Беларусь на ростанях
Пётр Краўчанка
Выдавец: Інстытут беларусістыкі
Памер: 506с.
Вільня 2007
Афіцыйны Вашынгтон і амерыканская прэса адрэагавалі на гэта вельмі хваравіта. У аўтарытэтнай газеце «Нью-Ёрк Таймс» 26 кастрычніка 1993 года з’явіўся артыкул з красамоўным загалоўкам: «Украіна марнуе свае ядзерныя пазіцыі». Там, у прыватнасці, гаварылася, што «Беларусь ужо пачала вяртаць свае ядзерныя ракеты Расіі для дэмантажу. Вашынгтон ужо даў ёй фінансавую дапамогу. ЗША маглі б яшчэ пасадзейнічаць гэтаму працэсу, падтрымаўшы спробу Беларусі заняць месца ў Радзе Бяспекі ААН. Гэта паслужыла б важным напамінам Украіне ды іншым аб тым, што ядзерчая зброя не гарантуе месца за галоўным сталом планеты».
Рознагалоссе напярэдадні
Мы ўскладалі на візіт Біла Клінтана вялікія спадзяванні. Было відавочна, што тая цікавасць, якую праяўлялі да нас амерыканцы ў апошнія два гады, была абумоўленая выключна клопатам аб вывадзе з нашай тэрыторыі савецкай ядзернай зброі.
Але працэс вываду блізіўся да завяршэння. Мы здолелі выкарыстаць яго з максімальнай выгадай для сябе, выціснулі ўсё магчымае з закону HaHa — Лугара.
Цяпер нашы двухбаковыя адносіны трэба было пераводзіць у плоскасць нарошчвання экана-
мічнага ўзаемадзеяння. А амерыканскі бок у гэтым пытанні пастаянна дэманстраваў пэўны скептыцызм.
Усё другое паўгоддзе 1993 года беларускае пасольства ў Вашынгтоне займалася ўзгадненнем з Дзярждэпартаментам праектаў дакументаў, якія мы хацелі падпісаць падчас візіту Клінтана. Падрыхтаваны намі пакет прапаноў быў даволі вялікі. Мы былі зацікаўленыя ў адмене дыскрымінацыйных мераў, якія стрымлівалі беларускі экспарту ЗША, прапанавалі амерыканцам падпісаць Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне мірнага выкарыстання ядзернай энергіі, Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхнікі, Дамову аб заахвочванні і ўзаемнай абароне інвестыцый.
Якраз па праекце гэтай дамовы ў нас і ўзнікла найбольш спрэчак і праблем. Каменем спатыкнення стаў тэкст дадатку да дамовы, дзе гаворка ішла аб рэзерваванні за беларускай дзяржавай права на некаторыя абмежаванні ў працэсе прыватызацыі.
Амерыканскія эксперты ніяк не жадалі прымаць нашы аргументы. Яны настойвалі на прыватызацыі «без межаў», што, па сутнасці, абмяжоўвала суверэнітэт Беларусі ў прыняцці рашэнняў.
Да кампрамісу мы так і не здолелі прыйсці. I пайшлі на саступкі, бо разумелі, што калі б мы не падпісалі дамову, то гэта стрымала б магчымасць ўзаемадзеяння па многіх эканамічных кірунках.
Праграма знаходжання Біла Клінтана ў Мінску хутка абрасла і праблемамі пратакольнага характару. Напрыклад, нам доўга не ўдавалася ўзгадніць тэрміны побыту амерыканскага прэзідэнта ў Беларусі. У сярэдзіне снежня 1993 года Дзярждэпартамент ЗША паведаміў, што Клінтан пра-
будзе ў нас усяго 6-7 гадзін. Толькі ў апошні момант было прынята важнае для нас рашэнне, што візіт працягнецца даўжэй...
Смеху варты скандал
Але мы, беларусы, нават у вялікай палітыцы застаёмся вернымі сваёй местачковасці і дыпламатычнай некультурнасці. Так, раптам палітычную вастрыню набыло пытанне, звязанае з наведваннем Клінтанам мемарыяла ў Курапатах.
Дагэтуль напэўна не вядома, хто прапанаваў амерыканцам гэтае наведванне. Думаю, што ідэя зыходзіла ад Станіслава Шушкевіча.
Хутчэй за ўсё, Шушкевіч, пад якім у канцы 1993 года гайдалася крэсла, прапанаваў Клінтану наведаць Курапаты, каб зарабіць дадатковыя палітычныя ачкі. Ён разлічваў актуалізаваць у грамадстве тэму сталінскіх рэпрэсій. Трэба прызнаць, што тады на гэтым можна было зрабіць неблагі піяр.
Інтрыга заключалася ў тым, што гэтая ініцыятыва да апошняга моманту прыхоўвалася і ад Прэзідыума Вярхоўнага Савета, і ад урада, і ад МЗС. Відаць, спікер спалохаўся лабавога сутыкнення з пракамуністычнай парламенцкай большасцю і палічыў за лепшае дзейнічаць употайкі.
Трэба сказаць, што ніякіх палітычных дывідэндаў ён атрымаць на гэтым не здолеў, затое стварыў нямала праблем пратакольнага характару беларускаму МЗС.
Так, напрыклад, ідэя ўсталявання Клінтанам гранітнай лавы ў Курапатах, як і надпіс на ёй, не былі ўзгодненыя з МЗС. Амерыканцы паставілі нас перад фактам. У выніку выбухнуў скандал. Дэпутаты і члены Прэзідыума Вярхоўнага Савета з парламенцкай трыбуны абураліся:
— Хто ў краіне гаспадар? Чаму амерыканцы паводзяцца ў нас быццам у сябе дома? Хто ўключыў у праграму візіту наведванне Курапатаў? Чаму не запланавана традыцыйнае ўскладанне кветак да абеліска Перамогі?
Вячаслаў Кебіч, які ў той час аетыўна паддобрывацца да левых, таксама вырашыў падліць смалы ў агонь. Ён голасна заявіў, што катэгарычна выступае супраць наведвання Клінтанам Курапатаў.
Па негалоснай камандзе ў гульню ўключыліся КДБ і МУС Беларусі. Яны адмаўляліся гарантаваць бяспеку амерыканскага прэзідэнта падчас наведвання Курапатаў. Спасылаліся на тое, што ў іх няма практыкі правядзення такіх адказных мерапрыемстваў у лесе, тым болей што ў студзені рана цямнее.
Расставіць кропкі над «і» павінен быў Прэзідыум Вярхоўнага Савета. Туды былі запрошаныя прадстаўнікі ўрада, КДБ, МУС і я як кіраўнік МЗС.
Калі б Шушкевіч праявіў рашучасць, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у дэмакратычнай частцы грамадства гэта яму залічылася б. Але спікер узяўся пераконваць прысутных, што ён тут абсалютна ні пры чым, што гэта ініцыятыва саміх амерыканцаў. А ўносіць карэктывы ў праграму знаходжання, маўляў, ужо позна.
У выніку на патрабаванне дэпутатаў Вярхоўнага Савета быў прыняты недарэчны дакумент, які намеснік кіраўніка ўрада Мясніковіч перадаў амерыканскаму паслу Суорцу: «На падставе гнфармацыі праваахоўных органаў Рэспублікі Беларусь аб немагчымасці гарантаваць бяспеку Прэзідэнта ЗША для выканання рытуалу ў раёне Курапатаў Прэзідыум Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, каб пазбегнуць рызыкі, прапа-
ноўвае правесці гэтую працэдуру на Кургане Славы і даручае першаму намесніку Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь М. В. Мясніковічу давесці гэтае рашэнне да ведама пасла ЗША ў Рэспубліцы Беларусь.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С. Шушкевіч».
Але Курган Славы — помнік, прысвечаны вызваленню ад нямецкіх захопнікаў, а Курапаты — трагічнае месца масавага знішчэння савецкіх людзей. Такая замена, зразумела, не магла задаволіць амерыканцаў.
Недарэчна гучала і заява пра рызыку: чаму ў Курапатах — рызыка, а на Кургане яе няма?
Аргументы былі смеху вартыя, і амерыканскі бок нават не стаў абмяркоўваць магчымасць адмовы ад сваіх намераў. Мясніковічу проста было заяўлена, што мемарыяльны знак ужо ў прэзідэнцкім самалёце, і яны хутчэй адмовяцца ад візіту, чым пагодзяцца з нашымі прапановамі. А ўсе пытанні бяспекі свайго прэзідэнта амерыканскі бок цалкам бярэ на сябе.
Ініцыятыву па выхадзе са смеху вартага становішча ўзяў на сябе Кебіч. У выніку перамоваў з Суорцам удалося, нарэшце, знайсці прымальны кампраміс. За дзень да прылёту амерыканскага прэзідэнта Кебіч і Суорц дамовіліся, што наведванне прэзідэнтам Курапатаў у праграме візіту застаецца, але яно павінна стаць фінальнай часткай, a не пачаткам, што надало б гэтаму наведванню асаблівую значнасць. А ў пачатку візіту Біл Клінтан павінен ускласці кветкі да манумента Перамогі. Такім чынам, абодва бакі канфлікту захоўвалі твар.
На шчасце, МЗС не мела да ўсяго гэтага дачынення. Мы не былі супраць наведвання Клінта-
нам Курапатаў, хоць не прыхаваю, мяне асабіста бянтэжыла і інтрыганства Шушкевіча, і не зусім дыпламатычныя паводзіны амерыканцаў. Усе пытанні можна было ўзгадніць папярэдне па дыпламатычных каналах.
Украіна нас абышла
Пакуль у Мінску разбіраліся з наведваннем Курапатаў, у Маскве з’явіўся прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук.
Як потым стала вядома, яго запрасіў Барыс Ельцын з настойлівай просьбы амерыканскага прэзідэнта. Адбыліся трохбаковыя перамовы, у выніку якіх была падпісаная дамова паміж ЗША, Расіяй і Украінай. Украіна за адмову ад ядзернай зброі атрымлівала гарантыі кампенсацый за ракетны уран, які Расія пакідала сабе пры дэмантажы ракет. А пра кампенсацыі для Беларусі ў Маскве не было сказана ні слова. Пра нас «забылі», як пра дзівакоў, якія самі аддалі свой набытак.
Гэта было сенсацыяй. Украіна літаральна ў апошні момант раптам рэзка нас апярэдзіла. I цяпер гаворка ішла ўжо не аб сотні мільёнаў долараў па законе Нана — Лугара, а аб мільярдах долараў!
Трэба было неадкладна пачаць супраціўляцца такому неджэнтльменскаму падыходу амерыканцаў. Мы абавязаны былі дамагчыся гэткіх самых выгадных умоваў для Беларусі, якія атрымала Украіна. Але, на жаль, ні Шушкевіча, ні Кебіча гэта абсалютна не хвалявала. Кожны з іх у гэты момант перажываў «пачуццё гонару»: Шушкевіч за тое, што ў праграме візіту Клінтана захаваў наведванне Курапатаў, Кебіч — за тое, што гэтае наведванне перанёс у канец візіту. Ці варта думаць аб нейкіх мільярдах долараў за уран пасля такіх «перамог»?
Увесь вечар і ноч з 15 на 16 студзеня я і беларускі пасол у ЗША Сяргей Мартынаў вялі інтэнсіўныя кансультацыі з амерыканскімі калегамі. Мы спрабавалі пераканаць іх, што заўтра ў Мінску Біл Клінтан павінен падпісаць аналагічную дамову аб кампенсацыях і з Беларуссю.
Спачатку здавалася, што амерыканцы гатовы ісці насустрач, і я ўжо даручыў экспертам рыхтаваць тэкст праекта дамовы. Але ў пяць гадзін раніцы сітуацыя рэзка змянілася да горшага. Мартынаў сказаў, што члены дэлегацыі ЗША схіляюцца да таго, што дамову падпісваць не трэба, і Клінтан абмяжуецца толькі вуснай заявай Маскве аб неабходнасці выдзялення кампенсацый і для Беларусі.
Гэта была наша сур’ёзная параза.
Праз два гады Беларусь усё ж атрымала кампенсацыю за ракетны уран. Лукашэнка праявіў у гэтым пытанні значна большую зацікаўленасць і настойлівасць. У выніку на свет з’явіўся нулявы варыянт урэгулявання ўзаемных запазычанасцяў Беларусі і Расіі амаль на мільярд долараў.
Першы раунд: Клінтан — Шушкевіч
Першы раунд перамоў пасля той памятнай сустрэчы ў аэрапорце Біл Клінтан правёў з кіраўніком дзяржавы Станіславам Шушкевічам. Праходзілі яны ў Блакітнай зале ўрадавай рэзідэнцыі ў Вайсковым завулку.
У склад амерыканскай дэлегацыі ўваходзілі дзяржсакратар Уорэн Крыстафер, кіраўнік адміністрацыі Белага дома Мак Маклерці, дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Энтані Лейк, спецыяльны дарадца дзяржсакратара па новых незалежных дзяржавах Строўб Тэлбат,