што болып за ўсё хвалюе малыя народы?
    Любая пагроза страты нацыянальнай самабытнасці, мовы, адметнасці. Яны не хочуць знікнуць. I для нас еўрапейскі досвед бясцэнны перадусім спробай эканамічнага і палітычнага аб’яднання ў адзіную сістэму дзеля прагрэсу, але пры захаванні унікальных этнакультурных адрозненняў, нацыянальных традыцый, незалежнасці.
    Я заўжды перажываў за беларускае, за нацыянальнае, а таму з захапленнем даведаўся, напрыклад, іпто ў Швейцарыі ёсць рэтараманцы, якія лічаць сябе не французамі, не італьянцамі і не немцамі, а менавіта рэтараманцамі.
    Гэта тубыльцы, іх там усяго некалькі дзесяткаў тысяч, але ў іх ёсць усё: універсітэт, школы, радыёстанцыя, якая штодзённа вяшчае на рэтара-
    манскай мове. Гэта, магчыма, мова каменнага веку, якая захавалася ў тым кутку Швейцарыі.
    I вось гэтае ашчаднае стаўленне да унікальнай «этнічнай адзінкі» выклікае ў мяне, з аднаго боку, захапленне, з другога — засмучэнне. У нас дзесяцімільённая нацыя не можа самазызначыцца, a там некалькі дзесяткаў тысяч чалавек маюць свой універсітэт і, па сутнасці, аўтаномію ў дзяржаве.
    Паважаць сябе
    У Еўропе я адчуваў сябе як дома. Але і там назіранні, як і ў Амерыцы, руйнавалі пэўныя стэрэатыпы ўяўленняў.
    ...Прыязджаю да сваіх сяброў, якія жывуць непадалёк ад Лондана. Гэта адна з самых багатых сем’яў Англіі, таму я палічыў, што слуга ў фраку, які выйшаў мне насустрач, возьме мой чамадан і сумку, і нават кіўнуў яму:
    —	Вось, калі ласка, бярыце.
    Мой чамадан ён занёс, але потым зрабіў прачуханку сваім гаспадарам:
    —	Няхай ён сабе і міністр, але я не наймаўся да вас цягаць яму рэчы.
    Скандал быў настолькі сур’ёзны, што ён звольпіўся. А я зразумеў, што дэмакратыя тут — не пусты гук. Яе сэнс у самапавазе людзей, якія абараняюць сваю годнасць, якія прывыклі адстойваць свае правы, нягледзячы нават на фармальнае становішча слугі.
    3	паўсотні разоў пабываўшы ў еўрапейскіх гарадах, я нячаста аказваўся ў прыватных дамах, бо паездкі былі дзелавыя. Бліц-візіты. Пераважна афіцыйныя. Машына, машына, ды яшчэ і суправаджэнне, эскорт. На жаль, рэальнае жыццё праносілася міма. Адзінае, што я мог сабе даз-
    воліць, — старацца, каб у праграму візітаў абавязкова ўключалі святая святых для мяне — музеі. Вось тут ужо я адводзіў душу. Па-першае, магчымасць пабыць аднаму ў цішыні, па-другое, атрымаць асалоду ад таго, што я больш за ўсё люблю ў жыцці, — гэта жывапіс, асабліва еўрапейскі.
    Але нязвыклае літаральна кідалася ў вочы.
    Ну, напрыклад, у Амерыцы крамы працуюць круглыя суткі і ты ў любы час дня і ночы можаш знайсці патрэбны тавар, а ў еўрапейскім горадзе ў суботу ці ў нядзелю немагчыма купіць нават бохан хлеба. I ўвечары таксама. Такі парадак. На суботу-нядзелю дзелавая Еўропа вымірала. Адпачынак — святое. Запасы правізіі найлеппі папаўняць у пятніцу ці ў панядзелак.
    I вось у адным з нямецкіх гарадоў — мітынг. Усё перакрыта, усё культурна, паліцыя сочыць за парадкам. Дзяўчаты разносяць улёткі. Хто яе ўзяў, той становіцца ўдзельнікам гэтай акцыі. Я пытаюся:
    — Гэта хто?
    — Прадаўцы супермаркетаў.
    — А ў чым справа? Чаго япы пратэстуюць?
    Аказваецца, яны пратэстуюць супраць пажадання грамадзян, каб крамы працавалі не да 7 вечара, а да 11.
    — А ў чым гэтае жаданне гіраяўляецца?
    — Ды ні ў чым! Проста многія пра гэта разважаюць. А прадаўцы не хочуць, каб людзі жадалі. Яны бачаць у гэтым замах на іх права адпачываць. I патрабуюць, каб нішто не замінала ім пачувацца людзьмі, якія паўнавартасна адпачываюць.
    У адной французскай сям’і вячэру падала прыслуга. Яна ўсё паставіла, напояў не разлівала — разліваў віно гаспадар — і сышла. Пасля вячэры
    гаспадыня, між іншым жонка заможнага бізнесмена, пачала збіраць брудныя талеркі, фужэры, бакалы і загружаць у пасудамыйную машыну. Я пытаюся:
    — Што ты робіш? Заўтра прыслуга прыйдзе і памые.
    Яна адказвае:
    — О не! Па-першае, мы не дамаўляліся, што будзе заставацца брудны посуд. Па-другое, я яе вельмі паважаю. Франсуаза прыйдзе, а посуд будзе ўжо чысты.
    Вось у такой звычцы паважаць сябе, шанаваць іншых мы істотна адсталі. I гэтаму трэба нам усім вучыцца.
    Будзьма на роўных
    Я ніколі не лічыў, што мы павінны ўваходзіць у стасункі з Захадам на дыбачках, не ведаць сабе цапы і не ўмець адстойваць свае інтарэсы.
    Таму не бачу нічога страшнага ў тым, што нашая двухбаковая дыпламатыя пачалася ледзь не са скандалу.
    У лістападзе 1990 года Беларусь адмовілася падпісаць прапанаваную Полыпчай дэкларацыю. Тады ў Мінск прыбыў з візітам польскі міністр замежных спраў Кшыштаф Скубішэўскі. Гэта быў нершы афіцыйны візіт міністра замежных спраў іншай дзяржавы ў БССР.
    Перад візітам МЗС Полылчы падрыхтавала спецыяльную дэкларацыю, якую польская прэса шырока распаўсюдзіла і ў Польшчы, і за яе межамі. Асаблівая ўвага надавалася становішчу палякаў у тады яшчэ савецкіх рэспубліках. Палякі меркавалі, што візіт ва ўсходнія сталіцы будзе для Скубішэўскага «прагулянкай»: маўляў, задасць
    непрыемныя для Масквы пытанні пра Катынь, пра рэпрэсаваных польскіх афіцэраў, нра становішча каталіцкай царквы і суайчыннікаў і прымусіць суседзяў зразумець, што надыходзіць новы час.
    He ведаю, як у Маскве, але ў Мінску польскую дэлегацыю напаткала нечаканасць.
    Да перамоваў мы падрыхтаваліся вельмі сур’ёзна: была створана група з навукоўцаў, спецыялістаў, дэпутатаў парламента, дыпламатаў, архіўных і музейных работнікаў, якія прааналізавалі масу матэрыялаў і падрыхтавалі грунтоўнае дасье, у якім фіксаваліся нашы сустрэчныя прэтэнзіі палякам.
    Мы ўважліва выслухалі Скубішэўскага, а потым, падкрэсліўшы нашу зацікаўленасць у развіцці двухбаковых адносінаў, прад’явілі, што называецца, свой гістарычны рахунак.
    Справа ў тым, што дамовы, якія заключаліся СССР з Польшчай, не ўлічвалі інтарэсаў Беларусі. I прыйшоў час экспертнай рэвізіі гэтай дыпламатычнай спадчыны ва ўсіх яе спектрах. Ад даўніх тэрытарыяльных саступак Полывчы за кошт Беларусі, але без яе згоды і да перадачы польскай Праваславнай царкве нашай нацыянальнай святыні — Супрасльскага манастыра, на які прэтэндаваў польскі Касцёл’.
    — Спадар міністр! Вы ставіце пытанне пра пахаванні палеглых на нашай тэрыторыі ў гады апошняй вайны салдат і афіцэраў Арміі Краёвай, але
    Падчас побыту ў Беластоку яшчэ ў 1987 годзе я з горыччу бачыў парэшткі пахаваных у манастыры ў Сярэднявсчча прадстаўнікоў знакамітых беларускіх родаў, у тым ліку князёў Слуцкіх, Гальшанскіх, Васількавічаў і многіх іншых, якія валяліся пад манастырскімі сценамі.
    чаму самі не ствараеце ўмоваў для ашчаднага стаўлешія да нашых пахаванняў і нашых святынь? — наўпрост спытаўся я ў Скубішэўскага.
    Размова атрымалася прынцыповая і даволі вострая. Мы заявілі, напрыклад, што разлічваем на змяненне стаўлення да беларускай нацыянальнай меншасці на тэрыторыі Польшчы. Была закранутая і праблема рэстытуцыі гістарычных і культурных каштоўнасцяў.
    У 1919 годзе пры адступленні арміі Пілсудскага з Мінскага музея было вывезена больш за тысячу скрыняў унікальных экспанатаў, якія дагэтуль не вернуты Беларусі. Падчас рэалізацыі асобных артыкулаў Рыжскай мірнай дамовы палякі атрымалі вельмі многае з таго, што было вывезенае царскімі ўладамі падчас Першай сусветнай вайны ў глыбішэ Расіі, у тым ліку гістарычныя, культурныя, навуковыя каштоўнасці, якія належаць беларускаму народу і якія трэба было б вярнуць.
    Нагадаўшы гасцям пра калекцыю партрэтаў Радзівілаў з Нясвіжа, якая была перададзеная палякам Сталіным, мы прапанавалі стварыць двухбаковую беларуска-польскую камісію па праблемах рэстытуцыі на чале з Анджэем Ціханавецкім, былым пол'ьскім дыпламатам, які жыў у Лондане*.
    Падводзячы вынікі перамоваў, я заявіў, што цяжар гфаблем, якія назбіраліся за дзесяцігоддзі і якія трэба канкрэтна і спакойна абмеркаваць спачатку на ўзроўні экспертаў, не дазваляе нам падпісаць прапанаваную дэкларацыю.
    Перад візітам Скубішэўскага спадар Ціханавецкі перадаў пам унікальны слуцкі пояс, які стаў першым цэльным поясам — упікальным творам дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва на тэрыторыі Беларусі. У гэта цяжка паверыць, але да 1990 года на радзіме слуцкіх паясоў меліся толькі іх асобныя фрагменты, дый тыя паточаныя чарвякамі.
    Трэба сказаць, што польскі міністр замежных спраў, у нядаўнім мінулым знаны прафесар міжнароднага гірава Варшаўскага універсітэта, зусім не чакаў такой прадметнай размовы, а таму выглядаў разгубленым і нават не спрабаваў пярэчыць.
    Пасля гэтага візіту ў польскай прэсе на Скубішэўскага абрынулася хваля крытыкі. Думаю, што польскія дыпламаты тады першымі ўсвядомілі, што Беларусь — не прахадны двор і з намі, як і з любой іншай дзяржавай, давядзецца лічыцца.
    На парозе інтэграцыі
    Віскулёўскія пагадненні па часе супалі з падпісаннем іншага гістарычнага пагаднення — Маастрыхцкага.
    Кіраўнікі асноўных еўрапейскіх дзяржаў, якія сабраліся ў невялікім галандскім гарадку насумежжы Германіі, Бельгіі і Нідэрландаў, падпісалі дамову, якая адыграла ролю магутнага паскаральніка еўрапейскай інтэграцыі.
    Але на іюстсавецкай прасторы ў гэты час хапала сваіх праблем, і гэты старт да адзінства Еўропы ў СНД заўважылі нямногія. Гэта давала нам шанц вырвацца наперад.
    Тэкст Маастрыхцкіх пагадненняў трапіў да мяне ў снежні 1991 года.
    Уважліва прааналізаваўшы, на якіх прынцыпах будзе цяпер будавацца адзіная Еўропа, якія перспектывы нашай краіны ў гэтым працэсе, я прыйшоў да высновы, што ў Беларусі ёсць усе перадумовы стаць паўнавартасным членам Еўрапейскага Саюза. Тым болей што ў адным з артыкулаў Маастрыхцкай дамовы наўпрост гаварылася, што любая еўрапейская дзяржава мае на гэта поўнае права. A Беларусь заўжды была неад’емнай часткай Еўропы.