• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь на ростанях  Пётр Краўчанка

    Беларусь на ростанях

    Пётр Краўчанка

    Выдавец: Інстытут беларусістыкі
    Памер: 506с.
    Вільня 2007
    105.03 МБ
    Я быў уражаны.
    — Спадар Хорнхус, гэтага не можа быць!
    — Але гэта так. У нас ёсць дакументы.
    — Скажыце, а на які тэрмін распаўсюджваецца наша дамоўленасць не выдаваць гэтую інфармацыю?
    — Праз некалькі гадоў мы можам вярнуцца да гэтага пытання. Калі германскі бок дасць дабро, тады можна будзе ўсё гэта абнародаваць*.
    Пасля той размовы прайшло ўжо амаль 10 гадоў. Я добрасумленна спрабаваў звязацца са спадаром Хорнхусам. Як выявілася, ён ужо сышоў з вялікай палітыкі і на маё пытанне, перададзенае праз супрацоўнікаў германскага пасольства, так і не адказаў. Яго маўчанне я разглядаю як знак згоды і таму ўпершыню раскрываю змест нашай размовы.
    Характэрна, што Захад тады заняў, напэўна, адзіна правільную пазіцыю. I Еўропа, і ЗША не разглядалі Лукашэнку як сур’ёзнага і надзейнага саюзніка.
    He прыхаваю, я быў вельмі абураны гэтай інфармацыяй. Абураны нават не тым, што Лукашэнка гатовы ісці ў НАТА, бо, калі я быў міністрам замежных спраў, наша краіна далучылася да натаўскай праграмы «Партнёрства дзеля міру». Абурала ў гэтай сітуацыі іншае. Такое важнае, лёсавызначальнае для дзяржавы рашэнне рыхтавалася ў глыбокай таямніцы ад парламента, ад грамадзян, нават ад большай часткі ўрада, не кажучы ўжо аб тым, што і за спінай Расіі, якую мы абвясцілі сваім стратэгічным саюзнікам.
    Магчыма, гэтая гісторыя паслужыць урокам і для палітычнай эліты Расіі, якая зразумее, што будзе лепш, калі ў Беларусі прыйдзе да ўлады прадказальны палітык, які не будзе весці падвойную бухгалтэрыю. He «прарасійскі» палітык, які будзе здаваць Беларусь і ўзмацняць тут унутраны канфлікт, што рана ці позна прывядзе да выбуху. I не «антырасійскі», а нармальны, цывілізаваны прагматык, з якім можна будзе весці канструктыўны дыялог, дамаўляцца і які будзе сумленна выконваць узятае на сябе абавязацельства.
    Альтэрнатыва Саюзу ёсць
    У размове аб адносінах з Расіяй нельга абысці зацяжную гісторыю са стварэннем саюзнай дзяржавы.
    Сёння гэтую ідэю спрабуе сур’ёзна прасоўваць, бадай, адзін Павел Барадзін, дый тое дзеля таго, каб застацца пры пасадзе. Хоць яе поўная бесперспектыўнасць відавочная ўжо ўсім, аб чым сведчыць і такі выпадак.
    Каля маскоўскай мэрыі спыняюць мяне з сябрам двое міліцыянераў з запаленымі чырвонымі вачыма — ад бяссоння, ад бесперапынных дзяжурстваў.
    — Вы хто такія?
    — Беларусы.
    — Пакажыце пашпарты.
    Паказваем.
    — Ёсць білеты на цягнік ці не?
    У майго сябра білет ёсць, а ў мяне не аказалася. I мяне ледзь не пад рукі: давайце ў міліцыю, там разбяромся. Я кажу:
    — Хлопцы, пачакайце, што вы робіце? У нас жа саюзная дзяржава...
    Міліцыянт адказвае: а грошы пакажы, у тваёй саюзнай дзяржавы яны ёсць? А пашпарт у цябе які? У мяне расійскі, а ў цябе — беларускі. Дык што ты балбочаш пра саюзную дзяржаву?
    Нават на ўзроўні паставога цэлы шэраг пытанняў без адказу. Што гэта за «саюзная дзяржава», грамадзяне якой маюць зусім розныя правы?
    Зайграная, ад пачатку мёртванароджаная ідэя. Як можна стварыць саюзную дзяржаву Расіі і Беларусі, як размеркаваць галасы ў наднацыянальных органах? Прапарцыйна насельніцтву ці ўдзельнай вазе нашых эканомік? Але гэта азначае фактычна паглынанне Беларусі Расіяй, што заведама непрымальна для нас. Па прынцыпе “адна дзяржава — адзін голас”? Непрымальна для Расіі. Невырашальнасць такой дылемы была відавочная спачатку. Але ўсё ж бачнасць саюзнага будаўніцтва старанна імітавалася ўсе гэтыя гады.
    Цікавасць Расіі да такой ідэі на пачатковым этапе была зразумелая. Для Барыса Ельцына, які ўспрымаўся грамадствам як галоўны «магіль-
    шчык» Савецкага Саюза, гэта быў удалы піярпраект, і ён яго актыўна выкарыстоўваў напярэдадні выбарчых кампаній. Але навошта ўся гэтая гульня патрэбна была Беларусі?
    Лукашэнка разглядаў «інтэграцыю» як трамплін для вялікага скачка на расійскі сталец, які выслізгваў з-пад ног Ельцына. Вырашаў ён і розныя тактычныя задачы накшталт атрымання танных нафты і газу. Але Лукашэнка занадта зайграўся ў гэтую азартную рулетку, і калі ў Крэмль прыйшоў новы лідэр, які не быў абцяжараны комплексам Віскулёў і лічыў за лепшае ў дыялогу з суседзямі выкарыстоўваць не пернік, а бізун, наш прэзідэнт, а разам з ім і ўся краіна аказаліся ў пастцы.
    Пытанне было пастаўлена рубам: уваходзьце ў Расію шасцю абласцямі ці давайце інтэгравацца па прыкладзе Еўрапейскага Саюза. Што практычна калі не тое самае, то блізкае да гэтага. Расія не можа не ведаць, што ў наднацыяналыіых органах Еўрасаюза аніводная дзяржава і нават тры вядучыя дзяржавы не маюць большасці. Там інтарэсы невялікіх дзяржаў надзейна абаронены. А ў нас непазбежна атрымалася б, што Расія цалкам дамінуе.
    Ужо сама гэтая прапанова з’яўляецца непрымальнай для Беларусі, але вінаваты ў тым не столькі Уладзімір Пуцін, колькі наш прэзідэнт, які давёў гісторыю з саюзнай дзяржавай да таго, што атрымаў пстрычку па носе. I наша краіна — разам з ім.
    Пакуль Лукашэнка спрабуе супраціўляцца, але як доўга ён здолее трымаць удар? Бо рэальнай альтэрнатывы развярнуцца на Захад ён сябе пазбавіў.
    Беларусь ад пачатку павінна была выбудоўваць з Расіяй не віртуальна-братэрскія, а рэальныя,
    прагматычныя рынкавыя адносіны, празрыстыя і цывілізаваныя. Беларусь і Расія цалкам могуць жыць і вырашаць усе пытанні як дзве суверэнных дзяржавы, і для таго зусім не патрэбны ніякія саюзныя ды іншыя наднацыянальныя органы.
    Беларусам даўно пара ўсвядоміць сябе нацыяй, здольнай жыць і развівацца самастойна. Мы павінны навучыцца паважаць сябе, ганарыцца сваёй культурай і гісторыяй, толькі тады мы зможам разлічваць на павагу іншых. У нас ёсць свае нацыянальныя інтарэсы, якія патрэбна адстойваць, прычым з розумам і прагматычным разлікам. Мудрасць палітыкаў заключаецца не ў тым, каб увесь час ісці напралом, а ва ўменні дамаўляцца, знаходзіць узаемавыгадныя кампрамісы. Для нашых суседзяў і на Усходзе, і на Захадзе Беларусь павінна стаць надзейным і прадказальным партнёрам. Вядома, і разумным, які ўмее дыпламатычна манеўраваць, што ніколі ў палітыцы не лічылася непрыстойным.
    Я ніколі не мог зразумець, чаму Лукашэнка ўвесь час прыніжаецца перад Расіяй, клянчыць танныя энерганосьбіты, выпрошвае прэферэнцыі. Доўга так працягвацца не можа. Як толькі Расія ўступіць у Сусветную гандлёвую арганізацыю, цэны на газ для Беларусі стануць не дагаворнымі, a рынкавымі. I гэта нармальна. Бо і цяпер Расія не займаецца ў Беларусі дабрачыннасцю. Газ за 46 долараў — гэта апасродкаваня плата за расійскія ваенныя аб’екты, сімвалічныя стаўкі транзіту і многае іншае. Дык нашто ж гуляць у старэйшага і малодшага братоў? Значна эфектыўней будзе перайсці на празрыстыя рынкавыя адносіны і канкрэтна ўсё пралічыць.
    Мы будзем купляць прыродны газ па еўрапейскай цане, а Расія, у сваю чаргу, стане плаціць за яго перакачку ў Еўропу не 0,75 долара, а як У краіне і Польшчы — адпаведна 1,5 і 2,5. Мы перастанем займацца рабаваннем на межах, канфіскоўваць расійскія грузы на дзесяткі мільёнаў даляраў, а забяспечым надзейны транзіт, але, вядома, не бясплатны. Мы не запатрабуем вываду з Беларусі ваенных аб’ектаў, аднаўленне якіх на тэрыторыі Расіі абыдзецца яе бюджэту ў 20—25 мільярдаў долараў, але яна пачне плаціць нам арэндную плату па сусветных расцэнках, як плаціць сёння Казахстану за арэнду Байканура...
    Наогул, нам ёсць што прапанаваць Расіі, каб стаць яе надзейным і прывабным партнёрам. Мы патрэбны адна адной і можам знаходзіць агульныя інтарэсы да ўзаемнай выгады.
    Трэба рухацца разам
    Я адкідаю ідэю віртуальнай саюзнай дзяржавы, але пі ў якім разе не з’яўляюся праціўнікам інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы. Наадварот, яшчэ на пачатку 1990-х гадоў я адстойваў ідэю, што рухацца ў Еўропу нам — былым саюзным рэспублікам — было б прасцей і хутчэй разам. Гэта для мяне застаецца бясспрэчпым і цяпер. Бо мы — спадчыннікі савецкай эканомікі, якая ўяўляла з сябе адзіны арганізм, які пават нс ўлічваў мсжаў паміж рэспублікамі.
    Упершыню гэтую канцэпцыю я агучыў 30 студзеня 1992 года, калі выступаў на саміце міністраў замежных спраў краін — членаў АБСЕ: «Наш ідэал — эканамічная і палітычная інтэграцыя ў заходнееўрапейскую супольнасць пры захаванні і ўмацаванні на пераходны перыяд Садружнасці
    Незалежных Дзяржаў... У бліжэйшыя 10—15 гадоў мы проста вымушаны быць і жыць разам (хочацца гэтага каму-небудзь ці не). Ёсць нешта болыйае, чым воля і жаданне палітыкаў, чым іх дзяржаўныя амбіцыі. Гэта — жорсткая палітычная неабходнасць, якую не адкінеш убок.
    А калі так, дыкмы прагназуем існаванне і функцыяванне аж да 2005 года ў Еўропе дзвюх асноўных геапалітычных і эканамічных адзінак — Еўрапейскай Эканамічнай Супольнасці, якая да 1996 году, мабыць, ужо аб’яднае 16 дзяржаў, і Усходнееўрапейскай эканамічнай супольнасці — садружнасці, якая аб’ядноўвае адзінаццаць незалежных постсавецкіх дзяржаў.
    Пасля інтэграцыі ў агульны рынак Польшчы, Чэхіі і Венгрыі прыкладна пасля 2000 года пачнецца маруднае і ўзважанае збліжэнне дзвюх эканамічных структур, якое мае шанц завяршыцца не раней за 2003 — 2005 гады».
    У кастрычніку 1992 года ў інтэрв’ю газеце «Ннфо — Взгляд» (Масква) я гаварыў, што ў нас ёсць гістарычны шанц «стаць прыкладна 23 — 25 зорачкай на блакітным сцягу Еўропы. Аднак мы не эгаістычныя ў гэтым сэнсе, мы не адрываем сябе ад Расіі, Украіны, Казахстана і, магчыма, ад іншых дзяржаў СНД і прапаноўваем разам з імі рухацца ў Еўропу,разам з імі будаваць йовую Еўропу».
    На жаль, тады гэтая ідэя так і не стала рэальнасцю. СНД аказалася не зусім самадастатковым утварэннем, яна ў апошпія гады губляе сваё значэнне. Садружнасць не адбылася перадусім як інстытут эканамічнай інтэграцыі. Сведчанне таму — пастаянна зніжаецца доля ўзаемнага гандлю краін СНД. Пасля распаду Саюза ў яго былых рэспублік не з’явілася адзінай эканамічнай стра-
    тэгіі. Як вынік, мы маем адзіны радавод, але аказаліся ў многім занадта рознымі.
    На жаль, Расія — неаспрэчны лідэр Садружнасці — не праявіла сваёй інтэграцыйнай ролі. У цяперашні час у агульным аб’ёме яе знешнегандлёвага звароту доля краін СНД складае меней за 20 адсоткаў. Расія — адзіная з краін Садружнасці, якая не ратыфікавала Пагаднення аб зоне свабоднага гандлю, падпісанага кіраўнікамі нашых дзяржаў яшчэ ў 1994 годзе.