• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь на ростанях  Пётр Краўчанка

    Беларусь на ростанях

    Пётр Краўчанка

    Выдавец: Інстытут беларусістыкі
    Памер: 506с.
    Вільня 2007
    105.03 МБ
    У першым туры выбараў па Маладзечанскай акрузе я атрымаў абсалютную большасць галасоў. Але гэта не прынесла перамогі — выбары былі прызнаныя несапраўднымі праз недастатковую яўку выбарцаў. У мяне папросту скралі 200 галасоў, прычым я нават ведаў, у якіх дзвюх выбарчых камісіях гэта адбылося. Але супрацьстаяць махінацыям любы кандыдат быў бяссільны. Я быў настроены на працяг барацьбы. I, ледзь скончыўшы адну кампанію, адразу ўключыўся ў наступную — увосень меліся адбыцца паўторныя выбары. Яны аказаліся яшчэ больш жорсткімі, бруднымі і цынічнымі.
    Гэтаму можна было супрацытаставіць толькі адно — звышактыўную і канкрэтную работу каманды аднадумцаў. Я бясконца ўдзячны сваім універсітэцкім аднакашнікам і сябрам — Уладзіміру Шымковічу, Уладзіміру Мядзяніку, Аляксандру Грыгор’еву і Сяргею Сухавараву, якія, пакінуўшы працу ў Мінску, цягам чатырох месяцаў (!), практычна штодзённа да позняй ночы, прайшлі са мной у Маладзечне па сотнях і тысячах кватэр,
    падставіўшы па-братэрску плячо ў цяжкую для мяне часіну. 3 Мінска прыязджалі і дзесяткі агітацыйных груп, якія ачольвалі такія розныя людзі, як Ніна Іванова, Таццяна Злобіна, Уладзімір Басалыга, Васільі Пятро Шаранговічы, Галінаі Леанід Дзягілевы, Леанід Дранько-Майсюк, Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч, Марыя Захарэвіч, Ігар Лучанок, Анатоль Ярмоленка, Міхаіл Казінец, Міхаіл Дрынеўскі, Міхаіл Жылюк, Васіль Раінчык.
    Вялікую ролю ў абранні мяне дэпутатам адыграў і Анатоль Карпаў — адзін з выдатных шахматыстаў і грамадскіх дзеячаў XX стагоддзя, — які накіраваў выбарцам майго горада спецыяльны зварот. Апублікаваны ў мясцовай газеце, ён, безумоўна, прынёс мне дадаткова не адну сотню галасоў...
    Апошняй кропляй, якая вырашыла справу, стаў выйграны мной судовы працэс у сакратара Маладзечанскага гаркама кампартыі Карпенкі. Ён абвінавачваў мяне ў тым, што, уступаючы ў элітны мінскі палітычны клуб, я нібыта ўнёс у якасці складак... 10 тысяч долараў. Удалося, дзякуй Богу, апублікаваць рашэнне гарадскога суда ў мясцовай газеце і ў «Звяздзе» літаральна за дзень да выбараў.
    Тыя лістападаўскія выбары былі ўскладненыя і тым, што Лукашэнка канчаткова ўсвядоміў, што парламент яму не патрэбны ў прынцыпе. Ён зразумеў, што калі ўвосень не будзе абраная неабходная для работы Вярхоўнага Савета колькасць дэпутатаў, то заканадаўчая галіна ўлады нібыта памрэ «па волі народа». Пры такім раскладзе прэзідэнт атрымаў бы ўсю паўнату ўлады ў краіне.
    Рабілася ўсё, каб рэалізаваць менавіта гэты сцэнарый. Уся дзяржаўная прапаганда была накіраваная на тое, каб грамадзяне не пайшлі на
    выбары. Цкаванню і нападкам падвяргаліся не толькі асобныя кандыдаты, але і сам прынцып парламентарызму і падзелу ўлад.
    Але Лукашэнка і яго атачэнне тады свайго не дамагліся. Яўка выбарцаў у лістападзе значна перавысіла травеньскую. Наслухаўшыся заклікаў ігнараваць выбары, людзі дружна прыйшлі на выбарчыя ўчасткі, і краіна атрымала новы парламент — Вярхоўны Савет «нешчаслівага» XIII склікання, у ліку дэпутатаў якога апынуўся і я.
    «Прашу вас сур’ёзна падумаць»
    У сяежні да мяне нечакана наведаўся Сямён Шарэцкі.
    Калі Вярхоўны Савет XIII склікання займеў, нарэшце, доўгачаканы кворум, Шарэцкі стаў адным з асноўных пераможцаў той кампаніі — кожны чацвёрты дэпутат быў членам кіраванай ім Аграрнай партыі.
    Шарэцкі не стаў хадзіць кругаля і адразу перайшоў да сутнасці:
    — Як кіраўнік найбуйнейшай партыйнай групы ў новым Вярхоўным Савеце, я буду вылучаць сваю кандыдатуру на пасаду старшыні парламента, спадзяюся і на вашу падтрымку.
    — Ведаеце, Сямён Георгіевіч, — шчыра прызнаўся я, — у мяне ёсць уласныя амбіцыі, я таксама збіраюся вылучацца.
    — Але я прашу вас сур’ёзна падумаць. Калі вы падтрымаеце маю кандыдатуру, вы гарантавана станеце намеснікам, а хочаце — першым намеснікам старшыні.
    — Сямён Георгіевіч, намеснікам быць не хачу. Калі нават мы дамовімся аб супрацоўніцтве, мяне значна больш цікавіць пасада старшыні Камісіі
    па міжнародных справах. Але ўсё ж я збіраюся сур’ёзна пазмагацца за месца спіксра.
    — Ну што ж, падумайце. Час яшчэ ёсць, усе мае прапановы застаюцца ў сіле...
    3 Шарэцкім мы былі знаёмыя яшчэ з партыйных часоў. Ён звычайна быў незадаволепы ўсім і ўсімі, а галоўнае, сваім лёсам. На ўсіх этапах сваёй кар’еры Шарэцкі ўяўляў з сябе тыповага правінцыйнага няўдачніка’.
    Але цяпер, па волі абставінаў, ён усё ж аказаўся ўзнесеным на вяршыню ўлады.
    Барацьба за спікерства
    Спачатку расстаноўка сілаў у новым парламенце была даволі няпэўная.
    3 199 выбраных дэпутатаў прыкладна 45 былі камуністамі, 50 месцаў дасталося ідэалагічна аморфным аграрыям, дзесьці 25—30 месцаў атрымалі прадстаўнікі дэмакратычнай апазіцыі. Такі расклад сілаў адкрываў магчымасць для дастаткова шырокіх мапеўраў.
    Першая сесія новага парламента адкрылася 10 студзеня 1996 года. Да таго часу ў парламенце ўжо ўтварыліся два буйныя лагеры. Камуністы і аграрыі падпісалі кааліцыйнае пагадненне і кантралявалі 95—100 галасоў дэпутатаў, гэта значыць фактычна мелі большасць. 60 дэпутатаў сфарма-
    Працуючы ў Мінскім гаркаме, я штогод арганізоўваў святкаванне Дня навукі. Кожны раз пасля свята да мяне абавязкова падыходзіў Шарэцкі і пачынаў крытыкаваць арганізацыю мерапрыемства, няўклюдна намякаючы, што ён мог бы зрабіць усё нашмат лепш. Відаць, з незадаволенасцю лёсам быў звязаны і яго сыход з выкладчыкаў Выпіэйшай партыйнай школы ў старшыні калгаса. Потым некаторы час ён быў дарадцам Кебіча па аграрных пытаннях, аднак уплывовым чалавекам у атачэнні прэм’ера не стаў. I, з дазволу Кебіча, стварыў партыю, якая потым і вылучыла Аляксандра Дубко ў прэзідэнты — альтэрнатыўна Кебічу.
    валі прапрэзідэнцкую фракцыю «Згода». Было відавочна, што асноўная барацьба за месца старшыні Вярхоўнага Савета распачнецца менавіта паміж гэтымі дзвюма сіламі.
    У першым туры галасавання камуністы і аграрыі выступалі асобна і рэпрэзентавалі ўласных кандыдатаў — Сяргея Калякіна і Сямёна Шарэцкага. Яшчэ былі вылучаныя Станіслаў Багданкевіч, Мечыслаў Грыб і я — ад невялікай фракцыі сацыял-дэмакратаў.
    Прапрэзідэнцкія дэпутаты нечакана прапанавалі на пасаду спікера Вячаслава Кебіча. Аднак трэба аддаць належнае майму былому кіраўніку: у яго хапіла мудрасці адмовіцца ад гэтай не надта ганаровай для яго місіі. I тады фракцыя «Згода» вырашыла сарваць выбары, заклікаўшы сваіх галасаваць супраць усіх кандыдатаў.
    Сітуацыя складвалася крытычная. Калі б прыхільнікам прэзідэнта ўдалося раскалоць парламент і сарваць выбары спікера, мог настаць зацяжны канстытуцыйны крызіс, а гэта было на руку толькі Лукашэнку.
    Пры тым раскладзе сілаў мае шанцы стаць абраным былі мінімальныя, таму заставалася толькі падтрымаць кагосьці з «прахадных» кандыдатаў — Калякіна ці Шарэцкага.
    Шарэцкі падаваўся ў той момант фігурай бол ьш прымальнай. Да таго ж і ён сам, і яго правая рука па партыі Мечыслаў Гіруць працягвалі мяне «апрацоўваць». У дзень галасавання, ужо пасля майго выступу з праграмнай прамовай перад дэпутатамі, Гіруць некалькі разоў падыходзіў да мяне са словамі:
    — Здыміце сваю кандыдатуру і падтрымайце Шарэцкага. Няўжо вы не бачыце, што цяпер гэта
    адзіны прымальны варыянт? Мы памятаем свае гарантыі, і вы станеце намеснікам старшыні.
    Пасада намесніка мяне не вабіла, я зноў нагадаў пра свой інтарэс да пасады старшыні Камісіі па міжнародных справах. Гіруць лёгка пагадзіўся, тым болып што сярод аграрыяў і камуністаў на гэты партфель ніхто асабліва не прэтэндаваў.
    За пару гадзін да галасавання я пагадзіўся зняць сваю кандыдатуру на карысць Шарэцкага.
    Забягаючы наперад, скажу: можна лічыць беларускай драмай тое, што ў адказны момант гісторыі на чале парламента аказалася такая слабавольная палітычная фііура.
    Але і парламент у сваёй большасці аказаўся да пары спікеру. Будзь іначай, краіна пазбегла б многіх бедаў.
    Парламент маўчыць
    Тое, што парламент пад кіраўніцтвам Шарэцкага асуджаны, стала зразумела ужо ў канцы першага дня яго спікерства.
    Дэпутаты амаль аднагалосна прынялі пастанову аб парадку асвятлення работы Вярхоўнага Савета на дзяржаўным тэлебачанні. I тут нечакана слова ўзяў прысутны на пасяджэнні Лукашэнка і здзекліва заявіў, што выконвацца яно не будзе. Ён прыйшоў да ўлады з падтрымкай прэсы і цудоўна ведаў, якая гэта сіла.
    Толькі што абраны парламент валодаў вялізным запасам палітычнай трываласці, грамадскай падтрымкі, і калі б абурыўся, паўстаў тады Шарэцкі, то лёс Лукашэнкі быў бы прадвызначаны.
    Бо замах кіраўніка выканаўчай улады на манаполію над інфармацыйнай прасторай быў дастатковым парушэннем Канстытуцыі, каб абвясціць
    імпічмент прэзідэнту. Упэўнены, што Лукашэнка пайшоў на такі крок толькі для праверкі валявых якасцяў Вярхоўнага Савета. Саступаць тут было нелыа. Але Шарэцкі, чуючы грозныя ноткі ў голасе гаспадара, з лёгкасцю паспяшаўся пагадзіцца, праглынуўшы гэтае публічнае прыніжэнне заканадаўчай улады.
    Потым ён ужо прывычна здаваў пазіцыю за пазіцыяй, распавядаючы пры гэтым з дзіцячай непасрэднасцю, як ён меў гонар піць чай з прэзідэнтам. I кожная саступка спікера набліжала нас да дыктатуры.
    Так, пасля абрання старшынёй Камісіі па міжнародных справах Вярхоўнага Савета я, натуральна, вырашыў пабываць на пасяджэнні калегіі Міністэрства замежных спраў. Але ахова Лукашэнкі, які таксама прыехаў на калегію, у грубай форме, фактычна прымяніўшы фізічную сілу, заблакавала мне дарогу.
    Наўпрост з МЗС я вярнуўся ў Авальную залу Вярхоўнага Савета і падняўся на трыбуну.
    — Паважаныя калегі, — сказаў я, звяртаючыся да дэпутатаў, — мы не можам пакінуць без увагі гэтую сітуацыю. Сёння плюнулі ў твар мне, заўтра плюнуць кожнаму з вас, а паслязаўтра ўсіх нас проста разгоняць. Я звяртаюся да вас, Сямён Георгіевіч. Вы не можаце заставацца ўбаку. Гэта прынцыповае пытанне. Калі мы зараз не паставім Лукашэнку на месца, лічыце, што ў нас няма палітычнай будучыні...
    Але Шарэцкі палічыў за лепшае набраць у губу вады.
    Ад гэтага часу выканаўчая ўлада ў асобе Лукашэнкі ставілася да ўлады заканадаўчай як да лішняй галіне на ствале, якім прэзідэнт лічыў асабі-
    ста сябе. А дзяржаўныя СМІ павялі мэтаскіраваную кампанію дыскрымінацыі і асобных дэпутатаў, і ўсяго парламента, прадстаўлялі заканатворцаў як зусім не патрэбны народу элемент дзяржаўнага арганізма.