Беларусь на ростанях
Пётр Краўчанка
Выдавец: Інстытут беларусістыкі
Памер: 506с.
Вільня 2007
Справа ў тым, што і Лукашэнка, і Пазняк змагаліся за нратэставы электарат, які ў самым пачатку выбарчай кампаніі вагаўся, выбіраючы паміж імі. У вачах многіх людзей Зянон Станіслававіч, надзелены немалой харызмай, быў найбольш паслядоўным і бескампрамісным барацьбітом супраць існай улады.
Тэарэтычна ён мог сабраць на тых выбарах да траціны галасоў. Але нечакана ў пачатку выбарчай кампаніі ў яго штабе раптам з’явіліся нейкія новыя паліттэхнолагі, якія насуперак меркаванню бліжэйшага атачэння лідэра апазіцыі, пераканалі яго рэзка змяніць свой імідж.
У знятым імі рэкламным фільме «Невядомы Пазняк» лідэр БНФ паўставаў у зусім іншым абліччы. Яго паспрабавалі зрабіць больш мяккім, больш прыземленым, і, па-мойму, аказалі яму мядзведжую паслугу. 3 міфалагізаванага сімвала барацьбы ён раптам стаў звычайным чалавекам, «як усе».
Да таго ж Пазняк не стараўся апусціцца на ўзровень абывацеляў, амаль не закранаў папулярнай у той час тэмы карупцыі, не звяртаўся да папулізму і дэмагогіі, не абяцаў хуткага паляпшэння жыцця. Ён стараўся ўзняць кожнага выбарііа да ўласнага ўзроўню, а таму спрабаваў гаварыць праўду, апеляваў да свядомасці і логікі людзей. I прайграваў Лукашэнку, які звяртаўся да самых нізкіх пачуццяў: зайздрасці да тых, хто багацейшы, нянавісці да тых, хто мацнейшы, жадання ўсё адабраць і падзяліць, прагі помсты...
Ці трэба здзіўляцца, што ў атмасферы палітычнага і эканамічнага хаосу 1994 года гэтыя ўстаноўкі знайшлі ўдзячны водгук у сэрцах многіх абывацеляў, і прагматык Лукашэнка даволі лёг-
ка здолеў пераманіць да сябе значную частку патэнцыйных выбарцаў рамантыка Пазняка.
Другі эшалон прэтэндэнтаў
Тры іншыя зарэгістраваныя кандыдаты — Станіслаў Шушкевіч, Аляксандр Дубко і Васіль Новікаў — былі вядомымі аутсайдэрамі. Хоць у іх з’яўленні на перадвыбарнай сцэне адчувалася добра прадуманая і выразна спланаваная рэжысура. Я і сёння ўпэўнены, што іх з’яўленне было ініцыяванае тымі сіламі, якія стаялі за спінай Аляксандра Лукашэнкі, і яны няблага сыгралі адведзеныя ім ролі.
Так, напрыклад, камуністы доўгі час паслухмяна ішлі ў фарватэры Кебіча. Ідылія ў іх адносінах працягвалася да пачатку 1994 года, калі партыйныя правадыры раптам, быццам па чыёйсьці камандзе, рэзка перайшлі ў апазіцыю і выставілі свайго кандыдата — Васіля Новікава. Яго электарат быў мінімальны, але некалькі адсоткаў галасоў, якія ён атрымаў у першым туры, Новікаў адабраў менавіта ў Кебіча. А ў другім туры камуністы заклікалі сваіх прыхільнікаў галасаваць супраць усіх.
Ініцыятыва з вылучэннем Аляксандра Дубко належала старшыні Аграрнай партыі Сямёну Шарэцкаму. Ён даволі доўга працаваў дарадцам пррм’ера, дый сама партыя была створана ў 1992 годзе «пад Кебіча». Сямён Шарэцкі раптам заняў непрымірымую пазіцыю ў дачыненні да свайго былога боса. Усе спробы знайсці кампраміс з аграрыямі скончыліся правалам. Дзякуючы Дубко і Шарэцкаму ў першым туры Кебіч недалічыўся яшчэ 6—8 адсоткаў галасоў.
Але асаблівую ролю ў той кампаніі адыграў Станіслаў Шушкевіч. На маю думку, ён выкон-
ваў тры асноўныя задачы, прычым дастаткова паспяхова.
Па-першае, ён адцягваў галасы нацыянальна арыентаванай інтэлігенцыі ў Зянона Пазняка. Падругое, менавіта ён найболып агрэсіўна атакаваў Кебіча і ўрад, але старанна пазбягаў нават найменшай крытыкі на адрас Лукашэнкі. Па-трэцяе, усёй сваёй кампаніяй ён быццам дэманстраваў грамадству палітычную імпатэнцыю кіроўчай эліты. Ён літаральна распальваў класавую нянавісць простых людзей да ўладатрымальнікаў.
Памятаю, выступаючы, здаецца, у Салігорску і выслухоўваючы скаргі людзей на цяжкае жыццё, маленькія заробкі і высокія цэны, ён сказаў, што яны атрымліваюць роўна столькі, колькі зарабляюць, а змагацца з беднасцю прапанаваў ім з дапамогай коз, як рабіла надчас вайны яго бабуля.
— Што ён вярзе? — пыталіся людзі адзін аднаго. — Дзе трымаць гэтых коз, на балконах, ці што?
Простыя выбаршчыкі слаба разбіраліся ў хітраспляценнях беларускай палітыкі. Іх непрыманне Шушкевіча ў значнай ступені пераносілася і на ўсю касту дзейных палітыкаў. Для іх Кебіч і Шушкевіч былі нібыта адным цэлым, двума бакамі адной манеты, а журналісты нават прыдумалі жартоўны вобраз: ШушКебіч.
Развал у камандзе
Перадаўшы кіраванне перадвыбарным штабам Мясніковічу, Кебіч ператварыў сваю каманду ў знакаміты квартэт з байкі Крылова. Сам Мясніковіч рэальнай работай у штабе амаль не займаўся, і, скарыстаўшы гэты вакуум, ледзь не галоўнай фігурай стаў Уладзімір Замяталін.
Замяталін у прынцыпе не разумеў, як можна эфектыўна працаваць на аўтарытэт патрона. Больш за ўсё ён займаўся правакацыямі супраць апанентаў. Самым знакамітым яго стварэннем таго часу стала «галандская вутка», якая першапачаткова была накіраваная супраць Шушкевіча, а на справе, пасля яе выкрыцця, ударыла па аўтарытэце Кебіча.
Скандал, справакаваны Замяталіным, быў звязаны з закрыццём радыёпраграмы «Беларуская маладзёжная». Гэтым Кебіч даў нагоду ўсім сваім нядобразычліўцам прадстаўляць яго ў вобразе душыцеля свабоды слова і ледзь не дыктатара*.
Яшчэ адным «стратэгам» кампаніі прэм’ера быў Іван Антановіч. Ён струменіў ненатуральны аптымізм, рабіў бравурныя даклады, «жангляваў» сацыялагічнымі даследаваннямі, з якіх вынікала, што Кебіч можа перамагчы ледзь не ў першым туры.
Напэўна, адзіным чалавекам у бліжэйшым атачэнні прэм’ера, хто шчыра ставіўся да свайго боса, быў Генадзь Данілаў. Але ён даволі слаба разумеў, што такое выбарчая кампанія. Інтуітыўна ёц адчуваў, што справа прайграная, і ўвесь час прапаноўваў Кебічу розныя сілавыя варыянты. Аднак Кебіч прымяняць сілу не жадаў.
Апынуўшыся адцесненым на ўзбочыну, я не стаў біцца за месца пад згасаючым сонцам. Сумленна займаўся паліграфіяй, плакатамі, кніжнымі справамі, арганізоўваў для Кебіча інтэрв’ю. Але браць на сябе адказнасць за пройгрыш мне не хацелася.
’ Праз некалькі гадоў, адказваючы ў адным з газетных інтэрв’ю на пытанне пра кампанію 1994 года, Вячаслаў Францавіч публічна і шчыра заявіў, што сваёй галоўнай памылкай таго часу лічыць закрыццё «Беларускай маладзёжнай».
Збіраўся наш выбарчы штаб нячаста — дзесьці раз на тыдзень. Пры гэтым кожны прыходзіў з якой-небудзь лакальнай праблемай, спрабаваў узгадніць і вырашыць сваё пытанне. Ніякай стратэгіі, ніякай агульнай лініі ў нас не было, як і прадуманай тактыкі вядзення кампаніі. Тактыка ўвасаблялася ў хаатычнай, бессістэмнай, непрафесійнай дзейнасці, калі ўсе супраць усіх.
Данілаў не любіў Мясніковіча, Мясніковіч не любіў Замяталіна, Замяталін ненавідзеў Краўчанку, я трываць не мог Замяталіна, які інтрыгаваў супраць мяне з Антановічам.
Кебіч слухаў усіх і паддаваўся ціску таго, хто меў больш амбіцый. Ніхто ў той момант не мог праявіць нават дастаткова цвёрдай волі, каб бразнуць дзвярыма.
А яшчэ Замяталін і Антановіч даводзілі Кебічу, што Краўчанка сам хоча стаць прэзідэнтам, a таму давяраць яму нельга.
Для гэтагаяны выкарысталі рашэнне Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі, прынятае ў лютым 1994 года’. Сярод магчымых кандыдатаў, якіх яна магла б падтрымаць на прэзідэнцкіх выбарах, асацыяцыя назвала Кебіча і мяне. Да гэтага рашэння я ніякага дачынення не меў і, калі яно прымалася, знаходзіўся на адпачынку за межамі Беларусі. Але тлумачыць было бессэнсоўна.
Самым крыўдным было тое, што з кожным днём выбарчая кампанія Кебіча кацілася да глыбокай прорвы і змяніць хоць бы іптосьці было немагчыма.
‘ БНПА аб’ядноўвала ў сваіх шэрагах дырэктарскі корпус буйных прамысловых прадпрыемстваў Беларусі і з’яўлялася дастаткова ўплывовай і аўтарытэтнай структурай.
Напрыклад, адзін з журналістаў прапанаваў Кебічу такі тактычны ход:
— Вячаслаў Францавіч, кажыце людзям у сваіх выступах, што ў цяперашняй абстаноўцы за ўладу змагаюцца ці дурні, ці мярзотнікі, якім хочацца штосьці сабе хапнуць. Вам зададуць пытанне: дык чаго ж вы рвяцеся да ўлады? A вы адкажаце: мяне вымушаюць змагацца за ўладу! Таму што я хачу зрабіць тое, тое і тое. Гэта нельга зрабіць без улады. Гэта не атрымліваецца зрабіць цяпер. Вы бачыце, наўкола развал, дэзарганізацыя а каб сабраць усё ў адно, патрэбна ўлада.
Я адразу падтрымаў гэтую ідэю:
— У вас будзе пазітыўны вобраз: чалавек не сябе прасоўвае, а хоча многа зрабіць для народа і таму вымушаны змагацца за ўладу.
Але Кебіч толькі ўздыхнуў.
Вядома, ён мог многае змяніць, мог хоць бы паспрабаваць пераламаць негатыўныя настроі, але яго быццам ахапіў паралюш волі. Думаю, што, будучы дастаткова разумным чалавекам, у глыбіні душы ён разумеў, што прайграе, але не хацеў у гэтым прызнацца не толькі навакольным, але нават самому сабе. Напэўна, таму ён увесь час знаходзіўся у стане прастрацыі і ўзнімаў свой тонус з дапамогай чаркі.
Трэба сказаць, што гэтай сітуацыяй лепш за іншых навучыўся карыстацца (у тым ліку і выбіваць грошы) менавіта Замяталін.
Класічны талент
Замяталін быў разумным, класічным інтрыганам. Ён зрабіў феерычную кар’еру дзякуючы менавіта гэтым якасцям.
Ён падтрымліваў усё, што звязана з антыамерыканскім курсам і барацьбой з сіянізмам, змагаўся за чысціню славянства. Злыя языкі сцвярджалі, што ён, як быццам, меў дачыненне да правакацый з «паходжаннем» накшталт «галандскай вуткі», увесь сэнс якой зводзіўся да таго, што ў Шушкевіча маці — яўрэйка. Калі артыкул з’явіўся, я прыйшоў да Кебіча з абурэннем:
— Вячаслаў Францавіч, гэта гнюсна, горш не прыдумаеш.
Кебіч толькі ўздыхнуў і паціснуў плячыма.
Думаю, што Замяталін надалей спатрэбіўся Лукашэнку менавіта дзякуючы гэтым «вартасцям»: прапагандыст панславізму, антыамерыканізму, антысіянізму...
Памятаю, я прапаноўваў Кебічу сустрэчу з Сорасам. Але яна была сарваная Замяталіным. У яго была паталагічная ідэалагічная нянавісць да Штатаў. Я спытаўся ў Замяталіна:
— Уладзімір Пятровіч, скажыце, а колькі разоў вы былі ў Штатах?
— Hi разу.
— I пасля гэтага вы можаце разважаць аб гэтай краіне? Вы так кепска гаворыце аб амерыканскім народзе. А лепш за ўсё адчуваеш сябе ў амерыканскай глыбінцы, таму што там натуральныя, простыя, нармальныя людзі, такія самыя, як мы.
— He веру, — сказаў Замяталін.
Я тады зразумеў, што гэты чалавек прывык думаць і гаварыць штампамі.
Але што тычыцца інтрыганства, умельства сутыкнуць ілбамі, развесці людзей — роўных яму не было. Я нават думаю, што на выбарах 1994 года ён гуляў сумленна і шчыра спрабаваў Кебічу дапамагаць, але ў выніку ідэалагічнай зашоранасці ўсе