Беларусь на ростанях
Пётр Краўчанка
Выдавец: Інстытут беларусістыкі
Памер: 506с.
Вільня 2007
А потым падключыўся і наш віцэ-прэм’ер Міхаіл Мясніковіч, ён арганізоўваў сустрэчы нашых міністраў фінансаў, нашых дзелавых колаў з прадстаўнікамі нямецкага бізнесу.
Гэта быў, бадай, адзіны выпадак у маёй практыцы, калі мы працавалі зладжана, як гульцы адной каманды. Ролі былі размеркаваныя, і мы дзейнічалі суполыіа, не замінаючы адзін аднаму. Калі ў Англіі я вымушана лез і ў эканоміку, то ў Германіі ў нас быў выразны падзел працы. Я ведаў, што там, дзе працуе Мясніковіч, фінансава-эканамічныя і крэдытныя пытанні будуць вырашаныя.
А ў выніку да 1995 году было створана больш як 300 супольных беларуска-германскіх прадпрыемстваў. Як ні з адной краінай свету.
Гэтыя 300 прадпрыемстваў, гэты бізнес, гэтыя кантракты — усё вынік адзінага выпадку нашай зладжанай работы на перспектыву.
Справы з Германіяй ішлі вельмі добра нават у 1995—1996 гадах, ужо пры Лукашэнку. I тады Германія яшчэ па інерцыі выконвала ролю адваката Беларусі ў Еўрасаюзе. Тут Лукашэнку, што называецца, пашанцавала. Тое, што зрабілі мы з
Мясніковічам, кожны па сваім кірунку, заклала падмурак, які дазволіў Лукашэнку два-тры гады здымаць вяршкі.
У канцы 1994 года, у першыя месяцы яго прыходу да ўлады, пачалася падрыхтоўка да падпісання дамовы аб супрацоўніцтве Беларусі з Еўрасаюзам. Падчас побыту ў Гановеры Лукашэнка падпісаў гэты пратакол ад імя Беларусі. I пачаўся працэс ратыфікацыі. 3 шаснаццаці краін дзесяць яго ратыфікавалі, а шэсць не паспелі. I калі б Лукашэнка не сапсаваў стаўлення да Беларусі сваімі заявамі і збітымі паветранымі шарамі, працэс ратыфікацыі 1995—1996 гадоў быў бы паспяхова завершаны.
Мы выйшлі б на зусім іншыя гандлёва-эканамічныя кантакты, супраць нас не сталі б прымяняць санкцыі ў галіне ўгнаенняў і тэкстылю. Пратакол зняў бы многія праблемы, у нас з’явіўся б статус краіны, з якой трэба гандляваць на асаблівых умовах. Гэта, вядома, яшчэ не членства ў Еўрасаюзе, але ўжо клімат спрыяння.
Пасля ратыфікацыі мы маглі б пачынаць працэс афармлення далейшых афіцыйных адносінаў з Еўрасаюзам. У гэтым я пераканаўся пазней, калі, праглядаючы аналітычныя матэрыялы Гамбургскага інстытута эканомікі, убачыў цікавае паведамленне. Выявілася, што ў 1991 — 1994 гады найбуйнейшыя нямецкія навукова-даследчыя інстытуты лічылі нас кандыдатам нумар адзін сярод усіх краін, не толькі СНД, але і Прыбалтыкі, на самую хуткую інтэграцыю ў Еўрасаюз.
I менавіта Германія была лакаматывам, які цягнуў нас наўпрост у Еўрасаюз.
Да кастрычніка 1996 года, да рэферэндуму, калі ўсё рэзка перамянілася.
Дыпламаты шукаюць крэдыты
Неабходна адзначыць, што двухбаковае супрацоўніцтва Беларусі і Германіі пачыналася ў фінансавай сферы. Першай ластаўкай стала выдзяленне Беларусі крэдытаў па лініі таварыства «Гермес» у канцы 1992 года. Урад Германіі пагадзіўся даць нам гарантыі ў сувязі з выдзяленнем Беларусі другога траншу крэдыту МВФ у памеры 300 мільёнаў марак — на пастаўку тавараў і адкрыццё новых крэдытных ліній для закупкі новых тэхналогій. Гэта азначала, што Германія гатовая падцягваць нашу эканоміку і садзейнічаць нашаму набліжэнню да Еўрапейскага Саюза.
Крэдыты вельмі важныя ў развіцці супрацоўніцтва. Таму што менавіта пачатак крэдытных, фінансавых адносінаў сведчыць пра сапраўдную зацікаўленасць у партнёрстве.
Пошук крэдытаў і заключэнне крэдытных пагадненняў — адна з асноўных стратэгічных задач, якую павінна было вырашаць наша МЗС. I на гэтую задачу мы глядзелі ў першую чаргу як на інтэграцыйную.
Вядома, крэдыты былі неабходныя, каб падтрымліваць плацежны баланс, ажыццяўляць закупкі сацыяльна значных тавараў, лекаў і медыцынскага абсталявання, але галоўнае, яны былі патрэбны для мадэрнізацыі і рэканструкцыі нашай прамысловасці, транспарту, сістэмы камунікацый і сельскай гаспадаркі. He атрымаўшы іх, мы не маглі разлічваць на інтэграцыю ў Еўропу.
Падпісанне міжнародных пагадненняў і крэдытных дамоваў з такімі краінамі, як Расія, Германія, Аўстрыя, ЗША, Японія, Іспанія, Швейцарыя, было справай нялёгкай. Напрыклад, каб атрымаць доступ да крэдытаў Еўрапейскага банка
рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР), мне і іншым прадстаўнікам урада Беларусі давялося не раз пабываць у штаб-кватэры гэтай арганізацыі ў Лондане.
Для паглыблення ўзаемадзеяння мы запрасілі ў 1993 годзе ў Мінск прэзідэнта ЕБРР Жака Аталі. Перамовы са спадаром Аталі садзейнічалі росту ўзаемаразумення і ў канчатковым выніку прывялі да падпісання цэлага шэрагу пагадненняў аб адкрыцці шматмільённых крэдытных ліній.
Надзвычай важныя для нас былі і адносіны з Міжнародным валютным фондам. Бо калі МВФ пачынае супрацоўніцтва з нейкай дзяржавай, дык, па сутнасці, дае сігнал іншым крэдыторам ды інвестарам: праверапа, мінаў няма.
Мой першы кантакт з МВФ адбыўся ў кастрычніку 1991 года, яшчэ пры Савецкім Саюзе. Тады наўпроставыя стасункі Беларусі з МВФ многім уяўляліся фантастыкай. Але ранняя і, здавалася б, заўчасная ініцыятыва дазволіла нам уступіць у гэтую арганізацыю амаль разам з Расіяй і значна раней за іншыя постсавецкія рэспублікі.
Як бы там ні было, але ў выніку ўсіх нашых супольных высілкаў да 1994 году Беларусь мела ўжо адзінаццаць афіцыйных крыніц крэдытнага фінансавання.
Каб укладваць, трэба верыць
Крэдыты — найважнейшая ўмова развіцця эканомікі. Іх выдзяленне, вядома, пацвярджае гатоўнасць мецьз намі фінансавыя адносіны, натуральна, атрымліваючы адсоткі за грошы, якія, наогул кажучы, няпроста выгадна ўкласці.
Таму пра гатоўнасць супрацоўнічаць сведчаць наўпроставае ўкладанне сродкаў у нашу эканомі-
ку, саўдзел замежных партнёраў у нашых праектах, гэта значыць інвестыцыі.
3 іх прыцягненнем справа ішла значна складаней.
Стартавыя магчымасці ў нас былі не горшыя, чым у іншых постсавецкіх і ўсходнееўрапейскіх дзяржаў. Мы мелі права разлічваць на прыток значных фінансавых сродкаў з-за мяжы. I зрабілі ў гэтым кірунку нямала працы, якая да сярэдзіне 1990-х гадоў пачала прыносіць плён.
Але рэзкая змена палітычнага і эканамічнага курсу краіны пасля абрання на пасаду прэзідэнта Лукашэнкі пахавала практычна ўсе нашы ініцыятывы.
Бо, каб укладваць грошы ў эканоміку краіны, трэба быць упэўненым, што маеш справу з надзейным, трывалым партнёрам. Такім партнёрам можа быць толькі ўласмік, які ўкладвае ў справу сваю долю, што і гарантуе яго зацікаўленасць у паспяховай працы. Патрэбны і гарантыі дзяржавы, кіраўніцтва якой падтрымлівае гэтага ўласніка, лічыць яго сваім.
Анічога гэтага Лукашэнка не забяспечыў. Няма ў нас ні буйных уласнікаў, ні дзяржаўных гарантый ім. Адпаведна і інвестыцыі ў нашу эканоміку блізкія да нуля. Беларусь сёння аказалася папросту выціснутай на ўскраек інвестыцыйных працэсаў.
Вось толькі некаторыя лічбы. У 1992—2000 гады ЗША і EC планавалі выдзеліць для краін Усходняй Еўропы (без Расіі) болын за 200 мільярдаў долараў. Напрыклад, на долю невялікай Венгрыі прыпадала больш за 20 мільярдаў наўпроставых інвестыцый. А Беларусь не атрымала нават і дзесятай часткі гэтага. У выніку, па пад-
ліках аднаго з дырэктараў МВФ Джона Одлінга, узровень замежных інвестыцый у нашу краіну за апошнія 8 гадоў не перавысіў 6 долараў на душу насельніцтва’.
Лукашэнка з гонарам заяўляе, што, маўляў, затое наша запазычанасць замежным інвестарам параўнальна малая. Для недасведчаных гучыць быццам суцяшальна: няма даўгоў — спакайней спіцца. Але азначае гэта толькі адно: замежнікі не ўкладваюць сродкаў у нашы праекты, таму што нам ніхто не верыць і не хоча мець з намі справы.
Дарога застаецца адкрытай
Калі чую сённяшнія выказванні Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ў Еўропе нас не чакаюць, толькі дзіўлюся.
Што значыць — чакаюць ці не чакаюць? Вядома, небагатую краіну з нецывілізаваным кіраўніцтвам не чакаюць нідзе. Але ці ііе ён сам усёй сваёй знешняй палітыкай і ўсімі дзсяннямі перакрэсліў любыя еўрапейскія спадзяванні?
Дарога ў Еўрапейскі Саюз для нас заўжды заставалася адкрытай, гэта наўпрост вынікае з Маастрыхцкай дамовы. Але гара не прыйдзе да Магамета. Гэты шлях мы павінны прайсці самі. I пачаць яго трэба было даўно, а не кідацца з боку ў бок.
Замест таго каб заяўляць: «Я свой народ за цывілізаваным светам не павяду», — прэзідэнт павінен быў праводзіць структурныя рэформы, уніфікаваць нацыянальнае заканадаўства з еў-
Пры гэтым урад Кебіча за чатыры гады прыцягнуў у два разы больш інвестыцый, чым Лукашэпка за ўвесь час свайго прэзідэнцтва: пры Кебічу 1 мільярд 650 мільёнаў даляраў, а пры Лукашэнку — усяго каля 800 мільёнаў.
рапейскім, забяспечыць свабоднае волевыяўленне і ўсе дэмакратычныя правы грамадзян.
Час нескарыстаных магчымасцяў
Хоць справа тут, вядома ж, не толькі ў настроях і эпатажных выбрыках Лукашэнкі, нават не ў артадаксальнасці яго эканамічнай і ўнутранай палітыкі.
Трэба шчыра прызнацца, што і ўрад Вячаслава Кебіча, членам якога я быў, вельмі мала зрабіў, каб наблізіць Беларусь да Еўропы.
Усе чатыры гады знаходжання на пасадзе прэм’ера Кебіч панічна баяўся якіх-небудзь сур’ёзных эканамічных пераўтварэнняў. Яго пастаянна прыгнятаў комплекс рабочых забастовак вясны 1991 года. Кожны раз, калі трэба было прымаць непанулярныя эканамічныя і сацыяльныя рынкавыя рашэнні, Кебіч думаў толькі пра тое, што рабочыя могуць ізноў выйсці на плошчу і адправіць у адстаўку яго ўрад.
У самых крытычных выпадках, калі адкладаць непапулярныя рашэнні было ўжо проста немагчыма, Кебіча ратаваў яго першы намеснік Міхаіл Мясніковіч, у якога заўжды было значна болей палітычнай волі, чым у прэм’ера. Ён заходзіў у кабінет Кебіча і казаў:
— Вячаслаў Францавіч, а чаму б вам куды-небудзь не з’ехаць? Я ведаю, як вы не любіце крутых паваротаў. Так што з’язджайце, а я, пакуль вы будзеце адсутнічаць, усё, што трэба, падпішу сам.
На жаль, не толькі Лукашэнка, але і ранейшыя кіраўнікі, у адрозненне ад сваіх еўрапейскіх калег, часцей за ўсё не адчувалі гістарычнай адказнасці за лёс краіны. Менавіта таму для Беларусі эпоха Вячаслава Кебіча і Станіслава Шушкевіча
стала часам страчаных магчымасцяў. Пра гэта я і сказаў у сваім апошнім у якасці міністра замежных спраў інтэрв’ю газеце «Звязда»’: «Трагедыя Беларусі ў тпым, што ў нас структурная перабудова эканомікі і не пачыналася. У нас няма рынку. А для таго, каб марыць аб інтэграцыі ў Еўропу, трэба спачатку стварыць рынак... Спачатку трэба зарабіць сабе на білет у пан’еўрапейскі трамвай. А “зайцам” Беларусь не паедзе».